Свежы нумар
Мастыхін
Класіка праз прызму часу
Выставачная галерэя — добрае месца для роздумаў над мінулым і сённяшнім днём мастацтва і грамадства, у якім яно існуе. Асабліва цікава гэта рабіць на рэтраспектыўных выстаўках.
Напрыклад, разглядаючы карціны з “Залатога фонду Беларускага саюза мастакоў”, што экспануюцца зараз у Палацы мастацтва. Класіка айчыннага жывапісу і рэаліі нашага часу, погляды мастакоў, якія тварылі шмат дзесяцігоддзяў таму, і памкненні сучасных людзей — ці судакранаюцца яны?
Далей
Сонечнае дыханне на паперы
Народны мастак Расіі Сяргей Андрыяка — імя даўно вядомае дзякуючы тым выстаўкам, што з 1985 года паспяхова прайшлі ў Беларусі, Германіі, Швейцарыі, Аўстрыі, Англіі, Японіі, Кітаі (усяго больш за 200 персанальных экспазіцый!). Цікавасць да асобы мастака тлумачыцца не толькі яго талентам, майстэрскім падыходам да пошуку матываў і напісання саміх палотнаў (самае маштабнае з іх — шасціметровая панарама старой Масквы — упрыгожвае мэрыю белакаменнай). Перш за ўсё, аматары і спецыялісты імкнуцца разгадаць вялікую загадку жывапісца: чаму менавіта яго карціны поўняцца моцнай энергетыкай, вабяць сваім непаўторным каларытам і вобразнасцю?
Далей
Шагал натхніў мастакоўскі пленэр...
Часцінку неразгаданай душы Марка Шагала павезлі дахаты ўдзельнікі III Міжнароднага дзіцячага і маладзёжнага пленэру “Віцебск — горад Шагала”, які напрыканцы ліпеня праходзіў на берагах Заходняй Дзвіны.
Далей
Бамонд: опера, балет
Даеш тры балеты за сезон?
Групе сучаснай харэаграфіі “ТАД” Гродзенскай абласной філармоніі — 15 гадоў. Святкаванні, што адбудуцца толькі ў снежні, не змесцяць і сотай долі таго, што зроблена за гэты, здавалася б, невялікі час. Бо за адзін толькі юбілейны сезон, які нядаўна завяршыўся, калектыў выдаў столькі прэм’ер, што іх хапіла б ледзь не на ўсе гады: былі пастаўлены 3 аднаактовыя балеты і 10 мініяцюр (адна — сумесна з ансамблем “Белыя росы”). Ды ў кожнай — выбух эмоцый, вольны палёт пластычных фантазій і, галоўнае, жывое пульсаванне думак, выкладзеных на сучаснай харэаграфічнай мове.
Далей
І танчыла душа рамансы...
У Беларускім дзяржаўным харэаграфічным ансамблі “Харошкі”, нягледзячы на летнюю спякоту, пачаўся ўжо новы сезон: у самым разгары актыўныя рэпетыцыі. Рыхтуецца новая сольная праграма... аркестра (!) гэтага калектыву.
Далей
"К" інфармуе
Яблыневая палітра
Водар яблык лунае над Беларуссю. Адчуваеце?..
Наступны тыдзень расквеціцца Яблычным Спасам. У аўторак усе мы будзем частавацца гэтым дзівосным падарункам прыроды, які вядзе сваю “духмяную гісторыю” яшчэ ад часоў Адама і Евы...
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Высокі бал па прадмеце “Творчасць”
У жнівеньскую спёку ў міністэрскіх кабінетах, нагрэтых бязлітасным сонцам, не ратуюць нават вентылятары. І справа не толькі ў надвор’і. Не менш гарачыя і пытанні, аналізам, абагульненнем і вырашэннем якіх штодня заняты супрацоўнікі Міністэрства. Ім і слова.
Далей
Архітэктурны дэсант з Масквы
У выставачнай зале Беларускага саюза архітэктараў прайшла выстаўка праектаў маладых маскоўскіх архітэктараў. На яе адкрыццё ў Мінск завіталі восем прадстаўнікоў маладога пакалення дойлідаў расійскай сталіцы.
Далей
Новы закон — для развіцця інфармацыйнай прасторы
8 лютага 2009 года ўступіць у сілу новы Закон Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі”. З нагоды яго прыняцця 13 жніўня ў Нацыянальным прэс-цэнтры першы намеснік міністра інфармацыі краіны Лілія Ананіч распавяла пра яго асаблівасці.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Што ні рэгіён — чуцен свой жытнёвы звон
Карэспандэнт “К” стэлефанаваўся з абласнымі ўпраўленнямі культуры, каб даведацца, якімі падзеямі поўніцца жыццё рэгіёнаў.
Далей
Ці зайграе Башмет на дудзе?
Да ІІІ Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета застаецца... 7 тыдняў. Сёлета ён пройдзе крыху пазней, чым летась: не ў верасні, а 7 — 12 кастрычніка. Але гэта — толькі яго беларуская частка. Далей ён, паводле традыцыі, рушыць у Маскву, Бон, Берлін.
Далей
Камертон
“Жывы гук” на жніўным полі
Днямі завяршылася летняя частка традыцыйнага гастрольнага тура “Пад мірным небам”, які ўжо пяты год запар ладзіць у час жніва Тэатр песні Ірыны Дарафеевай. Сёлета выступленні ахапілі Брэстчыну: у Драгічынскім, Пружанскім, Іванаўскім, Ляхавіцкім, Івацэвіцкім, Баранавіцкім, Пінскім, Лунінецкім і Брэсцкім раёнах адбылося 20 канцэртаў.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
“Крык птушкі” з берагоў Байкала
Учора ў Мінску завяршыліся гастролі Іркуцкага музычнага тэатра імя М.Загурскага, які роўна месяц валадарыў на сцэне Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра.
Далей
Максіма маладых
“Лёгкі гук” на экспарт
Звычайна першыя крокі маладога калектыву суправаджаюцца шматлікімі цяжкасцямі: пошук свайго гучання, выступленні на малых ды вялікіх пляцоўках, размаітыя ацэнкі крытыкаў, публікі і спецыялістаў у шоу-бізнесе... Поспех прыходзіць звычайна праз гады спроб і памылак. Калектыў “LiteSound” даволі хутка стаў вядомым сваім неаднаразовым удзелам у “Еўрафэсце”, музычным ролікам для аднаго з мабільных аператараў, а з нядаўняга часу — выступленнем на “Славянскім базары ў Віцебску”.
Далей
Ёсць пытанне !
Скразнякі папсы і шансону, або Роздум сярод дэцыбелаў
Уявіце сабе, музычная паштоўка з выявай абноўленай плошчы Незалежнасці “вяшчае” не знакамітую нацыянальную мелодыю, а нешта з неакрэсленага гатунку папсы. Ці не будзе вам сорамна падарыць камусьці такую мінскую “адметнасць”?..
Задумалася пра гэта, калі, здзяйсняючы вячэрні праменад, завітала на плошчу Незалежнасці паслухаць непадробныя пералівы фантанаў, а пачула — рознагалоссе, што вывяргаецца з дынамікаў над візітнай карткай сталіцы. Мікс з шансону, электроннай і папсовай музыкі для гасцей сталіцы і жыхароў Мінска запамінаецца як музычнае аблічча горада. Але ці такім яно павінна быць?
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Музыка “ў нагрузку” да калонак
Знайсці “дзі-джэя” плошчы Незалежнасці аказалася справай няпростай. Настолькі, што адзін час карэспандэнту “К” ужо здавалася, нібы ён мае справу з праявай гарадской міфалогіі.
Далей
Ці месца скокам побач з Востравам слёз?
Аўтары “Соцыуму” закранулі гэтым разам пытанне музычнай аздобы сапраўды іміджавай дамінанты сталіцы — плошчы Незалежнасці, якая з’яўляецца і пачаткам аднайменнага праспекта. Але ці толькі там узнікаюць пытанні пра адпаведнасць зместу мерапрыемстваў той унутранай для мінчан сутнасці і атачэнню пэўнага гарадскога кутка?
Далей
Замак на...?
“Культура” заўжды асвятляла тэму адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны, імкнучыся падаць на сваіх старонках уласнае бачанне гэтага працэсу. У полі зроку газеты пастаянна знаходзіцца рэстаўрацыя і прыстасаванне Нясвіжскага палацава-паркавага ансамбля ажно з самага пачатку работ на гэтым дзяржаўна важным аб’екце. Аднак чарговае наведванне Нясвіжа карэспандэнтам “К” стала нагодай для рэплікі.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Ад Купалы да металу
Пабачыўшы афішу канцэрта шведскага метал-праекта “Pain”, якая красуе сёння ў сталіцы ці не на кожнай рэкламнай тумбе, многія не давалі веры сваім вачам. Побач са змрачнаватым тварам Пітэра Тангрэна на афішы значыўся лагатып Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Што гэта? Чыйсьці жарт? Памылка друку? Або спроба знакамітай установы асвоіць новы для сябе від дзейнасці?
Далей
На людным месцы
І нават... арт-турызм
У кастрычніку майстру глінянай цацкі і ганчару Сяргею Шчэрбу споўніцца 50. Самы росквіт творчых сіл: і досведу багата, і вучняў шмат, а скарб зробленага — не падстава для “забранзавення”, а натуральны стымул для далейшага мастацкага пошуку.
Далей
Вярнуць імідж “аптэкі для душы”
Не мае значэння, колькі грошай было ўкладзена ў абсталяванне дома, галоўнае — калі тут добра сябе адчуваюць і дарослыя, і дзеці, гаворачы, што ў ім станоўчая, спрыяльная для творчасці аура. Усё гэта — пра Вялікараёўскую сельскую бібліятэку.
Далей
Аншлагі ды “хіты” “Весялухі”
З Валянцінай Фраловай, кіраўніком сямейнага ансамбля “Весялуха” Магілёўскай абласной філармоніі, знаёма яшчэ з пачатку 1980-ых. А калектыву, у які ўвайшлі дзве дачкі і ўнук Валянціны Іванаўны, ужо 15 гадоў. І спяваюць яны — цудоўна!
Далей
Суботнія сустрэчы
Мікалай Шаўцоў: “Культасветработа — тэрмін актуальны”
22 жніўня старшыні ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў культуры Мікалаю ШАЎЦОВУ спаўняецца 60 гадоў. Ён бадзёры, рухавы, спартыўны, заўжды гатовы да дзеяння. Неўтаймоўная прага самарэалізацыі дапамагала і ў 1970-ых, калі ён пасля войска і вучобы ў Ленінградскім дзяржаўным інстытуце культуры дырэктарстваваў у Зашырскім СДК Ельскага раёна, што на Гомельшчыне, і ў 1990-ых, калі працаваў у Камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь... Гутарыў з Мікалаем Міхайлавічам у час ягонага водпуску. Аказваецца, не марыў ён пра “бераг турэцкі”, а ў ахвотку заняўся “радзімазнаўствам”: за рулём асабістага легкавіка “накруціў” па Беларусі больш за тры тысячы кіламетраў.
Далей
Афіцыйныя дакументы
РАШЭННЕ
савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва аб выдзяленні грашовых сродкаў для фінансавання расходаў на набыццё твораў жывапісу, графікі, скульптуры і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва вядучых беларускіх мастакоў для папаўнення калекцый музеяў рэспублікі, кнігі, выданне альбомаў, кніг, стварэнне відэафільма, канцэртных праграм, пастаноўку спектакляў, у тым ліку на набыццё неабходных для гэтага музычных інструментаў, сцэнічных касцюмаў, матэрыялаў і абсталявання
Далей
Турпраект “К”
На Браслаўскую рыўеру з Замкавай гары
Пад час веласіпеднай вандроўкі ўвагу карэспандэнтаў “К” на Браслаўшчыне прыцягнулі не толькі блакітныя азёры, але і патэнцыял развіцця інфраструктуры рэгіёна
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |