Свежы нумар
Мастыхін
“Вераснёўцаў” адметны свет
У верасні 1989 года адбыўся сход мастакоў-графікаў, з якога і пачалося аб’яднанне “Верасень” Беларускага саюза мастакоў. Станкавісты і мастакі кнігі, акварэлісты і майстры малюнка сабраліся разам, каб, як яны падкрэслівалі самі, сцвярджаць сваёй творчасцю высокія маральныя і духоўныя агульначалавечыя каштоўнасці. Сёлета Палац мастацтва прапанаваў наведвальнікам выстаўку-справаздачу “вераснёўцаў”, якая праходзіць традыцыйна раз на два гады.
Далей
Апець Бацькаўшчыну…
Адразу два юбілеі нядаўна адзначыў вядомы беларускі жывапісец, графік і акварэліст Анатоль Рыбчынскі — 70 гадоў з дня нараджэння і 40 гадоў творчай дзейнасці.
Далей
"К" інфармуе
Viva, victoria, viva!
18 ліпеня заключным канцэртам майстроў мастацтваў развітваўся са сваімі гасцямі і ўдзельнікамі “Славянскі базар у Віцебску”. Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў “Віцебск-2008” заваяваў прадстаўнік Латвіі Данатас Мантвідас.
Першую прэмію падзялілі беларус Віталь Гардзей і расіянка Лена Валеўская.
Далей
У Цэнтры — культура
На пачатку ліпеня ў Варшаве з нагоды Дня Незалежнасці нашай краіны адбылася інаугурацыя Культурнага цэнтра Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.
Далей
“Сны... “ без антракту. Вандроўны рэпертуар — не сыходзячы са сцэны
Шчыльнае супрацоўніцтва трупы з Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі і Міністэрствам абароны краіны прывяло да ўзнікнення сумеснага праекта “Купалаўцы — арміі і прафсаюзам”, які праводзіцца ў межах Рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі “Мы — беларусы!”. “Актывізацыя культуры — гэта норма, а не выключэнне”, — падкрэсліў у сувязі з гэтым генеральны дырэктар тэатра, народны артыст Беларусі Мікалай Кірычэнка.
Далей
Сінявокая — у Паднябеснай
З 15 па 20 ліпеня ў Пекіне праходзяць Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы. У сталіцу Паднябеснай выехаў творчы беларускі “дэсант” на чале з міністрам культуры нашай краіны Уладзімірам Матвейчуком.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Шклоў у кінамінулым
“Беларускі відэацэнтр” прадставіў новую работу: рэжысёр Юрый Цвяткоў зняў фільм пра кіраўніка першага беларускага балета Сямёна Зорыча. “Шклоўскі афорт” — так называецца стужка працягласцю дваццаць пяць хвілін, што ўзнаўляе падзеі другой паловы XVIII стагоддзя. Асновай фільма стала аповесць беларускага пісьменніка (ён жа аўтар сцэнарыя) Уладзіміра Мехава “Старадаўняя гравюра”, напісаная ў 1974 годзе.
Далей
Гуманізм мастакоў ХХ-га
Каля 150 работ вядомых беларускіх мастакоў ХХ стагоддзя прадстаўлена на выстаўцы “И дольше века...”, адкрыццё якой адбылося 11 ліпеня ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Экспазіцыя, якая аб’ядноўвае творы жывапісу, графікі і скульптуры, прадоўжыцца да 1 верасня.
Далей
“Наваселле” для перамог
Падведзены вынікі ІІ Міжнароднага конкурсу “Манетнае сузор’е-2008” . У шэрагу пераможцаў — і беларускія манеты.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Майстар-клас як абмен гукамі
Музычныя інструменты пакрысе заваёўвалі сабе месца пад сонцам “Славянскага базару ў Віцебску”. І дараслі, нарэшце, да Міжнароднай выстаўкі.
Далей
“Планета” пад колер гальштука
Калі адносна песні яшчэ можна спрачацца, што было раней — слова ці музыка, дык для публікі, якая наведвае канцэрты ў Летнім амфітэатры, уражанні пачынаюцца са сцэнаграфіі.
Далей
Соцыум
“Беларусьфільм”: асаблівасці нацыянальнай кінематаграфіі
Да 1 верасня 2009 года, згодна з тэрмінам, вызначаным Кіраўніком дзяржавы, Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” павінна прайсці поўную рэканструкцыю. Акрамя буйной тэхнічнай мадэрнізацыі ды пашырэння вытворчых плошчаў, паўстае яшчэ шэраг пытанняў, звязаных з новым абліччам беларускага кіно. Якім чынам умацаваць прыбытковы на сённяшні дзень статус прадпрыемства? Як прывесці айчынную прадукцыю да спажыўца: праз кінаэкраны, тэлебачанне або лічбавыя носьбіты? Урэшце, на аснове якіх крытэрыяў фарміруецца рэпертуарная палітыка кінастудыі?
Генеральны дырэктар Уладзімір ЗАМЯТАЛІН, акрэсліваючы найважнейшыя вектары дзейнасці прадпрыемства, даў першую ў гэтым годзе прэс-канферэнцыю. “К” прапануе ўвазе чытачоў асобныя маналогі-адказы Уладзіміра Пятровіча на пытанні журналістаў, прысвечаныя асноўным накірункам працы Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Камертон
Магілёў. “Магутны Божа”...
Пагадзіцеся, паміж назвай Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі і горадам, дзе ён нарадзіўся і быў праведзены 16 разоў, існуе нейкая амаль магічная сувязь, якая выяўляецца ўжо на ўзроўні ідэнтычнасці першых літар. Складваючыся ў розныя сэнсавыя адзінкі, тыя літары, бы гукі гамы, прыводзяць да розных мелодый з адной інтанацыяй — “маг”, у сутнасці якой мы і паспрабуем разабрацца.
Далей
На людным месцы
Адкуль палац у вясковай хаце?
Росквіт мастацтва маляваных дываноў прыйшоўся ў Беларусі на 1930 — 1950 гады. Тады ледзь не ў кожнай хаце інтэр’ер аздаблялі “маляванкі”. У асноўным, гэтымі творамі славяцца мастакі Віцебшчыны. Можна таксама згадаць сюжэтна-тэматычныя работы Алены Кіш са Случчыны, Ядвігі Вайцешык з Салігоршчыны... Імёны іншых самадзейных мастакоў Мінскай вобласці амаль невядомы, але іх работы і цяпер сустракаюцца ў вясковых хатах.
Далей
Гістарыёграф
За паўтара стагоддзя да Wi-Fi
Калісьці найхутчэйшым спосабам перадачы інфармацыі на вялікія адлегласці былі паштовыя галубы. Да сярэдзіны ХІХ стагоддзя манаполія на гэтую дзейнасць захоўвалася за кур’ерскімі службамі. Аднак з’яўленне акурат у той час тэлеграфа паклала пачатак новай эры сувязі, амаль паўтара стагоддзя якой адлюстраваны ў экспазіцыі Музея сувязі Мінскай вобласці.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Храмы-крэпасці неабходна абараняць
Чатыры храмы абарончага тыпу, пабудаваныя нашымі продкамі-дойлідамі, прэтэндуюць на занясенне ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Дзве царквы-крэпасці знаходзяцца ў Гродзенскай вобласці — Маламажэйкаўская ў вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна і Сынковіцкая ў вёсцы Сынковічы Зэльвенскага раёна, адзін касцёл — у Камаях на Пастаўшчыне Віцебскай вобласці, і яшчэ адзін помнік архітэктуры знаходзіцца на Беласточчыне — Супрасльская царква-крэпасць.
Далей
Высокія вокны драўлянай гісторыі
Калiсьцi вакол вёскi Зарэчча Карэлiцкага раёна знаходзiлiся непраходныя балоты. Адно з iх захавалася і да нашага часу. Назву “Воўчае” не бяруцца растлумачыць нават старажылы. Але менавiта ў гэтых мясцiнах, дзе кожны новы чалавек — даволi рэдкая з’ява, захаваўся помнiк драўлянага дойлiдства. Свята-Петрапаўлаўскую могiлкавую царкву, якая 12 лiпеня, у дзень Святых апосталаў Пятра і Паўла, адзначыла 150-годдзе, не кранула нi ваеннае лiхалецце, нi іншыя нягоды, што выпалі на долю гэтага краю.
Далей
Суботнія сустрэчы
Рыкарда КАЧЫЯНТЭ: “На оперу натхняюць і навіны”
Будзе праўдай, калі скажу, што кампазітарскі, выканальніцкі таленты дый проста рысы асобы Рыкарда КАЧЫЯНТЭ стварылі на “Славянскім базары ў Віцебску” асаблівую атмасферу — папраўдзе еўрапейскую, высока інтэлігентную, узвышана зацікаўленую: як без залішняй замілаванасці, так і без эмацыйна “зашкаленай”, нічым не абгрунтаванай крытыкі.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Конкурс
Вакальны марафон у тэмпе спрынту
Да штогодняга павышэння ўзроўню ўдзельнікаў Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2008” усе ўжо прызвычаіліся. Але такога яшчэ не было ніколі: прэтэндаваць на перамогу мог літаральна кожны ўдзельнік не толькі фіналу, але і паўфіналу!
Далей
Усе ў музычны сад!
Крылаты выраз: “Усе ў сад!” набыў на ХVII “Славянскім базары ў Віцебску” самы прамы і дакладны сэнс. Бо гэтыя словы азначалі наступнае: хадземце на VI Міжнародны дзіцячы музычны конкурс “Віцебск-2008”!
Паводле ўмоў, спаборнічалі дзеці ад 7-мі да 12-ці гадоў, а гала-канцэрт, які прайшоў у Летнім амфітэатры, называўся “Музычны сад”. Адпаведнай была і рэжысёрска-сцэнаграфічная канцэпцыя саміх конкурсных праслухоўванняў, якія праходзілі ў Канцэртнай зале “Віцебск”.
Далей
Культпрасветработа
Край першага аграгарадка: імідж праз традыцыі і маладосць
Ад мяжы да мяжы Драгічынскага раёна ўсяго 51 кіламетр, але на гэтай невялікай прасторы існуюць тры мясцовыя дыялекты, прычым настолькі лексічна самастойныя і сакавітыя, што жыхары аднаго мястэчка часам не разумеюць суразмоўцаў з іншага. Некаторая аддаленасць ад асноўных рэспубліканскіх магістралей дапамагла захаваць у гэтым кутку Брэстчыны сапраўдную беларускую аўтэнтыку.
Трывалая повязь з мінуўшчынай не замінае Драгічыншчыне ісці ў авангардзе шматлікіх сучасных праектаў. Менавіта тут распачалося тры гады таму ажыццяўленне Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла, і ў вёсцы Закозель быў створаны першы ў рэспубліцы аграгарадок. Раён стаў лабараторыяй па правядзенні яшчэ аднаго ўдалага эксперыменту: тут упершыню з’явіліся школы народнай творчасці. Цяпер дзеці пераймаюць звычаі бацькоў, каб і ў інфармацыйным грамадстве будучага стрыжнем агульнай культуры заставаўся менавіта нацыянальны складнік.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |