Свежы нумар
Мастыхін
Таямніцы творчай эвалюцыі
Эвалюцыянаваць у адным стылі, ісці па адной мастацкай сцежцы — найскладаная задача. А Міхаіл Рагалевіч, выстаўка якога праходзіць цяпер у Нацыянальным мастацкім музеі, акурат выбіраў кардынальна розныя шляхі для самавыяўлення. Больш за 60 палотнаў у дзвюх вялікіх залах, і на кожным кроку можна ўбачыць эксперыменты з колерам, тэхнікай, сюжэтамі і сродкамі, што выкарыстоўваюцца мастаком.
Далей
Нотр-Дам Гаўрылы Вашчанкі
Ёсць мудрая французская прытча, якую я вельмі люблю. Тры чалавекі цягнуць нагружаныя тачкі, а прахожы ў кожнага пытае: “Што ты робіш?” Першы адказвае: “Каменне вязу”. Другі: “Грошы зарабляю”. Трэці, з гонарам: “Я будую сабор Нотр-Дам!”
Далей
"К" інфармуе
“Я — крэпасць, жыву і помню...”
На світанні 22 чэрвеня 1941 года Брэсцкая крэпасць прыняла першы ўдар войск фашысцкай Германіі. Сёння гэты дзень з’яўляецца Днём памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны...
Далей
Карагодзіць “Берагіня”
Працягваецца V Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”. У Акцябрскім сабраліся этнічныя гурты з Беларусі і замежныя выканаўцы аўтэнтыкі.
Далей
“Меса” ў Магілёве
23 — 28 чэрвеня ў Магілёве адбудзецца XVI Міжнародны фестываль духоўнай музыкі “Магутны Божа”. Яго адметнасцю стане пашырэнне мастацкай і конкурснай палітры, больш шырокі разгорт.
Далей
Шагал яднае краіны
Як ужо паведамляла “К” XVIII Міжнародныя Шагалаўскія чытанні прайшлі у Віцебску з 15 па 17 чэрвеня.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Жывапісныя трансфармацыі
I Мінская міжнародная Біенале сучаснага жывапісу “COLORFEST” арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і грамадскім аб’яднаннем “Міжнародная гільдыя жывапісцаў”. Яе экспазіцыя разгарнулася ў чатырох галерэях Нацыянальнай бібліятэкі — “Ракурс”, “Атрыум”, “Лабірынт” і ў мабільнай экспазіцыі. У нашай краіне падобнае мерапрыемства адбываецца ўпершыню.
Далей
Выбираем переводчика
Выбор переводчика — занятие не простое и требующее ответственного, вдумчивого подхода. И не важно, касается это разового перевода личных документов, как то свидетельство о рождении, браке, диплом об окончании ВУЗа и т.д.
Далей
Соцыум
“Джульета з півам”, або Дзяўчына ў эпоху рызыкі
Наш актыўны пазаштатны аўтар Тамара Круталевіч, супрацоўніца Бярэзінскай райбібліятэкі і старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, не толькі ўзнімае праблему фізічнага і духоўнага здароўя беларускіх дзяўчат, але і прапаноўвае канкрэтную праграму маральнай інфармацыйна-асветніцкай “тэрапіі”, скіраванай на старшакласніц і студэнтак. Досвед, назапашаны ў Бярэзінскай раённай бібліятэцы, варты пераймання ва ўстановах культуры іншых раёнаў, бо пытанне здароўя нацыі — адно з выключна важных і надзённых.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Нашто патрэбна “фазенда” на Месяцы?
Здаецца, той час, калі эфектыўнасць Інтэрнета як піар-інструмента “шоу-бізнесмены” трохі недаацэньвалі, ужо мінуў. Але ў апошнія гады з’явіліся прэцэдэнты, якія сведчаць пра адваротнае. Ды і унікальныя магчымасці, якія ласкава прадастаўляе сеціва ўсім ахвотным, занадта відавочныя. Гэта і даступнасць інфармацыі, і яе таннасць, і рэальная інтэрактыўнасць, і, урэшце, магчымасць “вольнага плавання” ў медыя-прасторы. Дзякуючы Інтэрнету артыст здатны выбудоўваць свае адносіны з масамі без
пасрэдніцтва якіх-кольвечы “медый”, і яму ўжо неабавязкова вадзіць журналістаў па рэстаранах, каб тыя не забыліся пра яго напісаць.
Далей
Кіно і тэатр
“Усё добрае яны робяць з паветра”
Непагадзь сарвала парад лялечнікаў па цэнтральнай пешаходнай вуліцы літоўскага горада Каўнаса. Але XVIII Міжнародны фестываль тэатраў лялек усё роўна пачаўся ўрачыста — старанна прадуманым, вытанчаным прыёмам у гарадской ратушы, дзе вядомыя людзі Літвы ўшаноўвалі сціплых працаўнікоў лялечнага мастацтва.
Выявілася, што да лялечнай справы маюць дачыненне літаральна ўсе: нават міністр культуры быў калісьці загадчыкам музычнай часткі ў каўнаскім тэатры лялек, які адзначыў свой пяцідзесяцігадовы юбілей.
Далей
Гран-пры без конкурсу
VІ Міжнародны фестываль маладзёжных аматарскіх тэатраў “Славянскае скрыжаванне” адбыўся 5 — 8 чэрвеня ў горадзе Навазыбкаве Бранскай вобласці. Заснавальнікамі і арганізатарамі сталі ўпраўленне культуры і Камітэт па маладзёжнай палітыцы, фізічнай культуры і спорту Бранскай вобласці, аддзел культуры, спорту і маладзёжнай палітыкі адміністрацыі горада Навазыбкава. Сярод задач фестывалю — пашырэнне творчых і геаграфічных межаў творчага ўзаемаабмену народаў Расіі, Украіны і Беларусі, а таксама развіццё маладзёжнай тэатральнай творчасці.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Камертон
Лезгінка з мадуляцыяй у польку
Сольны вечар у Вялікай зале Палаца Рэспублікі — сапраўднае выпрабаванне для кожнага артыста. Тарыел Майсурадзэ вытрымаў яго “на ўсе сто”, выступіўшы з Прэзідэнцкім аркестрам Беларусі пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна.
Далей
Летні дождж без аркестраў
Заслужаны артыст Беларусі, саліст Нацыянальнага канцэртнага аркестра краіны, знакаміты гітарыст Сяргей Анцішын дэбютаваў, нарэшце, з сольным альбомам “Летні дождж”.
Далей
Сагрэла музыка нябёсаў
У рамках грамадска-культурнай акцыі “Мы — беларусы!” у Палацы культуры Маладзечна выступілі творчыя калектывы кафедры харавога і вакальнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Спеўны падарунак
Пры падтрымцы ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкама і Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці выйшаў зборнік “Спяваем разам”, дзе сабраны ноты 25-ці песень для дзяцей кампазітара Алены Атрашкевіч і паэта Васіля Жуковіча, а таксама кампакт-дыск з 9-цю песнямі, запісанымі ўдзельнікамі аднайменнай узорнай эстраднай студыі Палаца культуры г. Маладзечна і вядомым оперным салістам Рыгорам Палішчуком.
Далей
На людным месцы
Хай Бог яму аддзячыць...
Асіповічы, чыгуначна-прамысловы гарадок, не славіцца асаблівымі архітэктурнымі або гістарычнымі славутасцямі. Ды затое слаўны ён людзьмі, найперш людзьмі-творцамі. Больш за тры дзесяткі калектываў горада і раёна маюць званні “ўзорны” і “народны”. Па вялікім рахунку, гэта можна сказаць і пра сферу тутэйшай культуры — яна папраўдзе народная і ўзорная.
Ці не таму адзін з першых матэрыялаў рубрыкі “Культасветработа: ракурс адказнасці” быў прысвечаны менавіта творчаму жыццю Асіповіцкага раёна і яго квінтэсенцыі — бліскучаму фестывалю “Вясновыя колеры”. Пару тыдняў таму чарговы фестываль зноў прайшоў на гасціннай Асіповіцкай зямлі. А ў эпіцэнтры стварэння гэтага яркага і запамінальнага свята — постаць чалавека, які не толькі прыдумаў гэты фэст, але і стаў сапраўдным рухавіком культурнага пераўвасаблення краю. Постаць тагачаснага начальніка аддзела культуры Асіповіцкага райвыканкама Васіля Налівайкі.
Далей
Энцыклапедыя святаў і будняў
У мастацкім музеі — філіяле Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, што размешчаны ў Мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”, прайшла прэзентацыя альбома-манаграфіі “Сялянская энцыклапедыя ў творах Мікалая Тарасюка”.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Сюжэты аднаго палявання
Пасля заканчэння мастацка-графічнага факультэта Віцебскага педагагічнага інстытута (сённяшні Віцебскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя П.Машэрава) Іван Будзіч займаўся графікай. Але неўзабаве знайшоў сваё прызванне ў стварэнні “драўляных” карцін. Скрупулёзная праца ножыкам цягам некалькіх месяцаў над адзіным масівам — і атрымліваецца шматпланавы сюжэтны барэльеф.
Далей
Гістарыёграф
“Плыла ў чоўне каралева Бона”...
Адной з выбітных асоб нашай гісторыі стала каралева Бона Сфорца (1494 — 1557 гг.). Яна паходзіла з італьянскага роду герцагаў Сфорца і ў 1518 годзе стала жонкай аўдавелага караля Рэчы Паспалітай і вялікага князя літоўскага Жыгімонта І Старога.
Далей
Імперыялістычная — за 8 гадзін
Любая вайна прыносіць боль і пакуты, незагойныя раны. Нямала пакінула іх на Беларускай зямлі і Першая сусветная вайна, што завяршылася 90 гадоў таму. Ды і зусім нядаўна сусветныя інфармацыйныя агенцтвы распаўсюдзілі інфармацыю: памёр апошні ветэран той Першай сусветнай…
Далей
Аўтограф і сакрэт Шамякіна
У чэрвені 1980 г. у раённым Палацы культуры адбыўся перадвыбарчы сход прадстаўнікоў працоўных калектываў Гарадоцкага раёна, прысвечаны сустрэчы з кандыдатам у дэпутаты ў Савет нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР па Полацкай выбарчай акрузе № 83, народным пісьменнікам Беларусі, першым сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР Іванам Шамякіным.
Далей
Суботнія сустрэчы
Аверс і рэверс манетнага дызайну
Наша сустрэча са Святланай ЗАСКЕВІЧ — мастаком Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь — адбылася 5 чэрвеня, у Дзень памяці Святой Еўфрасінні Полацкай. Святлана заўважыла, што гэта для яе зусім не выпадковасць: першая манета, створаная Святланай, была прысвечана 900-годдзю беларускай асветніцы. І пасля святая нібыта вяла дзяўчыну: праз некалькі гадоў дызайнер стварыла новую манету, дзе адлюстравала беларускую святыню — знакаміты Крыж Еўфрасінні Полацкай.
Святлана прыйшла працаваць у галоўны банк краіны пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, і даволі хутка дасягнула творчых вынікаў: манеты і медалі, створаныя ёй, адна за адной адзначаліся на прэстыжных міжнародных конкурсах.
Далей
Асоба і час
Маўр-Дзя-Дун — “сватку” Якубу: “Здаецца мне, што гэта Колас”
Янка Маўр (сапраўднае імя — Іван Фёдараў) маладзейшы ўсяго на год за Якуба Коласа, пазней жа сам лёс парадніў іх: пісьменнікі сталі сватамі. Маўра, чыё 125-годдзе адзначаем сёлета, справядліва называюць заснавальнікам беларускай дзіцячай літаратуры і цудоўным знаўцам псіхалогіі маленькай асобы. Яго творам уласцівы праўдзівае адлюстраванне рэчаіснасці, гістарычная дакладнасць, гуманізм.
У гады Вялікай Айчыннай вайны сям’я Янкі Маўра была эвакуіравана ў Алма-Ату. Дзіцячы пісьменнік стала перапісваецца з Якубам Коласам, які, таксама пакінуўшы родную Беларусь, у гэты час жыве ў Ташкенце. Лісты Маўра да народнага паэта таксама насычаны тымі згаданымі праўдзівасцю і гістарычнай дакладнасцю паказу навакольнага свету і абставін.
Фрагменты з гэтай неапублікаванай раней перапіскі прапануе сваім чытачам “К”.
Далей
Твой стыль
Абутак княгіні не пасуе бізнес-лэдзі
Ёсць такое назіранне: калі чалавек вас зацікавіў, вы абавязкова зірнеце на яго абутак. Мабыць, менавіта таму аглядаць цікавую асобу пачынаюць па вертыкалі: з абутку да галавы і назад. Французы нават вывелі формулу: хочаш зразумець, хто перад табой — зірні на прычоску і абутак. Прычоска скажа, што чалавек думае сам пра сябе, а абутак — дагледжаны ці драны, класічны ці эпатажны, чысты ці брудны — што ён сабой уяўляе на самой справе. Так што чырвоны пантофлік на высокай тонкай шпільцы можа расказаць пра яго ўладальніцу больш, чым самы красамоўны расповед.
Далей
Культпрасветработа
Савет, які працуе на гаспадарлівасць і пакрысе змагаецца за эканамічныя вынікі
Чэрвеньскім днём у Чэрвені я ўбачыла многае: і вынікі працоўных намаганняў гаспадарчай групы мясцовага аддзела культуры, і мэтанакіраванае аднаўленне помнікаў воінам-вызваліцелям, і ашчаднае стаўленне да народнага мастацтва, і планавае выхаванне маладога пакалення на ўзорах духоўнай нацыянальнай культуры... “Ігумен” — так называўся Чэрвень да 1923 года. Так ужо супала, што менавіта хлопцы, народжаныя ў 1923-ім, толькі што скончыўшы школу, першымі адыходзілі на фронт у першы дзень вайны. Мала іх вярнулася дахаты.
22 чэрвеня... Нядзеля... Сёлета дата супала з днём тыдня... Сівы і мудры Чэрвень-Ігумен умее шанаваць і тых, хто вярнуўся, і тых, хто загінуў. Тут будуюцца новыя праваслаўныя храмы, узводзяцца касцёлы, з’яўляюцца аграгарадкі, у якіх дзеці, унукі і праўнукі колішніх франтавікоў адраджаюць фальклор, рамёствы, песні, памяць.
Далей
З'яднаныя дзяржавай
Погляд з XXI стагоддзя
П’еса, трагедыя і бенефіс двойчы на дзень
“Выдающаяся грандиозная оперетта”, “Всемирно известный американский скрипач”, “Концерт солистки Его Императорского Величества”, “безотлагательно… единственный концерт Леонида Собинова …” Пацямнелыя ад часу старонкі старых віцебскіх газет, анонсы, афішы, праграмкі — сапраўдныя сведкі культурнага жыцця мінулых часоў — захоўваюцца ў фондах Віцебскага краязнаўчага музея.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |