Свежы нумар
Мастыхін
Ліхтарыкі журавін асабістага мікракосму
Для адных персанальная выстаўка становіцца важнай рысай, што прымушае падсумоўваць свае дасягненні ці няздзейсненыя планы, для іншых — чарговай прыступкай, з якой вельмі зручна аглядаць новыя гарызонты творчасці. Да апошніх адносіцца мастак Леанід Данелія.
Далей
Вясёлкавы мост, што нясе святло
Казка можа ўваходзіць у дзяцінства мяккай імглой, дзе блішчаць сумныя вочы невядомай істоты, смакам таямніцы, калі позна ўначы хаваешся з новай кніжкай і ліхтарыкам пад коўдрай і чакаеш, куды ж занясе цябе перагорнутая старонка. У тыя часы, калі ўсе дрэвы для нас вялікія, мы з лёгкасцю адчыняем дзверы ў другія сусветы, сядлаем адзінарогаў і адшукваем адзіную непарушную ісціну.
Далей
Яго самыя чыстыя колеры
Звычайна творчы чалавек яшчэ ў маладосці знаходзіць накірункі, у якіх будзе развівацца. Хоць бываюць і выключэнні: Гаген і Ван Гог пачалі займацца жывапісам пасля 30 гадоў. А беларус Сямён Рыгоравіч Саўрыцкі, ураджэнец Лагойшчыны, стаў пісаць карціны пасля шасцідзесяці, хаця ўсё жыццё быў ганчаром і займаўся керамікай. І такія шчырыя, светлыя, пазітыўныя ягоныя палотны, што і здзіўляешся, і захапляешся гэтым адкрыццём, і не верыш у тое, што ўсё гэта стварыў чалавек з доўгім і складаным жыццёвым шляхам. У Лагойскім цэнтры культуры праходзіць цяпер першая персанальная выстаўка Сямёна Саўрыцкага-мастака.
Далей
"К" інфармуе
10 дзён у Віцебску...
Для многіх дзеячаў культуры, у тым ліку замежных, лета ў Беларусі выклікае трывалыя асацыяцыі з Міжнародным фестывалем мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Сёлета гэтае грандыёзнае свята адбудзецца ў 17-ты раз, ахапіўшы “дзесяць дзён, якія ўразяць свет”, — з 10 па 19 ліпеня.
Далей
Пасведчанне трэба мець абавязкова
5 чэрвеня ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь адбылася нарада, прысвечаная абмеркаванню новага Палажэння аб гастрольна-канцэртнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якое ўступіла ў дзеянне з 1 чэрвеня. У нарадзе прынялі ўдзел першы намеснік міністра культуры Уладзімір Рылатка, супрацоўнікі Міністэрства, дырэктары сталічнай і абласных філармоній, намеснікі начальнікаў абласных упраўленняў культуры, якія курыруюць гэтае пытанне.
Далей
Першая!
5 чэрвеня Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета атрымаў першую скульптурную аздобу. На фасадзе будынка, у якім зараз актыўна вядуцца работы па рэканструкцыі, была ўсталявана статуя музы тэатра Мельпамены. Бронзавая фігура — плён працы скульптара Генадзя Буралкіна. Яе вышыня — 5 метраў, вага — амаль 5 тон. Сімвалічна, што “прышэсце” Мельпамены супала з днём Хрыстовага Узнясення.
Палігімнію, Тэрпсіхору, Каліопу, а таксама Апалона мінчане і госці сталіцы ўбачаць на будынку Вялікага тэатра ўжо ў верасні. Наяўнасць фігур праектавалася архітэктарам будынка Іосіфам Лангбардам у 1930-я гады.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Новы дызайн фестывальнага прыза
Галоўны прыз VII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне змяніў аблічча.
Далей
Крочаць нашы па Еўропе…
Рэспубліканская грамадска-культурная акцыя “Мы — беларусы!” зноў выйшла за межы нашай краіны.
Далей
Свята музычнага “этнасу” ў Паставах
Учора, 6 чэрвеня, распачаўся ХІ Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. Упершыню ў Паставы прыязджаюць этнічныя музычныя калектывы з Харватыі і Венесуэлы. Бяруць удзел у фестывалі і каля 20 калектываў з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Культура і спорт поруч ідуць
31 мая Міністэрства культуры ладзіла культурна-спартыўнае свята, прысвечанае правядзенню ў нашай краіне Года здароўя. Яно адбылося ў Ратамцы каля Мінскага мора — на спартыўна-аздараўленчай базе ФПБ. Сюды з’ехаліся спартыўныя каманды арганізацый Міністэрства культуры рэспубліканскага падпарадкавання.
Далей
Букет яркі, рукачынны
Акурат у апошні вясновы дзень на цэнтральнай алеі Лошыцкага парку і непасрэдна перад сядзібай завіравалі людзі ў нацыянальных строях, з’явіліся тэлекамеры, натоўпы гледачоў. Але гэта былі не здымкі мастацкага фільма — тут разгарнуўся ІІ Рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў “Вясновы букет”, які сабраў ажно 375 удзельнікаў.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Якасць адукацыі для двух пакаленняў
29 мая адбылося ўрачыстае адкрыццё І Міжнароднага форуму замежных выпускнікоў беларускіх (савецкіх) ВНУ “Адукацыя без межаў” у Малой зале Палаца Рэспублікі.
Далей
Кіно на фэсце і ў глыбінцы
9 чэрвеня, напярэдадні VІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур ў Гродне стартуе Тыдзень нацыянальнага кіно. У гэты перыяд у трох кінатэатрах абласнога цэнтра пройдуць Дні кіно Беларусі, Расіі, Украіны, краін Балтыі, Закаўказзя і Польшчы.
Далей
Соцыум
“Месцаў няма” ці няма месцаў для замежных гасцей побач з тураб’ектамі?
Неспрыяльны час для развіцця ўязнога турызму ў нашай краіне, падаецца, мінаваў. Так мяркуюць спецыялісты названай сферы. “Цікавасць да Беларусі ў свеце ўзрастае”, — упэўнена сцвярджае і Юлія Зяленская, дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Колькасць замежных турыстаў, што наведваюць Беларусь, павялічваецца прапарцыянальна адраджэнню замкаў і палацаў, храмаў і наогул старых гарадоў, будаўніцтву новых гатэляў, дарог. У выніку наша туріндустрыя паступова, але ўпэўнена набірае абароты.
Немагчыма развіццё гэтай галіны без супрацоўніцтва і падтрымкі з боку Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Не аднойчы Нацыянальным агенцтвам па турызме праводзіліся сумесныя з адпаведнымі ўпраўленнямі Міністэрства культуры семінары. Да ўсяго, з некаторымі музеямі праца вядзецца згодна з папярэднімі заказамі: яны заўсёды гатовы аказаць экскурсійныя паслугі. Урэшце, цяпер практычна любая ідэя на месцах у самых розных установах, у тым ліку — культасветных, прымаецца з інтарэсам. Тым больш напярэдадні летняга сезона.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Кіно і тэатр
“Злачынства...” і пакаянне
Сказаць, што сталічныя тэатралы любяць, калі ў Мінск прыязджаюць нашы тэатры з абласных гарадоў, — гэта значыць не сказаць нічога. Такія гастролі, асабліва калі яны не адна-двухдзённыя, а паўнавартасныя і грунтоўна падрыхтаваныя, выклікаюць у прыхільнікаў тэатральнага мастацтва непадробны інтарэс найперш таму, што даюць магчымасць паглядзець, чым цікавяцца і “дыхаюць” суседзі, нават “пажывіцца” новымі ідэямі і думкамі. Акурат такі інтарэс выклікалі і гастролі Брэсцкага абласнога тэатра драмы і музыкі, што з 3 па 9 чэрвеня ладзяцца на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага.
Далей
“Ва ўсе дні” — за духоўнасць
Кароткаметражны фільм беларускага рэжысёра Міхаіла Жданоўскага “Ва ўсе дні” атрымаў званне лепшага ў сваёй намінацыі на XVII Міжнародным кінафестывалі “Залаты Віцязь”, які завяршыўся 31 мая ў Маскве. Форум праходзіў пад дэвізам “За духоўныя, хрысціянскія ідэалы. За ўзвышэнне душы чалавека”, і стужка Міхаіла Андрэевіча пра святара добра адлюстравала тэму фестывалю.
Далей
Камертон
Калі растуць баабабы?
За 15 гадоў існавання музычная капэла “Санорус” на чале са сваім заснавальнікам і нястомным “рухавіком ідэй” Аляксеем Шутом паспела прайсці шлях ад абласнога камернага хору з Маладзечна да знанага сталічнага калектыву і, галоўнае, паўнавартаснай капэлы ў яе самым шырокім значэнні. Менавіта так разумелі капэлу ў музычнай культуры Беларусі ХVIII ст.: як калектыў, што яднае хор, аркестр, салістаў і здольны ўвасабляць нават музычна-тэатральныя творы. Доказам мабільнасці “Саноруса”, яго здольнасці да крэатыву сталі дзве нядаўнія падзеі: замежныя гастролі і, следам, прэм’ера оперы А.Мдзівані “Маленькі прынц”.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Імпрэсарыо замаўляюць Моцарта
Музычная капэла “Санорус” нядаўна вярнулася са сваіх працяглых і паспяховых гастролей у Іспаніі і Партугаліі. Пірэнейскія вандроўкі пад акампанемент Моцарта — тэма гутаркі карэспандэнта “К” з мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам
калектыву Аляксеем ШУТОМ.
Далей
Максіма маладых
Эксклюзіўны спецыяліст з “Агеньчыкам”
Святлана БУЙКО сёлета атрымае прафесію рэжысёра эстрады. Стыпендыятка спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і выпускніца першага набору па гэтай сапраўды “эксклюзіўнай” сёння спецыяльнасці ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, яна сталася адной з дваіх, хто здолеў дайсці да “фінішу” навучання. А дыпломнай работай Святланы, абарона якой неўзабаве адбудзецца, стала праца ў якасці рэжысёра-пастаноўшчыка мюзікла для дзяцей “Навагоднія прыгоды Агеньчыка” ў Палацы Рэспублікі. Пагадзіцеся, годны пачатак і сур’ёзная заяўка на будучую прафесію.
Далей
Гістарыёграф
Кінарэпартаж з мінуўшчыны. Палеская хроніка з венецыянскай адзнакай
У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў з 26 па 30 мая прайшоў Тыдзень фальклорна-этнаграфічных фільмаў, арганізаваны аддзелам традыцыйнай культуры і факультэтам традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва. Першай гледачы ўбачылі даваенную дакументальную кінастужку “Палессе — краіна сумных песень”…
Далей
“Быццам храбрэйшым cтаць…”
... Трыццаць дзве тысячы чалавек прыйшлі пакланіцца мошчам праваслаўнага святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў мінскі прыход у гонар іконы Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць”. Каўчэг з часцінкай мошчаў святога 29 — 31 мая знаходзіўся ў сталіцы Беларусі, прыбыўшы са Свята-Троіцкай Аляксандра-Неўскай лаўры, што ў Санкт-Пецярбургу.
Далей
Суботнія сустрэчы
“Родныя песні” і серыялы Алега Молчана
Заўтра ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі — праграма “Родныя песні” Алега МОЛЧАНА. Яе аснову складуць песні з яго аднайменнага цыкла на вершы Янкі Купалы (ноты адной з іх — “Ты прыйдзі”, — дарэчы, былі надрукаваны ў “К” № 13), песні з рэпертуару “Песняроў” 1990-х гадоў у новых аранжыроўках і выкананні. Невыпадкова і сустрэчу Алег прызначыў у Музеі Уладзіміра Мулявіна. Так што мы гутарым амаль утраіх.
Далей
Культпрасветработа
“Залатая пчолка”: сабраць нектар творчасці
Для многіх дзяцей Беларусі, краін далёкага і бліжняга замежжа паласатая руплівіца найперш асацыіруецца з Клімавічамі. І тут няма нічога дзіўнага: працавітая збіральніца нектару-мядку з’яўляецца сімвалам Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці, што ўжо восьмы год запар збірае юныя таленты ў невялікім гарадку на Магілёўшчыне. Разнамоўныя творчыя калектывы імкнуцца трапіць сюды, ведаючы пра высокі статус конкурсу, а жыхары Клімавічаў і навакольных вёсак клічуць сваякоў і сяброў у госці менавіта напрыканцы мая, калі фестывальная Клімавіччына асабліва прыгожая, святочная і шчырая.
Форум рэальна ўзняў прэстыж і вядомасць рэгіёна, паўплываў на інфраструктуру горада, ператварыў яго ў надзвычай цікавы аб’ект для аматараў музыкі, турыстаў, прадпрымальнікаў і маладых спецыялістаў сферы культуры. Узлёт раённага конкурсу да міжнароднага прызнання стаў штуршком для агульнага культурнага ўздыму краю, у якога ёсць багаты вопыт значных пераўвасабленняў і пераўтварэнняў.
Далей
Асоба ў кантэксце гісторыі
“Ды гэта сучасны Джота!..”
... Летам 1912 года ў Тыфліс з Пецярбурга на вакацыі прыехалі маладыя людзі — паэт Ілля Зданевіч, ягоны брат мастак-авангардыст Кірыла ды іхні сябра, студэнт Акадэміі мастацтваў, Міхаіл ЛеДанцю. Усе трое — адэпты неапрымітывізму, шукальнікі ў мастацтве той цэласнасці і народнай непасрэднасці, якой так не хапала рафінаванай, аналітычнай мастацкай культуры пачатку ХХ стагоддзя. І першае, што яны ўбачылі ў горадзе, была бляшаная шыльда: “Трактирное заведение “Варяг” з выявай легендарнага крэйсера, над якім лунае Андрэеўскі сцяг і клубіцца дым з труб. Вітрына карчмы прапаноўвала ўсім наведвальнікам моцныя напоі, шашлыкі, хашы і іншыя стравы.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |