Свежы нумар
Мастыхін
Дзе “золата будучых перамог”?
Свет апанавала алімпійская ліхаманка. Гадзіннік, што адмярае “алімпійскі час” ля сталічнага Палаца спорту, сведчыць: да адкрыцця Гульняў у Пекіне засталося крыху больш за два месяцы. Таму жарсці вакол ліцэнзій, трэнераў, спартсменаў распаляюцца.
Далей
Ад вітража — да роспісу
Галоўную вуліцу горада Гомеля — Савецкую — упрыгожвае велічнае пано “Гомель у часе”, выкананае ў тэхніцы сграфіта. Тут адлюстраваны найважнейшыя вехі гісторыі горада, пачынаючы з дня заснавання і заканчваючы нашай эпохай. Гэтую і многія іншыя манументальныя работы Уладзіміра Еўтухова, члена Беларускага саюза мастакоў, выкладчыка Гомельскага мастацкага вучылішча, можна сустрэць у самых розных кутках горада.
Далей
“Я выбіраю скульптуру!”
У гімназіі-каледжы мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка праходзіць выстаўка партрэтаў, якая сабрала больш за 30 твораў трох выпуснікоў скульптурнага аддзялення — Паліны Піраговай, Алеся Сакалова, стыпендыята спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, і Васіля Цімашова. Маладыя таленты — вучні вядомага беларускага скульптара Паўла Лявонава.
Далей
"К" інфармуе
Патэнцыял краіны — у інтэлекце і таленце
Для Беларусі ХХІ стагоддзя прыярытэтным з’яўляецца інавацыйны шлях развіцця, укараненне новых тэхналогій, і ў гэтых працэсах галоўная стаўка робіцца на інтэлектуальны патэнцыял краіны — таленавітую моладзь.
Далей
З прыцэлам на далейшы поспех
29 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася сустрэча стыпендыятаў спецыяльнага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з міністрам культуры Уладзімірам Матвейчуком.
Далей
Надзённы клопат
28 мая ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь пад старшынствам міністра Уладзіміра Матвейчука адбылася планавая калегія, прысвечаная актуальным праблемам і пытанням дзейнасці галіны. На ёй быў разгледжаны шэраг пытанняў, якія Міністэрства культуры краіны трымае на пастаянным кантролі, у прыватнасці, рэканструкцыя Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета, выкананне ўстановамі культуры асноўных прагнозна-мэтавых паказчыкаў і іншыя.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Ансамбль з вопытам
Днямі ў Санкт-Пецярбургскай акадэміі паслядыпломнага навучання на кафедры прыкладной культуралогіі праходзіла Усерасійская навукова-практычная канферэнцыя па тэме “Музей і Школа: дыялог у адукацыйнай прасторы”.
Далей
Баль ад “... Пчолкі”
29 мая — 1 чэрвеня ў Клімавічах праходзіць ужо традыцыйны Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Залатая пчолка”.
Далей
З Мальерам па абмене
Не паспеў адгрымець справаздачны канцэрт Брэсцкай вобласці, а літаральна днямі ў Мінск на гастролі прыедзе Брэсцкі абласны тэатр драмы і музыкі. З 3 па 9 чэрвеня на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага брэстаўчане прапануюць сталічным тэатралам свае найновыя спектаклі.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Купала — у песні, “Байкер” — у дарозе
8 чэрвеня ў Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі пройдзе аўтарскі вечар кампазітара Алега Молчана. Адметнасць яго — не толькі ў зорным складзе ўдзельнікаў, але і ў даўно анансаванай самім творцам прэм’еры: на канцэрце ўпершыню для шырокай публікі прагучаць некаторыя песні з праграмы “Родныя песні” на вершы Янкі Купалы.
Далей
І сотні, сотні песень...
70-годдзе адзначыў паэт Уладзімір Карызна, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі. З-пад яго пяра выйшлі больш за 20 паэтычных зборнікаў, на яго вершы напісаны каля 200 песень, любімых народам. Да творчасці У.Карызны звярталіся вядомыя кампазітары А.Багатыроў, Ю.Семяняка, І.Лучанок, Я.Глебаў, Л.Захлеўны, Д.Смольскі і многія іншыя. Яго паэзія прасякнута высокім грамадзянскім пачуццём, тонкім лірызмам, душэўнай цеплынёй.
Далей
Прамень грузінскага сонца
30 мая ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё выстаўкі твораў выдатнага грузінскага мастака Ніка Пірасманашвілі, на якой прадстаўлены 24 работы са збораў Нацыянальнага музея Грузіі.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Кіно і тэатр
Шляхтай звацца з “Чумадрыхай” на харугве?
Як цудоўна — умець чытаць! З кожным радком цябе ахоплівае адчуванне, што літаральна ў гэты момант аднаму табе адкрываюцца сакрэты Сусвету... Амаль з гэткім захапленнем першакласніцы выходзіла я з прэм’еры “Пінскай шляхты” ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна.
Далей
Чакаючы прызавога “Віцязя”
Нягледзячы на пачатак лета і прадчуванне адпачынкавай “сіесты”, айчынныя кінематаграфісты не спыняюць сваю працу. На Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” завяршыўся здымачны перыяд адразу дзвюх поўнаметражных стужак.
Далей
Камертон
Мір, Нясвіж, свет
Апошні дзень вясны ў сёлетняй музычнай палітры пазначаны VI Святам мастацтваў “Мірскі замак-2008”. У гарадскім пасёлку Мір ладзяцца навуковыя чытанні, выстаўка фотамастакоў Гродзеншчыны “Беларусь старажытная”, выступаюць салісты і шматлікія камерныя калектывы Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны, прафесара Міхаіла Фінберга. А роўна два тыдні таму гэтых жа музыкантаў гасцінна віталі на 13-ым свяце “Музы Нясвіжа” — з іншай праграмай.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Трубны покліч Баранавічаў
23 — 25 мая ў Баранавічах адбыўся І Міжнародны фестываль духавой музыкі “Беларускія фанфары-2008”, у межах якога прайшоў і V Рэспубліканскі конкурс духавых аркестраў.
Свята сабрала больш за 600 удзельнікаў з 7 краін свету. Нягледзячы на амаль восеньскае даждлівае надвор’е, госці адчулі гасціннасць і прыўзнятую атмасферу, што пачыналася ўжо з фестывальнай эмблемы — выявы вясёлага цягнічка.
Ф-ф-ф…
Далей
Максіма маладых
Сукенка, скроеная з вершаў
Уявіце, што свой любімы верш вы можаце не толькі прачытаць, але і… апрануць. У дзяцінстве Слава КАЗЛОЎ любіў разглядаць малюнкі ў “Бурдзе” і выразаць з паперы сукенкі для лялек. Зразумела, што лёс не падманеш: сёння Слава заканчвае факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “дызайн касцюма і тканіны”. Тэма яго дыпломнай калекцыі — лірыка Марыны Цвятаевай.
Размеркаваны малады спецыяліст на салігорскую швейную фабрыку “Калінка”, дзе ён будзе працаваць мастаком-мадэльерам. Калі давядзецца апрануць прамысловую версію “паэтычнага” адзення? Распытваем у дызайнера-выпускніка.
Далей
На людным месцы
Як “Чапурушачкі” сталі “Вербніцай”
Народны ансамбль народнай песні “Вербніца” Чэрвеньскага РДК ведае амаль кожны жыхар раёна. Выступленні калектыву заўсёды яркія і арыгінальныя. Кіруе калектывам Таццяна ПРАВАСУД. Яна добры арганізатар, заўсёды прыслухоўваецца да слушных меркаванняў калег, неардынарна мысліць, знаходзіць цікавыя песні для ансамбля. Перад адной з рэпетыцый “Вербніцы” Таццяна Правасуд знайшла колькі хвілін для гутаркі.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
“Раздолле” для згортыша
Дні славянскай культуры прайшлі ў літоўскім горадзе Клайпеда з 3 па 17 мая. Як самых дарагіх гасцей і партнёраў сустракалі дэлегацыю са Старых Дарог. На ІІ Міжнародным практычным семінары традыцыйных мастацкіх народных рамёстваў “Спадчына”, які праходзіў у межах культурнага форуму, нашы землякі правялі майстар-клас і ўразілі прафесіяналізмам гледачоў. Вынікам таго — прапанова паўтарыць навучанне.
Далей
Мае свой род драўляны народ
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “Літаратура і Мастацтва” выпусціла альбом-манаграфію Вольгі Лабачэўскай “Сялянская энцыклапедыя ў творах Мікалая Тарасюка”.
Далей
Гістарыёграф
Бунін у зачараваным маёнтку
У пачатку чэрвеня гэтага года (канец мая па старым стылі) спаўняецца 90 гадоў з часу наведвання Гомеля выдатным рускім пісьменнікам Іванам Буніным.
Далей
Праз стагоддзе — адзіны рукапіс
У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адкрылася новая выстаўка, прысвечаная дзвюм важным датам у гісторыі беларускай літаратуры і культуры: стагоддзе таму выйшла з друку “Жалейка” — першы зборнік вершаў Купалы — і 95 гадоў таму пабачыў свет яго праграмны зборнік “Шляхам жыцця”. Літаратурна-мастацкая выстаўка “З сонцам, з сэрцам, з вечнай ласкай...” традыцыйна для музея названа купалаўскім радком і створана на аснове фондавых калекцый.
Далей
Суботнія сустрэчы
Меркаю Караткевіча і фаербола
З лепшым маладым пісьменнікам-фантастам Еўропы гамяльчанкай Нікай РАКІЦІНАЙ мы сустрэліся ў Мінску праездам, амаль што ўначы. Ніка была падобна да зморанага воіна, якога прымусілі доўгі час вышываць крыжыкам. “Я разумею, што піар — гэта вельмі добра, але, па праўдзе, даволі цяжка”, — кажа яна і здымае свой меч з пояса. Пісаць пра пісьменніцу-фэнтэзійшчыцу хочацца прыкладна так: “Павеяла холадам, і напрыканцы гутаркі яна пасадзіла мяне на свайго каня, сказаўшы, што ён ведае дарогу”. Ды і сама Ніка прызнаецца: “Ёсць два жыцці: першае — гэта мая рэальнасць у Гомелі, дзе я маю зусім іншае імя, але поруч — Ніка Ракіціна, якая жыве ў выдуманых вымярэннях і бачыць зусім іншае “.
Карэспандэнту “К” удалося перахапіць Ніку Ракіціну на шляху да новага віртуальнага свету і распытаць пра тое, як жывецца фантастам у рэальнасці.
Далей
Музычная лятучка "К"
Караць нельга памілаваць, альбо Як здабыць у Еўропы “Крыштальны мікрафон”
Час ад часу складваецца ўражанне, што кожны чалавек, уся краіна ў адзіным парыве абмяркоўвае тыя ці іншыя культурныя падзеі. На мінулым, ды і на гэтым тыдні гэткай “прынадай” для бурных дэбатаў сталася “Еўрабачанне” і ўдзел у ім нашага беларускага канкурсанта Руслана Аляхно. Натуральна, што тэма гэтая абмяркоўвалася і ў сценах рэдакцыі “К”, тым больш, што на старонках нашага выдання журналісты традыцыйна асвятляюць падрыхтоўку да гэтага буйнога еўрапейскага песеннага марафона. А дзякуючы не выпадкова ўключанаму ў час панядзелкавай планёркі дыктафону, мы вырашылі падзяліцца з нашымі чытачамі сваімі думкамі і адносна музычна-відовішчнага складніка ўбачанага намі на паўфінальных і фінальных трансляцыях з Белграда, і звярнуць увагу непасрэдна на нашы беларускія “планы і перспектывы” ўдзелу ў “Еўрабачанні” сёлета і надалей.
Далей
У кадры і па-за ім
“Такога джазу яшчэ не чулі!”
Ён быў першым сярод эстраднікаў СССР, які атрымаў ганаровае званне заслужанага артыста, прычым Беларусі! А потым доўгія дзесяцігоддзі заставаўся адзіным у вялікай краіне інструменталістам-джазменам, які меў гэтае званне!
Фільм “Эдзі Рознер” — завершаны, але засталіся дзесяткі сустрэч і адзнятыя шматгадзінныя інтэрв’ю, сотні метраў старой чорна-белай кінастужкі і дзесяткі пажоўклых, выключна чорна-белых, фота з запыленных альбомаў старых музыкантаў-”рознераўцаў”. Усё гэта не “ўціснулася” ў 26-хвілінны фільм пра складаныя ўзаемадачыненні творцы і ўлады. Таму і падзялюся тым цікавым, што не ўвайшло ў мой новы фільм. Таксама — пра чорна-белы лёс кіраўніка легендарнага джаз-аркестра Беларусі.
Далей
Культпрасветработа
Урокі міёрскага радзімазнаўства
Партрэт культуры Міёрскага раёна — гэта шматколернасць фарбаў, выразных тонаў і не менш шматзначных паўтонаў. Тут няма другарадных рысак. Літаральна ўсё — і развіццё фальклору, традыцыйных рамёстваў, і сучаснае аграгарадское аблічча вёсак, і дыхтоўнае жыллё для маладых спецыялістаў, у тым ліку і ў сферы культуры, і паўсюдная камп’ютэрызацыя бібліятэк і клубаў, і цудоўны музей “Радзімазнаўства”, — усё без выключэння працуе на сённяшні сацыякультурны імідж старадаўняй Міёршчыны.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |