Свежы нумар
Надзённае
Стратэгічныя авансы — кадры і фінансы
17 мая ў сталічным кінатэатры “Цэнтральны” ўдзельнікі семінара-практыкума “Сучасны стан і перспектывы развіцця дыскатэк на Міншчыне”, а таксама кіраўнікі арганізацый культуры рэспубліканскага падпарадкавання, начальнікі і спецыялісты ўпраўленняў культуры Міністэрства культуры прынялі ўдзел у рэспубліканскай нарадзе па актуальных пытаннях у галіне культуры.
Далей
Мастыхін
Балада высокіх траў
Ці шмат сёння людзей прыслухоўваюцца да песень травы на світанку, глухой спёкі напярэдадні навальніцы, спрадвечнага шэпту ручаін, што абягаюць карані вербаў? Усё больш сочаць за ходам стрэлкі гадзінніка ці гулам банкамата, які пералічвае грошы, а асоб з чулай душою называюць нейкімі дзіўнымі.
Далей
Брама ў вырай
Пад такой назвай у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася выстаўка графікі Рыты Цімохавай.
Далей
Тэатральныя “айсбергі”
На мінулым тыдні ў сталічным Музеі беларускага кіно адкрылася выстаўка беларускіх сцэнографаў “Вынікі сезона 2007 — 2008”. Арганізатарамі выступілі Беларускі саюз мастакоў і Беларускі саюз тэатральных дзеячаў.
Далей
"К" інфармуе
За поспехі ў працы, адвагу і талент
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі 74 грамадзян краіны за высокае прафесійнае майстэрства, узорнае выкананне службовых абавязкаў, плённую грамадскую дзейнасць, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, смелыя і рашучыя дзеянні па прадухіленні і раскрыцці злачынстваў, заслугі ў развіцці судовай сістэмы, машынабудавання, сельскагаспадарчай вытворчасці, транспартнай галіны, будаўнічага комплексу рэспублікі, навукі, адукацыі. Вялікая група дзеячаў культуры і мастацтва краіны таксама была адзначана Кіраўніком дзяржавы высокімі ўзнагародамі.
Далей
Рыжскі трамплін латвійска-беларускага ўздыму
Пра фурор замежнага выступлення ўдзельнікаў Грамадска-культурнай акцыі “Мы — беларусы!”, які меў месца 15 мая ў Рызе ў адной з найпрэстыжнейшых цэнтральных залаў краіны, не ведаюць хіба што толькі зусім адарваныя ад культурнага жыцця людзі. Пра тое, якія авацыі скаланулі сцены рыжскага Дома Кангрэсаў, не расказвае толькі лянівы. Але менавіта з-за значнасці падзеі прыемна пракруціць гэтую гісторыю яшчэ раз, і разам з кіраўніком афіцыйнай беларускай дэлегацыі, намеснікам міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімірам ГРЫДЗЮШКАМ ажывіць гэтыя не толькі ўдалыя, але і плённыя гастролі для нашага чытача.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Срэбраная палачка для маэстра!
20 мая ў Малой зале імя Рыгора Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбылося ўрачыстае шанаванне з 70-гадовым юбілеем мастацкага кіраўніка — галоўнага дырыжора Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча, народнага артыста краіны, прафесара Міхаіла Казінца.
Далей
Класічны білет пойдзе ў 2009-ты...
У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя дызай-ну новага ўваходнага білета.
Далей
Клопат, які не адпускае...
Як ужо “К” паведамляла, 16 мая ў Дзяржынску і на Случчыне прайшоў Рэспубліканскі семінар-практыкум “Сучасны стан і перспектывы развіцця дыскатэк на Міншчыне”. Мерапрыемства ладзілася на высокім дзяржаўным узроўні. У ім бралі ўдзел міністр культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Матвейчук, галоўны саветнік упраўлення сацыяльна-культурнай палітыкі галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Сяргей Бервін, першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама Віктар Шчэцька, старшыня Мінскага гаркама прафсаюзаў работнікаў культуры Георгій Молчан, начальнікі і намеснікі начальнікаў упраўленняў культуры аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, начальнікі аддзелаў культуры рай-, гарвыканкамаў і кіраўнікі метадычных службаў краіны, супрацоўнікі апарата Міністэрства культуры. Усяго ў семінары бралі ўдзел каля 200 спецыялістаў.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Соцыум
Праверыць алгебрай гармонію на крэатыўным танцполе
У якім накірунку развіваюцца сёння беларускія дыскатэкі? Пра комплекс пытанняў, звязаных з гэтым аспектам маладзёжнай культуры, разважае Алена МАКАРАВА, кандыдат педагагічных навук, загадчык кафедры менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.
Далей
Зразумець і падтрымаць маладых
У якасці адной з “фокусных” пляцовак, на прыкладзе якой удзельнікам Рэспубліканскага семінара-практыкума былі прадэманстраваны вынікі работы па праграме “Дыскатэка”, стаў Дзяржынскі раён.
Сваім досведам з прысутнымі падзяліўся намеснік старшыні Дзяржынскага райвыканкама Аляксандр ЧАГАН.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Нарматыў для барабанных перапонак, або Што занадта, тое шкодзіць здароўю
Дыскатэкі — гэта не толькі танцы, музыка, весялосць. Каб правільна арганізаваць іх дзейнасць, патрэбна праца вялікай колькасці спецыялістаў, у тым ліку — санітарных урачоў, псіхолагаў, нарколагаў. Які ўзровень гуку дапушчальны на дыскатэках? Якія санітарныя нормы існуюць у дачыненні да гэтых асяродкаў баўлення вольнага часу?
Загадчык аддзялення камунальнай гігіены Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, кандыдат медыцынскіх навук Сямён ПОЗІН запэўнівае, што ніводная дыскатэка не можа адкрыцца і існаваць без дазволу названага цэнтра, яго абласных, гарадскіх і раённых аддзяленняў. Прычым нагляд за тым, каб гаспадары дыскатэк прытрымліваліся патрабаванняў, што пералічаны ў адпаведных дакументах, вядзецца пастаянны і сур’ёзны.
Далей
Піратэхніка — не вадзяны фантан!
Ілля БУРМІСТРАЎ, вядучы дзяржаўны інспектар Дзяржпрамнагляду МНС РБ:
Далей
Арганізм рэагуе на басы і біты
Да тэмы ўплыву дыскатэк на самыя розныя аспекты сучаснай маладзёжнай маскультуры “К” звярталася не аднойчы. І пасля аднаго з такіх матэрыялаў — артыкула “Дэнс, дэнс, дэнс, альбо Прафесія — DJ” Рамана Альшэўскага ў № 5 за 2006 год — да нас у рэдакцыю з лістом звярнулася Ірына Новік, дырэктар Вілейскага дома культуры, якая на нашых старонках падзялілася ўласным досведам у галіне дыскатэчнай працы з моладдзю…
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Легалізаваць прафесію
Настрой “круглага стала”, які прайшоў напрыканцы насычанай мерапрыемствамі пятніцы, задала Алена МАКАРАВА. Адсочваючы практыку арганізацыі і правядзення дыскатэк у нашай краіне вось ужо на працягу пятнаццаці гадоў, яна пераканана: шмат гаворачы пра выхаваўчую ролю дыскатэк, мы забываемся, што гэта, у першую чаргу, — з’ява і “прадукт” шоу-бізнесу. І як бы мы ні хацелі “акультурыць” гэты від баўлення вольнага часу моладзі, дыскатэка была, ёсць і застанецца з’явай масавай культуры.
Далей
Абанемент для вясейскай каралеўны
У аграгарадку “Вясея”, што непадалёк ад Слуцка, сур’ёзна заняліся дыскатэчным пытаннем восем гадоў таму. Сёння на тэматычныя дыскатэкі ў Вясейскі дом культуры збіраюцца не толькі мясцовыя жыхары, але і дзеці ды моладзь з трынаццаці бліжэйшых вёсак. Пра тое, як рабіліся першыя крокі на шляху да комплекснай падрыхтоўкі танцавальных вечароў, пра сённяшні дзень і дыскатэчныя перспектывы на вёсцы — гутарка з мастацкім кіраўніком ДК Алай БЕРАЗОЎСКАЙ.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Стымуляваць настрой: праз піва ці касцюматэрапію?
Загадчыца падлеткавага аддзялення Гарадскога наркалагічнага дыспансэра, нарколаг Людміла ШПАКОЎСКАЯ:
— Праблема дыскатэк і моладзі заключаецца ў тым, што знаходзяцца падлеткі, якія напярэдані наведвання асяродка адпачынку набываюць штосьці з алкагольных напояў.
Далей
Больш за 60 мільёнаў — ад 35 дыскатэк
Ларыса ТАГАНОВІЧ, дырэктар Слуцкага гарадскога маладзёжнага цэнтра:
— Слуцкі гарадскі маладзёжны цэнтр прыняў першых наведвальнікаў у 1997 годзе і з тых часін застаецца адной з папулярных і запатрабаваных устаноў культуры горада.
Далей
Айчынны гук ад “Светлакона”
Рэспубліканскі семінар-практыкум меў на мэце, натуральна, не толькі ўсебаковае абагульненне досведу метадычнай арганізацыі танцавальных вечароў, але і прапаганду тэхнічнага забеспячэння дыскатэк.
Далей
Эталон дзі-джэінгу ў прасторы Дэльфійскіх гульняў
У Барысаве майго суразмоўцу пастаянна называюць двума імёнамі, прычым многія ўжо дакладна і не ведаюць, якое ж з іх сапраўднае. Удзень на работу ў гарадскі Дом
культуры імя Максіма Горкага прыходзіць кіраўнік дыскатэкі Дзяніс МАКСІМКАЎ.
Далей
Вам шоу ці бізнес?
Спрэчкі пра тое, ці ёсць шоу-бізнес у Беларусі, можна лічыць скончанымі. Вынесены і вердыкт: ёсць! Бо маецца неаспрэчны доказ — даведнік “Шоу-бізнес у Беларусі. 2008”.
Далей
Зорачка, прыйдзі! А мо, “Уваход забаронены”?
Было б памылкай пачаць “укараняць” у дыскатэках адно жывыя выступленні зорак — у абавязковым парадку, у якасці гэткай “гуманітарнай дапамогі” і панацэі ад усіх праблем. Але як адна з форм працы, як паказальнік “сусветнага ўзроўню” той ці іншай дыскатэкі — чаму б і не? Тады, мабыць, і сваіх беларускіх артыстаў падлеткі ды моладзь ведалі б лепей.
Далей
Сярэднявечча ў стылі дыска. Сучасная мова танцавальнай даўніны
15 мая ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі РБ прайшоў Фестываль даўняй музыкі і танца. Гэта працяг традыцыі: шмат гадоў запар Ордэн рыцараў Паўночнага храма ладзіў тут фэсты сярэднявечнай культуры “Белы замак” і “Легенды восені”, якія набылі аўтарытэт у карыфеяў медыявістыкі далёка за межамі нашай краіны.
Далей
Штрыхі да партрэта “ідэальнай” дыскатэкі
Нескладана зрабіць на паперы метадычныя выкладкі дасканалай па змесце і абліччы дыскатэкі. Канешне, карысна паспрачацца з калегамі, якім чынам лепш праводзіць тыя ці іншыя конкурсы, выхоўваць музычныя густы падрастаючага пакалення, якую апаратуру пры гэтым эфектыўней за ўсё выкарыстоўваць. Але наколькі падобныя распрацоўкі, тэматычныя праграмы, дзі-джэйскія вышукі патрэбны тым, хто прыходзіць на танцпол? Ці ўсе арганізатары ладзілі апытанні запатрабаванняў аўдыторыі, спрабуючы такім чынам зразумець пажаданні публікі, суаднесці свае памкненні з яе запатрабаваннямі? Каб скласці партрэт дыскатэкі, якая б адпавядала марам не толькі вытворцаў, але і спажыўцоў, я звярнулася да ўдзельнікаў Тэатра дэфіле “Модніцы” Барысаўскага ГДК. Як падаецца, меркаванні барысаўскай моладзі характэрны і для іншых рэгіёнаў Беларусі.
Далей
Віктэмалогія: крыміналу — stop-сігнал, або Міліцыя на дыскатэчным рэйдзе
Пазіцыя органаў аховы правапарадку да баўлення вольнага часу на дыскатэках змянілася ў лепшы бок. “Сёння, пачынаючы ад міністэрстваў і заканчваючы раённымі ўладамі, усе ўпэўніліся ў тым, што дыскатэкі павінны быць, і малыя формы альтэрнатыўнага адпачынку трэба захоўваць”, — адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам “К” намеснік начальніка ўпраўлення прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, палкоўнік Андрэй САЛАДОЎНІКАЎ.
Далей
Кіно і тэатр
Скарына такі малады
Да велічнай постаці выдатнага беларускага асветніка і першадрукара XVI стагоддзя, нашага земляка Францыска Скарыны звярталіся ў розны час многія айчынныя паэты, празаікі, драматургі, дзеячы тэатра і кіно.
Далей
Фарс злому эпох. Выбуховы фінал для “маленькага чалавека”
Хто з нас не марыў пра чароўную выспу, дзе можна адпачыць ад хаосу сучаснага жыцця, ад натоўпу ў метро і мабільных тэлефонаў? Героі ж “Цудоўнай выспы”, прэм’еры Новага драматычнага тэатра, стамляюцца ад… рэвалюцыі і выязджаюць менавіта туды.
Далей
Максіма маладых
Пагаворым на мове эксперыменту?
Пра тое, што “маладзёжнасць” спектакляў сёлетняга “М.@rt.кантакту” выпрабоўвалася сцэнічным увасабленнем і глядацкай рэакцыяй, — “К” пісала падрабязна. Спектакль Яўгена КАРНЯГА “Не танцы” паспяхова прайшоў такое выпрабаванне, узяўшы дзве ўзнагароды і прыцягнуўшы ўвагу як журы, так і гледачоў.
Нядаўна на сцэне Тэатра-студыі імя Еўсцігнея Міровіча Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адбылася прэм’ера спектакля “Бясконца”, аўтарам і пастаноўшчыкам якога таксама выступіў Яўген. Напярэдадні падзеі карэспандэнт “К” сустрэўся з перспектыўным рэжысёрам і пагаварыў з ім пра новыя і старыя спектаклі, пра ягоны погляд на сучасны беларускі тэатр і асабістыя мары.
Далей
На людным месцы
Музей, які дапамагае верыць і жыць
Кожнай з адселеных вёсак — пашпарт і летапіс
Далей
Каментарыі (3)
Стафаж Каноравых карцінак
У час адной з экспедыцый Інстытута мастацтвазнаўства, этнаг рафіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі давялося пабываць на Палессі. Мы шукалі па вёсках праявы старадаўняга мастацтва і традыцыйнай народнай культуры.
Далей
Гістарыёграф
Жылі ў сядзібе ля ракі...
… Не вельмi зручная дарога вядзе да месца, дзе калiсьцi знаходзiлася сядзiба пана Кашчыца — Вобрына. Драўляны мост, якi нiяк не абмiнуць, шмат пабачыў на сваім веку.
Сёння не кожны адважыцца праехаць па iм на машыне. Мост, быццам стары вартаўнiк, гатовы ў вас спытаць: цi здольны вы рызыкнуць i апынуцца ў мiнулым, пераадолеўшы рачную мяжу? Мяжу, што дзесяцiгоддзямi аддзяляе сучаснасць ад гiсторыi. Рака — не проста перашкода, яна мiжволi ў сваёй немаце захоўвае памяць пра гэтую мясцiну... Але нарэшце, адагнаўшы прэч сумненнi, мы ўсё ж трапляем на другi бераг…
Далей
Евангелле ў традыцыйных колерах
У выдавецтве Свята-Петрапаўлаўскага сабора ўбачыла свет “Свяшчэннае Евангелле” на беларускай мове,прызначанае для богаслужэнняў. Кніга прысвечана дабравернаму князю Канстанціну Астрожскаму (сёлета адзначаецца 400-годдзе з часу смерці вялікага асветніка і мецэната).
Далей
Куфар-радца
Выпуск № 5 (17)
Шаноўныя культасветработнікі!
Кантэкст сённяшняга выпуску “Куфра-радцы” цалкам прысвячаем тэме дыскатэк. Адкрываем яго “Фотакліпам на тэму”, дзе адлюстраваны імгненні семінара і які пройдзе праз усе старонкі “Куфра”. На пачатку таксама падаём інфармацыйную палітру па развіцці дыскатэчнай культуры ў абласцях.
З прафесійнага пункта погляду акцэнты па надзённых пытаннях дыскатэк ставяць як работнікі культуры, так і спецыялісты, у чые прафесійныя абавязкі ўваходзіць суправаджэнне і арганізацыя гэтага віду баўлення вольнага часу моладзі.
А напрыканцы прадстаўляем вашай увазе некалькі сцэнарных распрацовак дыскатэчных праграм, якія стануць карыснымі для любой установы культуры.
Да сустрэчы ў наступным месяцы!
Далей
Сцэнарый маладзёжнай праграмы “Віруе фестываль, збірае ўсіх на баль” у межах VII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур
У мінулым нумары “К” распавяла пра падрыхтоўку да VІІ Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур. Адным з кульмінацыйных мерапрыемстваў свята 14 чэрвеня стане маладзёжная праграма “Віруе фестываль, збірае ўсіх на баль”.
Далей
Афіцыйныя дакументы
Падзея
І Брэстчыне крычалі: “Брава!”
Першая з шэрагу творчых справаздач абласцей у сталіцы яшчэ раз засведчыла: справа не ў справаздачы — а ў справах...
Далей
У Брэсце — залатыя людзі!
17 мая Брэсцкая вобласць першай трымала ў Мінску творчую справаздачу, прысвечаную 65-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У Палацы Рэспублікі разгарнулася выстаўка “Край Берасцейскі — наша натхненне, гонар, любоў і краса”, адбыўся канцэрт “Брэстчына — край талентаў і славы”.
Далей
Заміж персідскага ўзора
Квітнеюць серабром і золатам слуцкія паясы
“К” ужо пісала пра адкрыццё ў беларускай сталіцы выстаўкі “Слуцкія паясы” з фондаў Дзяржаўнага гістарычнага музея Расіі. Экспазіцыя стала нагодай прыгадаць пакручасты і захапляльны лёс гэтых беларускіх каштоўнасцей.
Пра калекцыю купца Шчукіна, бацькі і сына Мажарскіх, стылізацыі і падробкі пад слуцкі пояс з усёй Еўропы ды пра “моцную мужчынскую руку” распавяла вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага гістарычнага музея Расіі Вольга ГАРДЗЕЕВА.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |