Свежы нумар
"К" інфармуе
Нясвіж: разумна падыходзіць да рэстаўрацыі
12 мая Прэзідэнт азнаёміўся з ходам рэстаўрацыі аднаго са знакавых у гісторыі Беларусі месцаў — палацава-паркавага ансамбля 16-18 стст. у Нясвіжы.
Далей
“Шчыгрын” да юбілею
Дзяржаўнаму акадэмічнаму сімфанічнаму аркестру — 80! Да юбілею калектыў запланаваў некалькі разнастайных праграм у Мінску, Віцебску, Гомелі.
Далей
Ладдзя і опера ўначы
Папулярная акцыя “Ноч музеяў”, што прыйшла на Беларусь некалькімі гадамі раней з Заходняй Еўропы, у нас ужо займела рэпутацыю добра зладжанага і цікавага дзейства. Штогадовы ажыятаж, які штораз назіраем ля музейных дзвярэй увечары напярэдадні свята, выклікае адпаведную рэакцыю культустаноў: усё больш музеяў краіны жадаюць далучыцца да гэтай маладой і маладзёжнай масавай акцыі.
Далей
І нашы перамогі!
Сёлета ўпершыню за гісторыю Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі “Залатая Ліцера”, апроч галоўнай узнагароды, уручаліся дыпломы лаўрэатаў тым, хто трапіў у тройку лепшых.
Далей
Алгарытм эканоміі
Пад эгідай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у Мінску прайшоў семінар-практыкум “Эфектыўнасць укаранення сучаснага энергазберагаючага абсталявання ва ўстановах культуры”. У мерапрыемстве, якое распачаў намеснік міністра культуры Уладзімір Грыдзюшка, прынялі ўдзел кіраўнікі арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству, і намеснікі начальнікаў упраўленняў культуры аблвыканкамаў.
Далей
Вязь усходняга чакана ў блакіце васількоў
Вялікія геаграфічныя адлегласці паміж Беларуссю і Таджыкістанам не замінаюць культурам абедзвюх дзяржаў узаемадзейнічаць, захоўваючы і памнажаючы добрыя традыцыі. Тыдні беларускай літаратуры ў Таджыкістане і таджыкскай літаратуры ў Беларусі, Дні Мінска ў Душанбэ, Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан... За гады плённага супрацоўніцтва нашы народы звязала шмат падобных нітачак, з якіх выткалася моцнае палатно сяброўства. 13 — 17 мая гэта яшчэ раз засведчылі Дні культуры Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліцы Беларусь, сапраўды ўзбагаціўшы прахалодную славянскую вясну промнямі ўсходняга сонца.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Соцыум
Выбар музеяў: абмен ці “векавы” дэпазіт?
Разам з сусветнай супольнасцю Беларусь сустракае Міжнародны дзень музеяў. Сёлета ён пройдзе пад дэвізам “Музей як сродак сацыяльных змен і развіцця”. Акурат пра гэтыя змены і трансфармацыі ў нашай краіне ішла гаворка на прэс-канферэнцыі, якая напярэдадні прафесійнага дня адбылася ў Нацыянальным прэс-цэнтры.
Прадстаўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і дырэктары вядучых музеяў рэспублікі распавялі не толькі пра ўласныя найбліжэйшыя праекты і перспектыўныя планы, але абазначылі шэраг актуальных праблем і задач гэтых устаноў.
Далей
Збуражскі скарб — “на пробу”
Выдатнае папаўненне атрымаў Брэсцкі абласны краязнаўчы музей незадоўга да прафесійнага свята — грашовы скарб першай паловы ХІХ стагоддзя. Падрабязнасці нашаму карэспандэнту паведамілі галоўны захавальнік фондаў установы Людміла Гапасюк і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела фондаў Зоя Нярэзька.
Далей
Зарабляць па-каралёўску, або Чалавечы фактар у дзеянні
16 — 17 мая Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ладзіць рэспубліканскі семінар-практыкум “Сучасны стан і перспектывы развіцця дыскатэчнага руху на Міншчыне”.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў Кіно і тэатр
Ідэальны... спектакль?
Сталічныя прыхільнікі тэатральнага мастацтва ўжо прызвычаіліся да таго, што прыкладна раз на сезон Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага прапануе ім новы спектакль у пастаноўцы маскоўскага рэжысёра Аркадзя Каца. Штораз асноўнай “інтрыгай” становіцца пытанне: якую ж чарговую “нямодную” п’есу возьме пастаноўшчык Кац і што з гэтага атрымаецца? Сёлета ў тэатральнай афішы горкаўцаў з’явіўся “Ідэальны муж” Аскара Уайльда.
Далей
Дыялектыка жыцця і… “зоны”
Як часта мы выказваемся пра тое, аб чым не маем рэальнага ўяўлення! Але ж прырода чалавека арганізавана так, што ён — істота сацыяльная і не можа не прымаць удзелу ў фарміраванні грамадства, у якім праходзіць літаральна ўсё ягонае жыццё.
Далей
“Вяселле” на заказ
Тых, хто лічыць, што май для тэатралаў — адно прадчуванне завяршэння сезона і пачатак летняга адпачынку, расчарую. Гэта месяц, калі тэатры прыадкрываюць свае планы на будучае, “закідваючы вуду” на патэнцыйных гледачоў.
Акурат такой “прыкормкай” сталася прэс-канферэнцыя ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы з віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай канфедэрацыі тэатральных саюзаў, дырэктарам Міжнароднага тэатральнага фестывалю імя Чэхава Валерыем Шадрыным і расійскім рэжысёрам ды музыкантам Уладзімірам Панковым.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Анімацыя з рэактыўнай хуткасцю?
Апошнім часам рэжысёр анімацыйнай студыі Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Аляксандр ЛЕНКІН працаваў над шматсерыйнай стужкай “Прыгоды рэактыўнага парасяці”. За пяць гадоў на беларуска-расійскім праекце вырасла цэлае пакаленне дзяцей, якое ўважліва сачыла за прыгодамі неразлучных сяброў Нюшкі, Андрушкі і Кірушкі. Серыял завершаны, але рэжысёр не збіраецца сядзець склаўшы рукі. У чарнавым варыянце гатовы 13-хвілінны маляваны фільм для малодшых школьнікаў пад працоўнай назвай “Плюс і Мінус”. Ці стане і ён серыялам? Колькі часу патрабуецца на рэалізацыю працяглага анімацыйнага праекта? Ці прымуць удзел у стварэнні мультсерыяла слухачы курсаў аніматараў? Аспекты творчасці і вытворчасці на беларускай “фабрыцы казак”.
Далей
Камертон
Філасофскі выхад у “Свет...”
За адзін вечар Беларускі балет паказаў адразу тры прэм’еры. Класічная “Пахіта”, створаная Марыусам Пеціпа (1881), суседнічала з “Палавецкімі скокамі” ў версіі Міхаіла Фокіна, прызначанай для першых “Рускіх сезонаў” у Парыжы (1909). Прычым абедзве гэтыя пастаноўкі ажыццявіў на нашай сцэне Павел Сталінскі з Санкт-Пецярбурга. Да іх далучылася мініяцюра “Свет не канчаецца ля дзвярэй дома” маладога харэографа Раду Паклітару — колішняга выпускніка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па класе прафесара Валянціна Елізар’ева. Разам з “Кармэн-сюітай” самога В.Елізар’ева (1974), якая ўсе гэтыя гады не сыходзіць са сцэны, яны адлюстравалі эвалюцыю харэаграфічнага мастацтва за апошнія сто з лішкам гадоў, склаўшы гэткі “парад” нашчадкаў піцерскай балетмайстарскай школы. А разам з імі — і “парад” артыстаў нашай трупы. Чым не нагода для роздуму?
Далей
Містэрыя гітары
Сумесны канцэрт Прэзідэнцкага аркестра Беларусі і сусветна вядомага іспанскага гітарыста Аль Дзі Меола выклікаў сапраўднае захапленне публікі, што прыйшла ў Палац Рэспублікі. Госць прыехаў не адзін, а са сваім ансамблем, у складзе якога яшчэ адна гітара, баян і ўдарныя. Разам з аркестрам яны ігралі музыку А.П’яцолы і “Misterio”, напісанае самім Аль Дзі Меола. Яшчэ безліч твораў выконвалі квартэтам.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Кабінет для прынца
Маленькі прынц з казкі Антуана дэ Сент-Экзюперы з’явіцца 19 мая ў Клубе імя Дзяржынскага, на сцэне якога адбудзецца прэм’ера оперы-прытчы Андрэя Мдзівані “Маленькі прынц”. Прычым ажыццяўляе пастаноўку музычная капэла “Санорус”.
Далей
На паляванне па музыку!
Чарговае, ХІІІ па ліку, Свята мастацтваў “Музы Нясвіжа-2008”, што прайшло ў радзівілаўскім парку 15 — 17 мая, было прысвечана не толькі 70-годдзю Мінскай вобласці, але і, найперш, — 600-годдзю Белавежскай пушчы.
Далей
На людным месцы
Радкі кладуцца ў палатно
Ці кожны сёння ведае, што такое, да прыкладу, страхарка? А цабэрак, бёрды, калаўрот, кублы?.. Між тым, якая музыка гукаў у кожнай назве амаль забытых у нашым ужытку рэчаў!
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Князь на адзінаццаць дзён
Незвычайная акцыя праходзіла ў Дзяржаўнай установе “Цэнтр культуры “Віцебск”, які за адзінаццаць вясновых дзён пазнаёміў віцябчан і гасцей горада па-над Заходняй Дзвіной з творчасцю сваіх вядучых калектываў адразу на трох сцэнічных пляцоўках горада.
Далей
Прэзентацыя-Я
“Салонныя” ўмовы не даспадобы
Рубрыка “Прэзентацыя” працягвае знаёміць чытачоў з удзельнікамі намінацыі “Фота” фестывалю “Млын моды”. Сёння прадстаўляем гомельскага фатографа Ірыну Юшкевіч, пераможцу конкурсу “Фота-арт-2007”.
Далей
Сцэнічныя вытокі
І народ адгукнуўся!
15 мая 1888 года ў Магілёве быў адкрыты тэатр, пабудаваны на сродкі гараджан
Далей
Фестывальны настрой
Баль народаў пад туш аркестра
Усебеларускі фестываль нацыянальных культур ніколі не абыходзіўся без прыемных неспадзяванак. Вось і сёлетні, сёмы па ліку, не стане выключэннем: у заключных мерапрыемствах фэсту, што пройдзе ў Гродне 13 — 15 чэрвеня, дэбютуюць… беларускія індусы, балгары, эстонцы. Па словах галоўнага рэжысёра свята Уладзіміра Сяргейчыка, сярод прадстаўнікоў усіх нацыянальнасцей, якія цяпер жывуць у нашай краіне, нямала талентаў.
Далей
Культпрасветработа
Два ключы да сэрца Петрыкаўшчыны
Там, дзе тчэ свае хуткаплынныя ўзоры паўнаводная Прыпяць, у атачэнні шматлікіх азёраў і затокаў цэнтральнай часткі беларускага Палесся квітнее Петрыкаўскі раён. Гасцей рэгіён сустракае заліўнымі лугамі, векавымі лясамі і верхавымі балотамі, многія з якіх запаведныя.
Прыродную адметнасць гэтай зямлі цэняць не толькі айчынныя, але і замежныя турысты. Пасуе маляўнічасці прыроды і знешні выгляд устаноў культуры рэгіёна. Амаль ля кожнага клуба ці бібліятэкі — альпійскія горкі, густоўна аформленыя клумбы, арыгінальныя скульптурныя кампазіцыі. Вонкавая эстэтыка як вынік памкнення мясцовых культасветработнікаў узбагаціць прыгожым жыццё гараджан і вяскоўцаў.
А на гербе Петрыкава ззяюць два ключы, сімволіку якіх мясцовыя жыхары цяпер тлумачаць так: толькі мудрасць сталых і энергія маладых змогуць адамкнуць браму новай культурнай эпохі краю. Таму работа з моладдзю — адзін з асноўных накірункаў развіцця раёна.
Далей
Погляд з XXI стагоддзя
Фаліянт рэкордаў, або “Дзіўныя” з галавы да пят
Ці ведаеце вы, што ў беларускай вёсцы Пархімаўка 73-гадовая ўдава Ганна Іванаўна Матысік трымае трохрогую казу, якая дае гаючае малако? Або пра тое, што ў нашых лясах знічтажае насякомых-шкоднікаў жоўтагаловы каралёк вагой ад трох да пяці грамаў, якога называюць “паўночным калібры”? Тады, мусіць, чулі пра знакамітага падпалкоўніка міліцыі сілача Вячаслава Харанеку, які ўстанавіў 127 сусветных і нацыянальных рэкордаў?..
Калі не давялося дазнацца пра гэта раней, тады ахвотна знаёмім з выданнем-скарбонкай, дзе фіксуюцца незвычайныя факты і дасягненні нашых суайчыннікаў, — Кнігай рэкордаў Расіі, краін СНД і Балтыі “Дзіва”. Сёлета свет пабачыць шостае выданне своеасаблівага аналага знакамітай Кнігі рэкордаў Гінеса, у якім беларусы зусім не сціпла абяцаюць паказаць, што таксама “не лыкам шыты”.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |