Свежы нумар
Тэма нумара: "Мы перамаглі!"
След чэкіста на магістралі сталіцы
Як вядома, пасля Вялікай Айчыннай вайны на галоўнай магістралі Мінска — праспекце Сталіна — ацалела ўсяго каля дзесятка будынкаў. Усё астатняе ляжала ў руінах. Адразу ж пасля вызвалення горада ад нацысцкіх акупантаў пачалося яго аднаўленне. Да гэтага былі прыцягнуты тысячы рабочых, будаўнікоў, інжынераў,праекціроўшчыкаў, архітэктараў.
Далей
Знакавыя фільмы: і яшчэ сто разоў пабачыць...
Вялікая Айчынная вайна ў беларускім кінематографе — гэтая тэма па сваёй маштабнасці і багацці матэрыялу магла б стаць асновай для грунтоўнай доктарскай дысертацыі. Спатрэбіцца нямала часу нават для пераліку ўсіх стужак, якія распавядаюць пра падзеі і лёсы гэтых трагічных і гераічных часоў. Не сакрэт, што многія нашы кінарэжысёры, знакавыя не толькі для беларускага, але — для савецкага кіно, “зрабілі сабе імя” і сталі вядомы як прафесіяналы найвышэйшага ўзроўню менавіта пасля таго, як звярнуліся да балючай тэмы вайны.
Сёння “К” згадае тыя знакавыя стужкі “Беларусьфільма”, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны і гераічнаму подзвігу нашага народа на фронце і ў тыле, якія сёлета адзначаюць свае “круглыя” даты.
Далей
“Кінаметры вайны”: вянок санетаў беларускім кінатворцам
У красавіку на тэлеканале АНТ распачаўся унікальны праект, прысвечаны беларускаму ваеннаму кінематографу, — “Кінаметры вайны”. Стваральнікі гэтага цыкла праграм, першага ў сваім родзе на нашым тэлебачанні (канал АНТ, творчае аб’яднанне “Кінадом”), кожны тыдзень знаёмяць гледачоў са стужкай пра вайну, знятай беларускімі кінематаграфістамі, распавядаючы пра старонкі гісторыі беларускага кіно, што доўгі час былі не раскрыты. Завершыцца праект 3 ліпеня 2009 года, калі Беларусь адсвяткуе 65-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Такім чынам, у рамках цыкла павінна выйсці больш за 50 праграм, прысвечаных беларускаму кіно.
Як нарадзіўся гэты праект, якія “кінаметры вайны” пройдуць гледачы ў найбліжэйшых выпусках, карэспандэнту “К” расказвае прадзюсер цыкла Міхаіл КАСТАЛЬЦАЎ.
Далей
Іван Мацкевіч: “Творчы лёс пачаўся з “... Пораху”
Кастынг на ролю вядучага “Кінаметраў вайны” быў немалы. З 20 прэтэндэнтаў — знаных акцёраў і тэлевізійшчыкаў — стваральнікі спыніліся на Іване МАЦКЕВІЧУ.
Акцёр — больш як 40 гадоў у кіно, многія з герояў цыкла — вядомыя і блізкія яму людзі. Мо таму “Кінаметры” атрымаліся пазбаўленымі, з аднаго боку, залішняй акадэмічнасці і непатрэбнага пафасу — з іншага.
Далей
Ён адстаяў Сталінград
Тарас Паражняк... Франтавік. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. Мастак. Педагог. Амаль 10 гадоў узначальваў кафедру дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва БДТМІ, сёння — Акадэмія мастацтваў. Нядаўна яму споўнілася 84 гады.
Далей
Аўтограф на Рэйхстагу
Горкаўскую школу-сямігодку, што месцілася паблізу ракі Арэса ў Старадарожскім раёне, у першыя пасляваенныя гады наведвалі вучні з 12-ці навакольных вёсак. Большасць хлопцаў і дзяўчат былі яўнымі пераросткамі. Прычына зразумелая: вучыцца пад час вайны ў іх не было магчымасці. Сярод школьнікаў вылучаўся стройны юнак з блакітнымі вачыма. Акрамя скураной сумкі цераз плячо, ён пастаянна трымаў у руках бесфарматныя папяровыя аркушы, на якіх алоўкам крэсліў цікавыя замалёўкі. Апрануты быў у ваенную форму, а на грудзях зіхацелі медалі. Я ў той час вучыўся ў пятым класе, а Іван Стасевіч з вёсачкі Медвядня — у сёмым. Мы, вясковыя хлапчукі, па-добраму зайздросцілі чалавеку ў форме, а ён сціпла, але з пачуццём уласнай годнасці адказваў на нашы пытанні пра баявыя ўзнагароды. З усіх вучняў толькі Стасевіч быў сапраўдным партызанам і франтавіком.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Яшчэ раз пра вайну?
Песні пра вайну… Штогод да Дня Перамогі іх становіцца болей. Але ж ці стварае такія песні моладзь? Той, хто скажа: “Так”, зробіць гэта, хутчэй за ўсё, “паводле традыцыі”, блытаючы рэальнае з пажаданым. Той жа, хто прызадумаецца і, галоўнае, паспрабуе знайсці прыклады, будзе вымушаны адказаць: “Не”. Моладзь, можа, і спявае такія творы — з шэрагу “старых песень пра галоўнае”, а вось новыя песні, калі раптам і пішуцца кімсьці з пачаткоўцаў, дык не выходзяць за межы “ўнутранага карыстання”, выконваюцца ў вузкім самадзейным коле, а не для шматтысячных слухацкіх аўдыторый. Вядома, куды прасцей адразу абвінаваціць моладзь у адсутнасці патрыятызму, памяці пра мінулае і павагі да старэйшых. Але ж ці ў гэтым справа?
Далей
“Неадкрытыя астравы” Брэсцкай крэпасці
Вясной 1953 года ў тэатры імя ЛКСМБ Брэста адбылася прэм’ера спектакля “Брэсцкая крэпасць” паводле п’есы Канстанціна Губарэвіча.
Далей
“Вішнёвы снег Перамогі” назваў свой фотаздымак Юрый Іваноў.
У шчымліва-святочныя майскія дні гэты рэпарцёрскі фотафакт, увасоблены ў плакатны твор мастацтва ў Міністэрстве інфармацыі краіны, стаў адным з сімвалаў нашай святой Памяці...
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
“Не старэюць душой ветэраны” на Кургане Славы
8 — 9 мая, па традыцыі, праходзіць ІХ Рэспубліканскі фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”. А напярэдадні, 3 мая, сваіх “дэлегатаў” на спеўнае свята вылучала Міншчына: у Смалявічах адбыўся адпаведны абласны фестываль, які сабраў больш як 40 удзельнікаў — калектываў і асобных салістаў агульнай колькасцю амаль 500 чалавек.
Далей
Інтэрактыўная экспазіцыя Гісторыі
Якім павінен быць сучасны музей, асабліва такі, чыя спецыфіка акрэслена, здавалася б, “вузкай” і адначасова багатай на факты і адкрыцці тэмай Вялікай Айчыннай вайны? Чым такая ўстанова можа здзівіць у ХХІ стагоддзі перанасычаную інфармацыяй публіку? Якія інавацыі прыцягнуць наведвальнікаў — беларусаў і замежных турыстаў? Адказы на гэтыя пытанні шукалі разам музейшчыкі, экскурсаводы, гіды, арганізатары турыстычных груп на семінары ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Паясы з “града Слуцка ”: сустрэча на Бацькаўшчыне
5 мая ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстаўка слуцкіх паясоў са збораў Дзяржаўнага гістарычнага музея Расіі. Некаторыя з прывезеных экспанатаў маюць аўтэнтычную памету — “В граде Слуцке”.
Далей
“Абгарэлыя малюнкі як раны на сэрцы…”
... Я пазнаёмілася з гэтым 62-гадовым унікальным украінскім мастаком у чэрвені 1984 года, калі ён паказваў свае творы ў раённым Доме культуры Гарадка. Яго імя — Сяргей Фадзеевіч Адамовіч. Увесь выгляд яго, якім ён мне запомніўся, выпраменьваў дабрату, мяккасць, сарамлівасць. Трошкі дзівакаваты, мастак вылучаўся і манерай трымацца, і манерай гаварыць. Здавалася, ён ведае і адчувае навакольны свет больш за іншых.
Далей
Астравецкi вoпыт: калаpыт aптымізацыi
Лейтматыў тых працэсаў, якія адбываюцца сёння ў культуры Астравеччыны, можна ёміста сфармуляваць адным словам: аптымізацыя. Пабываўшы тут, пераконваешся, што азначае яно зусім не толькі скарачэнне “немэтазгодных” устаноў. Галоўны яго змест — укараненне прагрэсіўных тэхналогій: і камп’ютэрных, і будаўнічых, і ў сферы кіравання. Уменне лічыць грошы і разумна іх траціць. І няўрымслівае памкненне не толькі бегчы ў нагу з часам, але дзесьці яго апярэджваць. Гэта, у сваю чаргу, і спараджае няспынны творчы пошук.
Вось і пад час урачыстага канцэрта, прысвечанага Дню Перамогі, рэпетыцыю якога давялося заспець у раённым Доме культуры, гледачоў чакаюць не толькі песні ваенных гадоў у выкананні вядомага ў вобласці народнага хору ветэранаў, але і мелодыі “мірнага часу”, здатныя раскрыць значэнне падзеі 63-гадовай даўніны больш аб’ёмна.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Афіцыйныя дакументы
ПАЛАЖЭННЕ аб рэспубліканскім конкурсе на стварэнне п’ес і інсцэніровак літаратурных
У мэтах павышэння ролі нацыянальнай драматургіі ў эстэтычным, маральным і патрыятычным выхаванні дзяцей і юнацтва, падтрымкі таленавітых драматургаў па стварэнні арыгінальных высокамастацкіх твораў, павышэнні ўзроўню тэатральных пастановак для дзяцей і юнацтва ў дзяржаўных тэатрах рэспублікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь праводзіць з 30 красавіка па 20 лістапада 2008 г. рэспубліканскі конкурс на стварэнне п’ес і інсцэніровак літаратурных твораў для дзяцей і юнацтва пад дэвізам “Планета дзяцінства”.
Далей
Пераможнае хараство
Міс Беларусь-2008 Вольга Хіжанкова: “Паказаць прыгажосць… з прыгодамі”
Самая прыгожая дзяўчына краіны віцябчанка Вольга ХІЖАНКОВА нечым падобная да галівудскай актрысы Шарліз Тэрон. Сама Міс Беларусь да падобнага параўнання ставіцца спакойна, ды ўвогуле лічыць, што ўсе супастаўленні — справа адносная.
І яшчэ сёе-тое пра беларускую каралеву прыгажосці: яна не мае куміраў, любіць ставіць для сябе дакладныя задачы, нікому не зайздросціць, абагаўляе дзяцей і мае надзвычай сімпатычнае хобі — вышыванне крыжыкам.
Спіс якасцей спрэс станоўчых. Далучыць да партрэта варта і сціпласць, бо Вольга да гэтай пары не прызнае сябе той “самай-самай”, адзначаючы, што ўсе дзяўчаты-канкурсанткі былі вартыя тытула “Міс Беларусь”.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |