Свежы нумар
Мастыхін
Расквеціць край зямлі абрыкосамі
З ўсёй сур’ёзнасцю, на якую толькі здольны чалавек гадоў трох, пазіруе “Дзяўчынка з чырвонай стужкай”. Побач спрабуе ўтаймаваць непаслухмяны “Белы бант” іншая малая. Яны ў сілу свайго ўзросту мала ведаюць свет, таму яшчэ шчыра вераць у тое, што дабро абавязкова перамагае зло, а маміны рукі адвядуць ад іх любую бяду.
Далей
“Я ўдзячны лёсу за пражытыя гады...”
17 красавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адбылося свята: культурная грамадскасць Мінска адзначыла 80-годдзе вядомага мастацтвазнаўцы, журналіста, мастака Алега Сурскага.
Далей
“Светлую энергію не спішаш...”
Дыпломная праца кераміста Ірыны Грыгарышынай — фарфоравы сервіз — ужо колькі гадоў знаходзіцца ў экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Патомны мастак, бліскучая вучаніца майстра-кераміста Уладзіміра Вікенцьевіча Угрыновіча, Ірына згадвае словы свайго настаўніка: “Калі кераміст можа зрабіць фарфоравы сервіз — ён можа зрабіць усё!”.
Нібыта наўмысна ставячы сабе падобныя задачы (“зрабіць усё”), Ірына спрабуе розныя мастацкія формы: кераміка, жывапіс, габелен… “Форму дыктуе ідэя”, — кажа яна. А яшчэ Ірына спасцігае тайны іканапісу, які, здаецца, не мусіць быць падуладны пэндзлю свецкай жанчыны.
Але гэта толькі на першы погляд...
Далей
Мілыя вобразы, сэрцам прачулыя
Такую назву мае выстаўка твораў жывапісу Апалінара Пупко (1893— 1984 гг.), якая экспануецца ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры і з’яўляецца адным з этапаў у шэрагу мерапрыемстваў па ўшанаванні памяці маэстра.
Далей
"К" інфармуе
Той дзень і 22 гады...
23 красавіка ў Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі ўрачыста прайшлі фінальныя мерапрыемствы 22-ой творчай і сацыяльнай акцыі “Чарнобыльскі шлях — дарога жыцця”.
Далей
Літаральна перад “...Ліцерай”
З журналістамі напярэдадні адкрыцця ХІІ Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі “СМІ ў Беларусі”, якая пройдзе з 28 красавіка па 1 мая, сустрэлася першы намеснік міністра інфармацыі краіны Лілія Ананіч.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Калі віруе праца — ёсць месца для сенсацый
Для супрацоўнікаў устаноў культуры Рэспубліканскі суботнік распачаўся 14 красавіка на аб’екце дзяржаўнай важнасці — у будынку Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, дзе цяпер вядуцца рэстаўрацыя і рэканструкцыя.
Далей
Палеская хроніка: ХХІ век
На Гомельшчыне ў дзень 22-х угодкаў катастрофы на ЧАЭС, па традыцыі, прайшлі мітынгі-рэквіемы.
Далей
Шлях па дарозе жыцця і веры
Cёння Беларусь у дваццаць другі раз праходзіць праз пякучую браму Чарнобыля.
Праз Памяць аб трагедыі, пераадольваючы годна, горда і велічна ўсе выпрабаванні, пазначаныя жоўта-чорным знакам радыяцыі. І шматпакутная зямля тая, адроджаная за гады незалежнай Беларусі намаганнямі дзяржавы і людзей, — уваскрэсла!
У святочны заўтрашні дзень прагучаць над ёй магутна-ўзнёслыя перазовы: Вялікдзень сцвярджае жыццё!
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Вынікі падведзены
На калегіі Міністэрства культуры 28 сакавіка 2008 года былі падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за 2007 год. Правядзенне агляду-конкурсу дазволіла палепшыць умовы працы і ахову працы на рабочых месцах, больш якасна праводзіць інструктаж па ахове працы, навучанне і праверку ведаў работнікаў па пытаннях аховы працы, знізіць вытворчы траўматызм. Так, у 2007 годзе адбылося зніжэнне вытворчага траўматызму ў падпарадкаваных Міністэрству культуры арганізацыях на 40% і ў галіне на 17,6%. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў у рэспубліцы сярод галін народнай гаспадаркі.
Далей
Соцыум
Праца шукае харэографаў. І не толькі. Ці ва ўсіх размеркаванне — за 60 секунд?
Некалькі дзён запар у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў ішло размеркаванне выпускнікоў. Падаецца, штогод “К” піша пра падрыхтоўку да гэтай падзеі і яе вынікі. І сёлета мы ўжо распавядалі пра размеркаванне ў Акадэміі музыкі.
Але ж колькі ВНУ — столькі і варыянтаў развіцця падзей. Гэтак у БДУКіМ узнікла сапраўдная канкурэнцыя паміж працадаўцамі! Дык што ж такое размеркаванне ў агульнадзяржаўным аспекце і ў лёсе асобнага выпускніка?
Далей
Маркетынгавы драйв ЦБС
11 сакавіка ў Асіповічах прайшоў раённы семінар “Роля і месца сучаснай бібліятэкі на рынку паслуг: прававы і маркетынгавы падыход”. Менавіта на камерцыйнай дзейнасці асветнікаў сёння акцэнтуецца ўвага грамадства, у тым ліку і на старонках “К”.
Натуральна, рэгіён для правядзення семінара быў абраны не выпадкова. Як сцвярджае загадчык аддзела маркетынгу і бібліятэказнаўчай работы Магілёўскай абласной бібліятэкі Таццяна Пашкоўская, ЦБС Асіповіччыны — адна з лепшых у вобласці па развіцці платных паслуг, якіх тут на сёння больш за 40 відаў. І рост грашовых аб’ёмаў ад рэалізацыі паслуг унушальны: калі ў 2003 годзе тры дзіцячыя, дзве гарад-
скія, 3 пасялковыя і 25 сельскіх бібліятэк зарабілі 14,9 мільёна рублёў, дык летась — 32,9. Інакш кажучы, амаль 28 000 чытачоў раёна (большая палова насельніцтва) чакаюць ад устаноў культуры не толькі звыклай кнігавыдачы.
Пераходзячы з мовы лічбаў да спраў, адзначым, што канцэрты, спектаклі лялечнага тэатра, хатнія віншаванні з днямі народзін, феерычныя рэпрызы з удзелам клоунаў і роставых лялек сталі яркім брэндам не толькі студыі “Акварэль”, што вынікова дзейнічае пры цэнтральнай бібліятэцы, але і ўсёй камерцыйна-асветнай работы Асіповіцкай ЦБС. І гэта, безумоўна, толькі пачатак гаворкі пра развіццё бібліятэчных паслуг рэгіёна.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Кіно і тэатр
Джонни Депп
По праву одним из самых ярких актёров Голливуда на сегодня считается Джонни Депп. Его кинодебютом стала съёмка в самой первой серии известнейшего фильма ужасов «Кошмар на улице Вязов» (1984 год), где он сыграл парнишку Глена Ленца, ставшего одной из жертв Фредди Крюгера.
Далей
Камертон
“Аксана ў Залюстэраччы”, “Кароль Стах” — у мюзікле
Творчы праект “Опера-мадэрн” салісткі Нацыянальнай оперы Аксаны Волкавай і дырыжора тэатра Вячаслава Воліча чакалі з нецярплівасцю. Сапраўды, што ж яны там “змадэрнізуюць”? Ды яшчэ на акадэмічнай, ва ўсіх сэнсах слова, сцэне Вялікай залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі, не забяспечанай ніякімі тэатральнымі эфектамі.
Далей
Па чырвонай дарожцы да “Вяселейка”
Калі ўражанні ад падзеі нават большыя, чым абяцаў яе анонс (“К” № 15 за 2008 г.), значыць, яна прайшла выпрабаванне на якасць. Так адбылося з беларускім увасабленнем “Вяселейка” Ігара Стравінскага, да якога “прыклала руку” рознабакова адораная Ларыса Сімаковіч.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
“Двайнікі”— супернікі?
Каралём інструментаў называюць не толькі арган, але і больш пазнейшага паходжання фартэпіяна. А больш дакладна — не “пакаёвае” піяніна, а канцэртны раяль. Здавалася б, сам каралеўскі гонар гэтага інструмента не дазволіць яму мець “двайніка”-суперніка, ажно не: мастацтва фартэпіянных дуэтаў плена развіваецца па ўсім свеце, сведчаннем чаго стаў І Міжнародны фестываль “Duettissimo”, што прайшоў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі 15 — 18 красавіка ў межах “Мінскай вясны”.
Далей
Максіма маладых
Дэма-”сезоннае”-5? Трэба браць!
Што ні кажыце, а з сезонамі ў групы-студыі “Пяты сезон” папраўдзе праблемна. Адлічваць тэатральныя ды канцэртныя сезоны прыдумалі, пэўна, дырэктары залаў ды білецёры. Ад пор года наўпрост залежыць вопратка і, адпаведна, мода. А вось прафесійная творчасць, пэўна, да сезоннасці не схільна. Хаця ёсць хрэстаматыйны прыклад: славутая Болдзінская восень. Ці ж не за тое любіў яе Пушкін, што ў тую пару яму ніхто не перашкаджаў? Адметнасць жа беларускага “Пятага сезона” — у яго прафесіяналізме, памножаным на апантанасць і падзеленым на рэаліі жыцця.
Вось такая атрымалася “цудоўная пяцёрка”, у тым ліку і паводле пяцібальнай сістэмы.
Далей
Суботнія сустрэчы
Заслужаны калектыў Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі: «Архівы і перспектывы адкрые музыка»
Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны, прафесара Міхаіла Фінберга здзіўляе ўсё новымі творчымі праектамі, пры гэтым не забываючыся на старыя. Не паспелі мінуць чарговыя сустрэчы ў Чачэрску і чатырохвечаровыя “Шлягеры на ўсе часы” (“К” № № 11, 13), а калектыў і яго шматлікія прыхільнікі ўжо ў прадчуванні традыцыйных майскіх фестываляў — у Нясвіжы і Мірскім замку.
Усяго такіх фестываляў, арганізаваных аркестрам у малых гарадах, — ажно 76! Прычым ніводны з іх не становіцца “лакальнай” акцыяй, кожны мае працяг, а галоўнае — дае штуршок далейшаму развіццю беларускай культуры. У выніку ўзнікае своеасаблівае генеалагічнае дрэва. Вытокі, безумоўна, у імпэце і зацікаўленасці самога маэстра Фінберга, а таксама ў трывалым падмурку беларускай музычнай спадчыны і яе разгалінаваных міжкультурных сувязях. Таму і натуральна, што аркестр першым з канцэртных калектываў атрымаў званне Нацыянальнага і Заслужанага: ён таксама наша культурная спадчына. І, заўважым, не закансервавана-музейная!
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Афіцыйныя дакументы
ПАЛАЖЭННЕ аб прысуджэнні заахвочванняў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі
Кіраўніком дзяржавы быў падпісаны Указ “Аб некаторых пытаннях дзейнасці спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.
Далей
Міністэрства - чытач - газета
Куфар-радца
“Шашачная культура”
Паважаныя аматары “Шашачнай культуры”!
Сёння пачынаем конкурс на лепшае рашэнне шашачных кампазіцый і жадаем поспехаў. “Школа кампазіцыі”, шашачныя навіны і пазіцыі для самастойнага рашэння
Далей
Таццяна МУШЫНСКАЯ. “Я цябе не пазнаю!”, або Прыгоды парсючка Лычыка
(Казка-мюзікл у дзвюх дзеях для дзіцячага тэатра)
Далей
Асоба і час
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |