Свежы нумар
Мастыхін
Партрэты славутых у прасторы палаца
Вядомыя беларускія мастакі Віктар Альшэўскі, заслужаныя дзеячы мастацтваў Уладзімір Зінкевіч і Уладзімір Савіч у межах комплекснага мастацкага рашэння залы ўрачыстых пасяджэнняў установы “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль” стварылі 15 жывапісных парадных партрэтаў знакамітых гістарычных асоб, чые лёсы так ці іначай былі звязаны з Гомельшчынай.
Далей
Батлеечныя прытчы Уладзіміра Пазняка
У гродзенскай галерэі Тызенгауза працуе персанальная выстаўка маладога мастака Уладзіміра Пазняка, на якой прадстаўлена арыгінальная серыя палотнаў у рэдкай на сённяшні дзень тэхніцы выканання — ляўкас.
Далей
Паэзія формы
У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча даволі часта адбываюцца выстаўкі жывапісу, графікі, аднак скульптары тут — госці рэдкія. Выключэннем з гэтай завядзёнкі з’яўляецца хіба што Сяргей Гумілеўскі.
Далей
"К" інфармуе
Захаваная спадчына — аснова духоўнасці грамадства
Прэс-канферэнцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню помнікаў і гістарычных мясцін, адбылася 16 красавіка ў Нацыянальным прэс-цэнтры.
Далей
У пошуках невядомага Орды
15 красавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася выстаўка “Беларусь на літаграфіях Напалеона Орды”. 50 літаграфій, выкананых паводле малюнкаў знакамітага мастака і кампазітара напрыканцы ХІХ ст., прадставіў са свайго збору лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне” Уладзімір Ліхадзедаў.
Далей
Аўтарскае права для электронных кніг
17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў Рэспубліканскі семінар на тэму: “Дзейнасць бібліятэк як суб’ектаў аўтарскага і сумежных правоў”, арганізаваны НББ і Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Сустрэчы наконадні светлай Вербніцы
Гэта ўжо традыцыя: наконадні Вербнай нядзелі ладзіць у Мінску “Вербны кірмаш”. Таму і сёлета ў Палацы мастацтва больш як тыдзень (з 11 па 19 красавіка) пануе святочны настрой.
Далей
Выпрабаванне “зонг-балетам”
Сёння ўвечары Беларуская дзяржаўная філармонія збярэ прыхільнікаў джаза, мюзікла і сучаснай музыкі. Чарговай прэм’ерай Міжнароднага фестывалю “Мінская вясна” стане беларуска-нямецкі праект — першае ў нас канцэртнае выкананне “Сямі смяротных грахоў” Курта Вайля — Бертольда Брэхта.
Далей
Венецыянскія крышталікі маленькіх Арфеяў
Уладальнік Гран-пры дзіцячага конкурсу на “Славянскім базары ў Віцебску-2007” і другога месца на дзіцячым “Еўрабачанні-2006” Андрэй Кунец днямі вярнуўся з чарговай перамогай.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Па дзядзінцы нашай гісторыі. Пад знакам Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін
У гэтым нумары “К” больш разгорнута распавядае пра нашы палацы, сядзібы, храмы, гарадзішчы — тыя помнікі гісторыі і культуры, што пад дзяржаўным клопатам атрымліваюць новае жыццё, і тыя, якім патрэбна “хуткая дапамога” і добрыя гаспадарлівыя рукі, а таксама пра бясследна зніклыя...
Адна з адметнасцей спадчыны Беларусі — драўлянае народнае дойлідства. Унікальныя яго ўзоры сабраны ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, які знаходзіцца паблізу старажытнага мінскага гарадзішча...
Далей
Ці танчылі крывічы “Лявоніху” ?
У рамках Грамадска-культурнай акцыі “Мы — беларусы!” Дзяржаўны ансамбль танца пад кіраўніцтвам народнага артыста краіны, прафесара Валянціна Дудкевіча аб’ехаў аграгарадкі Добрушскага, Веткаўскага, Буда-Кашалёўскага, Акцябрскага раёнаў, што на Гомельшчыне. 29 красавіка калектыў прадоўжыць удзел у акцыі сваім сольнікам у Канцэртнай зале “Мінск”, а з 28 мая пачне гастрольны тур па Брэстчыне.
Далей
Ад Беларусі — з любоўю
Грамадска-культурная акцыя “Мы — беларусы!” выйшла за межы краіны. 11 красавіка адбыўся буйны гала-канцэрт у Санкт-Пецярбургу. Праз месяц, 14 — 15 мая, падобныя канцэрты пройдуць у Рызе і Даўгаўпілсе. Пазней — у Вільнюсе, польскіх гарадах. І, нарэшце, у сярэдзіне кастрычніка — у Кіеве.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Прывітанне, Міёры
Мы ехалі ў гэты старадаўні гарадок красавіцкім сонечным днём, праз дваццаць гадоў пасля апошняй сустрэчы. Наталля Красоўская — адміністратар тэатра па выязных спектаклях, якая напярэдадні ўжо наведала Міёры, — распавяла нам, што акцёраў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа тут сапраўды чакаюць…
Далей
Соцыум
Калі прагучаць прызнанні на Выспе кахання?
Адзначаючы Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін, “К” зноў звярнулася да тэмы аднаўлення старадаўніх сядзіб беларускай шляхты. Наш карэспандэнт выехаў на Іўеўшчыну, дзе захаваўся знакаміты палац Умястоўскіх. Мясцовыя ўлады і жыхары гэтага краю надаюць немалую ўвагу абароне муроў як ад уплыву часу, так і ад “чалавечага фактару”.
Далей
Максіма маладых
“Палёт чмяля” ў краіну Дырыжорыю
Усе ведаюць яго як мастацкага кіраўніка і дырыжора Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь, абранага на гэтую пасаду па выніках конкурсу. Але ж Віктар БАБАРЫКІН яшчэ і сёлетні выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па класе оперна-сімфанічнага дырыжыравання. Парадокс? Не. Бо на гэтую спецыяльнасць прымаюць толькі тых, хто ўжо атрымаў вышэйшую музычную адукацыю, знайшоў сябе як прафесійны музыкант і мае багатую дырыжорскую практыку.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры На людным месцы
“Ранак” для салісткі
Галіна Лемяшонак прысвяціла жыццё танцу. З дзяцінства захаплялася не толькі харэаграфіяй, але і музыкай, без якой танец — як хлеб без солі. Паспяхова скончыла Г.Лемяшонак Беларускае харэаграфічнае вучылішча, а творчая кар’ера яе пачалася ў 1977 годзе ў Дзяржаўным ансамблі танца Беларусі. Разам з ім Галіна Міхайлаўна аб’ездзіла ўвесь Саюз: пабывала на гастролях у Прыбалтыцы, Закаўказзі, сярэднеазіяцкіх рэспубліках і Далёкім Усходзе. Салістка танцавальнага ансамбля не раз станавілася лаўрэатам прадстаўнічых конкурсаў.
Далей
“Выцінанка” ў Малдове
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Выцінанка” Столінскага ГДК (мастацкі кіраўнік — Пётр Астапчук) вярнуўся з паездкі ў Рэспубліку Малдова.
“Выцінанка” разам з баранавіцкімі “Мірскімі музыкамі” сярод 15-ці краін свету прадстаўляла Беларусь на 42-ім Міжнародным фестывалі музыкі “Мэрцішор”. Дэлегацыю ўзначальваў начальнік раённага аддзела культуры Васіль Заруба.
Далей
Гістарыёграф
Парк гродзенскага француза
Пра наш горад і яго цікавыя мясціны можна распавядаць вельмі доўга. Падаецца, што ўсе мы, жыхары наднёманскай сталіцы, дыхаем паветрам, насычаным падзеямі эпох. Згадайма хаця б Каложскую царкву, Стары і Новы замкі, якія ўзвышаюцца па-над ракой.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Дзіва ў Верхнім замку. Якім быў Слуцкі сабор у ХVІІІ стагоддзі?
“Узведзены ў Слуцку на пачатку ХVІІІ ст. драўляны Успенскі сабор атрымаў цудоўны выгляд”, — прыкладна так, занатоўваючы сваё ўражанне на паперы, выказаўся адзін з тагачасных жыхароў горада. Хаця канкрэтнага ўяўлення пра гэты храм на падставе такой кароткай характарыстыкі зрабіць бадай немагчыма, але, калі прыняць да ўвагі, што іншых звестак пра яго ў літаратуры не сустракаецца, дык і яна заслугоўвае ўвагі, бо сведчыць пра неардынарнае аблічча галоўнай гарадской царквы.
Далей
Клас майстроў
Уверцюра для Маладзёжнага
Як ужо паведамляла “Культура”, з 26 сакавіка па 2 красавіка ў Маскве прайшлі майстар-класы для моладзі з мастацкіх навучальных устаноў Расіі і Беларусі, якія ладзіліся ў межах праграмы “Саюзная дзяржава — маладым талентам ХХІ стагоддзя”. Разам з юнымі музыкантамі выправіўся ў Маскву і наш карэспандэнт.
Далей
Рэзюме аргкамітэта
Пра вынікі майстар-класаў для беларускіх і расійскіх юных музыкантаў мы папрасілі расказаць арганізатараў падзеі.
Далей
Прэзентацыя-Я
Рэалізм і эксперымент аматаркі-пачаткоўкі
Рубрыка “Прэзентацы-Я” на старонках “К” нарадзілася для знаёмства з удзельнікамі Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота “Млын моды”, што дае магчымасць ацаніць, якую творчую генерацыю прадукуе фэст такога ўзроўню. Адзначым, што ўзрост удзельнікаў значна адрозніваецца. Тут і дзеці, чыя мадэльная кар’ера толькі стартуе, і моладзь, якая, дзякуючы конкурсу, “прымервае” падтрыманае журы “Млына моды” захапленне ў якасці будучай прафесіі і проста жаданне быць чалавекам рознабаковых інтарэсаў.
Далей
Асоба і час
Рамантык, які не паступіўся і коскай. Кіно Уладзіміра Караткевіча
Сёлета, у лістападзе, яму споўнілася б ужо 78. Але яго няма з намі 24 гады. Даты не круглыя, ды хіба ж можна згадваць цудоўных людзей толькі з нагоды юбілеяў?
Далей
Культпрасветработа
Пад шатамі Белавежскай пушчы
... Палову Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці абдымаюць велічныя лясы. Маляўнічы регіён падпяразаны поясам нацыянальнага запаведніка “Белавежская пушча” і мяжой суседняй Польшчы. Жыхары мясцовых вёсак штодня бачаць асілкаў-зуброў не на кніжных старонках, а ля плота, што ахоўвае сады ды агароды ад лясных суседзяў. Часцяком дарогу аўтамабілю загароджвае крутарогі волат ці дзік, а неба рассякае крыламі не авіялайнер, а клін лебедзяў, качак, журавоў...
Такім багаццем, вядома, патрэбна распараджацца рацыянальна. Само асяроддзе наводзіць на думку аб развіцці сферы экалагічнага і агратурызму. Работнікі культуры Свіслаччыны разам з мясцовымі жыхарамі асаблівую ўвагу надаюць распрацоўцы турыстычнай інфраструктуры і маршрутаў, у якіх — эканамічная дамінанта гэтага краю.
Далей
Міністэрства - чытач - газета
Ці здымуць прыбытак з платных паслуг?
У сувязі са зваротамі, якія паступаюць па пытанні падрыхтоўкі настройшчыкаў музычных інструментаў, Міністэрства культуры інфармуе аб наступным.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |