Свежы нумар
Мастыхін
Сакавіцкі хор хвастатых спевакоў
Сакавік заўсёды прыходзіць да нас рознакаляровымі цюльпанамі, якія мужчыны нясуць дадому ў Жаночы дзень. І не адзін год запар гэты саамы сакавік заканчваецца дзесяткамі вусатых, паласатых ды хвастатых, што збірае пад сваім дахам Палац мастацтва. Цяпер там праходзіць чарговая Рэспубліканская мастацкая выстаўка “Марцовыя каты”, прадстаўленая мастакамі з сямі краін.
Далей
Жывапісныя прыпавесці Алега Скавародкі
17 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася юбілейная выстаўка жывапісу “Паэзія колеру” вядомага нашага мастака, віцябчаніна Алега Скавародкі. Апошняя персанальная, прысвечаная яго 50-годдзю, з вялікім поспехам прайшла 10 гадоў таму ў Мінскім палацы мастацтва. І вось — новая экспазіцыя: яркая, моцная па колерамузыцы, насычаная сокамі роднай Віцебшчыны, цалкам вольная ад апісальнасці. А.Скавародка не займаецца рэальнасцю, стварае феерыю агністых, ліловых, блакітных, вохрыстых, зялёных фарбаў, якія не абмежаваны натуральнымі колерамі, перспектывай альбо праекцыяй, і малюе агністыя барвы восені, звонкія азёрныя ландшафты Браслава, ціхі летні вечар на хутары альбо дзіўныя кветкі…
Далей
З сям’і славян вялікіх...
Міжнародны прэс-цэнтр Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі нядаўна ўпрыгожыўся трыма жывапіснымі партрэтамі геніяў славянскай паэзіі — Аляксандра Пушкіна, Максіма Багдановіча і Адама Міцкевіча. Аўтар гэтых выдатных твораў — Герой Беларусі, народны мастак Беларусі і СССР Міхаіл Савіцкі.
Далей
Падарожжа ў край кветак
У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі працуе выстаўка жывапісу маладой мастачкі Наталлі Самсонавай. Ужо ў 90-ыя гады, пасля заканчэння мастацка-графічнага факультэта Віцебскага педінстытута, яна заявіла аб сабе як прафесійная асоба, удзельніца розных выставачных праектаў, у тым ліку персанальных.
Далей
"К" інфармуе
Адноўлена з дапамогай дзяржавы
24 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў мінскі Архікафедральны касцёл Імя Прасвятой Дзевы Марыі. Якраз на гэтую дату прыпаў сёлета другі дзень святкавання Вялікадня каталіцкімі вернікамі рэспублікі.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
У зале Сафіі
3 — 22 красавіка ў канцэртнай зале Сафійскага сабора ў Полацку адбудзецца ХХІ Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі, які збярэ выканаўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны, а таксама з ЗША і Японіі.
Далей
Тэлемост дзвюх сталіц
Напярэдадні 12-ай гадавіны ўтварэння Саюзнай дзяржавы ў Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася відэа-прэс-канферэнцыя “Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. 12 гадоў Саюзнай дзяржаве”.
Далей
Безліч прэм’ер!
Міжнародны фестываль музыкі “Мінская вясна-2008”, які адкрыецца ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі 3 красавіка, абяцае быць як ніколі за апошнія гады разнастайным і багатым на прэм’еры.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Трохмерны Мір
На мінулым тыдні ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў падвялі вынікі конкурсу “Трохмернае мадэляванне аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі”. Ідэя конкурсу была падтрымана Паркам высокіх тэхналогій і беларускім парталам па камп’ютэрнай графіцы.
Далей
Дыялог парламентарыяў і музыкі
Другое свята беларускай музыкі, што адбылося 21 сакавіка ў абпаленым Чарнобылем Чачэрску, зноўку было насычана самымі цудоўнымі ўзорамі высокага мастацтва. Камерныя калектывы Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга падрыхтавалі праграму “Беларуская інструментальная музыка. Лепшае”. У кінаканцэртнай зале “Кастрычнік” прагучалі самыя вядомыя творы беларускіх кампазітараў ХІХ — ХХІ стагоддзяў.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Пераможны “Шчаўкунок”
19 сакавіка 2008 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і мастацкай культуры Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне членаў журы для падвядзення вынікаў VІІІ Рэспубліканскага конкурсу мастакоў тэатраў на атрыманне Прэміі імя заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь І.М. Ушакова за лепшую сцэнаграфію.
Далей
Майстар-класы, дзеці і “Зорны гарадок”
“Саюзная дзяржава — маладым талентам ХХІ”. Так называецца праграма, у межах якой 26 сакавіка ў Маскве пачаліся майстар-класы для навучэнцаў мастацкіх навучальных устаноў Расіі і Беларусі. Яны ладзяцца ў ліку іншых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.
Далей
Соцыум
Пра помнік Караткевічу, “Дажынкі” і гарадскі статус
Горад з больш чым стотысячным насельніцтвам сёння мяняе не толькі вонкавае аблічча, але, у пэўнай ступені, — і сацыяльны статус. Быць чарговай, дванаццатай, сталіцай Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі” і пашанотна, і адказна. Неаспрэчна, што апошняе заўжды пераважае над першым.
Орша, як колісь Бабруйск, Рэчыца ды іншыя нашы малыя і сярэднія гарады, жыве цяпер у напружаным рытме абнаўлення. Гаворка не толькі пра ўсебаковае і ўжо звыклае добраўпарадкаванне вуліц, пляцаў і рэканструкцыю будынкаў: справа ў карэнным пераглядзе сацыяльнага прызначэння мясцовых устаноў культуры і мастацтва.
Ірына Мігаль, начальнік аддзела культуры Аршанскага гарвыканкама, упэўнена, што ў прамысловым горадзе, які не мае сваіх ВНУ, але знакаміты старадаўняй гісторыяй, слыннымі творцамі кшталту Уладзіміра Караткевіча, “духагорадаўтваральнымі” павінны стаць менавіта аршанскія бібліятэкі, музеі, клубы і карцінная галерэя. Спрачацца не выпадае, бо гэтая ідэя закладзена ў культурніцкую частку і штогадовай падрыхтоўкі да “Дажынак”, і комплекснай дзяржпраграмы развіцця гарадоў Беларусі. Таму будынак аршанскага езуіцкага калегіума ператворыцца да восені ў Культурна-адміністрацыйны цэнтр, колішняя бурса — у Дом рамёстваў з салонам па продажы твораў народнага мастацтва, Паркавы пляц — у галоўную канцэртную пляцоўку “Дажынак-2008”, а сам горад стане больш прывабным і ўтульным і для жыхароў, і для турыстаў.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Кіно і тэатр
І ў каго тыя “Дзеці…” удаліся?
Ну каму яны сёння патрэбны, тыя “Дзеці Ванюшына”? Вось “Дзеці дзяцей” — іншая справа: моладзь на гэты праект так і валіць. А на тых старамодных “Дзяцей…”, вядомых яшчэ па фільме 1970-х, хто ж пойдзе? З такімі думкамі я ішла на здачу спектакля ў Купалаўскі, у глыбіні душы радуючыся, што не я ўзначальваю ў “К” аддзел тэатра і, такім чынам, пісаць мне пра тую пастаноўку, хутчэй за ўсё, не давядзецца. Ажно пасля спектакля зразумела: не магу маўчаць!
Далей
Камертон
Аркестр на ўсе часы і стылі
Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста рэспублікі, прафесара Міхаіла Фінберга не так часта выступае на сцэне сталічнай філармоніі. Некалькі гадоў таму адзін з запланаваных канцэртаў увогуле не адбыўся, бо на рэпетыцыі ў Вялікай зале са столі ўпала тынкоўка і будынак зачынілі на рамонт. Таму напярэдадні чатырохдзённага праекта “Шлягеры на ўсе часы”, які прайшоў 24 — 27 сакавіка, злыя языкі жартавалі: маўляў, што ж павінна абваліцца ці абрынуцца на гэты раз?
Далей
Канікулаў у музыкантаў не бывае
Калі для звычайных школьнікаў гэты тыдзень прайшоў пад знакам вясновых канікулаў, то юныя артысты ўсіх спецыяльнасцей выкарыстоўвалі яго як дадатковую магчымасць для выступленняў і рэпетыцый. Не марнавалі часу і ўдзельнікі капэлы хлопчыкаў Рэспубліканскага каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: яны рыхтаваліся да ІІ Міжнароднага свята “Галасы сяброў”, якое пройдзе ў Мінску 16 — 20 красавіка.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Колеры-тэмбры “Шэрага козліка”
Філармонія для дзяцей і юнацтва, якая з’яўляецца часткай Беларускай дзяржаўнай філармоніі, падрыхтавала да вясновых канікулаў чарговы сюрпрыз — музычную казку “Прыгоды шэранькага козліка ў Каралеўстве музычных інструментаў”.
Але, у адрозненне ад ранейшых казак, падобных да оперы ці хаця б мюзікла, цяперашняя створана выключна на інструментальнай аснове — ансамблем салістаў “Класік-Авангард”.
Далей
Гістарыёграф
Ад тэлефона да Напалеона
У гісторыі горада Барысава ёсць чалавек, чыё імя вось ужо больш за стагоддзе прыцягвае ўвагу гісторыкаў, кнігалюбаў, калекцыянераў. Гэта Іван Каладзееў — камергер царскага двара, памешчык, землеўласнік, прамысловец, грамадскі дзеяч і мецэнат.
Далей
Суботнія сустрэчы
Трыццаць тры гады. Мікалай Сацура: у ценю “Сяброў”, у дамашняй і харавой “капэлах” “сяброўства”
Наша сустрэча плануецца, пераносіцца, зноў плануецца і зноў пераносіцца: у “Сяброў” — напружаны графік працы, пастаянныя гастролі, выступленні. А ў Мікалая САЦУРЫ, да ўсяго, і свой уласны расклад працы ў студыі, бо менавіта на ім ляжыць асноўны рэпертуарны цяжар ансамбля: ён і новыя песні стварае, і аранжыроўкі пастаянна робіць. Гэта яго праца была ацэнена найперш калегамі па цэху: ён стаў другім пасля Уладзіміра Мулявіна музыкантам, які быў прыняты ў Беларускі саюз кампазітараў, нягледзячы на адсутнасць у яго абавязковай паводле статута гэтай творчай арганізацыі спецыяльнай кампазітарскай адукацыі. А нядаўна М.Сацура атрымаў высокую дзяржаўную ўзнагароду — медаль Францыска Скарыны.
На сцэне музыкант зазвычай выступае ў ролі гэткага “масавіка-забаўніка”, які сваёй апантанасцю быццам заклікае публіку спяваць разам з музыкантамі, “па-сяброўску”. Памятаючы пра гэта, настройваюся на святочна-прыўзнятую хвалю размовы. Нават рыхтую ўрачыста-віншавальную прамову, але так і не паспяваю яе “зачытаць”, здзіўленая філасофскім пачаткам гутаркі.
Далей
Авансцэна
Ад Паліны да “Паўлінкі”
Калі заслужаны артыст Беларусі Міхаіл ДРУЖЫНА ў свае 85 гадоў выходзіць у оперы “Барыс Гадуноў” у партыі Пімена, разумееш: вось ён, сапраўдны “летапісец” нашага Вялікага тэатра. Калі ж ён, былы ваенны лётчык (гл. “К” №27 за 2005 г.), саліруе ў хоры ветэранаў “Памяць сэрца” Палаца прафсаюзаў, адчуваеш: вось ён, “штурман і пілот” нашай вакальнай школы, пераемнік традыцый самога Фёдара Шаляпіна, успрынятых праз свайго настаўніка Яўгена Віцінга, які спяваў (і сябраваў!) з гэтым рускім геніем. Калі ж М.Дружына трымае ў руках “Крыштальную Паўлінку”, міжволі ўзгадваеш яго жонку Паліну, якая валодала цудоўным мецца-сапрана, спявала побач з ім на нашай опернай сцэне і пайшла з жыцця ў жніўні 2000 года. Можа, гэтае падабенства жаночых імёнаў не выпадковае?
Далей
Не дазволіць сабе “гаварыць” ролю
Сёлетні “Крыштальны анёлак” “пасяліўся” ў акцёра Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Аляксандра Васько, які штораз здзіўляе дарослага гледача і з лёгкасцю заварожвае малечу, навучаючы адчуваць боль і радасць таго, хто побач. Цудоўны лялечнік не мае звання заслужанага артыста, але яго ролі ў “Чайцы. Вопыт прачытання” А.Чэхава, у “Ганэле” Г.Гаупмана, у “Гісторыі аднаго горада” М.Салтыкова-Шчадрына адзначаюць як просты глядач, так і прафесійныя крытыкі. Аляксандр Пятровіч валодае сапраўдным талентам — несці радасць ад сустрэчы з сапраўдным мастацтвам.
Далей
“Міжнародная” артыстка!
“Крыштальнай Зоркай” звычайна адзначаюцца тыя артысты, якія, на жаль, не маюць ганаровых званняў. Але пра Тамару Міронаву даўно ўжо ходзяць тэатральныя байкі, што яна, маўляў, артыстка хаця і не народная, затое — міжнародная. Сапраўды, нарадзілася яна ў Літве, яе бацька — з Мардовіі. У 1995 годзе, працуючы ў тэатры “Дзе-Я?”, іграла на англійскай мове, ды не дзе-небудзь, а на фестывалі ў шатландскім горадзе Эдзінбургу. Дый у спектаклі купалаўцаў “Вечар” іграе акурат між двума народнымі артыстамі, абодвума Генадзямі — Гарбуком і Аўсяннікавым. Можа, тады і загадала на зорку?
Далей
Маладосць маладзее
“Крыштальная Кветка” — традыцыйная адзнака для маладых тэатральных акцёраў, якія паспелі ярка заявіць пра сябе ў прафесіі. Праўда, яшчэ не так даўно ўзрост маладосці быў крыху іншым…
Далей
Міністэрства - чытач - газета
24 каляндарныя і арэнда інструментаў
Работнікаў бібліятэк турбуе працягласць працоўных водпускаў. Ці рыхтуюцца ў Міністэрстве культуры спісы пасад, для якіх будзе вызначаны большы тэрмін водпуску?
Далей
Твой стыль
“Дэтэктывы” 1940-х выходзяць на вуліцы…
Дзевяноста дзевяць працэнтаў мужчын пойдуць на ўсё, каб толькі не пачуць на свой адрас тэрмін “дэндзі”, і зробяць усё магчымае, каб ні ў чым не быць на іх падобнымі. Што там яны робяць? Манікюр? Тады мы, “сапраўдныя” мужчыны, зробім адваротнае: не будзем наогул чысціць пазногці. Яны тры гадзіны выбіраюць тон гальштука? Мы не будзем марнаваць час на гэта — досыць аднаго чорнага ў шэрую крапінку на ўсе выпадкі жыцця...
Мы не заклікаем мужчын быць гэткімі “нарцысамі”, якія клопат пра сваю эстэтычную “абгортку” ставяць за сэнс жыцця. Мы, як заўсёды, за залатую сярэдзіну — за эстэтыку вобраза, за прыгажосць і мастацкі густ, за дагледжанасць і пазітыў. Вясной, калі шэрыя вуліцы і шэрыя паліто настройваюць на сумны лад, гэта літаральна неабходна, каб не паддацца вясновай дэпрэсіі.
Далей
Памкненні...
“Міс Беларусь-2008”: шанц пашырыць межы свайго свету
На гэтым тыдні сталі вядомы імёны яшчэ дзвюх прэтэндэнтак на карону “Міс Беларусь-2008”. Прыгажуні з Гомельскай вобласці Юля Супічэнка і Аксана Гапон па выніках другога паўфінальнага шоу атрымалі пуцёўку ў фінал, далучыўшыся да Крысціны Кузняцовай і Яўгеніі Русіноўскай, пераможцаў гродзенскага тура. 29 сакавіка журы і тэлегледачы вызначаць лёс прыгажунь Брэстчыны, а яшчэ праз тыдзень — Віцебскай вобласці.
“К” звярнулася да дырэктара Нацыянальнай школы прыгажосці Вольгі СЯРОЖНІКАВАЙ з просьбай больш падрабязна распавесці пра ход адборачных падзей. У выніку гутарка закранула не толькі пытанні накшталт “што?”, “дзе?”, “калі?”, “як?”, але і праблемныя тэмы “індустрыі прыгажосці”. Пра маштабнасць сёлетняга конкурсу, англійскую мову, “кароткі век” каралеў прыгажосці і многае іншае атрымалася наша гаворка.
Далей
Мы і свет
Архітэктура паўсядзённасці — на стагоддзі
Што такое стратэгія развіцця еўрапейскага горада? Нямецкі архітэктар, а да ўсяго журналіст і выдавец Філіп МОЙЗЕР ведае адказ: на першым плане — камфорт жыцця людзей, а потым ужо ўласна архітэктура. Дойлід падчас візіту ў беларускую сталіцу прывёз фотавыстаўку “Горад і дом. Новая архітэктура Берліна ў ХХІ стагоддзі” і выступіў у Беларускім саюзе архітэктараў.
Што “пасеяў” нямецкі госць на вуліцах Берліна? Як Карл Лібкнехт “дапаможа” аднавіць манархічны палац? Які мінскі будынак самы дынамічны? Пра гэтае і сёе-тое іншае — гутарка карэспандэнта “К” з Філіпам Мойзерам.
Далей
Вандроўка па Грэцыі
З 22 па 29 сакавіка ў Маладзечне прайшоў Тыдзень грэчаскай культуры, прысвечаны Дню Незалежнасці Грэцыі, які адзначаецца 25 сакавіка, і 10-годдзю Беларускага грамадскага аб’яднання грэкаў “Пелапанес”. Арганізатарамі выступілі Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур і названае аб’яднанне.
Далей
“Тун Фу” — гэта спрыянне і падтрымка
26 красавіка ў Пекіне адбылося ўрачыстае адкрыццё Кітайска-беларускага цэнтра культурных абменаў “Тун Фу”.
Далей
Здзяйсненні...
Дэманстрацыя самаўпэўненасці, або Фанфары жыўцом
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ужо чацвёртага па ліку Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу “Тэлевяршыня-2008” была спакойнай, у меру разняволенай і бадай рэспектабельнай. Калі падчас першай такой імпрэзы ў паветры лунала ўласцівае “альпіністам” жаданне даказаць, што ты чагосьці варты, дык 24 сакавіка ў зале Палаца Рэспублікі гэтыя памкненні зусім не адчуваліся. Беларускае тэлебачанне вырасла з дзіцячых штонікаў, пераадолела “пераходны перыяд” і набыло самаўпэўненасць, уласцівую мужчыне ў росквіце сіл, якому даказваць што-кольвечы ўжо залішне.
Далей
Першакрасавіцкі кантэкст
Імправізаваныя інтэрмедыі
Колькі вясёлых і часцяком павучальных баек можна пачуць у акцёрскіх грымёрках! Бывае, што нешта незвычайнае заўважае з залы і глядач, але, не ведаючы дакладна тэксту п’есы і задумы рэжысёра, думае, што, так і павінна быць. I гэткае — на сцэнах усіх краін, бо гарэзліваму акцёрскаму люду надакучае паўтараць штовечар адно і тое ж — вось і забаўляюцца. У час, калі адзначаем Міжнародны дзень тэатра, чаму б і не ўзгадаць вясёлыя выпадкі на сцэнах і манежах, некаторыя “выбрыкі” нашых акцёраў?
Далей
Куфар-радца
“Шашачная культура”
“Куфар-радца” прапануе новае знаёмства з вядомымі чытачам нашай рубрыкі аўтарамі. Прадоўжым практыку кутка “Школа кампазіцыі”. Для пачатку прыводзім рашэнні кампазіцый мінулага выпуску, затым працягваем знаёміць з вынікамі спаборніцтваў па шашачнай кампазіцыі, якія завяршыліся ў канцы мінулага года.
Зазірніце ў “Куфар”!
Далей
Культпрасветработа
Вясковая сталіца роднага слова
На ўздзенскім гербе — Кірыла і Мяфодзій — святая двойца праваслаўнай славеснасці. 19 пісьменнікаў выйшла з гэтых мясцін. А настаўнікаў — і не пералічыш. Культура ды асвета — тутэйшыя прыярытэты, на якіх і грунтуецца духоўнасць Уздзеншчыны. Кірыла і Мяфодзій пазіралі на нас з мясцовага герба скрозь сонейка Слова. А мы з начальнікам аддзела культуры Уздзенскага райвыканкама Алай Карповіч аглядалі новы помнік тром мясцовым воінам-інтэрнацыяналістам, што не вярнуліся на Радзіму з Афганістана.
Скрозь прасветліну маленькай зорачкі на абеліску мы бачылі родную зямлю Кандрата Крапівы і Паўлюка Труса, крыж на месцы разбуранай царквы, асвечаны Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам…
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |