Свежы нумар
Мастыхін
Планета Шчамялёва
Леаніду Шчамялёву — восемдзесят пяць? Здаецца, што гэта нейкі ягоны жарт, прыдуманы пад дыктоўку неразлучнага з ім героя палотнаў, які вось ужо паўвека — пры мастаку на ролі вядучага. А раптам гэты вядучы — ён сам, дакладней, ягоны двайнік — Леанід Шчамялёў, галоўны персанаж карцін, партрэтаў, нацюрмортаў, пейзажных песень і эпасаў?
Менавіта так. Уся ягоная творчасць — гэта Аўтапартрэт. Асоба, дзівосна светлая і чыстая, незаплямленая канонамі, штампамі і догмамі, часам неспакойная, імклівая, нястрыманая ў эмоцыях, часам спакойная і засяроджаная — да пары.
Далей
“Лічбы на сэрцы” — у Светлагорску
Так, знакаміты цыкл жывапісных твораў народнага мастака СССР і Беларусі, Героя нашай краіны Міхаіла Савіцкага экспануецца зараз у Светлагорскай карціннай галерэі “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава. Гэта стала магчымым дзякуючы ініцыятыве Беларускага саюза афіцэраў і добразычліваму стаўленню да нас Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, якому належаць творы. Дванаццаць вялізных жывапісных карцін, прасякнутых трагічнай памяццю мастака, які сам спазнаў у поўнай меры ўсе жахі фашысцкага Бухенвальда. З аўтапартрэта “Вязень 32815” і пачынаецца экспазіцыя.
Далей
І зноў — “Арт-Жыжаль!”
Менавіта такую назву носяць Міжнародныя пленэры па кераміцы, якія адбываюцца на Беларусі вось ужо пяць гадоў. І пасля кожнага пленэру яго ўдзельнікі свае вынікі паказваюць гледачу. І вось, 24 студзеня ў мастацкай галерэі Дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, што ў Палацы Рэспублікі, адкрылася чарговая выстаўка “Кола агню”.
Далей
Вяртанне дадому
У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адбылася прэзентацыя літаратурна-мастацкага выдання “Мікола Селяшчук. Гучанне музыкі нябёсаў”, выпушчанага выдавецтвам “Мастацкая літаратура” пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі ў серыі “Мастакі Беларусі”. Аўтар канцэпцыі і складальнік — Наталля Шаранговіч, мастак — Андрэй Савіч.
Далей
Бамонд: опера, балет
БаБАХнем па кубачку джаза!
Не верце тым, хто бае, быццам рэклама нарадзілася ў ХХ стагоддзі. Бо яшчэ ў ХVІІІ “Іаган Себасцьянавіч” (чытай — І.С. Бах) сваёй напаўжартоўнай “Кававай кантатай” прасоўваў напой, які толькі-толькі ўваходзіў у моду, на еўрапейскі рынак. А таго, хто быў супраць гэткіх кулінарных новаўвядзенняў (між іншым, па фінансавых меркаваннях, бо каштавала тады кава — о-го-го!), назваў у сваім творы Старадумам, быццам прадказаўшы класіцысцка-павучальную п’есу Дзяніса Фанвізіна.
Далей
"К" інфармуе
Рашэнне выніковай калегіі Міністэрства культуры аб рабоце па выкананні галіновай праграмы “Захаванне і развіццё культуры Рэспублікі Беларусь на 2006 — 2010 гг.” і задачах арганізацыі культуры на 2008 год
Дзейнасць Міністэрства культуры летась была накіравана на своечасовае і якаснае выкананне ўказаў, распараджэнняў і даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, рашэнняў Урада па пытаннях культуры і мастацтваў, Прэзідэнцкай праграмы “Дзеці Беларусі”, Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2007 — 2010 гады, Нацыянальнай праграмы развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь, іншых дзяржаўных праграм, а таксама на рэалізацыю мерапрыемстваў галіновай праграмы “Захаванне і развіццё культуры Рэспублікі Беларусь на 2006 — 2010 гг.”.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Уладзіміру Стальмашонку — восемдзесят
6 лютага 2008 года народнаму мастаку Беларусі Уладзіміру Стальмашонку споўнілася 80 гадоў.
Далей
На манетах — Дунін-Марцінкевіч
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь 4 лютага 2008 г. уводзіць у абарачэнне памятныя манеты “В.Дунін-Марцінкевіч. 1808 — 1884”, прысвечаныя 200-годдзю пісьменніка
Далей
Наша кіно: глядзім і... пішам
У рамках святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 90-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, у кінатэатрах Гомельшчыны адбудуцца прэм’ерныя паказы дзвюх
айчынных кінастужак, што ўбачылі свет зусім нядаўна: “Чаклун і Румба” і “Шчыт Айчыны”. Але ж “Гомелькінавідэапракат” прапануе не проста паглядзець гэтыя фільмы, а яшчэ і ўзяць удзел у конкурсе “Глядзім беларускае кіно”.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Час, кнігі, людзі...
XV Мінская міжнародная выстаўка-кірмаш “Кнігі Беларусі-2008”, якая працуе з 6 па 10 лютага ў Нацыянальным выставачным цэнтры “БелЭКСПА”, прымае гасцей з 20 краін свету.
Далей
Камертон
Вектары — ва ўсе бакі
Формула “спачатку было Слова” ў сучасным Заслаў’і не дзейнічае. Бо там спачатку была... Музыка. ХХІ стагоддзе пачалося для гэтага горада з фестывалю, ідэя правядзення якога належала нястомнаму крыэйтару падобных і многіх іншых творчых праектаў — народнаму артысту Беларусі, прафесару Міхаілу Фінбергу.
Далей
Максіма маладых
Аляксандр ШУВАЛАЎ: “Не трэба іграць на баяне Шапэна”
Учора ў Палацы Рэспублікі гучала музыка Астара П’яцолы. Ледзь не ўвесь вечар з Прэзідэнцкім аркестрам Беларусі пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна саліраваў наш знакаміты баяніст Аляксандр ШУВАЛАЎ. Гэты музыкант, які ў 2002 годзе атрымаў у падарунак баян ад Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, сёння стаў адным з самых запатрабаваных. Прычым вабіць не толькі ягоная віртуознасць, але і новае стаўленне да свайго інструмента. Бо баян у руках Аляксандра Шувалава — гэта вам не звыклы пісклівы “гармонік”, а сапраўдны “кароль інструментаў”, блізкі па гучанні не толькі да аргана, але і да многіх іншых інструментаў, найперш духавых..
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры На людным месцы
“Заміж персідскага ўзору...”
Вядомыя радкі, якія Максім Багдановіч прысвяціў беларускім ткачыхам, былі напісаны ім пасля наведвання Беларускага музея Івана Луцкевіча ў Вільні ў 1911 г., дзе паэта ўразіла прыгажосць слуцкіх паясоў. Верш уяўляецца сімвалам повязі часоў: ад ХVІІІ ст., калі ткаліся на Радзівілаўскіх мануфактурах слуцкія паясы, карэліцкія шпалеры, калі славіліся сваімі кілімамі Гродзенскія мануфактуры, — да часоў Багдановіча і да сённяшняга дня, калі ў музеі М.Багдановіча ў Гродне праходзіць мастацкая выстаўка “Вакол мяне кветкі прыгожа красуюць”. Утульная зала музея ўмясціла работы вядомай сям’і Шунейкаў — гродзенскай дынастыі майстроў мастацкага ткацтва.
Далей
“Восьмы дзень тыдня” і іншыя
Напрыканцы мінулага года прайшоў фестываль аматарскіх тэатраў Гомельшчыны, які ладзіцца адзін раз на тры гады. Паводле задумы яго арганізатараў — упраўлення культуры аблвыканкама і Абласнога цэнтра народнай творчасці, — фестываль павінен не толькі спрыяць павышэнню мастацкага ўзроўню аматарскіх тэатраў і прапагандаваць лепшыя творы беларускай і замежнай драматургіі, але і актывізаваць працу тэатраў з найменнем “народны”.
Далей
Гістарыёграф
Тры дні і год з імем класіка
4 — 6 лютага ў Бабруйскім раёне, у Мінску і на Валожыншчыне прайшлі асноўныя мерапрыемствы, прысвечаныя 200-годдзю з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Прэзентацыі
Рарытэты на далонях
Восенню 2004 года “Культура” вітала выхад кнігі-альбома Алега Лукашэвіча і Аляксандра Аляксеева. Аўтары, журналісты Белтэлерадыёкампаніі, мелі на мэце паказаць як мага большай колькасці людзей багацце і хараство нашых архітэктурных помнікаў, абудзіць у суайчыннікаў цікавасць да сваёй гісторыі. Поспех “Спадчыны Беларусі” стаўся беспрэцэдэнтным: за тры гады было здзейснена 8 перавыданняў агульнай колькасцю 26 500 экзэмпляраў! У студзені 2005 года яе аўтары сталі лаўрэатамі прэміі “За духоўнае адраджэнне”, а ў лютым таго ж года атрымалі вышэйшую ўзнагароду 45-га Рэспубліканскага конкурсу “Мастацтва кнігі” — дыплом імя Францыска Скарыны.
Творчы сімбіёз Алега і Аляксандра аказаўся трывалым і плённым. Мы ведалі, што ў наступныя гады пасля выхаду “Спадчыны Беларусі” яны рыхтавалі другую кнігу. І вось, 31 студзеня ў Нацыянальным мастацкім музеі адбылася прэзентацыя альбома “Спадчына Беларусі. Скарбы”. Пад адной вокладкай ім удалося сабраць выявы больш за 300 рарытэтных прадметаў з золата, срэбра і каштоўных камянёў, якія захоўваюцца ў буйнейшых музеях нашай краіны, а таксама знаходзяцца ва ўласнасці Беларускай Праваслаўнай Царквы і Каталіцкага Касцёла на Беларусі. Аляксееў і Лукашэвіч атрымалі блаславенне на працу над альбомам ад Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта і Кардынала Казіміра Свёнтка.
Днямі мы завіталі да Аляксандра і Алега, каб павіншаваць іх з бліскуча завершаным праектам і папрасіць інтэрв’ю для “Культуры”.
Далей
XV Міжнародная
“Радуюся вашым поспехам...”
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Зэеў Бен-Ар’е вялікую ўвагу надае развіццю ізраільска-беларускіх стасункаў у галіне культуры. Дзякуючы яго актыўнай дзейнасці беларусы маюць магчымасць знаёміцца з творчасцю папулярных ізраільскіх мастацкіх калектываў, артыстаў, пісьменнікаў, музыкантаў, якія наведваюць нашу краіну, наладжваюць кніжныя выстаўкі, мастацкія імпрэзы. Амбасада падарыла ізраільскія выданні Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М.Горкага. На ХV Міжнароднай мінскай кніжнай выстаўцы-кірмашы Ізраіль стаў Галоўным госцем і яго стэнд пазнаёміў наведвальнікаў з выдавецкай справай краіны.
Далей
Кнігі і 20 краін свету
У афіцыйнай цырымоніі адкрыцця ХV Мінскай міжнароднай выстаўкі-кірмашу “Кнігі Беларусі-2008” прынялі ўдзел: міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Русакевіч, старшыня Камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Зэеў Бен-Ар’е, чыя краіна — Ганаровы госць сёлетняга кніжнага свята, прадстаўнікі іншых дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Беларусі.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Кола сяброў пашыраецца
У сёлетняй, юбілейнай, ХV Міжнароднай мінскай кніжнай выстаўцы-кірмашы “Кнігі Беларусі-2008” прынялі ўдзел новыя экспаненты: упершыню прадставілі свае выданні Венесуэла, Швейцарыя, Казахстан, Таджыкістан.
Далей
Афіцыйныя дакументы
Аб прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры
Адпаведна пастановы Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры ад 20.11.2007 г., пратакол № 14, зацверджана прэмія Беларускага прафсаюза работнікаў культуры ў сферы культуры і мастацтва (далей — прэмія), якая будзе прысуджацца работнікам культуры, дзеячам мастацтва, прафесійным і аматарскім калектывам мастацкай творчасці (далей — творчыя калектывы) і індывідуальным выканаўцам за заслугі і высокія дасягненні ў сферы культуры і мастацтва.
Далей
Пачынальнікі
Музыкант “пад парасонам” і яго чарадзейны “ключ”
Мінула 100 гадоў з дня нараджэння выдатнага піяніста, цягам многіх гадоў галоўнага канцэртмайстра Беларускай оперы, аднаго з заснавальнікаў беларускай нацыянальнай канцэртмайстарскай школы, народнага артыста краіны Сямёна Талкачова. Усведамляеш гэтую дату — і раптам разумееш, што той час быў цэлай эпохай у жыцці нашага опернага тэатра: Ісідар Балоцін, Рыта Млодэк, Мікалай Ворвулеў… Іх юбілеі таксама побач.
З дачкой музыканта, Ларысай Сямёнаўнай ТАЛКАЧОВАЙ, якая прадоўжыла справу бацькі і зараз з’яўляецца адным з лепшых оперных канцэртмайстраў і педагогаў, мы гартаем сямейны альбом. Хаця ён больш падобны на тэатральны — спрэс здымкі знакамітых спевакоў, пераважна ў оперных строях, ды яшчэ з узнёсла-паэтычнымі ці, наадварот, жартоўнымі дарчымі надпісамі, накшталт: “Сваім поспехам я абавязана вам”, “Памятай мяне як тупога вучня”. І раптам — аматарскія здымкі дрэннай якасці, зробленыя няйнакш з закулісся: над клавіятурай піяніна, мяркуючы па абрысах, схіліўся Талкачоў, а над ім “лунае” раскрыты парасон, які трымае не хто-небудзь, а сам Генадзь Цітовіч — знакаміты беларускі хормайстар і фалькларыст.
Далей
Культпрасветработа
У перапевах не маем патрэбы…
26 калектываў са званнямі “народны” і “ўзорны”, дзіцячы ансамбль, у якім 140 удзельнікаў, амаль тысяча навучэнцаў школ мастацтваў, канцэртныя гастролі, не раўнуючы, па ўсёй Еўропе, актыўная выдавецкая дзейнасць…
Гэта толькі паасобныя штрышкі да карціны культурнага жыцця Стаўбцоўшчыны. А што за імі? Наўрад ці можна іх патлумачыць адно хараством апетых класікамі наднёманскіх краявідаў. Знаёмячыся з культурнай панарамкай краю, спакваля разумееш, што за выдатнымі вынікамі крыецца штодзённая праца, напружаная і творчая. І, вядома ж, адказнае стаўленне да культурных запатрабаванняў людзей мясцовых улад: яно — відавочнае і не вымагае ніякіх адмысловых дыфірамбаў.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |