Свежы нумар
Мастыхін
Дарогі гэтыя нам забыць нельга...
Нядаўна народны мастак Беларусі Віктар Аляксандравіч Грамыка адзначыў свой 85-гадовы юбілей. За 50 гадоў творчай дзейнасці зроблена шмат што: ад вялікіх фігуратыўных карцін да эпічных і лірычных карцін-пейзажаў, ад партрэтаў да нацюрмортаў...
Далей
Каралеўскае шэсце па залюстэрачным Мінску
На “Пір каралёў” запрашае падчас Каляд Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Так назвалі свой сумесны выставачны праект Ганна Балаш, Даніла Парнюк, Валерый Славук і Таццяна Бембель.
Далей
Камертон
Проста працуем ды працуем
Навагоднім падарункам для знакамітага эстраднага саліста, лаўрэата міжнародных конкурсаў Пятра Елфімава і вядучай тэлеканала АНТ Тамары Лісіцкай сталі два новыя аўтамабілі “Пежо”, атрыманыя імі за перамогу ў тэлепраекце “Дзве зоркі-2”.
Для Пятра ЕЛФІМАВА гэта была не адзіная памятная падзея года, бо адначасова з удзелам у тэлепраекце ён правёў буйны сольны вечар у Палацы Рэспублікі — дарэчы, другі “сольнік” у Мінску за 2007 год. Дадайце сюды выпуск новага альбома і яго канцэртную прэзентацыю на “Славянскім базары ў Віцебску”, распачатую ўвосень выкладчыцкую дзейнасць, удзел у шматлікіх навагодніх тэлепраектах — і вы зразумееце, наколькі насычаным атрымаўся год для гэтага творцы.
Далей
Каментарыі (1)
Калядная гісторыя “з працягам”
Год таму ўзорны дзіцячы хор “Крынічка” з Мінска ўдзельнічаў у VII Міжнародным фестывалі духоўнай музыкі “Срэбраныя званы” ў Даўгаўпілсе. Туды з’ехаліся 35 хораў, 15 ансамбляў і 23 салісты з 10-ці краін свету, у тым ліку з Латвіі, Літвы, Эстоніі, Беларусі, Расіі, Украіны, Арменіі, Германіі, Даніі, Фінляндыі. Пераможцам быў вызначаны не толькі наш хор “Крынічка”, але і яго салістка Віка Матусевіч. Старшыня журы, народны артыст СССР Віктар Роўда, заўсёды вельмі скупы на пахвалу, нават расцалаваў адораную дзяўчынку на заключным канцэрце. Тыя фестывальныя Каляды мелі добры працяг: зараз “Крынічка” рыхтуецца да новых творчых паездак, а Віка вучыцца на першым курсе Мінскага дзяржаўнага музычнага вучылішча імя М.Глінкі.
Далей
Святочна-школьная “будзённасць”
Новы год — бы тая сімвалічная мяжа паміж мінулым і будучыняй, той прыгорак, з якога хочацца азірнуцца на пройдзены за год шлях і кінуць вокам наперад. “З якім настроем вы развіталіся з 2007-м годам і сустрэлі 2008-ы? На чым хацелася б паставіць акцэнты ў чарговай “гадавой” справаздачы сваіх творчых дасягненняў?” — з такімі пытаннямі мы звярнуліся да дзеячаў культуры і мастацтва.
Далей
На людным месцы
Вернісаж-феерыя на Гікалы, 4
З чароўнай скарбонкай, ці нават з райскім садам хацелася параўноўваць вернісаж, які зараз дэманструецца ў выставачнай зале Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці на вуліцы Гікалы, 4. На гэты раз у адной экспазіцыі тут сышліся адразу дзве выстаўкі — XV Рэспубліканская выстаўка Беларускага саюза майстроў народнай творчасці “Калядныя ўзоры” і ІІ абласная выстаўка-конкурс саламяных павукоў. І тое, і другое ўразіла настолькі, што я потым раіла наведаць гэтую выставачную залу ўсім сваім знаёмым.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Суботнія сустрэчы
“Незабудкі” Чавушчыны як мясцовы эталон
Чароўная прыгажосць і пяшчота гэтых кветак, трываласць, з якой яны трымаюцца свайго арэала, — нібы ўвасоблены ў іх вобраз беларускай жанчыны.
Далей
Віткі арэны
Цырк не перастане здзіўляць...
Зусім нядаўна, 2 снежня, Гомельскі дзяржаўны цырк сустрэў сваё 35-годдзе. Яго будынак быў узведзены ў 1972 годзе і адразу стаў адным з пазнавальных сімвалаў Гомеля, месцам неаслабнага прыцягнення для дзяцей і дарослых.
Зрэшты, традыцыі цыркавога мастацтва ў горадзе над Сожам сягаюць у ХІХ стагоддзе. Яшчэ ў 1890 г. на месцы Коннай плошчы прадпрымальнік Слобадаў фундаваў першы, драўляны будынак цырка. У ім выступала нават японская прыдворная трупа Ямасакі-сан, дэманстраваў “Рускі Калізей” знакаміты Ф.Дураў... Як распавядае генеральны дырэктар і мастацкі кіраўнік Гомельскага дзяржаўнага цырка, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Якаў Лабовіч, першая ў свеце жанчына-ілюзіяністка Амела Дароццы (Клара Карасік) была родам з Гомеля, як і першы выканаўца трайнога сальта Павел Мар’янкоў, і Анатоль Вязаў, які ўпершыню асвоіў скачок з-пад купала на гумавых канатах.
Далей
Віншуем лаўрэатаў !
“Будуем храмы, ратуем людзей...”
Настаяцель Свята-Троіцкага храма ў Бараўлянах протаіерэй Андрэй Круцялёў у навагоднія і перадкалядныя дні знаходзіўся ў Швейцарыі. Карэспандэнт “К” звязалася з ім па тэлефоне
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Опера для ўсіх
Аляксандр ПЯТРОВІЧ, намеснік дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь.
Далей
Самы кароткі шлях да ўзаемаразумення
Ігар ЛУЧАНОК, народны артыст СССР, старшыня Беларускага саюза кампазітараў.
Далей
Кола сцэнічных і “хатніх” герояў
Кацярына БОРЧАНКА, салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра балета Рэспублікі Беларусь
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Рамантыка, а не агрэсія
Сустрэўшы мяне ў фае Цэнтральнага Дома афіцэраў, жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай АПІЁК адразу дзеліцца сваёй задумай: стварыць у гэтым будынку арт-кавярню, наведвальнікі якой паміж двума кубкамі кавы маглі б паглядзець выстаўку вядомага мастака.
Неаспрэчна, ажыццяўленне гэтага праекта яшчэ больш замацуе за Домам афіцэраў ролю культурнага цэнтра, у чарговы раз засведчыўшы, што гарматы і музы не толькі могуць, але і павінны суіснаваць разам, натхняючы і натхняючыся. Зрэшты, пра гэта сведчыць і ўся дзейнасць Студыі ваенных мастакоў, якую ўзначальвае Мікалай АПІЁК.
Далей
Вехі года мінулага
У гонар Песняроў Купалы і Коласа
У сувязі са святкаваннем ў 2007 годзе 125-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа і ў мэтах выканання адпаведнага Плана мерапрыемстваў Пасольствам і консульскімі ўстановамі Беларусі ў Польшчы быў падрыхтаваны і рэалізаваны шэраг акцый і імпрэз, прысвечаных юбілею беларускіх Песняроў.
Далей
СПАДЧЫНА — ДОСТОЯНИЕ — HERITAGE
Летась праект СТБ “Нацыянальная спадчына” быў названы лепшым сярод беларускіх тэлепраграм і атрымаў прэмію “За духоўнае адраджэнне”. Праца стваральнікаў серыяла, аўтара ідэі і вядучага, вядомага тэлежурналіста Паўла КАРАНЕЎСКАГА была высока ацэнена. Тэлепраект стаўся здабыткам не толькі Сталічнага тэлебачання, а і добрым падарункам усім, хто яго глядзеў, каму цікавыя нашы нацыянальныя гісторыя і культура.
Сёння Павел Каранеўскі — наш госць і распавядае аб мяркуемым працягу серыяла, упадабанага тэлегледачамі.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Уражанне чытача "К"
Шаляпін, Каруза, Нурыеў...
Гэтыя прозвішчы знакамітых выканаўцаў вынесены ў загаловак нездарма: славутыя артысты мелі гонар выступаць на праслаўленай сцэне Гранд-опера, або Парыжскай оперы. Гэтаксама, як легендарныя балерыны Марыя Тальёні і Карлота Грызі, танцоўшчыкі Міхаіл Фокін і Серж Ліфар, спевакі Паліна Віярдо, Антаніна Няжданава, Марыя Калас, Ціта Гобі, Мікалай Геда. Мінулым летам мне пашчасціла трапіць у Парыж, а там — наведаць Гранд-опера.
Далей
"За духоўнае адраджэнне"
Белы арган і чорныя лебедзі для маёнтка Румянцавых-Паскевічаў
“Культура” не пакідае без увагі Гомельскі палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў — адзін з кандыдатаў на ўключэнне ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКО. Калектыў гэтай культурнай установы праводзіць велізарную навуковую і творчую працу, здзіўляючы і радуючы гамяльчан і гасцей горада новымі музейнымі экспазіцыямі, выстаўкамі, імпрэзамі. Здавалася б, зусім нядаўна генеральны дырэктар палацава-паркавага ансамбля Алег Рыжкоў дзяліўся з “К” планам усталяваць у Белай гасцёўні палаца сучасны арган з класічным гучаннем. І вось, як было абяцана, напярэдадні Каляд гомельскія аматары музыкі ўпершыню пачулі яго велічны голас.
Зразумела, падчас камандзіроўкі ў Гомель захацелася на ўласныя вочы ўбачыць (а мо і пачуць) гэты шляхетны інструмент, а заадно пагутарыць з Алегам РЫЖКОВЫМ пра плён мінулага года і бліжэйшыя перспектывы.
Далей
Прэзентацыя-Я
Натуральная гаспадарка Сашы Варламава
Біяграфія Сашы Варламава ўражвае не менш за жыццяпіс сучасных нешматлікіх геніяў-працаголікаў — Карла Лагерфельда, Валянціна Елізар’ева, Міхаіла Фінберга. Імя Сашы стала стопрацэнтным брэндам, але сёння гутарка не пра яго асобу, а — пра яго праекты і дасягненні рэспубліканскай значнасці, якія, канешне, неадлучныя ад яго поглядаў, мыслення і ўпартага характару. Саша не заўсёды займаўся модай, пра што нагадваюць харэаграфія, яго 70 навуковых артыкулаў у энцыклапедыі “Этнаграфія Беларусі”, стварэнне музея беларускага прыкладнога мастацтва ў колішнім Інстытуце культуры ў 1980-х…
Але сёння Саша Варламаў асацыіруецца выключна з беларускай модай, што стала вынікам значнага ўнёску ў развіццё гэтай сферы. І развіццё — праз новыя імёны маладых дызайнераў, фотамастакоў, мадэлей. Для іх ён спрабуе “прабіваць” шлях да абранай прафесіі, дзе мала аднаго толькі жадання. Хто скажа, якія невырашальныя праблемы “разруліў” Варламаў, каб стварыць куток адзення ад маладых дызайнераў “Млына моды” ў сталічным універмагу “Гандлёвы дом на Нямізе”? Кажуць, што і Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №1476 аб першачарговых мерах па развіцці маладзёжнай моды ў Рэспубліцы Беларусь — таксама плён высілкаў Сашы, які ўсімі сродкамі і сіламі прапагандуе маладзёжны модны рух… Адным словам, “Культура” цалкам падтрымлівае канструктыўныя погляды таленавітага дызайнера. Таму з гэтага года адкрываем рубрыку “Прэзентацы-Я”, у якой пазнаёмім нашых чытачоў з удзельнікамі Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота “Млын моды”. Уступнае слова — Сашу ВАРЛАМАВУ.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Культпрасветработа
Казка і ява Нясвіжчыны
18 студзеня Міншчына святкуе 70-годдзе. Гэтая вобласць — не толькі геаграфічны цэнтр Беларусі, але і пастаянны лідэр рэспубліканскага сацыякультурнага развіцця. Тут спрадвек — адны з лепшых паказчыкаў па выкананні дзяржаўных праграм: па адраджэнні вёскі, развіцці малых і сярэдніх гарадоў, па кадравым забеспячэнні культурнай сферы... А Нясвіжскі раён у маштабах Міншчыны (ды і краіны) — таксама надзвычай паказальны і адметны. Мясцовае княства згадваецца ў пісьмовых помніках аж з 1223 года. Ардынацыя Радзівілаў з XVI стагоддзя досыць вынікова экспартуе нашу нацыянальную культуру і па беларускіх правінцыях, і па еўрапейскіх абсягах. Сённяшнія спадкаемцы княжычаў-асветнікаў не менш адказна доўжаць традыцыі выбітных продкаў. Пераканаліся ў гэтым у час нашай камандзіроўкі ў “сэрца Беларусі”, дзе паміж каляднымі і навагоднімі святамі феерычная казка сівой даўніны арганічна паядналася з гэткай жа прывабнай сённяшняй явай.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |