Свежы нумар
"К" інфармуе
Уладзімір РЫЛАТКА, першы намеснік міністра культуры РБ: “Венесуэла авацыямі вітала беларускіх артыстаў”
Афіцыйны візіт беларускай дэлегацыі на чале з Прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам у Каракас прымусіў свет загаварыць аб новым этапе ўзаемасупрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы. Прэзідэнты дзяржаў адкрылі сумеснае венесуэльска-беларускае прадпрыемства па здабычы нафты ў басейне ракі Арынока; паміж дзвюма краінамі было падпісана 15 міждзяржаўных пагадненняў, пакет двухбаковых кантрактаў. Якія перспектывы развіцця ўзаемастасункаў адкрыліся сёння ў культурнай сферы паміж Беларуссю і Венесуэлай — аб гэтым “К” папрасіла расказаць першага намесніка міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Рылатку, які ў складзе беларускай афіцыйнай дэлегацыі пабываў на паўднёваамерыканскім кантыненце.
Далей
Нечаканая радасць удвая саладзей
Насуперак усім законам “Еўрабачання”, у дзіцячым конкурсе зноў пераможцам выйшаў прадстаўнік Беларусі — 11-гадовы Аляксей Жыгалковіч. Гэта ўжо другая абсалютная перамога нашых дзяцей за апошнія тры гады: у 2005-м конкурс бліскуча выйграла Ксеня Сітнік. Дый леташняе выступленне Андрэя Кунца было не менш зорным: па выніках галасавання тэлегледачоў з усёй Еўропы ён стаў другім па колькасці балаў.
Далей
Чароўны смычок Вані Карызны
Старшыня журы ІІ Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на струнных смычковых інструментах імя М.Ельскага, знакаміты віяланчэліст Кірыл Родзін (Расія) сказаў пра 15-гадовага мінчука Івана Карызну, які спаборнічаў у дарослай групе: “Гэта — сапраўдны Гран-пры!..”
Далей
“Еўрафэст”: лепшых больш за 15
Назваўшы на прэс-канферэнцыі ў Белтэлерадыёкампаніі імёны пераможцаў “прамежкавай дыстанцыі”, кіраўнік праекта Аляксандр Ціхановіч не мог не адзначыць, што патрапілі ў гэты спіс далёка не ўсе лепшыя, а іх сёлета і без таго больш за пятнаццаць.
Далей
Соцыум
Дыскатэка: месца выплеску энергіі ці “зона павышанай праблемнасці”?
Да ды-джэя дыскатэкі “Пандшар” з Клічава Уладзіміра Рыбакова я патэлефанаваў з прапановай падзяліцца творчым досведам у сваёй прафесіі — нялёгкай і, вядома ж, адказнай. Балазе, на Магілёўшчыне ён лічыцца адным з яе карыфеяў. Але ўжо самыя першыя хвіліны нашай размовы засведчылі, што праблематыка, пра якую варта гаварыць у сувязі з дыскатэкамі ў малых гарадах, значна шырэйшая за іх рэпертуар і тэматыку.
Далей
Рэанімацыя для наватарства
Праз некалькі гадоў у Віцебску з’явіцца рэалія, якая прымусіць грамадства загаварыць пра сябе як пра рэактар і акумулятар наватарства ў сучасным мастацтве. Справа ў тым, што ў Віцебску пачалася праца па стварэнні паўнавартаснага Цэнтра сучаснага мастацтва. Ды не чарговага музея ці выставачнага павільёна для сучасных мастакоў, а такога, які паставіць на чале ідэі наватарства і міжнародны дыялог. Якім быць гэтаму Цэнтру? Дзеля чаго распачынаць міжнародны глабальны праект? Як гэта рабіць? Каб адказаць на пытанні, Музей “Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва” арганізаваў у сваіх сценах прэзентацыю-абмеркаванне гэтага праекту, запрасіўшы да ўдзелу Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Францыі ў Рэспубліцы Беларусь Мірэй Мюсо, дырэктара французскага нацыянальнага Цэнтра сучаснага мастацтва Алена Флешэра, дырэктара фонда “Караван культур” Алену фон Імерзэль-Харытонаву з Каралеўства Нідэрланды, а таксама газету “Культура”, якая непасрэдна займаецца гэтай праблематыкай. У абмеркаванні таксама прынялі ўдзел мастакі і мастацтвазнаўцы, кіраўніцтва горада і вобласці, студэнты.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Кіно і тэатр
Фініта ля камедыя ?
Для мяне, сталічнага жыхара, рэгіянальныя тэатры падаюцца нечым экзатычным. Вельмі складана адказваць на пытанне, навошта Баранавічам, Барысаву, Оршы ці Жодзіну патрэбны тэатр, бо апроч таго, што тэатраў увогуле мусіць быць як мага болей, аргументаў у мяне няма. Тэатр — гэта жывы культурны арганізм, які, бы хатнія расліны, робіць сваю карысную працу па аздараўленні клімата паступова, незаўважна, але пастаянна. У самым побытавым сэнсе, тэатр у горадзе — гэта нагода для рамантычнай сустрэчы, у ім найлепш “праветрыць” вячэрні туалет, а пасля спектакля падчас нетаропкага вяртання дадому напэўна зручней за ўсё пагаманіць на высокія тэмы...
Далей
Пошукі на перакрыжаванні жанраў
Прэм’еру незвычайнага спектакля “Завяшчанне” вынеслі на суд гледачоў універсальныя артысты комік-шоу “Доктар гумар” пад кіраўніцтвам галоўнага рэжысёра Маладзёжнага тэатра эстрады Вячаслава Паніна. Ён, дарэчы, выступіў тут не толькі як стваральнік сцэнічнай пастаноўкі, але і як аўтар п’есы з вялікай колькасцю рознага кшталту вынаходніцтваў. Як літаратурных, так і сцэнічных. У гэтым яму ўсяляк дапамагалі маладыя няўрымслівыя акцёры невялічкай трупы, для якой гэты вопыт увасаблення сучаснай драматургіі стаў хаця і першым, але досыць удалым.
Далей
На людным месцы
“Ткалі ўсе жанкі майго роду...”
Падыходзіць да завяршэння вялікае, грунтоўнае і вельмі змястоўнае мерапрыемства, над якім культработнікі вобласці працавалі цягам двух гадоў. Адным з вынікаў Года традыцыйнага ткацтва стала выстаўка, якая зараз праходзіць у абласным цэнтры народнай творчасці. Экспанаты яе — гэта пераважна тое, што яшчэ збераглося ў бабуліных куфрах. А знойдзена ў іх надзіва шмат — даваенныя, пасляваенныя тканыя вырабы і нават старадаўнія, стогадовай даўніны.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Пленэр без межаў
Графік летніх канікулаў для навучэнцаў і выкладчыкаў Баранавіцкай дзіцячай мастацкай школы быў шчодры на пленэры. Праект “На мяжы...
Польска-беларускія творчыя сустрэчы”, арганізаваны польскімі галерэйшчыкамі з горада Бела-Падляска і фінансаваны Еўрапейскім саюзам, завяршыўся двума пленэрамі ля горада Звіжынец на турыстычнай базе “ЕСНО” сярод маляўнічых лясоў і азёр ахоўнай запаведнай зоны.
Далей
Суботнія сустрэчы
Адажыо Ружы і Мусаргскага з ненапісанага балета “Шляхцянка-Папялушка”
Сімвалічна, што 75-годдзе Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі супадае акурат з такім жа юбілеем доктара мастацтвазнаўства, заслужанага работніка вышэйшай школы, члена Беларускага саюза кампазітараў, прафесара Таісіі ШЧАРБАКОВАЙ. Працуючы ў нашай кансерваторыі ўжо 46 гадоў, яна стала сапраўдным сімвалам беларускай музычнай навукі і выкладчыцтва. А ўся яе сям’я — прыкладам выбітной музычнай дынастыі: муж — віяланчэліст, прафесар Акадэміі па класе камернага ансамбля (дарэчы, яго пятая кніга пра свайго настаўніка “А.П.Стагорскі ў лістах і дакументах” мае прысвячэнне — “вернай і адданай жонцы”), адзін зяць — піцерскі кампазітар, другі — найвыдатны беларускі піяніст, унукі — таксама скрозь музыканты, лаўрэаты міжнародных конкурсаў, стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
“Мудрэйшая з мудрэйшых” (аўтар некалькіх манаграфій і безлічы грунтоўных навуковых артыкулаў, распрацоўшчыца новых комплексных падыходаў у музыказнаўчых даследаваннях), чалавек “нечалавечай” працаздольнасці, Т.Шчарбакова выхавала дзвюх дачок, якія, скончыўшы Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю, прадоўжылі яе музыказнаўчую прафесію: старэйшая засталася жыць і працаваць у Піцеры, малодшая — доктар мастацтвазнаўства, прафесар, знаная даследчыца творчасці Чайкоўскага і феномена балетнай музыкі, з’яўляецца прарэктарам нашай Акадэміі па навуковай працы.
Далей
Юбілейнае
А пачыналася гэта так...
На пачатку жніўня 1947 года з’явілася паведамленне, што ў Мінску адкрываецца мастацкае вучылішча і ў сувязі з гэтым вядзецца набор навучэнцаў, жадаючыя могуць падаваць заявы.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Васіль Ясюк: “Канцэнтрацыя талентаў з гадамі не змяншаецца”
Паступленне у Мінскую дзяржаўную мастацкую вучэльню імя А.К.Глебава пры Акадэміі мастацтваў дае магчымасць не толькі ўпэўнена стаць на першую прыступку на шляху да прафесіянальнай творчасці, але і вызначыцца з далейшай адукацыяй. Толькi ў 2007 годзе больш за 50 працэнтаў выпускнікоў вучэльні сталі студэнтамі акадэміі, і гэты паказчык — адзін з самых высокіх у гісторыі ўстановы. Шасцідзесяцігадовы юбілей “глебаўка” сустракае новымі поспехамі і надзеямі, аб якіх распавядае “К” яе дырэктар Васіль Ясюк.
Далей
Брэнд краіны
Ад візы “У свет!”– шляхі ў свет
19 снежня Беларускаму Дому друку спаўняецца 90 гадоў
У нашых шаноўных партнёраў-калег — свята! 19 снежня 1917 года прынята пастанова аб перайменаванні друкарні Мінскага губернскага праўлення ў друкарню Савета народных камісараў Заходняй вобласці і фронта. А друкарня губернская распачала дзейнасць яшчэ ў 1797-м. Так што свята ў нашых сяброў — двайное: 90-гадовы юбілей з савецкага часу і 210-ыя імяніны агульнага, творчага і плённага, доўгажыхарства.
І гэты артыкул-віншаванне мы невыпадкова змяшчаем на 15-й паласе, за якой, напрыканцы нумара, традыцыйна пазначаны нашы выходныя дадзеныя: і рэдакцыйныя, і выдавецкія, і друкарскія. А друкар у нас адзіны і нязменны — РУП “Выдавецтва “Беларускі Дом друку”. У такім трывалым саюзе, неаспрэчна, зарука сумеснага, журналісцка-выдавецкага поспеху. І вынік гэтых аб’яднаных намаганняў вы ў чарговы раз трымаеце ў руках.
Кіруе гэтай вялізнай, шматпрофільнай, высокатэхналагічнай гаспадаркай генеральны дырэктар РУП “Выдавецтва “Беларускі Дом друку” Раман Алейнік, чалавек далікатны, дасведчаны, неабыякавы да развіцця газетна-часопіснай справы. Карацей, галоўны наш партнёр-аднадумца, які вядзе калектыў, што эфектыўна і без затрымак матэрыялізуе і даносіць да чытача плён журналісцкіх высілкаў.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |