Свежы нумар
Мастыхін
“Захаваем мір на Зямлі!”
Пад такой назвай 24 кастрычніка ў мінскім Палацы мастацтва пры вялізнай колькасці публікі адкрылася выстаўка твораў Уладзіміра Крываблоцкага. Яна стала не толькі своеасаблівай справаздачай мастака перад грамадскасцю за 30 гадоў творчасці, але і значнай падзеяй у культурным жыцці краіны. У экспазіцыі прадстаўлены практычна ўсе манументальныя работы У.Крываблоцкага (у вялікіх маляўнічых фатаграфіях, а некаторыя — у натуры) і дзесяткі палотнаў станковага жывапісу — фігуратыўныя карціны і партрэты.
Далей
За кожным творам — свая гісторыя
Вось ужо другі год запар у сценах Гомельскай карціннай галерэі Г.Х. Вашчанкі была арганізавана персанальная выстаўка мазыраніна Мікалая Дубровы.
Далей
"К" інфармуе
Восеньскі плён
Сёлетняя восень надзвычай багатая на “ўраджай” культурных мерапрыемстваў. Гэтую прыемную акалічнасць адзначыў міністр культуры Уладзімір Матвейчук падчас планавай сустрэчы з журналістамі айчынных СМІ. Ён праінфармаваў прысутных аб тых культурных мерапрыемствах, якія прайшлі ў кастрычніку, а таксама падзяліўся рабочымі планамі на лістапад.
Далей
У холадзе шоўку і цяпле ворсу
1 лістапада ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі пры арганізацыйнай падтрымцы Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь адкрылася выстаўка батыку і габелена казахскай мастачкі Заўрэ Смагулавай. Экспазіцыю адкрылі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Болат Іскакаў, дырэктар музея Сяргей Вечар і навуковы супрацоўнік Траццякоўскай галерэі Вера Галавіна.
Далей
Елізар’еўскі “рэфрэн”
30 кастрычніка, у дзень свайго нараджэння, народны артыст СССР і Беларусі, прафесар Валянцін Елізар’еў — дырэктар — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра балета РБ — прымаў на сцэне Палаца Рэспублікі віншаванні з 60-годдзем.
Далей
34-ы фестываль, 70-ы сезон
Лістападаўская філарманічная афіша традыцыйна пазначана ХХХIV Міжнародным фестывалем мастацтваў “Беларуская музычная восень”. Сёлета ён праходзіць з 4 па 30 лістапада і прысвечаны 70-годдзю Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
“Творчая пілігрымка” ў родны кут класіка
Літаратурнае свята “Каласавіны”, якое штогод ладзіцца на радзіме Песняра на мяжы кастрычніка і лістапада, займела ўжо ўласныя традыцыі. Паводле адной з іх, напярэдадні свята абавязкова псуецца надвор’е — нібы дзеля таго, каб прысутныя маглі “вярнуцца” ў той непагодны дзень, калі “позняю парою, восенню гнілою” Колас з’явіўся на свет.
Лішне казаць, што арганізатары свята не маюць да паўстання гэтай традыцыі ніякага дачынення. У адрозненне ад другой — ні дождж, ні снег (а ў 23-гадовай гісторыі “Каласавін” здаралася і такое) не вызначаюць эмацыйную дамінанту гэтага дня.
Далей
“Падарожжа па старонках ягонага жыцця
30 кастрычніка ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ўзяло пачатак літаратурнае свята “Каласавіны-2007”. У гэты дзень адкрылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя на тэму: “Творчая спадчына Якуба Коласа ў парадыгме грамадска-інтэлектуальнага асяроддзя пісьменніка”.
Далей
Соцыум
Сядзібная культура Беларусі: частка працы кожнага рэгіёна
Кожны шукае сваю музыку і, адпаведна, сваю залу. Камусьці бліжэй стадыён, каб адчуць сябе ў натоўпе гэткіх жа фанаў, камусьці — філармонія з яе строгай і адначасова ўзнёсла-высакароднай атрыбутыкай. А камусьці — атмасфера хатняга салона: цалкам элітарнага ці больш дэмакратычнага, але з тым адценнем інтымнасці, што “перакладаецца” як “зроблена асабіста для мяне”. Толькі дзе ж знайсці на Беларусі тыя “музычныя салоны”? І ці патрэбны яны сёння?
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Зайсці ў трохмерны замак...
Уявіце сабе: помнікі культуры, гісторыі і архітэктуры вы, не выходзячы з пакоя, можаце на сваім камп’ютэры пакруціць, разгледзець, зазірнуць унутр, пабачыць з розных ракурсаў, павялічыць нейкія фрагменты. А яшчэ — згуляць у віртуальную бітву, скажам, у палацава-паркавым ансамблі ў Нясвіжы, знайсці каштоўную бібліятэку ў падвалах будынка і перахаваць яе ад кібергаў, прыкладам, у Мірскім замку, хаваючыся ад ворагаў у векавым гістарычным парку. Ці такі момант: ваш заакіянскі сябра пытаецца, дзе гэта і што гэта, — Беларусь? А вы у адказ па Інтэрнеце — трохмерныя паштоўкі Рэфарматарскага храма ў Заслаўі, Белай вежы ў Камянцы, каму што падабаецца: маўляў, вось яна, наша зямля і культура, глядзі-разглядай і зайздросць… Фантазіраваць — няблага. Аднак дзякуючы новаму праекту трохмернага мадэлявання аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, які распачаўся 1 лістапада на сайце www.cgtalk.by, гэта ўжо зусім ў недалёкай будучыні — зусім не фантазія.
Далей
Кіно і тэатр
Сустрэча праз гады
3 лістапада, у дзень нараджэння слаўнага Пеcняра зямлі беларускай Якуба Коласа, у Віцебску ладзіцца ўрачыстая вечарына з нагоды ягонага юбілею. Месца правядзення — Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Далей
V.I.P.
Панарама роляў Багдана Ступкі
Адным з чаканых гасцей сёлетняй “Панарамы” стаў народны артыст СССР і Украіны Багдан СТУПКА, улюбёнец як зацятых тэатралаў, так і кінаманаў.
Як мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Івана Франка, на фестывальнай сцэне ён прадставіў эксперыментальны спектакль “Саламія”, у якім сам, дарэчы, не заняты, — дарогу маладым. Але затое ён шмат сустракаўся з нашымі прыхільнікамі ягонага таленту, у тым ліку і з будучымі акцёрамі і рэжысёрамі — студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, з гумарам разважаючы пра акалічнасці акцёрскай прафесіі, і не толькі. Багдан Сільвестравіч, дарэчы, з удзячнасцю ўзгадаў, што дыплом тэатразнаўцы ў 1987-ым годзе ў Кіеўскім тэатральным інстытуце імя Карпенкі-Карага яму падпісаў і ўручыў... “наш” доктар мастацтвазнаўства Анатоль Вікенцьевіч Сабалеўскі, 70-гадовы юбілей якога мы адзначалі сёлетняй вясной.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры На людным месцы
“Песняры зямлі беларускай”
Выстаўка “Слова Коласа яднае” з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа ў Мінску прайшла ў Віцебскім літаратурным музеі. Гэтая экспазіцыя — адзін з этапаў вялікага творчага праекта музея “Песняры зямлі беларускай”, прымеркаванага да святкавання 125-годдзя народных паэтаў Якуба Коласа і Янкі Купалы.
Далей
“Сонечныя” дзяўчынкі з Цэнтра рамёстваў
У нашай краіне робіцца ўсё магчымае, каб дзеці адчувалі сябе патрэбнымі не толькі бацькам, але і Айчыне, дзяржаве. На рэалізацыю правоў дзяцей накіраваны сацыяльныя Прэзідэнцкія праграмы, новыя праекты ў сферы аховы здароўя, адукацыі, развіцця дзіцячага спорту, мастацкай творчасці і г. д.
Далей
Гістарыёграф
Каралеўскі маёнтак — Каралішчавічы
Сучасная невялікая вёска Каралішчавічы знаходзіцца на самай мяжы Мінскага раёна з горадам, на ўскраіне прамысловага раёна Шабаны. Ад сталіцы яе аддзяляе чыгуначны мост, за якім пралягае адрэзак колішняга паштовага Ігуменскага тракта, які вёў на Бабруйск. Цяпер гэта асфальтавая шаша, атачоная таполевымі прысадамі. Мясцовасць тут вельмі маляўнічая: рака Свіслач утварае велізарныя выгіны, ахінаючы ўзгоркі з тэрасамі на схілах.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры
Прыгонная славутасць
Мы больш ведаем пра Мата Хары, Айседору Дункан і пра іншых яркіх і таленавітых танцоўшчыц, а пра сваіх мы ўжо амаль забыліся і не цікавімся ні іх лёсам, ні іх дасягненнямі. Дакладна не ведаем, калі і дзе яны нарадзіліся, што ўклалі ў нашу скарбонку, калі і дзе адышлі ў нябыт.
Далей
Суботнія сустрэчы
А ці іграў на скрыпцы Колас?
У экспазіцыі Коласаўскага музея, які месціцца ў самым цэнтры Акадэмічнага гарадка, увагу прыцягвае старая скрыпачка, побач з якой на сцяне вісіць тонкі смык. Адразу прыгадваюцца знакамітая паэма Якуба Коласа “Сымон-музыка” і яе юныя героі Сымон і Ганна, што паўсталі ў бронзе ў вядомай скульптурнай кампазіцыі Заіра Азгура на плошчы Якуба Коласа ў Мінску.
Міжволі і маё першае пытанне да суразмоўцы — сына Якуба Коласа, доктара тэхнічных навук Міхася МІЦКЕВІЧА — было такое: А ці іграў на скрыпцы Колас?
Далей
MUSEUM
“Мой дарагі далёкі дружа”
Дзяржынскі (сапраўднае прозвішча — Чаржынскі) Уладзіслаў Вікенцьевіч нарадзіўся ў 1897 годзе ў сялянскай сям’і ў вёсцы Старакаменная, што на Гродзеншчыне. Пачатковую адукацыю атрымаў у народным вучылішчы, у 1918 годзе скончыў Мінскую гімназію, а ў 1925-м — этнолага-лінгвістычнае аддзяленне БДУ. Вучобу сумяшчаў з выкладчыцкай дзейнасцю на рабфаку. З 1925 года быў супрацоўнікам часопіса “Полымя”.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |