Свежы нумар
Мастыхін
Пленэр набірае моц…
Традыцыйны ХІІ Міжнародны пленэр па жывапісе “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве”, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння народнага мастака РСФСР і БССР В.К. Бялыніцкага-Бірулі, з 4 верасня па 4 кастрычніка 2007 года праходзіў на жывапісных прасторах Магілёўскай вобласці і на “Акадэмічнай дачы імя І.Я. Рэпіна” ў Цвярской вобласці. На пасяджэнні аргкамітэта было прынята рашэнне пашырыць геаграфічнае кола ўдзельнікаў пленэру, таму ў гэтым годзе ўпершыню працавалі прадстаўнікі з Балгарыі, Польшчы, Аўстрыі, Германіі, Арменіі, Ізраіля.
Далей
Цеслер & Войчанка. Плакаты
Пад такой назвай на выстаўцы ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі экспануюцца творы, народжаныя ў нетрах творчага дуэта Уладзіміра Цеслера (н. 1951) і Сяргея Войчанкі (1955 — 2004).
За 25 гадоў сумеснай працы яны сталі ўладальнікамі больш чым 40 узнагарод міжнародных конкурсаў, біенале і фестываляў плаката.
Далей
"К" інфармуе
На манеце — Крыж Еўфрасінні Полацкай
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь 17 кастрычніка 2007 г. выпусціў у абарачэнне срэбную памятную манету “Крыж Еўфрасінні Полацкай” наміналам 1000 рублёў, пробай сплаву 925, масай 1083,80 г, дыяметрам 100,00 мм.
Далей
Зверка курсу. Праблемы культуры — у ракурсе прэзідэнцкай увагі
22 кастрычніка Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра культуры РБ Уладзіміра Матвейчука. Гутарка вялася не толькі пра дасягненні беларускай культуры за амаль прамінулы ўжо год. Цягам сустрэчы абмяркоўваліся і планы ды задачы на бліжэйшую перспектыву, некаторыя з якіх без ваганняў можна назваць грандыёзнымі.
Далей
Гістарыёграф
Новая традыцыя Ашмяншчыны
У Ашмянскім раёне складваецца добрая традыцыя ладзіць навукова-практычныя канферэнцыі, прысвечаныя гісторыі краю і яе сувязям з сучаснасцю. 8 — 10 верасня мінулага года прайшлі Першыя міжнародныя навуковыя Гальшанскія чытанні, прысвечаныя дынастыі, эпосе і спадчыне Ягелонаў. А сёлета 5 — 6 кастрычніка адбылася канферэнцыя “Ашмяншчына: праблемы рэгіянальнай гісторыі Беларусі”, арганізаваная таксама Інстытутам гісторыі НАН Беларусі і Ашмянскім райвыканкамам.
Далей
Каардынаты практыкі
Асэнсаванне – аналіз – прагноз
На пытанні “К” адказвае намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні каардынацыйнага Савета па навуковай дзейнасці ў галіне культуры і мастацтва Валерый ГЕДРОЙЦ.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Як з кроплі вады...
Як усё жывое нарадзілася ў вадзе, гэтак і ўся сучасная навука — у нематэрыяльнай абалонцы, у генерыраваным чалавекам асяроддзі пад назвай Alma mater. Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў — гэта глеба, якая нараджае навукоўцаў для такой вытанчанай і шматвяковай сферы, як культура. Таму натуральна, што ў Першым з’ездзе вучоных прымуць удзел дэлегаты і з гэтай установы, сярод якіх — прарэктар па навуковай рабоце, прафесар, доктар гістарычных навук Марыя БЯСПАЛАЯ.
Далей
Кафедра
Фарміруючы філасофію жыцця грамадства...
Пра перадз’ездаўскія настроі айчынных навукоўцаў-гуманітарыяў мы гутарым з рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, старшынёй Саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў, доктарам мастацтвазнаўства, прафесарам Рычардам СМОЛЬСКІМ.
Далей
“Як “акружыць” культуру навукай?”
Святлана ВІНАКУРАВА, першы прарэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, доктар філасофскіх навук, прафесар, старшыня Каардынацыйнага савета па навуковай дзейнасці ў сферы культуры і мастацтва пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь:
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Смелыя гіпотэзы ў музычным кантэксце
— Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, — расказала прарэктар па навуковай рабоце, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Кацярына ДУЛАВА, — займаецца не толькі навучаннем студэнтаў і падрыхтоўкай высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне музыкі. Яшчэ адной не менш важнай сферай дзейнасці з’яўляецца навукова-даследчая. Яна развіваецца па некалькіх кірунках, закранаючы як традыцыйныя шляхі даследаванняў, так і новыя, і нават найноўшыя.
Далей
Прыярытэты і нават рарытэты
Ужо 15 гадоў, як у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі існуе кафедра беларускай музыкі. Зараз яе ўзначальвае доктар мастацтвазнаўства, прафесар Вольга ДАДЗІЁМАВА, чыё імя добра вядома ва ўсіх кутках Беларусі. Гэта нястомная даследчыца ўвасабляе сабой новы тып навукоўца-гісторыка — не адарванага ад рэчаіснасці чалавека, які, зарыўшыся ў архівы, месяцамі і гадамі не выходзіць у свет. Вольга Дадзіёмава складае навуковыя канцэпцыі ўсіх фестываляў беларускай камернай музыкі, што ладзяцца Нацыянальным канцэртным аркестрам, выступае на іх з навуковымі каментарыямі, стварае тэле- і радыёпраграмы, прысвечаныя музычнай даўніне, рыхтуе да выдання і выканання старадаўнія творы — іншымі словамі, “піярыць” нацыянальную культуру на ўсіх узроўнях: ад найпрэстыжнай міжнароднай навуковай канферэнцыі да раённага Дома культуры.
Далей
Асоба і час
Шчаслівыя павароты
У жыцці Мікалая ЧАРГІНЦА былі футбол, праца на заводзе ў якасці рэгуліроўшчыка апаратуры, юрыспрудэнцыя, журналістыка, а абраў ён пісьменніцкую дзейнасць. На пытанне: чаму ён ў рэшце рэшт стаў празаікам? — старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі адказвае, што гэта было хутчэй заканамернасцю, чым выпадковасцю.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Чатыры месяцы ў “Дарогах лёсу”
17 кастрычніка — у сямідзесяты дзень нараджэння пісьменніка, старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ Мікалая Чаргінца — на Першым канале быў паказаны дакументальна-біяграфічны фільм “Дарогі лёсу”, прысвечаны творчаму і жыццёваму шляху вядомага ў краіне і за яе межамі літаратара і дзяржаўнага дзеяча.
Далей
Alma-mater навукі
“Не бывае ў навуцы неперспектыўных накірункаў”
Любая навуковая дзейнасць мае мэту і задачы, аб’ект і прадмет. Гэта тычыцца і Першага з’езда вучоных Рэспублікі Беларусь. Іх акрэсліць карэспандэнт “К” папрасіў галоўнага вучонага сакратара НАН Беларусі Мікалая КАЗАКА.
Далей
Балет-Майстар!
Краіна Елізар’ева: шматмоўе на мове любові
Юбілейны фестываль балетаў Валянціна ЕЛІЗАР’ЕВА завершыцца 30 кастрычніка — акурат у юбілейны, шасцідзесяты дзень нараджэння знакамітага харэографа. Але тая ўрачыстасць — усяго толькі клічнік, што эмацыйна падвядзе вынік лагічна адбудаванага сказа пра майстра, напісанага ім самім, пераказанага артыстамі і прачытанага публікай. А ёсць у тым сказе не толькі дзейнік ды выказнік, але і ўсё суквецце дапаўненняў, акалічнасцей і азначэнняў, што і робяць мастацтва мастацтвам.
Калі я завітала ў тэатр, Валянцін Мікалаевіч яшчэ не скончыў “фотасесію”. Уласна кажучы, гэта была рэпетыцыя ў балетнай зале, удала скарыстаная Ігарам Кузняцовым. Але падчас яе я “пачула” ад Елізар’ева куды больш, чымсьці ў любым інтэрв’ю і нават на спектаклі. Бо балеты ідуць у “перакладзе” артыстаў, інтэрв’ю — ва ўласным ”перакладзе”, але вербальным.
І толькі тыя заўзятыя скокі перад люстэркам — арыгінал, што не паддаецца перакладу.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Лабараторыя пошукаў
Этнаэксклюзіў
На пытанні “К” адказвае загадчыца лабараторыі традыцыйнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры Алена БОГАНЕВА.
Далей
Навацыі для спадкаемцаў Перамогі
22 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшла канферэнцыя “Музей сёння і заўтра. Праблемы актуалізацыі гісторыка-культурнай спадчыны і пераемнасці гістарычнай памяці”. Яна прысвячалася 40-годдзю адкрыцця экспазіцыі музея ў будынку на Кастрычніцкай плошчы. На канферэнцыю былі запрошаны супрацоўнікі розных музеяў, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, выкладчыкі ВНУ і іншыя асобы.
Далей
Актуальны кантэкст
Мы тое, што мы глядзім?..
Асаблівасці нацыянальнай рэпертуарнай палітыкі на калегіі Міністэрства культуры РБ
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Дні культуры
Адлегласць — не перашкода для паразумення
22 кастрычніка, напярэдадні адкрыцця Дзён культуры Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь, кіраўнікоў армянскай дэлегацыі прыняў міністр культуры РБ Уладзімір Матвейчук. Падчас сустрэчы былі акрэслены будучыя сумесныя праекты ў самых розных напрамках — ад літаратурнага перакладу да фестывальнага руху.
Больш дэталёва гэтыя “пункты судакранання” будуць сфармуляваны ў новай праграме культурнага супрацоўніцтва дзвюх краін на 2008 — 2010 гг. Міністр культуры Рэспублікі Арменія Асмік Пагасян прапанавала прыступіць да яе распрацоўкі як мага хутчэй і дзеля гэтага запрасіла свайго беларускага калегу ў Ерэван з візітам у адказ.
Адразу пасля сустрэчы Асмік ПАГАСЯН адказала на некалькі пытанняў нашага карэспандэнта.
Далей
Кнігі для армянскіх дзяцей
24 кастрычніка ў чытальнай зале бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў адбылася перадача амаль 700 кніг у дар Нацыянальнай дзіцячай бібліятэцы Арменіі.
Далей
“Тайная вячэра” Сяргея Параджанава
... Карціны ўперамешку з велічэзнымі люстэркамі, дзесяткі фактурных дробязей на сценах, абсыпаны тынк у куце, амаль што пад фрэску распісаная столь і ўласныя працы вакол — не кватэра, а чарговы калаж, які сваімі рукамі стварыў гаспадар Сяргей Параджанаў. Падобным чынам вялікі майстар імкнуўся скласці стракатыя кавалачкі свайго жыцця ў адзінае цэлае, але яны ў адрозненне ад паперы, пер’яў, гузікаў ізноў развальваліся пад націскам лёсу.
Далей
Завен Саркісян: “Мову майстра паўтарыць нельга”
У рамках Дзён культуры прайшоў паказ фільма “Я памёр у дзяцінстве”. Гэта дакументальны расповед аб майстры яго пляменніка Георгія Параджанава. Дэманстрацыя стужкі завяршала рэтраспектыву фільмаў Сяргея Параджанава і сталася кульмінацыйнай кропкай мерапрыемства.
На прэзентацыі стужкі ў сталічным кінатэатры “Ракета” прысутнічаў дырэктар і заснавальнік Музея Сяргея Параджанава ў Ерэване Завен САРКІСЯН. Ён з ахвотай адказаў на ўсе пытанні, што нас цікавілі.
Далей
Глядзім у адным напрамку
Урачыстасці з нагоды Дзён культуры Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь адбыліся 23 кастрычніка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. У час адкрыцця Дзён былі зачытаны Прывітанні прэзідэнтаў Беларусі і Арменіі.
Далей
Інавацыі і кніга
Мроі Борхеса: утопія ці рэальны фармат?
Пытанні, зададзеныя карэспандэнтам “К” генеральнаму дырэктару Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, прэзідэнту Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі Віктару ФЁДАРАВУ, можна было б звесці ў адно: “Якой будзе бібліятэка будучыні?”.
Нам падаецца, што напярэдадні Першага з’езда вучоных Беларусі закранутая ў інтэрв’ю праблематыка з’яўляецца актуальнай для развіцця бібліятэчнай сферы, у якой цяпер ужо не абысціся без інавацыйных тэхналогій.
Далей
Рэтраканверсія, вартая Кнігі рэкордаў Гінеса
Фарпостам распрацоўкі, удасканалення і ўкаранення новых тэхналогій у бібліятэчную справу краіны стала Нацыянальная бібліятэка Беларусі. У яе аддзелах вядзецца навукова-даследчая і вытворчая праца, скіраваная на захаванне і распаўсюджанне разнастайнай інфармацыі: занатаванай як у рукапісах і старадруках, так і на электронных носьбітах. На сумежжы інфармацыйных тэхналогій і гуманітарных навук функцыянуе аддзел электроннай апрацоўкі фондаў. Мы пабывалі ў яго “цэхах” і на свае вочы пабачылі, як пажоўклыя, пашарпаныя кнігі набываюць нятленнае аблічча — электроннае.
Далей
Навуковы зрэз мастацтва
Французскія тканіны на слуцкі лад на слуцкі лад
Аддзел навукова-асветніцкай працы Нацыянальнага мастацкага музея на працягу многіх гадоў удала займаецца рэкламай, маркетынгам, выставамі, асветніцкай працай. Аднак для загадчыка аддзела Ірыны Скварцовай кола навуковых інтарэсаў не абмяжоўваецца музейнай педагогікай і асветніцкімі праграмамі. Яна вядзе навуковыя распрацоўкі ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а менавіта мастацкіх тканін Беларусі перш за ўсё XVIII стагоддзя. Дзве стыпендыі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, якія Ірына Мікалаеўна атрымала падчас вучобы ў Акадэміі мастацтваў і аспірантуры, дазволілі ёй працаваць у фондах музеяў Кракава пад непасрэдным кіраўніцтвам мясцовых спецыялістаў. Лагічным завяршэннем напружанай працы стала абароненая ў 2003 годзе кандыдацкая дысертацыя па тэме “Мастацтва мануфактурных тканін Беларусі XVIII-XIX стагоддзяў: праблемы самабытнасці і мастацкай адметнасці”. Пра навуковыя дасягненні, сучасныя праблемы мастацтвазнаўства, а таксама пра маючы адбыцца I з’езд вучоных Беларусі, на які дэлегавана Ірына Скварцова, мы і павялі нашу размову.
Далей
Ці выкрые лазер падробку? або Фізіка на службе ў лірыкаў
Для Алены КЛЯЧКОЎСКАЙ, маладога фізіка, аспіранткі, супрацоўніцы Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прапанова заняцца прафесійнай дзейнасцю ў дапамогу сферы культуры не сталася нечаканасцю. Яна з дзяцінства цікавілася мастацтвам. І калі на трэцім курсе будучаму прафесіяналу трэба было выбіраць тэму курсавой работы, у Інстытуце малекулярнай фізікі НАНБ ёй параілі заняцца такой праблемай, як выцвітанне фарбаў на мастацкіх палотнах. Не раздумваючы, яна пагадзілася.
У далейшым яе даследаваннямі зацікавіліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь і запрасілі да сябе. І цяпер малады навуковец сумяшчае працу ў Інстытуце фізікі і мастацкім музеі, дапамагаючы мастацтвазнаўцам НММ РБ.
Далей
"Твой стыль" даследуецца
Паводле тэорыі, мы — еўрапейскія моднікі
Гэты выпуск штомесячнай рубрыкі “Твой стыль”, якая ўжо займела свой характар і почырк, атрымаўся ў нас не зусім звычайны: напярэдадні першага з’езда вучоных мы вырашылі… таксама скіравацца ў навуку. Так-так, бо адзенне, строі беларусаў, якія фарміраваліся на працягу многіх стагоддзяў перад тым, як прыняць сучасны выгляд, даследуюцца навукоўцамі гэтак жа, як і любая іншая дысцыпліна. Так склалася, што “навука аб адзенні “беларусаў да нядаўняга часу асацыіравалася выключна з этнічным адзеннем. А гараджане, шляхта, магнаты? Між іншым, са славян яны былі ці не першымі моднікамі, нават апярэдзіўшы Расію ў захапленні еўрапейскай модай, да якой Пётр І прывучаў рускіх штрафамі ды жорсткімі ўказамі…
Дык калі раней “адзеннелогія” была інстытуцыяй аднабокай, цяпер гэта выпраўлена дзвюма жанчынамі — кандыдатамі гістарычных навук, старшымі навуковымі супрацоўнікамі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Любоўю Ракавай і Валянцінай Бялявінай. Яны даследавалі гістарычны касцюм усіх беларускіх саслоўяў, ад жабракоў да магнатаў, і напісалі першую на Беларусі кнігу, якая распавяла пра яго. Кніга “Мужчынскі касцюм на Беларусі” выйшла ў свет у верасні і большасць тыражу ўжо раскуплена. Пасля яе чакаецца “Жаночы касцюм на Беларусі”. Пра “дэбют саслоўнага касцюма” ў сучаснай беларускай этнаграфічнай літаратуры мы гутарым з Валянцінай
БЯЛЯВІНАЙ.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |