Свежы нумар
На людным месцы
“Карагод”, “Казачок”, “Арабескі”…
Цэлым шэрагам удалых выступленняў пазначаны апошні год для народнага харэаграфічнага ансамбля “Сузор’е” пад кіраўніцтвам Вадзіма Матанцава Палаца культуры Салігорска. Калектыву ўдалося нават заваяваць Гран-пры Міжнароднага фестывалю нацыянальных культур з нагоды Дня яднання Беларусі і Расіі “Культура збліжае народы” ў Сочы.
“Сузор’е” існуе ўжо 8 гадоў. Апроч асноўнага складу — а гэта 25 удзельнікаў з ліку рабочай моладзі і старшакласнікаў — пры ансамблі працуюць некалькі ўзроставых дзіцячых груп агульнай колькасцю 150 чалавек. Ёсць і старэйшая фальклорная група з жанчын 50 — 60 гадоў (больш за 40 чалавек) з назвай “Тапатушкі”. Апошняя ўчыніла ў горадзе фурор ужо самім фактам свайго існавання. Удзел людзей такога ўзросту ў самадзейнасці ўвогуле не дзіва, ды ўсё ж не ў якасці танцораў. А “Тапатушкі” В.Матанцава разбураюць стэрэатыпы. Іх творчая праца атрымала прызнанне ў Салігорску, выступалі яны і на рэспубліканскіх Дажынках у Слуцку. Адно дзіву даешся, адкуль у кіраўніка “Сузор’я” на ўсё гэта хапае часу.
Далей
“Творчы калаўрот” Галіны Ляйко
Асоба галоўнага спецыяліста Мінскага абласнога ўпраўлення культуры Галіны ЛЯЙКО зацікавіла мяне з таго моманту, калі я ўпершыню яе ўбачыла — у ролі вядучай канцэрта для культработнікаў.
Было ў гэтай жанчыне столькі прыгажосці, абаяльнасці, прафесіяналізму, што міжволі падумалася: калі б трапіць Галіне Ляйко на тэлеэкран, яна пэўна магла б стаць адным з любімых нацыянальных дыктараў. Неаднойчы даводзілася бачыць, як яна ж — энергічная і ўпэўненая ў сабе — рэпеціруе розныя мерапрыемствы ў якасці рэжысёра. І вынікі гэтай яе працы заўсёды ўспрымаліся з прыемнасцю. Сёння мы гутарым з Галінай Анатольеўнай як з адной з тых, хто да прафесійнага свята ўзнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства культуры краіны “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”.
Далей
Дзяржава і культура
Віншуем з Днём работнікаў культуры!
Галоўным мерапрыемствам, прымеркаваным да прафесійнага свята работнікаў культуры, стаў святочны вечар у Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі, які адбыўся 12 кастрычніка.
Далей
...І культурны аспект
У Літве прайшлі Дні эканомікі, навукі і культуры Рэспублікі Беларусь, прымеркаваныя да 15-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.
Далей
Не забаўляльнікі — ідэолагі!
На пытанні “К” адказвае старшыня ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў культуры Мікалай ШАЎЦОЎ.
Далей
Залатая квецень “Залатога шлягера”
12 — 14 кастрычніка — літаральна “ў рытме” святкавання Дня работнікаў культуры — адбываецца сёлета Міжнародны музычны фестываль “Залаты шлягер — 2007 у Магілёве”.
Такое “супадзенне” зусім не выпадковае, бо і лепшыя песні, і лепшыя работнікі культуры, якіх ушаноўвалі ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, — гэта папраўдзе наша залатая скарбніца.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! Асоба і культура
Георгій СІДАРЭНКА, акадэмік НАН Беларусі: “Мастацтва робіць са спецыяліста чалавека”
“Людзей нецікавых на свеце няма,” — сказаў паэт Яўген Еўтушэнка. А ёсць людзі надзвычай цікавыя. Да такіх адносіцца Георгій Іванавіч СІДАРЭНКА, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесар, заслужаны дзеяч навукі, заслужаны вынаходнік, прэзідэнт Беларускага навуковага таварыства кардыёлагаў, член Еўрапейскага таварыства кардыёлагаў, экс-прэзідэнт Асацыяцыі кардыёлагаў СНД, аўтар каля 700 навуковых публікацый і 164 вынаходніцтваў.
Далей
Выбар зроблены
Ад адмацавання да адданасці — адзін крок
Пачатак прафесійнай кар’еры гэтай сямейнай пары маладых спецыялістаў быў падобны на тысячы іншых. Ніхто з іх, студэнтаў, што адвучыліся ў буйным горадзе, не хацеў размяркоўвацца ў “глыбінку”. Пасля “культавага”, шматабяцальнага і прывабнага Віцебска ехаць рэалізоўваць свае амбіцыі, народжаныя ў атмасферы культурнай сталіцы, у Верхнядзвінск з насельніцтвам у 8 тысяч чалавек падавалася канцом яшчэ не пачатай кар’еры. Таму Ірына і Аляксей ГОРНІКІ ехалі ў горад на самым версе Дзвіны з адзіным жаданнем: узяць адмацаванне і больш туды ніколі не вяртацца. Аднак, як кажуць, ніколі не кажы “ніколі”.
Далей
Настаўніца музыкі
Пра педагога Добрушскай школы мастацтваў Кацярыну ПАРАНІНУ мне давялося даведацца... праз расійскі тэлеканал “Культура”. “Другое месца на Усерасійскім конкурсе маладых кампазітараў імя Андрэя Пятрова ў намінацыі “Эстрадная песня і раманс” заняла малады кампазітар з Беларусі Кацярына Параніна”, — сціпла прагучала ў праграме “Навіны культуры”. “Вось табе і малады кампазітар Кацярына!” — падумалася мне.
Прайшло некалькі дзён, і я асабіста распытваю “ўсерасійскага лаўрэата” аб усіх падрабязнасцях жорсткага спаборніцтва, частуючыся смачнай гарбатай ад дырэктара Добрушскай школы мастацтваў Галіны КАСЦЯНАВАЙ. Галіна Андрэеўна паказвае мне стосы дыпломаў, якія заваявалі выхаванцы яе школы, і зноў і зноў просіць Кацярыну паставіць на магнітафоне пераможную песню.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Вяртанне сучасніка ў XVII стагоддзе
Першую частку музейнай экспазіцыі ў Нясвіжскім замку плануецца адкрыць да 2008 года. І таму рэстаўратары, будаўнікі спяшаюцца. Зараз у Радзівілаўскім палацава-паркавым комплексе кіпіць праца.
Вокны ўжо апраўлены ў рамы, падобныя да тых, якія былі, на падлозе — кафляная плітка, паркет, аналагічныя аўтэнтычным, адроджаны печы і каміны, упрыгожаныя кафляй, зробленай па ўзорах, якія знойдзены падчас археалагічнага вывучэння старога будынка. На другім паверсе левай галерэі ў трох вялікіх пакоях, якія хутка адкрыюцца для наведвальнікаў, пад кіраўніцтвам мастака-рэстаўратара Уладзіміра РАКІЦКАГА працуе калектыў мастакоў і дзве навучэнкі Мірскай мастацкай вучэльні рэстаўрацыйна-будаўнічых работ Ганна РАДЗЮК і Наталля СКАЛКОВІЧ.
Далей
Тры секунды ў кастынгу лёсу
Свой шлях у кіно маладая беларуская актрыса Алеся ПУХАВАЯ пачынала з трох секунд у кароткаметражным фільме “Колер кахання” Аляксея Конанава, які ўзяў Гран-пры на фэсце маладых рэжысёраў у ВГИКу. Зараз яна здымаецца ў такіх рэжысёраў, як Тадароўскі, Франскевіч, Краснапольскі, разам з Сяргеем Бязрукавым і Нінай Усатавай. Але на знакамітых і не вельмі акцёраў і рэжысёраў Алеся не дзеліць. Зрэшты, як і не імкнецца з’ехаць у Маскву. “Навошта, — пытае яна, распавядаючы за кубкам гарбаты аб сваім цікавым жыцці, — калі Масква прыязджае да нас?”
Далей
“Кніжны” веласіпед
Штодня з сяла Сахараўка, што пад Горкамі, спяшаецца ў вёску Камаровічы 20-гадовая бібліятэкарка Ларыса Шэкіна. Ляціць яе веласіпед скрозь вецер і дождж насустрач сонейку. Скончыла дзяўчына Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум і вярнулася на родную зямлю.
Міма аранжавых вяргіняў, міма рознакаляровых, крыху падзяблых кастрычніцкіх флёксаў, міма яблынь, што атрэслі плады, Ларыса са стосам кніжак спяшаецца да вясковых чытачоў. Ужо халаднавата, але сонечна — можна абысці адразу некалькі вёсак. Ёсць такая форма працы ў Камаровіцкай бібліятэцы — абходная.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
“Іскаркі” з Парахонска
Дзяўчаткам і хлопчыкам вёскі Парахонск Пінскага раёна, якія мараць стаць танцорамі-віртуозамі, пашчасціла: у Цэнтральным сельскім доме культуры з імі займаецца харэограф Валянціна ЛЯЎША — маладая, прыгожая, усмешлівая, апантаная танцавальным мастацтвам. “Дзеці за ёй гуртом ходзяць, як кураняты, — кажа дырэктар Парахонскага ЦСДК Ларыса Цэван. — Ездзяць на заняткі танцавальнага гуртка “Іскаркі” нават з суседняй вёскі Селішча”.
Далей
“Лялечкі” маці і дачкі Урукіных
Гэтым надвячоркам у Абухаве ўсё было як звычайна. Апошнія промні мяккага восеньскага сонца краналі пажаўцелае лісце. На дагледжаных вуліцах стаяла ціша. А Палац культуры, наадварот, спакваля напаўняўся дружным і тлумным дзіцячым гоманам.
Пэўна, заўсёднік гэтай цалкам адпаведнай сваёй назве ўстановы адразу б здагадаўся, што тут пачынаецца чарговая рэпетыцыя знакамітага харэаграфічнага ансамбля “Лялечкі”.
Чарговая — не значыць будзённая. Назіраючы за тым, як пад кіраўніцтвам маладога балетмайстра Таццяны УРУКІНАЙ нараджаўся новы танцавальны нумар — ці, хутчэй, свайго кшталту міні-спектакль, — разумееш, што будні тут не менш эмацыйна насычаныя за святы. Ды іначай і быць не можа.
Далей
Дарога да людзей
Дае надзею і мацуе веру
Народная артыстка Беларусі, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Акружная наведала нядаўна Міёрскі і Браслаўскі раёны.
Шмат цікавых сустрэч, незабыўных уражанняў засталося ад паездкі і ў актрысы, і ў тых, хто прыйшоў з гэтай цудоўнай жанчынай. Сенатара асабліва цікавілі пытанні культуры, выхавання падрастаючага пакалення, адраджэння духоўнасці.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Рэгіёны: тактыка і стратэгія
Рэгіёны: тактыка і стратэгія
Культура — настолькі неабсяжная сфера, што, здавалася б, не мае вымярэння. Але ж дакладнае лічбавае вымярэнне мае яе інфраструктура — колькасць устаноў, калектываў, конкурсаў, фестываляў… І гэтая статыстыка “матэрыяльных” фактаў не менш, чым творы мастацтва, сведчыць аб узроўні развіцця культуры.
Далей
Bravo!
Балет працягласцю ў “эпоху Елізар’ева
Увесь кастрычнік на сцэне Палаца Рэспублікі ідуць балеты, пастаўленыя ў розныя гады мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра балета Рэспублікі Беларусь.
А завяршаецца гэты своеасаблівы фестываль 30 кастрычніка юбілейным вечарам да 60-годдзя маэстра — народнага артыста СССР і Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі краіны, прафесара Валянціна Елізар’ева.
Далей
Хаджэнне оперы ў народ
Мінулы “перад’юбілейны” сезон быў для Беларускай оперы багаты на падзеі: чатыры прэм’еры — гэта вам не жартачкі. І хаця ўсе пастаўленыя спектаклі— невялікія, падрыхтаваць і выпусціць іх ва ўмовах рамонту тэатральнага будынка — сапраўдны творчы подзвіг. Дый на юбілейны 75-ы сезон запланавана не менш творчых адкрыццяў.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Пераможны кадр
Нацыянальная кінастудыя
Штогод павялічваецца дзяржаўная падтрымка фільматворчых прадпрыемстваў.
Далей
Гран-пры атрымлівае... праўда жыцця
29 верасня па 3 кастрычніка ў Брэсце шосты раз прайшоў Рэспубліканскі фестываль беларускіх фільмаў. З перыядычнасцю адзін раз на два гады ён збірае ў горадзе над Бугам усе мастацкія стужкі, знятыя за апошні час айчыннымі кінематаграфістамі.
Далей
Музейная "нецішыня"
“І нельга прайсці міма “Пояса Вітаўта”
Пісьмовы стол дырэктара Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі Сяргея ВЕЧАРА адразу прыцягвае ўвагу — сваёй грувасткасцю, пампезнасцю і разьбянымі карункамі. Не стрымаўшы цікаўнасць, даведаўся, што стол — музейны экспанат, зроблены ў ХІХ стагоддзі “пад даўніну”, а ў дырэктарскім кабінеце месціцца перадусім таму, што ўмовы яго захоўвання тут куды спрыяльнейшыя, чым у фондасховішчы. Працаваць за антыкварным сталом — свайго кшталту музейная традыцыя, якой ужо не адзін дзесятак гадоў. Але, па словах гаспадара кабінета, ёсць спадзеў, што неўзабаве яна адыдзе ў мінулае, а стол зойме належнае месца ў экспазіцыі, як і мноства іншых старадаўніх рэчаў, вартых увагі нашых сучаснікаў.
Зрэшты, карэспандэнта “К” перш-наперш цікавіў не сам гэты шыкоўны прадмет мэбліроўкі, а думкі і планы, датычныя будучыні аднаго з найстарэйшых музеяў Беларусі, чыйго нараджэння ён сведка. Тым болей, цяперашні гаспадар дырэктарскага стала прыйшоў на гэтую пасаду ўсяго паўгода таму. І прыйшоў, пэўна, са сваёй праграмай дзеянняў?..
Далей
Майстры
“...И дух наш молод!”
З 1 па 23 верасня 2007 г. у Маскоўскім музеі сучаснага мастацтва прайшла выстаўка твораў з металу мастакоў Беларусі, Літвы, Расіі, Украіны “Металічны вернісаж”. Праект арганізаваны Віцебскім цэнтрам сучаснага мастацтва і Фабрыкай мастацкіх кавальскіх вырабаў “ОСТ” (Віцебск), пры падтрымцы ўрада Масквы, Камітэта па культуры горада Масквы і Расійскай акадэміі мастацтваў. Сярод удзельнікаў праекта — вядомыя беларускія кавалі Юрый Круш, Алесь Вераб’ёў, мастачкі з Мінска Марына Капілава і Жанета Шыдлоўская, заслужаны мастак Расійскай Федэрацыі Валерый Галкін, заслужаны мастак Украіны Алег Банькоўскі, майстар з Літвы Ўладас Кузінас, а таксама мастакі па метале Маскоўскага творчага саюза кавалёў.
Далей
Сустрэчы, падзеі
Іматрыкуляцыя
Інаўгурацыя і іматрыкуляцыя — за гэтымі мудрагелістымі словамі, якімі была пазначана ўрачыстасць у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, хавалася віншаванне першакурснікаў з “ганаровым званнем” студэнтаў.
Далей
У сістэме каардынат грамадства
На гэтым тыдні міністр культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Матвейчук правёў дзве рабочыя сустрэчы з дырэктарамі рэспубліканскіх тэатраў і з кіраўнікамі творчых саюзаў.
Далей
Мастак у інтэр'еры
Мадэрн мінскай “Еўропы”
Наноў адбудаваны гатэль “Еўропа”, які афіцыйна быў адкрыты падчас святкавання 940-годдзя Мінска, стаў для сталіцы прыкладам адзінства архітэктурнага і мастацкага стыляў. У аздабленні яго інтэр’ераў прынялі ўдзел больш за трыццаць творцаў, сяброў Беларускага саюза мастакоў — графікаў, жывапісцаў, манументалістаў, керамістаў.
Далей
Лаурэаты-2007
Сенсацыя, што стала традыцыяй
Беларуская выканальніцкая школа ледзь не на кожным міжнародным конкурсе пацвярджае свой высокі ўзровень. З’яўленне сярод нашых музыкантаў і артыстаў балета пераможцаў самых прэстыжных творчых спаборніцтваў даўно ўжо перастала быць сенсацыяй. І пераход гэтай з’явы ў разрад традыцыйнай — толькі чарговы доказ на карысць нашых прафесіяналаў.
Далей
Беларускі дом
За сардэчнасць стрэч
На Барысаўшчыне адзінай сям’ёй жывуць, працуюць і твораць прадстаўнікі больш чым 60 народаў і нацыянальнасцей. Пытанне міжнацыянальнай еднасці народаў Беларусі журналісты “Культуры” лічаць адной з галоўных тэм. Таму запрашэнне на ІІ раённы фестываль нацыянальных культур “Шматгалоссе Барысаўшчыны” мы ўспрынялі з радасцю. Грунтоўна пісалі пра першы фэст, які адбыўся тут пяць гадоў таму, дый з мясцовым кіраўніцтвам, аддзелам культуры адносіны ў газеты самыя сяброўскія: падпіска тут — адна з важкіх і стабільных, таму і журналісцкая ўвага да раёна больш чым пільная.
Далей
Культпрасветработа
Прыгожыя людзі прыгожай зямлі
Нараўляншчына адметная не тым, што 21 год таму абрынулася на яе Чарнобыльская навала і 36 вёсак знікла з карты раёна (толькі не з памяці нараўлянцаў!), а адселена было аж 75 працэнтаў насельніцтва. Адметнасць гэтага кутка Гомельшчыны ў тым, што, нягледзячы на зразумелую рэарганізацыю клубаў (на культурнае абслугоўванне 12,3 тысячы жыхароў раёна працуюць сёння 38 устаноў галіны), колькасць клубных фарміраванняў не зменшылася, а ледзь не ўдвая ўзрасла. Тлумачыцца ўсё проста: Нараўляншчынай не першы год кіруе Валерый Шляга, які ў старшыні райвыканкама выйшаў — бадай, першы на Беларусі — з намесніцкай пасады не аграрнага ці эканамічнага, а менавіта сацыякультурнага кірунку. Таму любы ягоны кіраўніцкі захад, і вытворчы ў тым ліку, зарыентаваны найперш на чалавека, на чалавечую духоўнасць, ментальнасць і прагу самавыяўлення. Пэўна, таму і крэда ў Валерыя Васільевіча ёмістае і для раёна лёсавызначальнае:
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |