Свежы нумар
Мастыхін
Яркая, разнастайная, еўрапейская
У Полацкай мастацкай галерэі працягвае работу першая Міжнародная выстаўка мастацкага тэкстылю “Беларусь — Літва”. Значнасць яе не толькі ў тым, што яна адгарнула новую старонку ў мастацкім жыцці горада Полацка, але і ў тым, што стала пачаткам новага міжнароднага праекта ў галіне габеленавага мастацтва.
Далей
Казка пра п’есу і оперу
Пад такой назвай у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбылася выстаўка ілюстрацый Паўла Татарнікава. У экспазіцыі былі прадстаўлены не толькі станковыя творы мастака з серый “Сем цудаў Беларусі”, “Слова пра паход Ігаравы”, “Аповесць мінулых гадоў”, але і кнігі, якія праілюстраваны гэтымі работамі.
Далей
Майстар гратэску і гіпербалы
У Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” прадставіў рэтраспекцыю сваіх твораў беларускі жывапісец Уладзімір Ткачоў. Экспазіцыя прысвечана 60-гадоваму юбілею майстра і 35-годдзю творчай дзейнасці.
Далей
"К" інфармуе
Брэст вітае кінафэст!
Сёння ў Брэсце распачаў сваю працу VI Рэспубліканскі фестываль беларускіх фільмаў.
Заснавальнікамі фестывалю з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь,Брэсцкі аблвыканкам і гарвыканкам, Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”, Беларускі відэацэнтр і Беларускі саюз кінематаграфістаў. Старшыня фестывалю — мастацкі кіраўнік Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” Аляксандр Яфрэмаў.
Далей
Архітэктурны форум “Мінск-2007”
27 верасня ў выставачным павільёне БелЭКСПА адбылося адкрыццё VІІ Нацыянальнага фестывалю архітэктуры “Мінск — 2007”, прымеркаванага да Міжнароднага дня архітэктуры, які адзначаецца 1 кастрычніка.
У арганізацыі форуму прынялі ўдзел Беларускі саюз архітэктараў пры падтрымцы Мінскага гарвыканкама, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва РБ, Міністэрства культуры РБ, Міжнародная асацыяцыя саюзаў архітэктараў, Асацыяцыя архітэктараў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Далей
Рэчыца ганаравала хлебаробаў
22 верасня ў Рэчыцы адбыўся адзінаццаты Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла “Дажынкі — 2007”.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Кавалер саюзнай узнагароды
З шасці кандыдатаў, вылучаных на атрыманне прэміі Саюзнай дзяржавы, экспертны савет у Маскве падтрымаў трох: народных артыстаў Беларусі Міхаіла Фінберга і Уладзіміра Гасцюхіна, а таксама вядомага расійскага рэжысёра Сяргея Арцыбашава. Прэмія будзе ўручана ім, паводле традыцыі, падчас урачыстага адкрыцця Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” ў 2008 годзе.
Далей
Наш родны кут у Вейхерове
20 верасня ў Музеі кашубска-паморскай музыкі і пісьменства г.Вейхерова (Паморскае ваяводства Польшчы) адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Мой родны кут”, прысвечанай 125-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа. На выстаўцы прадстаўлена 37 работ В.Шаранговіча па матывах твораў беларускіх класікаў.
Далей
“Новая зямля” — моваю Кабзара
Напэўна, самае вялікае дасягненне перакладчыка — прымусіць літаратурны твор гучаць на іншай мове гэтак жа арганічна, як у арыгінале. У Валерыя Стралко гэта атрымалася: дзякуючы яго таленту і старанням славутая Коласава “Новая зямля” набыла паўнакроўнае ўкраінскае аблічча. Акурат гэткім чынам характарызавалі плён працы перакладчыка ўсе выступоўцы на прэзентацыі кнігі, што прайшла 25 верасня ў Пасольстве Украіны ў Мінску і была прымеркавана да юбілею нашага класіка.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
І турыст — удзельнік конкурсу
Міжнародны дзень турызму, мусіць, невыпадкова прыпадае на 27 верасня — самы канец “сезона адпачынку”. Дзякуючы апошняй акалічнасці гэтае свята, якое для нас пакуль яшчэ ў навіну, дазваляе падвесці пэўныя вынікі развіцця туріндустрыі, чаму і была прысвечана прэс-канферэнцыя ў сценах Нацыянальнага прэс-цэнтра Рэспублікі Беларусь, удзел у якой узялі дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму РБ В.Янкавенка і супрацоўнікі гэтага ведамства.
Далей
Соцыум
Сядзіба шукае гаспадара: pэаліі і перспектывы турызму на Лідчыне
Сярод старадаўніх сядзіб, што з часам могуць стварыць “Срэбнае кольца Беларусі”, найболей пашчасціла тым, якія месцяцца паблізу перлін “Залатога кольца” — архітэктурных помнікаў першай велічыні. Бо, наведаўшы, прыкладам, Лідскі замак, сёй-той з турыстаў, відавочна, не будзе спяшацца дахаты — балазе, прылеглы да горада край надта ж багаты на цікавосткі. У гэтым карэспандэнт “К” лішні раз пераканаўся, трохі павандраваўшы па ім у кампаніі кваліфікаваных гідаў: старшых навуковых супрацоўнікаў Лідскага гісторыка-мастацкага музея Валерыя СЛІЎКІНА і Таццяны НЯКІФАРАВАЙ, а таксама галоўнага спецыяліста ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Людмілы ЛЕБЕДЗЬ.
Уражанні ад убачанага рукачыннага і прыроднага хараства, зіхоткімі фарбамі расквечаныя дзякуючы расповедам гэтых улюбёных у свой край людзей, спалучаліся, аднак, з усведамленнем таго, што турыстычны патэнцыял Лідчыны занадта пакуль “патэнцыйны”. Чаго, на шчасце, ужо зусім не скажаш адносна галоўнага яе сімвала.
Далей
Кіно і тэатр
“Белая вежа-2007”: яднанне класікі і крэатыву
Старэйшы Міжнародны тэатральны фестываль нашай краіны “Белая вежа” дванаццаты раз прайшоў з 8 па 14 верасня на гасціннай Берасцейскай зямлі. Ужо традыцыйна горад над Бугам вітаў драматычныя і лялечныя тэатральныя калектывы, гэтым разам — з 23 краін свету, кампетэнтнае журы на чале з актрысай Таццянай Дзербянёвай-Якабсен (Данія) вызначала лепшых з лепшых, а шматлікія гледачы са шчырай удзячнасцю віталі ўсіх без выключэння акцёраў, якія ў гэтай фестывальнай віхуры выходзілі на тэатральныя падмосткі, каб паказаць сваё майстэрства, талент, творчыя здабыткі.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры Камертон
Кульмінацыі без ілюмінацыі
ІІ Міжнародны фестываль Юрыя Башмета афіцыйна завершыцца толькі праз месяц. Але яго апошні канцэрт, што пройдзе ў Боне 31 кастрычніка, не “зробіць надвор’я” на беларускім культурным небасхіле. Даступным для нашых спажыўцоў стане хіба сумесны з АНТ праект “Класіка сустракае джаз”, што адбыўся ў Віцебску і 27 верасня быў паказаны па тэлебачанні. Таму для беларускай публікі фестываль завяршыўся. А значыць, наспеў час адказаць, з якімі творчымі набыткамі.
Далей
Гістарыёграф
Вера на драўлянай дошцы
Вочы чалавечыя здольныя распавесці пра тое, чаго не можа выказаць голас. Нешта цалкам асабістае, што прагне пакінуць пасля сябе душа. Асабліва, калі гэта душа не грэшніка — святога. У позірку вачэй служак Божых — сапраўдны скарб духоўны. Скарб вякоў, які данеслі да нас абразы. Яго адрасуюць наведвальнікам два музеі — Нацыянальны мастацкі музей РБ і Веткаўскі музей народнай творчасці ў сумесным праекце “Скарбы стражытнага мастацтва. Абразы, кнігі, мастацкае ліццё ХІІ — ХХ стст.”.
Далей
Прымадонна з вёскі Валокі
У адзін з пагодных дзён аматары музыкі сабраліся ў Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі, каб павіншаваць з юбілеем зямлячку, вядучую салістку Днепрапятроўскага акадэмічнага тэатра оперы і балета Антаніну Гаркуша.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Суботнія сустрэчы
“Як ва ўсіх” — гэта не творчасць
Архітэктар Аляксандр ТРУСАЎ нарадзіўся ў сям’і славутага трэнера па спартыўнай акрабатыцы Георгія Трусава, які ўпершыню ў свеце распрацаваў трайное сальта, чацвяртны піруэт (гэты надзвычай складаны элемент выканаў у 1976 годзе спартсмен Вадзім Біндлер). Маці-бібліятэкар прывіла хлопчыку любоў да кніжак, якія спрыялі развіццю ў будучага дойліда фантазіі. Пасля заканчэння каледжа мастацтваў Аляксандр паступіў на архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута — цяперашняга БНТУ. Скончыўшы вучобу, прыйшоў на працу ў інстытут “Мінскпраект”. Маладому архітэктару пашанцавала: ён трапіў у майстэрню Леаніда Левіна і Юрыя Градава. Пад кіраўніцтвам знакамітых дойлідаў разам з калегамі ўдзельнічаў у распрацоўцы цікавых праектаў: музея народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах, будынка Дома журналістаў. Займаўся праектаваннем добраўпарадкавання Верхняга горада, рэканструкцыі экспазіцыйнага цэнтра па вуліцы Янкі Купалы ў Мінску. У майстэрні Левіна і Градава панаваў асаблівы дух, маладыя архітэктары шмат чаго спасціглі, шмат чаму навучыліся ў таленавітых настаўнікаў.
Аляксандру Трусаву пашанцавала і тады, калі ўпершыню прадставіў сваю працу на Усесаюзным конкурсе маладых архітэктараў, які праводзіўся ў Ашхабадзе ў 1989 годзе. Яго як пераможцу запрасіў да сябе ў Лондан на стажыроўку сусветна вядомы архітэктар Норман Фостэр. Гэта адбылося ў год падзення Берлінскай сцяны. Вярнуўшыся з Велікабрытаніі на радзіму, фактычна ў новую краіну, Трусаў пачаў рэалізоваўваць свае творчыя задумкі не толькі як дойлід, а і як дызайнер, мастак, стваральнік адмысловых інтэр’ераў, наогул нетрадыцыйнай архітэктуры.
Далей
Культпрасветработа
Як мама вучыла, або Докшыцкія ўрокі прафесійнага майстэрства
Прафесія культасветработніка ў Докшыцкім раёне набывае ўсё большую прэстыжнасць. Работнікі клубаў, бібліятэк і школ мастацтваў заўжды знаходзяць паразуменне з кіраўніцтвам і горада, і сяла. Няма асаблівых праблем з жыллём для маладых спецыялістаў. Таму штогод у гэты старадаўні куток Віцебшчыны размяркоўваецца да дзесяці выпускнікоў самых розных навучальных устаноў культуры. Сярод 185 культасветработнікаў раёна 55 маюць вышэйшую адукацыю, 97 — сярэднюю спецыяльную. Завочна вучацца 19 спецыялістаў. Для райцэнтра, які ў сярэдзіне верасня адсвяткаваў 600-годдзе і здавён праславіўся ўдумлівым стаўленнем да развіцця культуры, такі падыход да кадравага пытання стаў будзённасцю..
Далей
Твой стыль
Восень у дарослым стылі
Ёсць такі забаўны парадокс: дзеці ў рознаўзроставым грамадстве былі заўсёды, а вось дзіцячае адзенне з’явілася не так даўно. Ды і мы, разглядаючы партрэты, скажам, семнаццатага стагоддзя, не заўсёды можам дакладна сказаць, ці гэта жанчыны на іх, ці маленькія дзяўчынкі. А, можа, гэта і ўвогуле хлопчыкі?..
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Куфар-радца
“Шашачная культура”
Зазірнуўшы ў “Куфар...”, вы, паважаныя аматары, зможаце пазнаёміцца з дэбютантам “Шашачнай культуры”, які адразу ж стаў пераможцам нашага конкурсу, а таксама з новымі творамі шашачных кампазітараў і некаторымі падзеямі. Знаёмцеся!
Далей
Песні з мажорнай афарбоўкай
Тыдзень таму ансамбль народнай музыкі “Бяседа” ўдзельнічаў у Дажынках, напярэдадні здымаўся ў праграме АНТ у Летнім амфітэатры ў Віцебску, 27 верасня даў вялікі сольнік у Канцэртнай зале “Мінск”. Вось таму сёння мы і прапануем чытачам песні народнага артыста Беларусі Леаніда ЗАХЛЕЎНАГА — заснавальніка і мастацкага кіраўніка калектыву, знакамітага кампазітара.
Далей
Вытокі
“Са святам Коласа!”
Словы гэтыя, якія прамаўляліся з душэўным хваляваннем, сардэчнасцю і бляскам у вачах, у суботні дзень сярэдзіны верасня гучалі па ўсёй Стаўбцоўшчыне. На шматлікіх пляцоўках у Стоўбцах і раёне ладзілася Рэспубліканскае свята паэзіі ў гонар 125-годдзя з дня нараджэння Песняра зямлі беларускай Якуба Коласа. Галоўная імпрэза Свята паэзіі мелася адбыцца ва ўрочышчы Бервянец недалёка ад Мікалаеўшчыны. А напярэдадні аблвыканкам, Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музея Якуба Коласа прапанавалі гасцям свята і журналістам наведаць мемарыяльныя коласаўскія сядзібы. Мясціны гэтыя даўно ўжо сталі своеасаблівай Мекай для аматараў яго творчасці, сучасных паэтаў. І, як сказаў у сваім выступленні дырэктар Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Валерый Максімовіч, дзякуй Богу, што ёсць гэтая крыніца натхнення, што нам ёсць куды вяртацца.
Далей
Міністэрства - чытач - газета
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |