Свежы нумар
Мастыхін
Такія розныя, розныя, розныя абліччы…
Нядаўна ў Палацы мастацтва прайшла сумесная выстаўка двух жывапісцаў — Яўгена Каробушкіна і Уладзіміра Гладкова. Абодва яны юбіляры: першаму споўнілася 75 гадоў, другому — 60, і ў абодвух за плячыма доўгі творчы шлях. Яўген Георгіевіч усё жыццё працаваў на Беларусі, паказваючы на сваіх палотнах бытавыя сцэны, пейзажы, яскравыя нацюрморты. Уладзімір Іванавіч жыў ва Узбекістане, падарожнічаў па Усходзе, таму на яго карцінах мы можам бачыць экзатычныя храмы, партрэты таямнічых жанчын, непрывычныя нашаму воку краявіды.
Далей
Абліччы мацярынства
Віншую Галерэю: як мне здаецца, гэта адна з лепшых (шчырых, жывых) выставак за апошні час. Вялікі дзякуй аўтарам!”
Далей
Бамонд: опера, балет
Радужна-ратушная опера
Афіцыйна сезон у Беларускай оперы пачынаецца толькі 3 кастрычніка, бо ледзь не ўсё гэтае лета тэатр правёў на замежных гастролях. Але не пустуюць ні вераснёўская тэатральная афіша, ні “пазаафішная” канцэртная прастора. 12 верасня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбыўся сумесны канцэрт Настассі Масквіной і Аксаны Волкавай, у якім прыняў удзел Уладзімір Пятроў; 19-га там адбудзецца творчы вечар Алены Бундзелевай. А пампезна-бліскучы “першы акорд” сезона ўвогуле прыпаў на святкаванне 940-годдзя Мінска: суботнім вечарам 8 верасня салісты, хор і аркестр Нацыянальнага тэатра оперы далі вялікі канцэрт пад адкрытым небам на плошчы ля ратушы.
Далей
Фантаніруе Окунеў
У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры балета Беларусі поўным ходам ідуць рэпетыцыі “Бахчысарайскага фантана”, прэм’ера якога адбудзецца на сцэне Палаца Рэспублікі 28 верасня.
Далей
"К" інфармуе
Стартавая пляцоўка — Мінск
У планах Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета — праект “Дарога вялікіх музыкантаў”, што пройдзе праз Маскву, Мінск, Брэст, Варшаву, Берлін, Бон, Парыж і Лондан, аднаўляючы гастрольныя шляхі ў Еўропу такіх геніяў ХХ стагоддзя, як Святаслаў Рыхтар, Леанід Коган, Эміль Гілельс, Мсціслаў Растраповіч. Стартавай (а на сённяшні дзень увогуле асноўнай) пляцоўкай фестывалю Юрыя Башмета з’яўляецца Мінск.
Далей
З днём нараджэння, Нацыянальная бібліятэка!
Штогод на пачатку верасня ў Беларусі адзначаецца шэраг святаў, звязаных з культурай: Дзень ведаў, Дзень беларускага пісьменства, Дзень бібліятэк… Сёлета свята ўсіх бібліятэкараў супала з 85-гадовым юбілеем Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Курсам на Галандыю
“Нешчаслівы” дзень 13 верасня стаў шчаслівым для 11-гадовага мінчука Алёшы Жыгалковіча: позна ўвечары высветлілася, што менавіта ён будзе прадстаўляць нашу краіну на Міжнародным дзіцячым конкурсе песні “Еўрабачанне — 2007”, які адбудзецца 8 снежня ў Ратэрдаме (Галандыя). Гэтае рашэнне, прынятае беларускімі гледачамі і прафесійным журы на чале з народным артыстам краіны Васілём Раінчыкам, стала вынікам правядзення Рэспубліканскага дзіцячага конкурсу “Песня для “Еўрабачання”, фінальны гала-канцэрт якога прайшоў у Летнім амфітэатры ў Віцебску і трансліраваўся Беларускім тэлебачаннем.
Далей
Камертон
100 беларускіх партытур: хто больш?
Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі датэрмінова адкрыў юбілейны — 40-ы сезон канцэртам сучаснай беларускай музыкі. А праз два дні паехаў на гастролі ў Германію і Нарвегію.
Далей
Сімфанічныя сюрпрызы
Учора Беларуская дзяржаўная філармонія адкрыла свой юбілейны — 70-ы сезон. У канцэрце, акрамя знаных нашых і маскоўскіх салістаў, узялі ўдзел Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі, якому сёлета спаўняецца 80 гадоў, і Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р.Шырмы. А за дырыжорскім пультам валадарыў славуты Аляксандр Анісімаў.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Майстар-класы ў Маскве…
Навучальны год для многіх юных музыкантаў і мастакоў з розных рэгіёнаў Беларусі пачаўся не ў верасні, а ў канцы жніўня. І не ў Мінску, а ў Маскве, дзе яны ўдзельнічалі ў майстар-класах вядучых прафесараў расійскай сталіцы.
Далей
Максіма маладых
“У цябе ёсць толькі тры хвіліны, каб скарыць свет”
Прызнаюся шчыра — глядзець “Фабрыку зорак-7” мяне прымушае адно ўдзел у праекце Маргарыты ГЕРАСІМОВІЧ. Дакота, “рок”авая дзяўчына, беларуская Аўрыл Лавін — усе гэтыя імёны сыходзяцца ў адной асобе і, здаецца, наўрад ці акрэсліваюць нашу Рыту ўсеабдымна. Асабіста мяне Дакота прывабіла сваёй смеласцю — як у творчасці, так і ў жыцці. Яе надзвычай прыгожыя песні прысвечаны досыць сур’ёзным тэмам — чаго вартая кампазіцыя пра людзей-аутсайдэраў “Ён такі, як і ты” (яна зроблена чалавекам, які гаворыць пра сацыяльныя праблемы не дзеля самарэкламы) або шчыры трэк пра каханне “Хто ж я?”, у якім Рыта спявае пра сваё ўласнае аблічча, пра выбар ролі ў асабістых узаемастасунках. Напэўна, пра гэтыя “тонкасці” задумваецца кожны, але не кожны здольны раскрыць складаныя і вельмі датклівыя моманты ў музыцы.
Што ж да смеласці ў жыцці, дык для пацвярджэння гэтага дастаткова прывесці хоць бы ўдзел М.Герасімовіч у праекце “Фабрыка зорак”. Калі хто думае, што трапіць у тэлевізійнае шоу лёгка і проста, той глыбока памыляецца. Напярэдадані ад’езду Маргарыты ў Зорны дом карэспандэнтка “К” сустрэлася з беларускай канкурсанткай і распытала яе пра іспыты, якія давялося вытрымаць выхаванцы мінскай студыі эстраднага вакалу “Фортэ”, перш чым стаць яскравай удзельніцай “Фабрыкі зорак-7”
Далей
Рэпартаж у нумар
Vivat Bibliotheca!
Сёння Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь спаўняецца 85 гадоў. Гэта слаўная і важная гадавіна ў гісторыі нашай навукі і культуры. Не менш важная, чым такі ж леташні юбілей БДУ. Зрэшты, яна і паўстала не толькі як галоўная бібліятэка адроджанай з небыцця Беларусі, але і як універсітэцкая бібліятэка, стаўшы ў 1926-ым — Дзяржаўнай, у 1932-ім — “Ленінкай”, а не так даўно атрымала статус Нацыянальнай. Паўстала, каб, поруч з тым жа БДУ, вучыць дзяцей “пана сахі і касы” высокім ведам, далучаць іх, пакаленне за пакаленнем, да святла прагрэсу і цывілізацыі.
І гэтак — вось ужо цягам васьмідзесяці пяці гадоў! Цягам амаль стагоддзя!
Vivat Вibliotheca!
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Ні з чым не параўнальны досвед
85 гадоў налічвае летапіс Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Гэта — з дня заснавання колішняй “Ленінкі” 15 верасня 1922 года. Ды апошнія пяць гадоў — гэта ўжо новая гісторыя бібліятэкі: акурат столькі мінула з моманту падпісання Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам Указа аб узвядзенні для галоўнай бібліятэкі краіны унікальнага будынка-”дыямента”. Пасля наваселля, якое адбылося ў чэрвені мінулага года, пачаўся якасна новы адлік яе працы. Гэта і стала тэмай інтэрв’ю “К” з дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі, доктарам педагагічных навук, прафесарам Раманам МАТУЛЬСКІМ.
Далей
Віншуем!
Адзін з наймаладых дзеячаў мастацтва
Няма, бадай, цвёрдага акрэслення, хто ж такі “малады творца”, “малады мастак”. Якія азначэнні, “прыкметы” яго: дата нараджэння?.. Час працы ў галіне мастацтва?.. Ці на гэтай пасадзе ў мастацтве?.. Інтэнсіўнасць працы?.. Высокая якасць здзейсненых твораў? Калі апошняе, дык народны артыст Беларусі Барыс Луцэнка, якому 16 верасня спаўняецца 70 гадоў, — aдзін з наймаладых дзеячаў мастацтва
Далей
Спектр духоўнасці
Шлях да храмаў і вясёлка ў восеньскім небе
Была яшчэ адна, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства, падзея, магчыма, і не дастаткова заўважаная шырокай грамадскасцю: ужо 14-ты раз ад Свята-Духава Кафедральнага сабора ў Мінску выпраўлялася Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Дабрадатным Агнём ад Труны Гасподняй.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Культпрасветработа
Свой “кавалачак” культуры, або даўнія традыцыі ў сучаснай праекцыі
Пра Ваўкавышчыну пісалі мы неаднаразова: і калі там былі Дажынкі, і калі святкавалася тысячагоддзе райцэнтра, і… проста таму, што адданасці і плёну тамтэйшых працаўнікоў культуры можна толькі пазайздросціць ды павучыцца. І гэты матэрыял, калі папраўдзе, мы не планавалі. Але калі апынуліся паблізу Ваўкавыска, не маглі не завітаць да Зоі Сяргееўны БОЙКА, гасціннай начальніцы аддзела культуры райвыканкама.
Ну, і як там, на Ваўкавышчыне, сёння? — спытаеце. Калі казаць коратка — праца ідзе, мары здзяйсняюцца, а імкненне да новага не дазваляе варыцца ва ўласным соку. Вось гэта і стала тэмай нашай гутаркі з Зояй Сяргееўнай ды яе каляжанкамі.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |