Свежы нумар
"К" інфармуе
![]() Сёння ў Магілёве вялікім гала-канцэртам урачыста закрываецца XV Міжнародны фестываль духоўнай музыкі “Магутны Божа”. Адметнасцю юбілейнага фестывалю сталася адсутнасць традыцыйнага конкурсу харавых калектываў і вакалістаў, затое — яшчэ больш шырокая, чым звычайна, разгорнутая канцэртная праграма фестывалю, які доўжыўся працягам 10-ці дзён.
Далей
Гастрольны тур Вялікага
Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра балета Беларусі “Лебядзінае возера” будзе прадстаўлены на Міжнародным фестывалі класічнага мастацтва ў Германіі.
Далей
Манеты-пераможцы
Тры памятныя манеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь сталі пераможцамі ці прызёрамі ў міжнародных нумізматычных конкурсах 2007 года.
У прэстыжным конкурсе, арганізаваным амерыканскім выдавецтвам “Краузе Паблікейшнс”, памятная манета “Вялікдзень” перамагла ў намінацыі “Манета з лепшым мастацкім рашэннем” (мастак — Святлана Заскевіч). У гэтым годзе на конкурс было прадстаўлена 77 манет з 34-х краін свету, адбор праходзіў па 10 намінацыях.
Далей
500-годдзе беларускага кнігадрукавання ![]() Уступная кампанія — гэта свайго кшталту сяўба. Такое трапнае і паэтычнае параўнанне прагучала з вуснаў першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і старшыні Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных экзаменаў у 2007 годзе Анатоля Рубінава на прэс-канферэнцыі, прысвечанай кантролю за правядзеннем уступных экзаменаў. Ён падкрэсліў, што ўступныя экзамены маюць на Беларусі такую самую маштабную і ўсеабдымную ўвагу дзяржавы, як і клопат пра хлеб штодзённы. Яно і зразумела: што пасееш, тое і пажнеш. Ад аб’ектыўнасці вынікаў уступнай кампаніі самым непасрэдным чынам залежыць прафесійная якасць спецыялістаў, якім у хуткім часе наканавана рабіць свой унёсак у стварэнне будучыні краіны.
Конкурс у “творчыя” ВНУ сёлета быў традыцыйна высокі. На адно месца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў прэтэндавала 3,6 абітурыенты (летась іх было ўсяго тры). За права стаць студэнтам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў змагалася больш як пяць чалавек на адно месца, у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі лічба была сціплейшая. Зрэшты, у акадэмію музыкі паступаюць пераважна ўжо спраўджаныя музыканты, за плячыма якіх — лаўрэацтва на міжнародных конкурсах.
Цэнтралізаванае тэсціраванне, якое праходзяць таксама і абітурыенты “творчых” ВНУ, цяпер ужо не ў навіну. І, як запэўніў падчас прэс-канферэнцыі А.Рубінаў, штогод яго метадалогія ўдасканальваецца, абрастае належнай навуковай базай, а складаная сістэма падліку балаў, бадай, выключае “фактар выпадковасці”. Нядаўняя інавацыя мае перад сабой адзіную мэту — вызваліць экзаменацыйны вынік ад суб’ектыўных прыхільнасцей выкладчыка і тым самым выключыць карупцыю ды небезвядомы “блат”.
Далей
“Панарама” збірае сяброў
17 ліпеня ў Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная правядзенню ІІІ Міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва “Панарама”.
Далей
Соцыум
![]() 17 ліпеня на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў РБ па выніках першага паўгоддзя былі разгледжаны пытанні выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы ў сферы кінематаграфіі і развіцця кінагаліны ў цэлым.
Далей
На маю думку: меркаванні экспертаў рэдакцыі Кіно і тэатр
![]() На сцэне Гомельскага абласнога драматычнага тэатра — чарговая прэм’ера: спектакль “Яшчэ не вечар” паводле п’есы “Салодкія слёзы” Георгія Марчука, які плённа працуе ў розных жанрах літаратуры, у тым ліку і ў драматургіі.
Як драматурга, яго цікавяць розныя тэмы, і ў гэтай лірычнай камедыі гаворка ідзе пра “крытычны ўзрост”. У абласным цэнтры лёс зводзіць былых аднакласнікаў, якім зараз па шэсцьдзесят гадоў. Дзякуючы гэтай сустрэчы ў іх адбываецца пераацэнка і жыцця — ужо, здавалася б, пражытага, хоць яны яшчэ і не даюць веры, што ўсё лепшае засталося ў мінулым, і маральных каштоўнасцей, ідэй, якія жывілі іх у маладосці. Ці ўсё здолелі здейсніць? Ці не зрабіліся абыякавымі да людзей, рэчаіснасці? Ці захавалі ідэалы маладосці, справядлівасці, любові да чалавека, захопленасці жыццём?.. Цікава, аднак, зазначыць, што ў якасці пастаноўшчыка спектакля выступіў малады чалавек — рэжысёр тэатра Багдан Арлоўскі.
Далей
Камертон
“Кругласць” магіі лічбаў
Па ініцыятыве Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКО быў здзейснены аўдыёпраект “Музыка Беларусі ХХ стагоддзя: 100 твораў 50-ці кампазітараў”. Яго прэзентацыя адбылася 5 чэрвеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.
Далей
![]() Сёлета ў маі споўнілася пяць гадоў з часу стварэння Магілёўскай гарадской капэлы. Яе мастацкім кіраўніком і дырыжорам з’яўляецца Сяргей Лішчанка. Тады ж камерны хор капэлы адзначыў юбілей перамогай на Міжнародным фестывалі духоўнай музыкі ў Польшчы (г. Барчава), дзе заняў першае месца.
Далей
![]() Удзельнікам ІХ Міжнароднага фестывалю рускай духоўнай музыкі ў Вільні быў Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.Цітовіча. Уражаннямі з нашым карэспандэнтам падзяліўся мастацкі кіраўнік калектыву, народны артыст краіны, прафесар Міхась ДРЫНЕЎСКІ.
Далей
Максіма маладых
![]() У той час, калі свет абмяркоўвае сем новых цудаў свету, у Беларусі без асаблівага розгаласу нараджаюцца праекты, здольныя прывабіць у нашу краіну і турыстаў, і інвестыцыі, і сяго-таго з сусветных зорак. Гаворка ідзе аб дыпломных работах выпускнікоў архітэктурнага факультэта БНТУ, а ў прыватнасці, аб адной з іх — праекце маладога архітэктара Алены Рэбкавец. Дыпломнай працай маладога архітэктара стаў... Цэнтр беларускай кінематаграфіі, вялікі комплекс, здольны забяспечыць устойлівым заробкам не толькі кінагаліну краіны, але і годна прыняць кінабамонд свету.
“У маім праекце прадугледжана і гасцініца для кінематаграфістаў, і вялікая глядзельная зала ў медыяцэнтры, — распавядае Алена, — і пляцоўка для верталёта. Каб, да прыкладу, да нас мог спакойна прыляцець... Брус Уіліс”.
Аб кіно, архітэктуры і індывідуальным абліччы гарадоў мы і гутарым з маладым спецыялістам і галоўным раённым архітэктарам горада Мядзеля — Аленай РЭБКАВЕЦ.
Далей
Кiно i тэатр
![]() “Ад вершаванага радка — да SМSкі” — менавіта так можна было б ахарактарызаваць той шлях, які літаральна за паўтара дзесяцігоддзя прайшла “народная лірыка”. Гэта раней юнакі і дзяўчаты, як знак увагі, пісалі і чыталі адно аднаму радкі з вершаў любімых паэтаў.
Сёння ж у нашмат большым ужытку — звыклыя кароткія паведамленні на мабільнік. Непавага, адсутнасць пашаны да слова, што развілася ў будзённым жыцці (не выключаючы і брыдкаслоўе), шмат у чым звязана і з аслабленнем “культу слова” ў сучасным мастацтве.
Далей
Дзяжурны па нумары: меркаванні журналістаў газеты P.S. да фэстy
Закон паўтораў: рух па спіралі ці …
На працягу 16 гадоў існавання мастацкая траекторыя “Славянскага базару ў Віцебску” некалькі разоў мянялася. І дыктаваліся гэтыя змены, найперш, тымі соцыякультурнымі ўмовамі, у якіх ён існаваў.
Далей
Культпрасветработа
![]() Вёска Прылукі, што ў Мінскім раёне, знакамітая не толькі мясцовым старасвецкім паркам-помнікам садова-паркавага мастацтва канца XVII — пачатку XVIII стагоддзяў; не толькі адмысловым палацам Эмерыка Гутэн Чапскага — дзяржаўнага дзеяча ХІХ стагоддзя, віцэ-губернатара Ноўгарада і Пецярбургскай губерні, калекцыянера і мецэната. Духоўнасць сённяшніх Прылукаў трымаецца на Цэнтры народнай творчасці, дзейнасць якога наўпрост уплывае на змест выхаваўчай работы мясцовага дзіцячага садка, Прылуцкай сярэдняй школы (знаходзіцца ў вёсцы Атоліна, што амаль злілася з Прылукамі, і прымае вучняў з сямі паселішчаў сельсавета — культурніцкай зоны абслугоўвання ЦНТ). Дый немалая частка навукоўцаў Інстытута аховы раслін Нацыянальнай акадэміі навук, які месціцца ў палацы Чапскага, — даўнія і актыўныя ўдзельнікі мерапрыемстваў, што ладзіць на працягу года Цэнтр народнай творчасці — не шараговы сельскі клуб, а творчая лабараторыя па вышукванні і апрабаванні новых падыходаў у справе захавання беларускай культуры. Тутэйшы даследчы інстытут клапоціцца пра захаванне гародніны, садавіны і збожжавых з выкарыстаннем унікальных біяпрэпаратаў айчыннай вытворчасці, а ЦНТ дбае пра экалогію нацыянальнай душы, беручы пры гэтым на ўзбраенне не менш адметныя тэхналогіі развіцця і захавання вясковых талентаў.
Як хлебная ніва пачынаецца з коласа, так ніва культуры пачынаецца з асобы. У Прылуках гэта найперш асоба Леаніда Волчака — дырэктара Цэнтра народнай творчасці. Не было б яго — невядома, на якія пуцявіны збілася б культасветшчыраванне ў гэтых адмысловых на культурную спадчыну мясцінах.
Далей
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Рэдакцыя плюс... Цікавосткі: варта прачытаць! аКно ў свет: замежны культурны вопыт Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці 75-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны |