Свежы нумар
"К" інфармуе
“Жыве кніга!”
Міжнародны беларуска-польскі навукова-практычны семінар “Кнігазнаўчыя даследаванні ў Беларусі і Польшчы: вопыт, арганізацыя, перспектывы”, прымеркаваны да 490-годдзя беларускага кнігавыдання, прайшоў 18 красавіка на базе Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.
Далей
Дні кіно Даніі
Культурная акцыя, якая распачался 18 красавіка, стала плёнам супрацоўніцтва Дацкага цэнтра па культуры і развіцці, Дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры РБ, УП “Кінавідэапракат” Мінгарвыканкама і КУП “Магілёўаблкінавідэапракат”. Упершыню лепшыя стужкі дацкага кінематографа — на вялікіх экранах Беларусі: у мінскім кінатэатры “Перамога” і магілёўскіх “Радзіма” і “Ветразь”.
Далей
Тыдзень франкафоніі
18 красавіка ў памяшканні сталічнай бібліятэкі імя Пушкіна адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня франкафоніі ў Мінску. Як падкрэсліла Пасол Францыі, спадарыня Мірэй Мюсо, сёлета, “па кліматычных абставінах”, Тыдзень франкафоніі праводзіцца з 18 па 23 красавіка, а не, як звычайна, у сакавіку. Яна з задавальненнем адзначыла, што колькасць прыхільнікаў французскай мовы і французскай культуры расце і ў 2006 годзе перавысіла 200 мільёнаў чалавек. Французскай мовай, як афіцыйнай, у паўсядзённым жыцці карыстаюцца 29 краін свету. Яны ўваходзяць у Міжнародную Арганізацыю Франкафоніі, што складаецца з 68 краін.
Далей
Талака ля Опернага, або Працоўная араторыя суботніка
Работнікі культуры, як і ўсе грамадзяне Беларусі, выйшлі на суботнік. У гарадах і вёсках яны не толькі ладзілі святочныя канцэртныя мерапрыемствы, але і займаліся добраўпарадкаваннем прылеглых да ўстаноў культуры тэрыторый. У будучых аграгарадках рэспублікі з удзелам культасветработнікаў было працягнута давядзенне да ладу сельскіх клубаў, бібліятэк, музеяў, дамоў рамёстваў…
Далей
На прэмію Саюзнай дзяржавы
18 красавіка ў Грамадскім прэс-цэнтры Дома прэсы прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная вынікам пасяджэння Экспертнага савета па прэміях Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва пры Пастаянным Камітэце Саюзнай дзяржавы.
Далей
Нашчадкі класікаў у Доме Коласа
… Пэўна, невыпадкова ў кожнага народа на гістарычным шляху з’яўляюцца асобы не толькі незвычайнага таленту, але і вялікага грамадзянскага пачуцця, якія становяцца духоўнымі правадырамі нацыі.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Творчае сумоўе навукоўцаў
Ісціна не заўсёды нараджаецца ў спрэчках, а вось сумоўе аднадумцаў нязменна прыносіць плён. У гэтым можна было ўпэўніцца падчас пасяджэнняў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Культура. Навука. Творчасць”, якая прайшла 19 — 20 красавіка ў сценах Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў пад эгідай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Далей
Соцыум
Мастак і дыплом: “служыць бы рады...”
“Круглыя сталы” сёння актуальныя. Яны выкарыстоўваюцца ва ўсіх сферах дзяржаўнага і грамадскага жыцця, бо, сапраўды, гэта лепшая форма публічнага абмеркавання якіх-небудзь пытанняў, калі ўдзельнікі выказваюцца ў пэўным парадку (першапачаткова — седзячы за сталом, які мае круглую форму), або праводзіцца нарада, абмеркаванне чаго-небудзь з роўнымі правамі ўдзельнікаў.
А ці ведаеце вы, што ўяўленне аб “круглым стале” як сімвале роўнасці і высакародства ўзыходзіць да так званых Артураўскіх легендаў, кельцкіх народных паданняў? У цэнтры іх — кароль брытаў Артур (V — VI стагоддзі), які змагаўся з англасаксонскімі заваёўнікамі. Артур і рыцары “круглага стала”, за якім як роўныя збіраліся героі легенд, адлюстроўвалі маральныя ідэалы рыцарства.
Рыцараў даўно няма, але маральныя ідэалы, гонар і годнасць, напэўна, застаюцца ва ўсе часы вечным падмуркам жыцця і любой чалавечай дзейнасці. Для нас, работнікаў культуры і мастацтва, гэтыя ідэалы асабліва важныя, бо яны наўпрост звязаны з духоўным выхаваннем нацыі, а, значыць, і з ідэалогіяй у высокім сэнсе гэтага слова, без якой дзяржава існаваць не можа. Чым вышэй дух нацыі — тым мацней дзяржава: і ў эканоміцы, і ў сацыяльных сферах, і ў ваеннай справе, і ў іншых накірунках жыцця грамадства.
Сёння “круглы стол”, ініцыянаваны Міністэрствам культуры РБ, арганізаваны і праведзены рэдакцыяй газеты “Культура” сумесна з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў, прысвечаны вельмі важнай для нашага часу тэме: “Стан мастацкай адукацыі: першае рабочае месца выпускніка мастацкага факультэта Акадэміі мастацтваў”.
У “круглым стале”, які 15 красавіка адбыўся ў бібліятэцы Акадэміі, прынялі ўдзел: Святлана Вінакурава — першы прарэктар Акадэміі, прафесар, доктар філасофіі; Міхаіл Баразна (вядучы “круглага стала”) — кандыдат мастацтвазнаўства, прарэктар па навуковай рабоце БДАМ; Уладзімір Уродніч — заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, дэкан мастацкага факультэта; Май Данцыг — народны мастак Беларусі, прафесар, загадчык кафедры жывапісу; Уладзімір Зінкевіч — заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, прафесар, загадчык кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва; УладзімірСавіч — заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, прафесар, загадчык кафедры графікі; Уладзімір Слабодчыкаў — дацэнт, загадчык кафедры скульптуры; Карына Харанека — выкладчык кафедры малюнка; Мікалай Мішчанка — галоўны спецыяліст Упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Беларусі; Барыс Крэпак — мастацтвазнаўца, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, рэдактар аддзела выяўленчага мастацтва газеты “Культура”.
Далей
Кіно і тэатр
Веснавыя падарункі
Сёлетняя вясна для Мінскага абласнога драматычнага тэатра ў Маладзечне выдалася надзвычай “прэм’ернай”.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Казка працягваецца
Веснавы красавік падарыў усім гледачам Магілёўскага абласнога тэатра лялек — і маленькім, і дарослым — яркае, вясёлае, музычнае свята — прэм’еру спектакля “Канцэрт у тэатры Карабаса”.
Далей
Лялечнае прывітанне брэстаўчан
У тэатральнай прасторы нашай краіны Брэсцкі абласны тэатр лялек — калектыў знаны і прызнаны, за час існавання тэатра (з 1963 года) у ім пастаўлена каля паўсотні спектакляў для дзяцей і дарослых. Да таго ж, тэатр з’яўляецца адным з арганізатараў Міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая вежа” і “гаспадаром” лялечнай праграмы. Тут знаходзіцца штаб-кватэра Беларускага цэнтра УНІМА. А ў 2005 годзе Брэсцкі абласны тэатр лялек быў адзначаны высокай узнагародай — спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За развіццё міжнародных культурных сувязей”. Аднак не толькі міжнародны аспект клапоціць брэсцкіх лялечнікаў. Падчас сваіх гастролей, якія прайшлі з 13 па 16 красавіка на сцэне сталічнага Дзяржаўнага тэатра лялек, яны прадставілі тры спектаклі для самых розных катэгорый “звычайных” гледачоў — тых, якія штодня прыходзяць у тэатр на спектаклі сваіх улюбёнцаў.
Далей
Камертон
Гэткі “опер-бутэрброд”: лустка хлеба, масла, мёд
Адразу тры оперы — адну за адной — паказала ў Малой зале імя Р.Шырмы філармонія для дзяцей і юнацтва, што існуе пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Дзве з трох — прэм’ерныя ды яшчэ і беларускія. Чым не сенсацыя!
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Конкурс завершаны, пытанні засталіся
Вынікі ІІ Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І.Жыновіча заключаюцца не толькі ў размеркаванні прэмій (гл. “К” № 15). Яны — у адказе на пытанні: чаму ж навучыў (і, наадварот, так і не навучыў) гэты конкурс?
Далей
Першым быць зусім няпроста
Узорны ансамбль танца “Весялушка” справіў сваё 25-годдзе ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі: знакаміты калектыў Дзіцячай харэаграфічнай школы № 1 упраўлення культуры Мінгарвыканкама стаў лепшым упрыгожаннем свята 30-годдзя Маскоўскага раёна г. Мінска.
Далей
Максіма маладых
Конкурс без пройгрышу
Ад самага пачатку вясны ВНУ Беларусі і суседніх краін абіралі сваіх “каралеўнаў”. І тыя трынаццаць з іх, каму ўдалося паспяхова прамінуць яшчэ два прамежкавыя этапы, здолелі паспаборнічаць за галоўную карону. 11 красавіка ў канцэртнай зале “Мінск” адбыўся фінал Міжнароднага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства сярод ВНУ “Каралева вясна”. Фармат конкурсу прыгажосці даўно не ў навіну, і вынайсці ровар у гэтай справе вельмі няпроста. Але паназіраўшы за ходам спаборніцтва, можна было лёгка прыйсці да высновы, што “Каралева вясна” мае нямала адрозненняў ад іншых падобных імпрэз.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры На людным месцы
Прыпевачным рэхам
Свята антыалкагольнай прыпеўкі не так даўно праводзілася на базе Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэкі. Мерапрыемства гэтае пад трапным дэвізам “Прыпевачным рэхам — па “п’яных” агрэхах!” стала “першай ластаўкай” раённай акцыі “Бярэзінскія самадзейныя артысты — супраць шкодных звычак”. Сцэнічнае выкананне актуальных антыалкагольных прыпевак “з прыцэлам на 40 градусаў” стала дасціпнай трыбунай творчасці бярэзінскіх жанчын-прыпевачніц супраць заганнай сацыяльнай з’явы, якая набыла сёння памеры ўсенароднай бяды.
Далей
Кожны дзень — як маленькае жыццё
Ёсць людзі, якія не толькі ўмеюць радавацца жыццю, нягледзячы на ўсе яго нягоды, але і вучыць гэтаму іншых. Для нас, мазыран, прыкладам такога жыццялюбства стала спявачка і кампазітар Валянціна Уласюк. Яе нядаўна выдадзены кампакт-дыск “Любімыя песні” стаў чарговым урокам гэтай радасці. Хаця лёс выканаўцы меў і трагічныя моманты.
Далей
Гістарыёграф
“Побожне продавати без обтяжливости людской”
Уздаражанне паліўных рэсурсаў, рэгуляванне тэмпаў росту цэн, выплата падаткаў, набыццё-продаж тавараў па наяўным, безнаяўным разліку і ў крэдыт — гэтыя пытанні ў той ці іншай ступені не абыходзяць, бадай, ніводнага з нашых грамадзян. Між тым, надыход рынкавых адносін і спалучаныя з ім выгоды і клопаты зазналі яшчэ жыхары Вялікага княства Літоўскага на пачатку XVI стагоддзя. Гэтую тэму даследуе кандыдат гістарычных навук, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандр ДОЎНАР — адзін з аўтараў энцыклапедыі “Вялікае княства Літоўскае”.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Працалюбівы жыццялюб. Да 75-годдзя з дня нараджэння найбуйнога беларускага энцыклапедыста Якуба Якубоўскага
“Праца робіць чалавека прыгожым, і я б мовіў, што спрытнасць і ўмельства ў фізічнай працы асабліва аздабляюць інтэлігентнага чалавека, надаюць яму рысу нейкай добрай дэмакратычнай высакароднасці. Калі я перачытваю гэтае выказванне аднаго з самых знакамітых пісьменнікаў майго пакалення Аляксандра Твардоўскага, заўсёды ўспамінаю словы працалюба і жыццялюба Якава (Якуба) Адамавіча Якубоўскага, сказаныя ім падчас неаднаразовых прыездаў да мяне ў Баранавічы: “Праца — гэта і ёсць задавальненне”, “Спяшайся працаваць, бо сёння можа стаць тваім апошнім днём”, “Памірай, але жыта сей”.
Далей
Міністэрства - чытач - газета
Рыхтуем навукоўцаў і “заслужаных аматараў”...
Як ажыццяўляецца падрыхтоўка навуковых кадраў у сістэме Міністэрства культуры?
Якімі крытэрыямі павінен вызначацца калектыў, які вылучаецца на званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”?
Далей
Асоба і час
Праз адзіноту — да адзінай вернай ноты
Сёлета споўнілася 95 гадоў з дня нараджэння заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, кампазітара Льва Абеліёвіча. У 1960-я — пачатку 1970-х творчасць гэтага таленавітага майстра шмат у чым вызначыла і падрыхтавала далейшы ўзлёт беларускай музыкі, стаўшы сапраўдным “маяком” для кампазітараў наступных дзесяцігоддзяў. А яго карпатлівасць і сумленнасць у стаўленні да прафесіі назаўсёды застануцца прыкладам для нашчадкаў. Яшчэ пры жыцці, а тым больш пасля смерці, за Абеліёвічам замацавалася мянушка “беларускі Шастаковіч”. З аднаго боку, можа, і пачэсна. З другога — адразу ўзнікае пытанне, ці ж не быў ён гэткім эпігонам? Не быў. Не толькі таму, што стос уздзеянняў на яго музыку на самой справе быў куды большы за творчасць аднаго, хай і вялікага, генія. А яшчэ і таму, што Абеліёвіч змог выпрацаваць уласныя кампазітарскія “разыначкі”, якія пазней, даведзеныя да абсалюту, забліскалі перлінкамі і нават дыяментамі ў творчасці Яўгена Глебава, Уладзіміра Дамарацкага, Дзмітрыя Смольскага, Сяргея Картэса, Галіны Гарэлавай.
Далей
Культпрасветработа
Прыярытэты і аўтарытэты ў тэмпарытме адраджэння
Досвед — уменне выкарыстаць веды з максімальнай эфектыўнасцю. Гэта сістэма падыходаў да выканання службовага абавязку з улікам аўтэнтыкі рэгіёна, культуры, ментальнасці, традыцый, фальклору. Генеральныя кірункі дзейнасці ў кожнага аддзела культуры Беларусі, бадай, аднолькавыя — праца з людзьмі, вучоба кадраў, захаванне духоўнай спадчыны, умацаванне матэрыяльнай базы, — ды толькі падыходы розныя. Начальнік аддзела культуры Глыбоцкага райвыканкама Марыя ПАЛЯК свой досвед карпатліва назапашвала на працягу больш чым дваццаці гадоў.
А пра эфектыўнасць падыходаў да развіцця сферы культуры больш чым красамоўна сведчыць той факт, што мясцовы аддзел культуры першым, не толькі на Віцебшчыне, але і ў Беларусі, адкрыў навукова-метадычны цэнтр (як самастойную ўстанову культуры), Дом рамёстваў, арганізаваў дзейнасць гаспадарчай групы як аддзелаўскай структуры, больш 5 новых тыпаў устаноў культуры. Быць першай Марыя Канстанцінаўна не баіцца, хаця і цудоўна разумее, што клопат гэты — не з вясёлых, пазіцыю сваю “Калі дбаеш пра людзей, дык працаваць трэба па-людску” ўмее адстойваць на любым узроўні, а ўсе стасункі будуе па прынцыпе “Хто не хоча вучыцца, той для мяне нецікавы”. У Глыбоцкім раёне, які прызнаны Геаграфічным таварыствам самым што ні ёсць цэнтрам Еўропы, такія метады самарэалізацыі ўспрымаюцца як належнае. Маўляў, у цэнтры цывілізацыі хіба можна інакш?
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |