Свежы нумар
Мастыхін
Акварэлісты сабраліся ў Полацку
Да Міжнароднага дня музеяў супрацоўнікі Полацкай мастацкай галерэі сумесна з Таварыствам акварэлістаў горада Віцебска падрыхтавалі першую ў Беларусі Міжнародную выстаўку акварэлі.
Далей
У кроплі адчуць бясконцасць
У Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” працуе юбілейная выстаўка жывапісных работ Вячаслава Рускевіча “Абліччы — у часе, час — у абліччах”.
Далей
“Апошні свой скарб аддаю...”
Музей Максіма Багдановіча ў Гродне — невялікі драўляны дом, дзе сканцэнтравалася столькі высокага духоўнага пачуцця, столькі дабрыні, што кожны наведвальнік адразу адчувае сябе жаданым госцем. Складваецца ўражанне, што мы прыходзім у сям’ю Багдановічаў, да маленькага Максіма, які жыў тут у раннім дзяцінстве з 1892 па 1896 гг. Такую хатнюю атмасферу ў музеі здолела стварыць яго заснавальніца — вядомая паэтка Данута Бічэль-Загнетава. Сённяшні дырэктар Алена Гайко падтрымлівае традыцыі і засноўвае новыя.
Далей
"К" інфармуе
22 чэрвеня, калі пачалася вайна…
18 чэрвеня, напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, які наша краіна адзначае 22 чэрвеня, у Нацыянальным прэс-цэнтры з журналістамі сустрэўся Віктар Шумскі — начальнік упраўлення па ўвекавечванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
Далей
З Днём Незалежнасці, краіна!
3 ліпеня ў Мінску фінішуе шырокамаштабная Рэспубліканская акцыя “За незалежную Беларусь!”. Сярод бліжэйшых канцэртаў — выступленні 28 чэрвеня ў Шклове, 29-га — на плошчы Леніна ў Бабруйску, 30-га — на Савецкай плошчы ў Магілёве.
1 ліпеня буйны канцэрт адбудзецца ў Бялынічах, 2-га — у Круглым. Нарэшце, у Дзень Незалежнасці Беларусі ўдзельнікі збяруцца ля стэлы на праспекце Пераможцаў у Мінску.
Далей
Хай заўжды будзе мір!
Як жа іначай азначыць “векапомную” дату нашай гісторыі — 22 чэрвеня, пачатак Вялікай Айчыннай вайны, як не акцыяй за мір! Акурат гэтак — выстаўкай дзіцячага малюнка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча Беларускі фонд міру выказаўся супраць гэтай жудаснай знішчальнай навалы. Напярэдадні адкрыцця выстаўкі мы гутарылі са старшынёй Беларускага фонду міру Маратам ЯГОРАВЫМ.
— Марат Фёдаравіч, раскажыце, калі ласка, больш падрабязна пра выстаўку дзіцячага малюнка і яе “перадгісторыю”.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Паклонімся вялікім тым гадам…
22 чэрвеня ў Цэнтральным Доме афіцэраў адбылася канферэнцыя “Паклонімся вялікім тым гадам”, прысвечаная Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
Ветэраны і іншыя сведкі першых ваенных дзён падзяліліся сваімі ўспамінамі. Сярод іх слухачоў былі вайскоўцы Мінскага гарнізона, сталічная моладзь.
Далей
Абарона дыплома: замер патэнцыялу
Скончыліся абароны дыпломных работ сёлетніх выпускнікоў мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Гэтая падзея — адна з найбольш цікавых у мастацкім жыцці краіны. І таму на кожнай абароне вельмі людна: калі ж яшчэ будзе магчымасць папрысутнічасць на “таінстве нараджэння” новых мастакоў? Сёлета выпушчаны ў свет дваццаць шэсць маладых творцаў. Гэта вынік працы чатырох асноўных кафедр факультэта — жывапісу, графікі, скульптуры і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
Далей
Соцыум
Канцэпцыя — не догма. Але…
У спякотную суботу 16 чэрвеня ў Мірскім замку адбылася навукова-практычная канферэнцыя, падчас якой абмяркоўваліся канцэпцыя яго рэстаўрацыі і праблемы музеефікацыі, дэманстраваліся нядаўна знойдзеныя гістарычныя матэрыялы пры жыхароў Міра і падзеі, што ўзрушвалі ціхае беларускае мястэчка. Слова бралі супрацоўнікі Нацыянальнага мастацкага музея РБ, археолагі-даследчыкі Мірскага замка, выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Старшыняваў на канферэнцыі дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея РБ Уладзімір Пракапцоў.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
МІНСК — БРАГІН — ПАРЫЖ
Для пачатку трэба растлумачыць, што “Раскажы мне, аблачынка…” — гэта міжнародны праект французскай асацыяцыі “Спадчына без межаў” і аддзела культуры Брагінскага райвыканкама. На прэс-канферэнцыі Беатрыс дэ Дзюфор, прэзідэнт асацыяцыі, расказала, што назва і ідэя праекта прыйшла да яе падчас вандроўкі…у самалёце. Бо воблакі, як і неба, не маюць межаў, яны нагадваюць пра казку, што нараджаецца ў фантазіі дзіцяці.
Далей
Кіно і тэатр
Вандроўкі гродзенскіх лялек
За два тыдні гродзенскія лялечнікі пабывалі ў чатырох краінах. І кожны раз, дзе б тэатр ні паказваў свае работы, крытыкі, журы, госці фестываляў высока адзначаюць прафесіяналізм акцёраў, рэжысуры, а таксама ўсіх, хто працаваў над спектаклямі.
Далей
Галіна АНЧЫШКІНА: “Падводзіць рахункі рана”
Сёлетні год для Гомельскага маладзёжнага эксперыментальнага тэатра-студыі багаты на самыя розныя падзеі. Сярод іх ёсць і тыя, якія даюць падставы для ўрачыстасцей. У кастрычніку “Маладзёжцы” спаўняецца 15 гадоў — для некалі першага ў сучаснай Беларусі прыватнага, а сёння — муніцыпальнага тэатра гэтая дата надзвычай значная. Колькі было за гэты не вельмі доўгі адрэзак часу бліскучых прэм’ер, таленавітых рэжысёрскіх і акцёрскіх работ, шчырых і ўдзячных глядацкіх апладысментаў! Вядома, былі і цяжкасці, няпростыя часы, але яны невялікі калектыў тэатра толькі загартавалі і згуртавалі. І практычна ўвесь гэты няпросты шлях разам з тэатрам прайшла яго вядучая актрыса — Галіна Анчышкіна. Літаральна адразу пасля стварэння тады яшчэ Незалежнага тэатра яе запрасіў у трупу першы мастацкі кіраўнік калектыву Якаў Натапаў.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
“Маленькі прынц” едзе ў Віцебск
Падчас адкрыцця ХІV Міжнароднага фестывалю дзіцячых тэатраў у Сербскім горадзе Субоціцы традыцыйна ўручаецца прэстыжная ўзнагарода фестывалю за выдатны ўклад у развіццё культуры і тэатральнага мастацтва для дзяцей на міжнародным узроўні. Уладальнікамі ганаровага прыза “Маленькі прынц” у розныя гады станавіліся такія знакамітыя тэатральныя дзеячы, як Генрык Юркоўскі (Польшча), Ёзеф Крофта (Чэхія), Маргарыта Нікалеску (Францыя). У гэтым годзе яго атрымаў мастацкі кіраўнік Беларускага тэатра “Лялька” з Віцебска Віктар Клімчук.
Далей
Камертон
І чаму ж нам не спяваць
Адметнасцю ІХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, што ладзіўся ў межах Рэспубліканскай грамадскай акцыі “За незалежную Беларусь!”, стала яго прысвячэнне 125-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Светлыя імёны народных паэтаў Беларусі асвятлялі не толькі песенную прастору — яны ахоплівалі ўсё суквецце фестывальных муз, натуральна спалучаючы маладзечанскае свята з шэрагам шматлікіх іншых фестываляў, якія ладзіць наш Нацыянальны канцэртны аркестр у малых гарадах рэспублікі.
Далей
Максіма маладых
“Я за тое, каб опера “ішла ў народ”
Няхай даруе мне шаноўны чытач трывіяльнае параўнанне, але салістка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы Аксана ВОЛКАВА — падалася мне пры сустрэчы сапраўднай Кармэн “во плоти”. Яркая брунетка, чарнавокая, статная, Аксана падаецца ўладальніцай асаблівай харызмы, якая “ўздзейнічае” на цябе, нібы святло месяца.
А што да якасцей характару, дык тут наша вядомая мецца-сапрана намнога апярэдзіла ракавую прыгажуню Праспера Мэрыме: сярод яе душэўных здабыткаў ёсць і дабрыня, і весялосць, і лёгкасць нораву, і мэтанакіраванасць, і разумнае стаўленне да жыцця…
Да прыкладу, толькі на мінулым тыдні беларуская вакалістка вярнулася з V Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў, што ладзіўся ў Эстоніі. Аксана прывезла адтуль не толькі прыемныя эмоцыі, заманлівыя прапановы, але і пэўныя высновы — чаго не стае беларускім выканаўцам для таго, каб скараць такі вядомы, але надзвычай своеасаблівы еўрапейскі свет оперы.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Гістарыёграф
Адна легенда на тры вёскі
Калі ў любой з трох гэтых вёсак спытаць жыхароў аб іх паходжанні, вам раскажуць адно і тое ж паданне. Тры браты: Хама, Карп і Абакум выбіралі сабе месца для пасялення. Старэйшы — Хама ўпадабаў мясціну за 15 кіламетраў ад вусця Сожа, каля возера — там узнікла вёска Хамінка. Сярэдні брат Карп выбраў месца бліжэй да вусця ракі — пазней там вырасла Карпаўка. У Абакума была самая паэтычная душа, ён тонка адчуваў прыгажосць роднай зямлі: веліч дуброў, празрыстасць бярозавых гаёў, неабсяжнасць духмяных лугоў. Таму і выбраў ён мясціну самую лепшую, самую прыгожую — там, дзе Сож зліваецца з Дняпром. Збудаваў моцную звонкую хаціну. Так нарадзілася вёска Абакумы.
Далей
На радзіме князёўны Соф’і
Многія жанчыны Беларусі пакінулі адметны след у гісторыі. Іх імёны і справы памятаюць нашчадкі. Адны адыгралі значную ролю ў палітыцы, другія — у духоўным жыцці, культуры, навуцы, былі прыкладам мацярынскага абавязку, сямейнай вернасці. Сярод іх — князёўна Соф’я Друцкая (Гальшанская), заснавальніца магутнай вялікакняжацкай і каралеўскай дынастыі Ягелонаў.
Далей
Сустрэчы Аляксандра Вярцінскага
… Я ўзяўся за пяро 30 мая, бо менавіта ў гэты дзень 55 гадоў таму прыехаў у нашу сталіцу, а на наступны дзень напісаў ліст да родных Саша — Аляксандр Вярцінскі.
У цягніку вялікі артыст даведаўся з “Мінскай газеты”, што “ў Оперы ў іх танцуе Уланава “Лебядзінае возера”. І далей ён піша: “Я ніколі яе не бачыў і рашыў пераадолець сваю ляноту і пайсці”.
Аляксандр Вярцінскі шчыра прызнаўся: “Я нічога падобнага не бачыў у жыцці! Божа, якіх вяршынь і вышынь можа дасягнуць чалавецтва. Гэта сапраўды дух Божы!”
Вось так 55 гадоў таму сустрэліся ў нашай сталіцы дзве Постаці. Спецыяльна для чытачоў “К” я вырашыў зрабіць пераклад успамінаў А.Вярцінскага, каб яны прыгадалі і яшчэ адну вялікую Асобу — Чарлі Чапліна.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва Суботнія сустрэчы
Купалле з Еўропай
Купалле, як вядома, святкуюць усе славяне — толькі ў розны час. У нас папараць-кветка расцвітае ў ноч з 6 на 7 ліпеня. У Еўропе “купаляць” раней — 24 чэрвеня.
Таму заўтра ўночы ў нас ёсць цудоўная магчымасць адзначыць Купалле разам з Еўропай, але — па-беларуску. Ці, дакладней, “па-дарафееўску”, наведаўшы Мірскі замак, ля муроў якога і адбудзецца “Купалле Ірыны ДАРАФЕЕВАЙ: фестываль стыхій” — грандыёзнае шоу, заснаванае на сінтэзе ўсіх відаў мастацтва ў спалучэнні са спортам.
Далей
Куфар-радца
Традыцыйнае саломкапляценне: лакальныя традыцыі
Саломкапляценне як від мастацтва і рамяства атрымала ў нашай краіне ў апошнія два-тры дзесяцігоддзі шырокае развіццё.
Ім займаюцца ў гуртках, дамах рамёстваў, школах. Садзейнічалі гэтаму выданні навукова-метадычнага і практычнага характару, дзе паказаны розныя прыёмы пляцення, якія можна асвоіць самастойна.
У мінулым традыцыйныя прыёмы рамяства перадаваліся з вуснаў у вусны, з рук у рукі ў межах сям’і, ад старэйшага пакалення — малодшаму. Гэтыя практычныя веды былі патрэбны для стварэння неабходных побытавых прадметаў: сявенек, каробак для захавання збожжа, капелюшоў і інш. Значная частка вырабаў з саломкі была звязана з абрадамі. Так з’яўляліся з саломкі пластычныя выявы людзей — лялькі, падвесныя ўпрыгожанні хаты — “павукі”, жніўныя вянкі і іншыя атрыбуты жніва.
Прыёмы пляцення з саломкі — спіральнае, плоскія і аб’ёмныя вітыя пляцёнкі, ромб на крыжавіне. Асноўныя віды саламяных вырабаў вядомы па ўсім арэале рассялення земляробчых народаў. Разам з тым у беларусаў склаліся самабытныя мясцовыя традыцыі ў гэтым відзе мастацтва. Так, напрыклад, нідзе ў свеце не стваралі з саломкі манументальныя творы для царкоўных інтэр’ераў — царскія брамы, якія выраблялі сялянскія майстры ў пачатку ХІХ стагоддзя на Заходнім Палессі.
Далей
Абыдзённы рытуал. Абыдзённыя тканіны і крыжы
Абыдзённы рытуал — выраб тканіны з лёну ад пачатку і да канца (ад прадзення нітак да выткання яе на кроснах) цягам рытуальнага часу — ад усходу да захаду сонца ці ноччу — ад захаду да ўсходу, а таксама выраб і ўсталяванне абыдзённых крыжоў. Рытуал адносіцца да найархаічных звычаяў традыцыйнай культуры беларусаў. Галоўнымі прычынамі, якія выклікалі абыдзённы рытуал, былі эпідэміі, эпізаотыіі, засуха, вайна, і ён быў скіраваны на іх магічнае пераадоленне. Актуалізацыя старажытнага рытуалу адбывалася ў найбольш крызісныя моманты, якія пагражалі існаванню вясковага соцыуму ці пры небяспецы для жыцця членаў адной сям’і/роду.
Храналагічнай межай існавання рытуалу на Беларусі з’яўляецца перыяд Другой сусветнай вайны, калі да яго як сродку пазбаўлення вёскі ад пагрозы знішчэння нямецкімі акупантамі, абярэгу тых, хто ваяваў у дзеючай арміі, масава звярталіся ў беларускіх вёсках. У вёсках і цяпер жывуць жанчыны, якія ў дзяцінстве ўдзельнічалі ў рытуале, і тыя, хто памятае аб ім з расказаў старэйшых жанчын. Сведчанні аб рытуале, якія яшчэ магчыма сабраць, з’яўляюцца вельмі каштоўнымі для вывучэння семантыкі і функцый архаічнага абыдзённага рытуалу, а таксама маюць вартасць дакументаў вуснай гісторыі.
Далей
Рашалі ўсёй сям’ёй!
Зазірніце ў “Куфар” — не пашкадуеце: у ім, як і раней, — новыя творы-кампазіцыі нашых шашачных кампазітараў. Іх больш, чым звычайна, а гэта стымул для творчасці нашых аматараў. Цяпер па парадку.
Далей
Архіў
“Абдымаю. Ваш В. Быкаў”
У асабістым архіве старшыні Мінскага таварыства рускай культуры “Русь” Генадзя Уласава зберагліся 10 лістоў Васіля Быкава. Я сустрэлася з Генадзем Іванавічам і папрасіла распавесці, як завязалася ягоная перапіска з нашым вялікім пісьменнікам. Акурат у гэтыя чэрвеньскія дні мы прыгадваем яго, разгортваем старонкі ягоных кніг: 19 чэрвеня — дзень нараджэння В.Быкава, а дзень яго адыходу — 22 чэрвеня. Дарэчы, 22 чэрвеня 2003-га, калі Васіля Уладзіміравіча не стала, была таксама нядзеля, як і 22 чэрвеня 1941-га...
Падчас маёй сустрэчы з дырэктарам Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганнай Запартыка я даведалася, што 20 сакавіка 2007 года Г.Уласаў перадаў лісты В.Быкава на дзяржаўнае захаванне.
Далей
Культпрасветработа
Прыпяць чакае палескіх рабінзонаў
Палескім рабінзонам у Ляскавічах можа стаць любы вандроўнік — хоць з Тураўскага хутара ці Мінска, хоць з Расіі ці Амерыкі. Гэта на самой справе вельмі выгадны бізнес.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |