Свежы нумар
Мастыхін
Эфект прысутнасці ў стылі рэтра
У Гомельскай карціннай галерэі Гаўрылы Вашчанкі ў гэтыя дні праходзіць юбілейная персанальная выстаўка члена Беларускага саюза мастакоў Віталя Дзенісенкі.
Далей
Патрыятызм, народжаны ў “Квецені”
Духоўны сын славутага жывапісца-педагога Сяргея Каткова Алесь Квяткоўскі ўсё больш упэўнена заяўляе аб сабе як майстры лірычнага партрэта, нацюрморта, лірычнага пейзажа.
Суровыя змрочныя колеры, жорсткія лініі, характэрныя для ранніх партрэтаў, змяніліся мяккім лірызмам, паэтычнасцю, глыбінёй распрацоўкі характаруі філасофіяй веры ў позніх палотнах — “Мае жанчыны”, “Толікава стайня”.
Далей
Сага пра Мінск
У “Пераходнай галерэі” Нацыянальнага мастацкага музея РБ адкрылася выстаўка графікі Анатоля Тычыны за перыяд з 1920-х па 1980-я гады.
Далей
Соцыум
Дыскатэкі выступілі супраць нездаровага ладу жыцця
Упершыню мне давялося хадзіць на дыскатэкі не для таго, каб танчыць, адзначаць тую ці іншую падзею, сустракацца з сябрамі, “смакаваць” новы дыскапраект, а — каб ацэньваць дыскатэчную сутнасць збоку. Мяне запрасілі ў склад журы гарадскога агляду-конкурсу праграм сталічных дыскатэк і клубаў “Моладзь — за здаровае жыццё”. Ну як тут не пагадзіцца, каб журналісцкім вокам паглядзець на тое, чым паспрабуюць зацікавіць моладзь арганізатары дыскатэчных праграм, як яны здолеюць пераканаць пакаленне “next” кінуць курыць і не злоўжываць алкаголем? Цягам двух месяцаў была ў мяне магчымасць параўноўваць праграмы сталічных дыскатэк і прымяраць іх дзейнасць на сябе. У выніку і з’явіўся гэты матэрыял.
Далей
На “авансцэне” і ў “мізансцэнах”
29 мая ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Янкі Купалы прайшоў VII з’езд грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз тэатральных дзеячаў”. Аляксей Дудараў, які ўзначальваў аб’яднанне тры пяцігодкі запар, амаль адзінагалосна (1 голас — супраць) быў зноў абраны старшынёй БСТД.
Далей
Адміністратар па “захапленні тэатрам”?
Усім нам, хто хоць нейкім чынам звязаны з тэатрам, вядомы такія пасады, як дырэктар тэатра, галоўны рэжысёр, кампазітар, мастак па касцюмах, грымёр. Вядомы ўжо толькі таму, што яны заўсёды на слыху. А вось імя кіраўніка літаратурна-драматычнай часткі тэатра надзвычай рэдка фігурыруе публічна, а між тым працы ён выконвае шмат. Гэта пацвярджае і Палажэнне аб літаратурна-драматычнай частцы, падрабязна разгледзеўшы якое, яшчэ раз пераконваешся, што гэта фігура магічная: усё ведае, на ўсё здатная, нават паўплываць сваім меркаваннем на рэпертуар тэатра. Сапраўдны аўтарытэт! Аднак пасля расповедаў непасрэдна саміх літдрамкіраўнікоў і асабістых назіранняў, складваецца іншае ўражанне.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае! "К" інфармуе
Дзесяты пройдзе ў Мінску
Расію і Беларусь лучаць непасрэдныя стасункі між творцамі, сумесныя фестывалі і творчыя праекты ў рамках Саюзнай дзяржавы, — зазначыў галоўны спецыяліст упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Купрыенка падчас “круглага стала” з цыкла “Беларусь — Расія”. Мерапрыемства пад назвай “Развіццё культурнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі: аб рэалізацыі творчых праектаў і праграм Саюзнай дзяржавы. Вынікі і перспектывы Тэлевізійна-тэатральнага фестывалю “Ажыўшая казка” прайшло 14 чэрвеня ў Грамадскім прэс-цэнтры Дома прэсы.
Далей
Яскравыя Дні
У іх межах адбыліся сустрэчы мэра Масквы Юрыя Лужкова, які ўзначальваў урадавую дэлегацыю, з Прэзідэнтам нашай краіны Аляксандрам Лукашэнкам, прэм’ер-міністрам РБ Сяргеем Сідорскім, кіраўніцтвам Мінска. Прайшоў шэраг “круглых сталоў” па пытаннях супрацоўніцтва ў розных сферах, шырока разгарнулася культурная праграма.
Далей
“… Як многа ў гэтым гуку”
Гала-канцэрт зорак расійскай эстрады, што адбыўся ў Палацы спорту ў межах Дзён Масквы ў Рэспубліцы Беларусь, стаўся сапраўдным вечарам сяброўства. Госці шчыра дэманстравалі сваю дружбу з беларускай мовай і культурай, а гледачы спявалі разам з зоркамі.
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Памаладзець з паэзіяй і песняй
Літаральна праз некалькі гадзін, позна ўночы, завершыцца ІХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна — 2007”, прысвечаны 125-годдзю народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Далей
Кіно і тэатр
Свае і чужынцы
7 чэрвеня ў памяшканні Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” адбыўся прэм’ерны паказ стужкі Марыі Мажар “Ворагі”. Фільм быў створаны сумеснымі намаганнямі нашай кінастудыі і ГАА ТВА “Рок”.
Гэты праект выклікае вялікую цікавасць не толькі таму, што падзеі стужкі разгортваюцца ў Беларусі ў час акупацыі, але і з тае прычыны, што рэжысёр і аўтар сцэнарыя Марыя Мажар — таксама наша зямлячка, для якой гэтая карцінастала прафесійным дэбютам.
Далей
Славяне ў пошуках ідэі для Мельпамены
Сучасны тэатр можа ўсё! Часіны, калі ў тэатральнай творчасці палёт фантазіі абмяжоўваўся пэўнымі нормамі, забаронамі, агульнапрынятымі традыцыямі і г. д., мінавалі. Сёння адзіным абмежавальнікам для творцы з’яўляецца хіба што яго ўласная фантазія. І ў калейдаскопе “прапаноў”, дзе кожны самавыяўляецца напоўніцу, галоўнае, што шукае для сябе глядач, — думку, ідэю, з якой звяртаецца да яго тэатр: што творца можа сказаць яму сёння пра сябе і пра свет. Думаецца, менавіта пошук гэтай тэатральнай ідэі стаўся і своеасаблівым “падтэкстам” Маскоўскага міжнароднага фестывалю камерных тэатраў і спектакляў малых форм “Славянскі вянец”, які вось ужо дзевяты раз прайшоў на пачатку чэрвеня ў Маскоўскім драматычным тэатры на Пяроўскай. Заснавальнікамі фестывалю з’яўляюцца Камітэт па культуры Масквы і Міжнародная асацыяцыя камерных і малых тэатраў. І сёлета ў праграме фестывалю прынялі ўдзел дзесяць тэатральных калектываў з пяці славянскіх краін: Расіі, Беларусі, Украіны, Чэхіі і Сербіі.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Еўрапейскі ўзровень!
“Сельскі гонар” П.Масканьі — адна з тых опер,існаванне якіх на беларускай сцэне можна акрэсліць як уваскрэсенне forever: знікнуўшы з афіш, яна тут жа адраджаецца нанова. Упершыню яна была паказана ў Мінску ўлетку 1892 года трупай антрэпрэнёра І.Шумана, усяго толькі праз два гады пасля яе прэм’еры ў Італіі, а яшчэ ў cнежні 1903 — студзені 1904 гг. італьянскай гастрольнай трупай Ф.Кастэлана, прычым дырыжыраваў сам аўтар, а тэатральны аркестр пашырыўся за кошт мясцовых прафесіяналаў і аматараў. Чым не Еўропа?
Далей
Гістарыёграф
За тысячы гадоў да Салігорска…
Больш за 13000 экспанатаў сабралі супрацоўнікі Салігорскага краязнаўчага музея. Сярод іх ёсць калекцыя “Археалогія”, у якую ўваходзяць больш за 500 прадметаў.
Далей
Тайна медальёна Францішка Ксаверыя
“Медальён!” — ускрыкнула студэнтка Люба Карповіч і хутка пабегла да мяне, кіраўніка археалагічнай практыкі. І сапраўды, на яе далоні ляжаў медальёнчык, пакрыты зялёнай плёнкай вокіслу.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры Суботнія сустрэчы
Дзяніс КУР’ЯН: “Мае кампрамісы — эканамічнага кшталту”
Імя тэлежурналіста Дзяніса КУР’ЯНА пасля сёлетняга “Еўрабачання”, мяркую, стала вядомым кожнаму беларусу. Між тым, сённяшні госць “К” — аўтар не толькі выслоўяў, што ўвайшлі ў гісторыю журналісцкіх “перлаў” (“трыццацігадовы Гары Потэр” і “карэйскі хлопчык” — такімі мянушкамі Дзяніс “адарыў” пераможцу “Еўрабачання” сербскую спявачку Марыю Шэрыфавіч), але і шэф-рэдактар эканамічнага аддзела АТН, вядучы праграмы “Дзелавое жыццё” і сааўтар многіх дакументальных відэастужак, некаторыя з якіх можна смела аднесці да адносна новага стылю журналістыкі, вынайдзенага Леанідам Парфёнавым, — “infotainment” — “інфармаваць, забаўляючы”.
Увогуле, выкарыстоўваючы словы легендарнага Іллі Кургана, пра Дзяніса Кур’яна можна сказаць наступнае: “Бачна, што гаворыць Ча-ла-век”. У ягоных рэпартажах адчуваецца паважнае стаўленне да гледача, і, разам з тым, — уласная цікавасць да “прадмета размовы”. Аднак чамусьці “чалавечы фактар” Дзяніс быццам прыхоўвае за прафесійнымі тэрмінамі.
Далей
Твой стыль
Самы адказны выбар
Жартуюць, што для вяселля трэба карпатліва і дакладна выбраць толькі дзве рэчы — жаніха і сукенку. Чым бліжэй надыход свята, тым больш складанай часткай аказваецца менавіта апошняе. У дзевяностыя гады, не кажучы ўжо пра папярэднія дзесяцігоддзі, з выбарам сукенкі было значна прасцей — бралі белае і самае прыгожае. Сёння, калі вясельныя аксесуары сталі паўнавартасным бізнесам, які прапануе шырокі спектр тавараў, выбраць модную, арыгінальную, якасную сукенку, якая была б да твару і адпавядала самаму патрабавальнаму густу, не так і лёгка. Аднак, калі разабрацца ў вясельнай модзе і эстэтычных правілах, шопінг нявесты ў выбары самай урачыстай сукенкі ў жыцці ператворыцца з разгубленасці ў прыемны адпачынак.
Далей
Фестывалі
Саракавыя Зарніцы над Браславамі
… Усё-ткі нездарма кажуць: лепш адзін раз пабачыць, чым сто разоў пачуць. Ужо колькі раз даводзілася чуць дый чытаць у розных крыніцах пра запаветны край — Браслаўшчыну, а ўсё роўна мясціна гэтая літаральна ашаламіла прыгажосцю і нібы разлітым у тутэйшым паветры блаславёным спакоем.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
“Карагод наш пастаўскі – ён усіх зачараваў...”
Паветра ў Паставах пахне рэчкай Мядзелькай, маленькай рыбкай сяляўкай, жоўтымі гарлачыкамі і ярка-чырвонымі лілеямі, завезенымі сюды не так даўно ад ксяндза Булькі...
Цымбалы і гармонікі гучаць паўсюль. Музыка і песні з розных краёў дапамагаюць забыцца нават на агністае сонейка. Нічога, акрамя музыкі! Увесь гарадок — у імправізаваных сцэнах. У цэнтры Паставаў — самая вялікая і сучасная, на ёй з камфортам выступае маэстра Міхаіл Казінец з Нацыянальным акадэмічным народным аркестрам імя І.Жыновіча. А ў Доме культуры некалькі гадзін запар ідзе традыцыйны конкурс “Хто каго?”. У парку ўдзельнікі фестывалю даюць гала-канцэрт, які завяршае заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, ансамбль народнай музыкі “Бяседа” пад кіраўніцтвам Леаніда Захлеўнага.
Далей
Культпрасветработа
Не трэба нам бераг турэцкі
Гэты куточак Віцебшчыны — унікальны. Не па ўрадлівасці глебы, а па харастве прыроды і багацці гісторыка-культурнай спадчыны. Ледзь не 70 працэнтаў тэрыторыі Расонскага раёна займаюць лясы. Дзве сотні азёраў і рэчак — як дыяменты ў аправе старасвецкіх бароў. Таму праект развіцця сельскага турызму назвалі тут “Блакітныя каралі Расонаў”. Маршрут злучыў два мясцовыя заказнікі — Чырвоны Бор і Сіньшу, уключыў не толькі прыродныя, але і культурна-гістарычныя адметнасці. Ініцыятыву старшыні Расонскага райвыканкама Пятра Пяткевіча падхапілі работнікі мясцовага аддзела культуры і ўладальнікі сялянскіх сядзіб. А 9 — 10 чэрвеня ў вёсцы Забор’е прайшлі трэці фестываль сельскага турызму “Заборскі фэст”, святы паляўнічых і рыбакоў, а ў час семінара-лабараторыі быў абагульнены раённы досвед турызму, назапашаны за тры гады.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |