Свежы нумар
Мастыхін
Васіль Касцючэнка: “Думаю пра дзень заўтрашні...”
— Прэмія, якую мне ўручыў Кіраўнік дзяржавы, — гэта, на мой погляд, доказ таго, што беларускія мастакі сярэдняга пакалення, да якіх прылічаю і сябе, з годнасцю працягваюць развіваць наша нацыянальнае выяўленчае мастацтва і робяць пасільны ўнёсак у духоўнае адраджэнне краіны.....
Далей
“Жыццясны” Пятра Багданава
“Жыццясны” — менавіта такую назву атрымала выстаўка беларускага жывапісца Пётры Багданава, якая праходзіць у адным з найпрыгажэйшых куткоў Беларусі — Лагойску. Дарэчы, менавіта тут нарадзіўся і вырас мастак, упітаўшы ў сябе ўсю непаўторнасць і вобразнасць роднага краю.
Далей
Яго несціханая песня
Аляксандр Гайлевіч. Таленавіты гомельскі мастак, паэт-лірык. Родам з Міёршчыны,
краю Браслаўскіх блакітных азёр. Ягоная палітра — гэта гама жывых фарбаў, пейзажы — несціханая песня, якая звініць меладычнасцю і нясе мілы напеў пра родны край. Асноўныя матывы яго палотнаў — водгулле і святло палёў, лясоў, лугоў, рэчак…
Далей
Майстра шрыфта
У віцебскім Цэнтры сучаснага мастацтва прайшла юбілейная выстаўка знакамітага
графіка Рыгора Клікушына, прысвечаная яго 85-годдзю.
Далей
"К" інфармуе
Творчыя дары лаўрэатаў
8 студзеня ў Палацы Рэспублікі адбылося ўрачыстае ўручэнне прэмій “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за 2006 год. Лепшыя працаўнікі на ніве духоўнай, чые справы і творы заслужылі
ўсеагульнае прызнанне, атрымалі высокія ўзнагароды асабіста ад Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. У цырымоніі ўзнагароджання браў удзел таксама Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Далей
15 тысяч канцэртаў для выбаршчыкаў
У нядзелю, 14 студзеня, у рэспубліцы пройдуць выбары дэпутатаў мясцовых саветаў.
У культурніцкім забеспячэнні гэтай важнай дзяржаўнай падзеі прымуць удзел больш
за 25 тысяч клубных фармаванняў самых розных устаноў, што знаходзяцца ў сістэме Міністэрства культуры Беларусі.
Далей
Форум: гаворым пра актуальнае!
Студэнты галасуюць датэрмінова
Актыўна ідзе датэрміновае галасаванне на выбарчым участку №3 Чыгуначнай выбарчай акругі Кастрычніцкага раёна сталіцы.
Далей
Міжнародная уверцюра
Учора ў Брэсце завяршыўся ХІХ Міжнародны фестываль “Студзеньскія музычныя вечары”. На працягу чатырох дзён ён збіраў на сцэне Брэсцкага абласнога тэатра драмы і музыкі інструменталістаў Кітая, Іспаніі, Італіі, Польшчы, Нідэрландаў, Расіі, Украіны, Беларусі.
Далей
Свята ў Песках
Выбары дэпутатаў у мясцовыя саветы ў Бярозаўскім раёне, паведаміў нам начальнік аддзела культуры Бярозаўскага райвыканкама Антон Барашка, пройдуць, як і заўжды, пры
самай актыўнай падтрымцы і работнікаў культуры, і ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці Бярозаўшчыны. “Усё будзе зроблена для таго, каб людзі ў гэтую нядзелю прыйшлі на выбарчыя ўчасткі са святочным настроем, выканалі свой грамадзянскі абавязак і насычана, цікава правялі выхадны дзень”, — зазначае Антон Антонавіч…
Далей
Праекты развіцця: культура рэгіёнаў
Музычная сцэна — зборачны цэх
Учора Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста
рэспублікі, прафесара Міхаіла Фінберга выступіў перад працаўнікамі Беларускага аўтазавода ў Жодзіне. Канцэрт адбыўся не ў ДК, а літаральна “на рабочым месцы” машынабудаўнікоў падчас іх абедзеннага перапынку — у зборачным цэху.
Далей
“Шахматы” ў музеі
Сёлета праграма шведска-беларускага культурнага супрацоўніцтва распачнецца ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. 18 студзеня ў памяшканні галерэі адбудуцца дзве відэа інсталяцыі — “Шахматы” Магнус Бэртаса і Дзмітрыя Плакса і “Грошык за твае думкі” Дрора Файлера і Гунілы Шольд Файлер. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Пасольстве Швецыі ў Мінску паведаміла каардынатар праграм Аддзялення Пасольства Алена Касько.
Далей
Насценная згадка пра мастака
Ці часта мы звяртаем увагу на мемарыяльныя дошкі на мурах будынкаў? Убачыўшы днямі ў Віцебску на сцяне “сіняга дома” (гэтак яго завуць усе віцябляне, таму што некалі ён сапраўды меў такі колер) барэльеф у гонар мастака Юрыя Пэна, першага настаўніка Марка
Шагала, я не адразу ўцяміла, што яшчэ зусім нядаўна гэтай дошкі тут не было. Чытаю: “Мастак, педагог Ю.М. Пэн жыў і працаваў з 1897 па 1937 у доме на гэтым месцы”. І загадкавы подпіс унізе: “Агікбел 2006”. Значыць, з’явілася гэтая дошка тут і сапраўды нядаўна. “А хто такі гэты “Агікбел”, — пацікавілася я ў скульптара Валерыя Магучага. І ён
адказаў, што мемарыяльную дошку Пэну рабілі скульптары Іван Казак і Аляксандр Гвоздзікаў.
Далей
Соцыум: праблемны аспект культуры
Палажэнне аб галіновым фізкультурна-спартыўным клубе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Глава І Агульныя палажэнні. Глава 2 Асноўныя задачы і функцыі. Глава 3 Структура Клуба
Далей
Соцыум
Замовім слова аб культуры
Кажуць, там, дзе дзеляць грошы, аб культуры забываюць. Але ж без грошай і культура
не можа існаваць. У сувязі з гэтым уяўляецца важным больш пільна зірнуць на сітуацыю з падтрымкай сферы культуры і яе работнікаў фінансавымі органамі краіны.
Далей
Максіма маладых
Срэбны колер яго Беларусі
Сустрэцца з ім на ўзбярэжжы Сожа, на жаль, не было магчымасці. Але ён так маляўніча расказваў пра свае родныя мясціны, што мне падавалася, быццам інтэрв’ю праходзіць менавіта там. З маладым мастаком Антонам ВЫРВА я пазнаёміўся на вернісажы ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”. Яго работы былі выстаўлены разам з працамі іншых стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. Карціны Антона мне падаліся класічна арыгінальнымі, праз адценні цёмнага мастак паказвае святло. Ды і сам ён чалавек светлы, а сваёй творчасцю сцвярджае дабро і прыгажосць.
Далей
Prof-партфоліа:досвед прафесіяналаў у культуры На людным месцы
Самародак зямлі Палескай
На старажытнай Пінскай зямлі працуюць цудоўныя, творчыя людзі, якія на працягу многіх
гадоў перадаюць сваё майстэрства вучням — удзельнікам мастацкіх калектываў. Адзін з
прыкладаў гэтага — работа Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь “Палескія зоры” Пінскага ГДК і яго кіраўніка Міхаіла Васільевіча Цурканава.
Далей
Гарадзец стане аграгарадком
Летась у Шклоўскім раёне здадзена чатыры аграгарадкі. Сёлета ім стане і вёска “Гарадзец”.
Далей
“Пахаванне Стралы” — культурная каштоўнасць
Мінулы год стаў досыць плённым для работнікаў культуры Веткаўшчыны.
Далей
ART-блог: беларускае мастацтва
Быць першым па-гарадзенску!
Выстаўка-конкурс калекцый традыцыйных беларускіх рамёстваў і сучасных вырабаў народнага мастацтва “Традыцыі і сучаснасць” прайшла напрыканцы мінулага года ў музеі Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.
Далей
Гістарыёграф
Збіральніца нясвіжскіх скарбаў
А што ёсць скарб? Пэўна, не толькі грошы, ювелірныя вырабы, шыкоўная мэбля, карціны і кнігі, якіх так шмат мелася калісьці ў Нясвіжскім замку. Скарб — гэта яшчэ і веды, гістарычная памяць.
Далей
Старая ратуша
Летась споўнілася 410 гадоў нясвіжскай ратушы, самай старой з тых, што захаваліся на Беларусі. У горадзе ўжо прывыклі бачыць яе адноўлены будынак. Здаецца, так было заўсёды, але, перабіраючы фотаздымкі, зробленыя яшчэ некалькі гадоў таму, узгадваеш, што ратуша даўно не была такой велічнай і прыгожай, як зараз. Яе магутныя сцены, стромкая вежа, моцныя цяжкія дзверы, выцягнутыя аконныя праёмы— усё гэта робіць будынак
адметным у архітэктуры горада. І як у фільмах пра рыцараў, уяўляецца старадаўняя ратушная плошча з людскім гоманам, пошчакам капытоў, гукамі вяшчальных труб.
Далей
Суботнія сустрэчы
Эдэм, які паўстаў з пекла
Тут вялізны статак дзікоў пасецца, амаль не зважаючы на нацэленыя кінакамеры, з-пад колаў аўтамабіля выпырхваюць птушаняты цецерукоў, удзень выходзяць карміцца бабры і барсукі, а на сцежцы сустракае пільным паглядам-выклікам воўк. Чалавеку ясна даюць зразумець: на гэтай тэрыторыі ён больш не гаспадар, а выпадковы госць. Эдэм дзікіх жывёл, які паўстаў з радыеактыўнага пекла, адкрыўся кінарэжысёру, сцэнарысту, біёлагу Ігару Бышнёву і кінааператару Паўлу Зубрыцкаму. Навукова-папулярны відэасерыял “Чарнобыльскія джунглі. 20 гадоў без чалавека” — найбольш уражальны з усяго знятага гэтым вядомым калектывам “Белвідэацэнтра”. За стварэнне серыяла Ігар Бышнёў і Павел Зубрыцкі атрымалі спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне культуры і мастацтва 2006 года. Ужо на наступны дзень пасля атрымання высокай дзяржаўнай узнагароды Ігар БЫШНЁЎ з ранку да позняга вечара займаўся ў тэлерадыёкампаніі “Мір” мантажом новага фільма пра беларускую прыроду. У кароткай паўзе ён і даў інтэрв’ю для “Культуры”.
Далей
Кніга пра маці
Прэзентацыя кнігі “Мама, маці, матуля…”, што выпушчана ў свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура” напрыканцы Года маці, адбылася 5 студзеня ў Грамадскім прэс-цэнтры Дома прэсы. Выданне унікальнае не толькі цудоўным паліграфічным выкананнем, але і зместам. У кнізе сабрана больш за дзвесце вершаў, прысвечаных маці, сярод аўтараў якіх не толькі нашы класікі Янка Купала, Якуб Колас, Максім Танк, Аркадзь Куляшоў, Пімен Панчанка, але і пісьменнікі-сучаснікі Раіса Баравікова, Мікола Маляўка, Алесь Бадак, Віктар Шніп, Мікола Мятліцкі, Людміла Рублеўская…
Далей
Кiно i тэатр
Літоўскі транзіт
“Выратаванне тапельцаў — справа саміх тапельцаў”, — пісалі калісьці Ільф і Пятроў.
Але, па ўсім відаць, што ў выпадку з беларускім тэатрам працэс самавыратавання ідзе
сёння надзвычай марудна, без аніякіх пробліскаў.
Далей
“Паралельны” Чэхаў
Нягледзячы на сваю назву і адмысловасць колішняга статуса тэатралабараторыі, сёння Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі практычна страціў імідж “кузні айчыннай п’есы” і паступова ператвараецца ў звыклы рэпертуарны тэатр з яго будзённымі клопатамі пра запаўняльнасць залы і платныя паслугі. Смуткуючы аб немагчымасці весці нармальную лабараторную дзейнасць і займацца развіццём-прасоўваннем твораў айчынных драматургаў, як гэта некалі задумвалася і было, і ў рэпертуарнай палітыцы тэатр свядома адыходзіць ад фарміравання афішы адно толькі з беларускіх назваў. Напачатку “іншанацыянальныя” пастаноўкі фігуравалі ў афішы ў рамках праекта пад умоўнай назвай “Сучасная драматургія краін свету на эксперыментальнай сцэне”, потым — без усялякіх
каментарыяў. Маўляў, не варта замыкацца і абмяжоўваць сябе адной-адзінай, нават самай высакароднай ідэяй, неабходна спрабаваць выходзіць на новыя ўзроўні...
Далей
Культпрасветработа
Мюзікл як форма клубнай работы
Уласна, з тынкоўкі мы і пачнём дзяліцца ўражаннямі. У ранейшыя часы існавала завядзёнка, паводле якой сцены Дамоў культуры чамусьці мелі пануры шэры колер, а іх інтэр’еры былі вытрыманы ў яшчэ больш змрочнай гаме. Відавочна, святочнага настрою тым, хто пераступаў парог ДК у спадзяванні на свята душы, такая акалічнасць зусім не дадавала.
Далей
Якасць асфальту як праява культуры
У тым, што выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў, якія пройдуць на Беларусі 14 студзеня, маюць да культуры непасрэднае дачыненне, сумнявацца не выпадала. Хаця б таму, што выбарчыя ўчасткі, датэрміновае галасаванне на якіх пачалося акурат у дзень нашай вандроўкі па Пружаншчыне, нярэдка месцяцца менавіта ва ўстановах культуры. Іх нам давялося бачыць і ў Навасёлкаўскім СДК, і ў Ружанскай школе мастацтваў.
Далей
Самы прыгожы храм у свеце
Геаграфічнае месцазнаходжанне гэтага храма дарэмна шукаць у энцыклапедыях. Любы знаўца архітэктуры, пачуўшы такое пытанне, хіба разгублена пацісне плячыма. Затое адказ на яго ведае жыхарка вёскі Смаляніца Паліна Іванаўна
Далей
Рамантычная прыцягальнасць руін
Добрая асфальтавая дарога вядзе праз гушчэзны лес. Без пярэрваў ён цягнецца ажно дваццаць з гакам кіламетраў. Гэта Ружанская пушча, дзе яшчэ і дагэтуль нярэдкія сустрэчы з ласямі альбо ваўкамі. Недарэмна, што ва ўсе часы яна прыцягвала аматараў палявання.
Далей
Твой стыль
Каці Пушкаровай і не снілася
Ужо 15 гадоў газета “Культура” рупіцца пра ўнутраную прыгажосць свайго чытача і толькі зрэдку звяртаецца да яго знешняй красы. Але з гэтага нумара “К” адкрывае новую рубрыку — “Твой стыль”. Па-першае таму, што апошнімі гадамі беларусы сталі актыўна цікавіцца модай і думаць пра ўласны стыль; па-другое таму, што гармонія душы і цела па-ранейшаму актуальная; а па-трэцяе, гэта таксама культура і мастацтва — працаваць над уласным іміджам. А пакуль уся краіна чакае тэлевізійнай метамарфозы Каці Пушкаровай, якая
павінна ператварыцца з “непрыгожай” у бізнес-вумен, мы накіруем свае эстэтычныя памкненні менавіта да дзелавога стылю, такога простага вонкава і патрабавальнага па
сутнасці.
Далей
Паўтараметровы сімвал
“Лювуа, што гэта за дзіўныя хустачкі, якія павязаны на шыях коннікаў? Яны мне падабаюцца, паклапаціся, каб заўтра ў мяне быў тузін такіх самых!” ...
Далей
Элегантна— калі вока не рэжа
Выдатны прыклад дзелавога стылю нам прадстаўляюць з тэлеэкранаў вядучыя АТН Белтэлерадыёкампаніі. Іх усіх, дарэчы, ужо даўно апранае вядомы дызайнер Аляксандр
ВАРЛАМАЎ, які даў нам некалькі дзелавых парад.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |