Ручнік: лакальныя асаблівасці ручнікоў — выкарыстанне ў абрадах і мастацкія традыцыі

№ 21 (787) 26.05.2007 - 01.06.2007 г


Ручнікмаркіраваная арнаментам, колерам і іншымі сродкамі выразнасці тканіна, якая выконвае важныя рытуальна-сімвалічныя функцыі ў абрадах; кавалак палатна для ўтылітарнага выкарыстання. Па прызначэнні ручнікі бываюць: утылітарна-бытавыя; абрадавыя (радзінна-хрэсьбінныя, вясельныя, пахавальныя); рытуальныя (штодзённыя); аброчныя; святочна-дэкаратыўныя.
У залежнасці ад прызначэння і функцыі ручнікі маюць розныя назвы. Ручнікі ўтылітарныя паўсюдна на Беларусі называюцца ўціральнік”, “уцірач, “уцірка”, а таксаматрапкач”, “скарач”, “брэндзал”, “патрэпнічак, надзёжнік; абрадавыянабожнік, ручнік, намітка”, “падарак”, “падножнік”. Злучанасць гэтай рэчы з абразамі, з чырвоным кутом адлюстравана ў лакальных назвах: набразнік”, “абразны ручнік”, “накутнік”, “багавік”, “завеска”, “плат”, “платок”, “набожны платок.
Ручнікі, прызначаныя для святочна-дэкаратыўнага ўпрыгожання інтэрера, называюць проста ручнікамі. Ручнікі маюць разнастайнае лакальнае шматаблічча, зяўляюцца выразнымі этнакультурнымі паказчыкамі адметных рыс традыцыйнай культуры беларусаў. Традыцыйны тып ручніка бытаваў на пэўнай тэрыторыі і адрозніваўся ад ручнікоў іншых мясцовасцей. Асаблівасці лакальных тыпаў ці варыянтаў ручнікоў выяўляюцца ў разнастайнасці іх мастацка-тэхналагічнага вырашэння, характары выкарыстання ў абрадах і аздабленні імі покуці. У наш час лакальныя мастацкія традыцыі вырабу ручнікоў нівеліруюцца, уніфікуюцца, ці ўвогуле прыпыняецца іх мясцовае выкананне. Традыцыйныя тканыя або вышытыя ручнікі заступаюць месца ручнікам прамысловай вытворчасці, надрукаваным на палатне ці вышываным на машыне. Але і сёння ручнікі шмат ў якіх мясцовасцях захоўваюць свае мастацкія асаблівасці, працягваюць удзельнічаць у сямейных і каляндарных абрадах.
Метадычныя парады па зборы матэрыялу аб лакальных асаблівасцях беларускіх ручнікоў:
1. Падрыхтоўка да даследавання лакальных традыцый.
Вывучэнне музейных збораў ручнікоў вашай мясцовасці (раённы краязнаўчы музей, музей вёскі, школьны гісторыка-этнаграфічны музей, этнаграфічныя куткі пры сельскіхбібліятэках, дамах культуры і клубах).
Знаёмства з літаратурай аб беларускіх ручніках (гл. спіс літаратуры).
2. Апытанне інфармантаў.
Асноўную інфармацыю аб абрадавым выкарыстанні ручніка можна атрымаць шляхам апытання жыхароў вёскі, пераважна жанчын.
Запытайцеся ў суразмоўцаў, ці захаваліся ў іх сем’ях старадаўнія вясельныя ручнікі, якія належалі маці, бабулі. Дату стварэння ручніка магчыма ўдакладніць, распытваючы пра факты біяграфіі жанчыны, якая яго зрабіла (калі яна нарадзілася, выйшла замуж, нарадзіла першае дзіця). Часта захоўваюць традыцыйныя ці “колішнія” ручнікі для пахавання — “на смерць”. Спытайце пра іх, папрасіце паказаць. Калі атрымаеце дазвол, сфатаграфуйце гэтыя ручнікі.
Зафіксуйце мясцовы слоўнік назваў, якія тычацца самога ручніка, згодна з яго прызначэннем, матэрыялам, тэхнікай выканання, узорам, элементамі арнаменту і інш.
Зрабіце фотаздымкі, малюнкі спосабу размяшчэння ручнікоў у хатніх інтэр’ерах: на абразах у покуці, на рамках з фотаздымкамі.
Лакальныя традыцыі вырабу і абрадава-сімвалічнага ўжывання ручніка трэба разглядаць як традыцыі, зменлівыя ў часе, падпарадкаваныя сацыяльна-гістарычным і гаспадарча-эканамічным трансфармацыям ва ўмовах жыцця селяніна. Таму трэба высветліць, як змяняліся традыцыі абрадавага выкарыстання ручніка, напрыклад, у перыяд калектывізацыі сельскай гаспадаркі, пасля вайны, у наш час.Удакладніце, у якіх абрадах у наш час неабходны ручнік.
3. Ручнікі ў мясцовай царкве.
Зафіксуйце, з дазволу святара, ручнікі, якімі ўбраны абразы. У цэрквах збіраецца некалькі камплектаў ручнікоў, якія мяняюць на вялікія святы, — Ражджаство і Вялікдзень. Выкажыце просьбу паказаць ручнікі, якія ў дадзены момант не вісяць на абразах.
Звярніце ўвагу на розны характар выкарыстання ручніка ў хатнім і царкоўным / касцёльным інтэр’еры ў вернікаў праваслаўнай і каталіцкай канфесій.
4. Параўнанне мясцовых ручнікоў з ручнікамі іншых мясцовасцей.
Лакальная традыцыя ручнікоў можа існаваць у межах адной вёскі ці ахопліваць некалькі суседніх вёсак.
Вызначэнню межаў лакалізацыі пэўнага тыпу ручніка дапаможа высвятленне наступных пытанняў: да якога прыходу / парафіі адносіліся жыхары вёскі, ці меліся шлюбныя сувязі з іншымі вёскамі?
Прапануйце вясковым інфармантам адказаць на пытанне — ці адрозніваюцца мясцовыя ручнікі ад тых, што распаўсюджаны ў іншых мясцовасцях? Высветліце іх адносіны да ўласнай традыцыі і тое, як яны яе характарызуюць.
Абагульніце ўвесь сабраны матэрыял і параўнайце яго з данымі літаратурных крыніц.
І. Ручнік у сямейнай абраднасці.
Радзінна-хрэсьбінная абраднасць:
ручнік, на які прымалі дзіця пры народзінах;
ручнік, якім адорвалі бабку-павітуху;
ручнікі для адорвання кумы і кума;
спецыяльны ручнічок, якім прыкрывалі дзіця на хрэсьбінах.
Вясельная абраднасць:
знак згоды на шлюб (пры запоінах або заручынах нявеста дарыла ручнік маладому, перавязвала ручніком свата, бутэльку з жытам);
маркер галоўных дзейных асоб — нявесты (ёй завязвалі ручнік на правай руцэ, і яна насіла яго на працягу ўсяго вяселля), маладога (перапаясвалі ручніком), свата і ўдзельнікаў дружыны маладога (перавязвалі ручніком праз правае плячо ці перакрыжоўвалі двума ручнікамі);
маркер яднання, повязі маладога і маладой (станавіліся на адзін ручнік-”падножнік” пры вянчанні ў царкве, іх звязвалі тры разы ручніком ці спецыяльнай падвойнай наміткай — “павівалам”, ці “завівалам”, пакрывалі адным ручніком ці саджалі на “пасад” у покуці на рассцелены на лаве ручнік у доме маладога);пасрэднікпаміж двума родамі, сем’ямі маладой і маладога (ручнікі-”падаркі”, якія раздае маладая, яе маці і дружкі бацькам і сваякам маладога, ці падаркі, якімі абдорваюць маладую родныя маладога);
сімвалічнага пераходу да новага сацыяльнага і сямейнага статуса (маладая ўваходзіць у хату маладога па палатне ці ручніку; сват вядзе на ручніку жаніха на “пасад” перад тым, як той адпраўляецца па нявесту; брат вядзе маладую на “пасад”);
знак прысутнасці маладой у доме маладога і маркер асваення ёй новай жыццёвай прасторы (вешае ручнік-”набожнік” на абразы ў доме маладога, развешвае ручнікі на вокны, па сценах і т. п.);
магічны сродак (маладая цягнула за сабой завязаны на руцэ ручнік або ручнік-”падножнік” у царкве, кааб сяброўкі хутка выходзілі замуж).
Ручнік у пасагу нявесты:
колькасць ручнікоў, падрыхтаваных да вяселля;
хто дапамагаў маладой іх рыхтаваць;
як адбываліся агледзіны пасагу і рукадзелля маладой у доме маладога;
колькі і каму раздавала маладая ручнікоў у якасці вясельных дароў.
Пахавальна-памінальная абраднасць:
знак жалобы па нябожчыку (яго вывешвалі праз вакно);
месца часовага прытулку душы памерлага (ручнік вісеў у доме на працягу 40 дзён), ён спрыяў яе пераходу на той свет, будучы вывешаным праз вакно, паказваў ёй дарогу;
шлях вяртання дамоў продкаў-”дзядоў” у памінальныя дні (ручнік перакідвалі праз вакно, сцялілі ад акна да стала);
пры пахаванні ў дамавіну кладуць ручнік (канцы нярэдка застаюцца звонку): ручнік — як шлях, які злучае гэты і той свет, дарога на той свет, прадмет, які спатрэбіцца нябожчыку на тым свеце, каб уцірацца;
апускаюць труну ў магілу на ручніках, намітках або палатне;
на Радаўніцу завязваюць ручнікі на надмагільныя крыжы і помнікі — род ахвяры памерлым продкам, знак памяці аб іх і ўшанавання.
ІІ. Аброчныя (запаветныя) і штодзённыя ручнікі.
Прыносяць па абяцанні ці запавеце на абракальныя, прыдарожныя і раскрэсныя крыжы, прошчы, святыя крыніцы, святыя дрэвы — ахвяра, дар, сродак усталявання чалавекам кантакту з вышэйшым светам, індывідуальная просьба да Бога.
Выраблялі спецыяльныя аброчныя ручнікі.
Ахвяруюць у царкву ці касцёл, капліцу.
Выраблялі абыдзённікі ў крызісныя сітуацыі (засуха, эпідэмія, вайна, хваробы дзяцей).
ІІІ. Ручнік у чырвоным куце і вясковым інтэр’еры.
Спосабы павешання:
разнастайныя традыцыйныя спосабы павешання ручнікоў у покуці маюць свае рэгіянальныя і лакальныя варыянты (зафіксаваць);
упрыгожваюць рамкі з фотаздымкамі, люстры, маляваныя на шкле абразкі;
развешваюць ручнікі па сценах (“накручнікі”);
развешваюць ручнікі на вокнах;размяшчаюць на спецыяльнай драўлянай палічцы (у каталікоў);
звычай пакідаць ручнік на абразе ў доме, які пакідаюць ці прадаюць другім гаспадарам;
характар святочных ручнікоў і ручнікоў, якія вешалі ў пост (адсутнасць чырвонага колеру);
адрозненне ручніка-”набожніка” ад ручніка для ўпрыгажэння інтэр’ера.
IV. Ручнікі як твор народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Метрычныя характарыстыкі мясцовых ручнікоў:
якой звычайна шырыні рабілі ручнікі;даўжыня ручнікоў рознага прызначэння (набожнікі, уціральнікі, падножнікі, вясельныя падаркі, для перавязвання сватоў).
Матэрыял тканіны:
лён;
бавоўна;
лён + бавоўна (аснова, уток);
куплёная тканіна (паркаль, разрэджаная тканіна тыпу канвы).
Матэрыялы дэкору і іх колер:
чырвоныя баваўняныя ніткі (горынь, забалаць, запалач);
чорныя і сінія ніткі;
белыя баваўняныя ніткі (бель);
рознакаляровыя ніткі (мулінэ, акрыл).
Тэхнікі выканання (запісаць мясцовыя назвы, якія адпавядаюць прынятым у літаратуры):
ткацтва (двухнітовае, чатырохнітовае двухуточнае, у 5, 6 нітоў, васьмінітовае двухточнае, бранае двухуточнае, выбарнае, закладное, ажурнае);
вышыўка (набор ці процяг, двухбаковае шво, перавіць з насцілам, крыжык, лікавая гладзь, адвольная гладзь);
карункі (плеценыя на каклюшках — “клёцках” ці рукамі, вузельчыкавыя карункі тыпу “макрамэ”, вязаныя шыдэлкам, на прутках);
махры;
куплёныя карункі, стужкі і інш.
Форма:
падоўжаная тканіна з роўнымі краямі;падоўжаная тканіна са ступенчатым завяршэннем (ручнікі з “трапкамі” — прышыўнымі кавалкамі тканіны з плеценымі карункамі).
Характар кампазіцыі дэкору:
увесь ручнік затканы палосамі / палосамі з арнаментам;
узор канцэнтруецца на канцах ручніка (якую вышыню ён займае);
з якой колькасці бардзюраў складаецца кампазіцыя (аднаго, трох ці больш);
люстэркавая кампазіцыя бардзюраў;
цэнтрычная кампазіцыя ўзору.
Характар арнаменту і мясцовыя назвы яго элементаў:
геаметрычны;
геаметрычна-раслінны;
раслінны;з элементамі зааморфнымі (выявамі звяроў і жывёл);
з элементамі арнітаморфнымі (выявамі птушак);
з элементамі антрапаморфнымі (выявамі чалавека);
сюжэтныя выявы (паводле ўзорнікаў для вышыўкі ці самастойна складзеныя);
наяўнасць тэкстаў (манаграмы, імя і прозвішча, даты, прыслоўі, радкі з песень і інш.), на якой мове (беларуская, руская, польская, на мясцовай гаворцы), нечытабельны набор літар. 

.А. Лабачэўская