Прэміі прысуджаны найлепшым!

№ 29 (897) 18.07.2009 - 24.07.2009 г

Напрыканцы чэрвеня Прэзідыум Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прысудзіў прэміі 2009 года ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і самадзейнай творчасці з наданнем звання лаўрэата, уручэннем Ганаровага знака, дыплома і грашовай узнагароды.

За творы прозы, паэзіі і драматургіі былі вылучаны дзве прэміі. Іх атрымалі паэт Віталь Гарановіч за кнігу вершаў "Саракі" і намеснік дырэктара РВУ "Літаратура і мастацтва", пісьменнік Міхаіл Пазнякоў. За музычныя творы, канцэртна-выканальніцкую дзейнасць прысуджана прэмія Заслужанаму калектыву Рэспублікі Беларусь ансамблю народнай музыкі "Бяседа" Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь (мастацкі кіраўнік - Леанід Захлеўны) за актыўную канцэртную дзейнасць і прапаганду беларускай народнай песні ў краінах блізкага і далёкага замежжа. Уладзімір Гасцюхін за пастаноўку спектакля "Механический человек" па п'есе М.Варфаламеева ў Тэатры-студыі кінаакцёра і Мікалай Князеў за стварэнне дакументальных фільмаў "Вароты", "Белорусский космос", "Материя образа" ўзнагароджаны прэміяй у намінацыі "За работы ў галіне тэатральнага мастацтва і кінамастацтва". Прэмія за творы жывапісу, скульптуры, графікі і прыкладнога мастацтва прысуджана Уладзіміру Вішнеўскаму за стварэнне афортаў і мастацкае афармленне кніг у 2005 - 2008 гг. і Аляксею Жукоўскаму (Панцюку-Жукоўскаму) за работы з серыі персанальных выставак (2005 - 2008 гг.) пад агульнай назвай "Пад мірным небам - Маладая Беларусь". За актыўную работу па развіцці народнага мастацтва і самадзейнай творчасці працоўных прэмію атрымаў Аляксандр Буры - дырэктар Палаца культуры ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод". За выдатныя дасягненні аматарскіх калектываў мастацкай творчасці Прэзідыум Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прысудзіў прэмію ўзорнаму ансамблю танца "Віза-ві" Дома культуры чыгуначнікаў Аршанскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў ТРУП "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі", г. Орша (кіраўнік - Алеся Рукаль). А ў галіне журналістыкі прэміямі ўзнагароджаны Міхаіл Шыманскі - за творчую работу "Мая вера - мая Беларусь", апублікавануюў прэсе ў 2005 - 2008 гг.; Іван Курбека (пасмяротна) - за літаратурна-мастацкае выданне "Запрашэнне ў музей"; Ганна Александровіч - за цыкл публіцыстычных нарысаў пад агульнай назвай "Судьбы людские" (2005 - 2006 гг.).

 Ул. інф.