Свежы нумар
Агляды/рэцэнзіі
Драма «ў бобачку»
«Кармэн» Жоржа Бізэ ў Нацыянальным тэатры оперы і балета
Для трупы гэты твор знакавы, з яго ў 1933 годзе пачыналася гісторыя тэатра. Галоўную партыю выконвала знакамітая Ларыса Александроўская. За многія дзесяцігоддзі гэтая партытура ўвасаблялася на беларускай сцэне шмат разоў. Апошняя версія — восьмая па ліку. Яе ажыццяўлялі дырыжор Андрэй Галанаў, рэжысёр Галіна Галкоўская, сцэнограф і мастак па касцюмах Ганна Контэк (Фінляндыя), хормайстар Ніна Ламановіч, балетмайстры Юлія Дзятко, Канстанцін Кузняцоў, Алена Аліпчанка (нумары фламенка).
Далей
Лепшая фільма Геды
«Геда Габлер» Генрыка Ібсена ў Гомельскім абласным тэатры лялек
Стагоддзе з чвэрткаю таму п’еса «Геда Габлер» Генрыка Ібсена лічылася яркім узорам новае драмы. Вядома, яе ўвасаблялі на сцэне, а з цягам часу — на радыё і ў кіно. Рэжысёр Наталля Слашчова злучыла спосабы (і тэхналогіі) ды вярнула п’есу ў тэатр, але — у тэатр лялек!
Далей
Ля-ля!.. Тэатр!..
«Сон у Іванаву ноч, або Кароль Лір» у Сучасным мастацкім тэатры
Пад увагу мінскай публікі адначасова трапілі дзве прэм’еры паводле Шэкспіра, дзве версіі ягонай камедыі «Сон у Іванаву ноч» — у Дзяржаўным маладзёжным тэатры і Сучасным мастацкім тэатры (СМТ).
Далей
Прастора для гульні з Шэкспірам
«Сон у Іванаву ноч» у Дзяржаўным маладзёжным тэатры
Пад назвай «Сон у Іванаву ноч» Дзяржаўны маладзёжны тэатр прадставіў адметна нетрадыцыйнае прачытанне Шэкспіравай драмы. Жанр сваёй сцэнічнай работы расійскі рэжысёр Іскандэр Сакаеў вызначыў як «небяспечная камедыя на дзве ваенныя дзеі». Гэтая постмадэрнісцкая пастаноўка зрабілася для рэжысёра трэцяй па ліку працай у Маладзёжным тэатры.
Далей
Белкіналета
Вечары маладога беларускага кіно ў Мінску
Мне здаецца, пры размове аб беларускім кінематографе варта кіравацца прынцыпам прэзумпцыі існавання.
Далей
Вакуумная запакоўка
«Вымярэнні пустэчы» ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў»
У галерэі «Ў» адкрылася выстава, якая даследуе стан адсутнасці, класіфікуе ўсе сінонімы стэрыльнасці і вакууму па катэгорыях дамінантнасці і ўплывовасці на любога тутэйшага, пераасэнсоўвае сітуацыі, у якіх чалавек сутыкаецца з незапоўненасцю і перманентным адчуваннем, што нечага не хапае.
Далей
Дасканаласць, якая не мае межаў
«Аnatomіa» ў Цэнтры сучасных мастацтваў
Сёлета куратарскі праект Дзіны Даніловіч і Ганны Лакціёнавай атрымаў тэму «Ідэальнае цела». Асноўны папрок, што гучаў ад экспертаў падчас абмеркавання мінулай «Аnatomіі», быў выпраўлены: цела, якое раней мелі схільнасць выяўляць у асноўным як эстэтычны аб’ект, у новай версіі выйшла ў розныя кантэксты. «Аnatomіa. Ідэальнае цела» паспрабавала значна пашырыць межы ўспрымання цела, па-новаму загаварыць пра цялеснае, і часткова ёй гэта ўдалося.
Далей
Гутаркі пра выставу
«А хто там ідзе?»
"Мастацтва і прастора" на кафедры мастацтваў БДУ
Як часта адмыслоўцы наракалі на новае пакаленне, што сябе адметна не праяўляла! Сёлетняя абарона дыпломаў выклікала рэзананс — пытаннямі, якія задалі выпускнікі сваёй alma mater у праектах, паралельных дыпломным, прадэманстраваных у галерэі «Ў»; новым фарматам... Да Акадэміі звернемся асобным матэрыялам, сёння размова пра кафедру мастацтваў БДУ. Унікальнасць тамтэйшай студэнцкай выставы «Мастацтва і прастора» ў досведзе таго, як эксперымент можа быць арганічна ўпісаны ў навучальны працэс.
Далей
Майстар-клас
Сяргей Пукст.
Крыкі і шэпты
Нашая размова адбываецца ў рабочым пакоі Сяргея. Піяніна, электрагітара, гукаўзмацняльнік, шыкоўныя антыкварныя бюро і падлогавы гадзіннік — вось і ўся абстаноўка залы. Прыхіленыя да сцяны жывапісныя палотны, аўтар якіх, уласна, сам «першы і адзіны панк-джазмен у сталіцы Беларусі» — тая самая нагода разабрацца, адкуль жа ўсё пачалося.
Далей
Тэма
Міжнародны праект «Балетнае лета ў Вялікім»
Вечары з Тэрпсіхорай
Летась наш Нацыянальны тэатр оперы і балета ладзіў такі фэст упершыню. У тым прысутнічаў элемент чакання, адкрыццяў і нават ажыятажу. Калі ж фестываль адбываецца другі раз, ён успрымаецца крыху спакайней. Бо гэта ўжо амаль традыцыя.
Далей
Сучасная гарадская скульптура
У пошуках будучыні
Скульптуру вылучае ўзаемадзеянне з рэальнай прасторай. Прасторай, зразумела, архітэктурнай ці прыроднай — але таксама і сацыяльнай, бо без камунікацыі з чалавекам скульптура не мае сэнсу. Для сучаснай скульптуры неабходныя: адпаведнасць інтарэсам супольнасцяў, якім «належыць» месца, дзе яна ўстаноўлена, а не яе механічнае ўключэнне ў ландшафт; асэнсаванне, а не дэкарыраванне гэтага ландшафту; інтэрактыўнасць, а не адхіленае ад людзей мадзенне на высокім п'едэстале.
Далей
Культурны пласт
Яшчэ адна музычная легенда
Хто ж быў першым кіраўніком Дзяржаўнага джаз-аркестра БССР?
У 1980-я імя Эдзі Рознера было ў СССР пад негалоснай забаронай.
Далей
Каментарыі (1)
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |