Свежы нумар
Асоба
Інга Бухвалава
10 пытанняў
Сёлетні чэрвень па колькасці падзей зрабіўся ці не самым джазавым месяцам у Беларусі. І галоўная чэрвеньская падзея – ужо трэці open-air фестываль «Джаз ля ратушы», да арганізацыі якога Інга Бухвалава і яе «Equilibrium Arts» маюць непасрэднае дачыненне.
Далей
Агляды/рэцэнзіі
Шчасце ёсць
«Сіняя птушка» Марыса Метэрлінка ў ТЮГу
Пасля пяцігадовага капітальнага рамонту Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача адкрыўся прэм’ерай спектакля «Сіняя птушка» 1 чэрвеня 2015 года.
Далей
Поўны кантакт
ІІІ Мінскі форум вулічных тэатраў
Сучасны аматарскі тэатр даўно выйшаў за межы ўяўленняў колішніх савецкіх часоў: разам з перайманнем (імітаваннем) стылю і методык сістэмы, якой карыстаюцца ў дзяржтэатрах і якую выкладаюць на тэатральных спецыяльнасцях у творчых ВНУ, ад пачатку 2000-х актыўна развіваецца эксперыментальная галіна аматарскага тэатра, і тыя, каго айчынная тэатральная тэрміналогія вызначае як непрафесіяналаў, патрапілі засвоіць самыя актуальныя дасягненні еўрапейскага перфарматыўнага мастацтва.
Далей
Чыста англійскі мюзікл
«Мая цудоўная лэдзі» ў Беларускім музычным тэатры
Апошняя прэм’ера музкамедыі, як заўжды, выклікала шмат розных меркаванняў. Каб усебакова ацаніць пастаноўку, мы вырашылі змясціць размову рэальных, а не ўяўных Аптыміста і Скептыка. Такім чынам, дыялог крытыкаў — Таццяны Мушнскай і Дзяніса Марціновіча.
Далей
Сацыяльныя краты альбо сацыяльны шкілет
Выстава «Сацыяльная рашотка» ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў»
Удзельнікамі праекта пад куратарствам Ілоны Дзяргач, арганізаванага ў рамках праекта «АРТ-СОЦ-ЛАБ» ад лабараторыі «ECLAB», сталі Жанна Гладко, Аляксей Лунёў, Аляксей Талстоў, Сяргей Кірушчанка і Сяргей Шабохін.
Далей
Шэдэўры трох калекцый
«Сустрэча з Брытаніяй» у Нацыянальным мастацкім музеі
Выстава прадстаўляе творы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва са збору Дзяржаўнай мастацкай калекцыі Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі і з двух нашых галоўных музеяў — мастацкага і гістарычнага. Экспанаваныя працы брытанскіх майстроў XVIII—XIX стагоддзяў адносяцца да часу фармавання і найвышэйшага росквіту англійскага мастацтва.
Далей
Чакае, слухае і памятае
«Кола жыцця» Валянціны Ляховіч у Вiцебску
Валянціна Ляховіч свае асацыятыўна-вобразныя абстракцыі стварае ў розных тэхніках, у тым ліку аўтарскіх. Яе аб’ёмныя рэчы — скульптуры, інсталяцыі — можна ўмоўна аднесці да «смеццевай культуры».
Далей
Прадметы фатаграфавання
Выстава Аляксандры Салдатавай «Двайное праламленне» ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі
Новы праект Аляксандры бачыцца мне арганічным працягам «Структуры прасторы», паказанай аўтарам у 2013 годзе. Тады гэта была фатаграфія, дзе чалавек і ландшафт існавалі ў адзіным полі, утвараючы разраджаную, але па-свойму гарманічную еднасць ва ўласнай цішыні і празрыстасці. Выява будавалася на свабодным, далікатным балансе, збольшага ўсё — візуальнае гурманства; у іншым аспекце, вядома, — пошук. Бо «прастора» — паняцце з шэрагу тых, што натхняюць не толькі філосафаў, але і мастакоў усіх жанраў.
Далей
Майстар-клас
Кардыналы і рамантыкі
Кацярына Лявонава
Свой творчы шлях Ніна Фральцова пачынала пад апекай аўтарытэтных даследчыкаў мастацтва. Мінулі гады, і сёння яна сама — вядомы аўтарытэт для тых, хто працуе ў кіно, на тэлебачанні. Ніна Ціханаўна — доктар філалагічных навук, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар кафедры тэорыі і метадалогіі Інстытута журналістыкі БДУ, старшыня Рэспубліканскай экспертнай камісіі па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасці, сябра Беларускага саюза кінематаграфістаў. Пра складанасці ды тонкасці прафесіі крытыка і пойдзе наша размова.
Далей
M-праект
Год моладзі
Адмаўленне адмаўлення
Мастацтва наўпрост залежыць ад маладога пакалення майстроў, якіх штогод выпускаюць навучальныя ўстановы з творчым ухілам. Але ці здольная «свежая кроў» зняць унутраную супярэчнасць у працэсе развіцця беларускага арт-патэнцыялу? Стратэгія неўмяшальніцтва ў фармаванне новай хвалі разам з уражлівых памераў адказнасцю за будучыню нашага мастацтва прадукуе сітуацыю гетэрасінхроннасці як сталага прынцыпу айчыннай творчай супольнасці ды падзяляе яе на асобныя органы і функцыі, якія не могуць стаць адзіным жыццяздольным арганізмам.
Далей
Год моладзі
Дылема пачаткоўцаў
Дар’я Бунеева — нядаўняя выпускніца манументальнага аддзялення нашай Акадэміі — з’яўляецца старшынёй маладзёжнай секцыі Саюза мастакоў. Працуе ў муніцыпальнай майстэрні, арандаванай Саюзам, выкладае і спрабуе адшукаць прымальны баланс паміж неабходнасцю зарабляць грошы і патрэбай займацца мастацтвам.
Далей
Год моладзі
Лягчэй, прасцей, весялей
Калі на тэатральнай афішы суседзяцца імпрэзы, канцэрты, праграмы, спектаклі — гэта значыць, вы разглядаеце афішу Маладзёжнага тэатра эстрады. Шмат гадоў за яе змест адказвае заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Панін. З 2014-га — мастацкі кіраўнік калектыву амаль з самым маладым складам выканаўцаў. Колькі пытанняў пра іх спарадзілі наступны маналог.
Далей
Год моладзі
Змагацца з уласным целам
Балет — мастацтва маладых. І таму, што віртуозны, тэхнічна складаны танец неад’емны ад вялікага фізічнага напружання. І таму, што артысты балета пачынаюць кар’еру рана — у 18 гадоў, калі акцёры і будучыя спевакі толькі авалодваюць прафесіяй.
За апошнія пяць-сем сезонаў харэаграфічная трупа беларускага Вялікага тэатра істотна амаладзілася. Сярод артыстаў, якія ўсё больш упэўнена выходзяць да гледача ў вядучых партыях, — Ягор Азаркевіч і Ігар Аношка, Канстанцін Геронік і Надзея Філіпава, Аляксандра Чыжык і Такатошы Мачыяма, Іван Савенкаў і Яна Штангей. У гэтым нумары «Мастацтва» прапануе размову з Людмілай Хітровай, адной з самых яркіх салістак нацыянальнага балета.
Далей
Тэма
Юбілей капэлы імя Рыгора Шырмы
«Хор — гэта крута!»
Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла, ля вытокаў стварэння якой стаяў знакаміты Рыгор Шырма, сёлета адзначыла ўласнае 75-годдзе. З гэтай нагоды «Мастацтва» змяшчае гутарку з хормайстрам Дзмітрыем Хлявічам, які распавядае аб працэсе падрыхтоўкі новых праграм і раскрывае некаторыя сакрэты спеўнага майстэрства.
Далей
Фестываль электроннай музыкі «Mental Force»
А мо рэвалюцыя заўтра?
Мінскі фестываль электроннай музыкі і лічбавага мастацтва «Mental Force» пачаўся з дыхтоўных электраакустычных імправізацый Алеся Цурко і акадэмічнага кампазітара Канстанціна Яськова, які выступіў у ролі піяніста; разам яны ўтвараюць праект «Паўцішыні». Аднак неўзабаве імпрэза эвалюцыянавала ў даволі «прасунуты» тэхна-рэйв. Безумоўна, гэтым стылем не вычэрпваюцца ўсе эксперыментальныя практыкі на сумежжы гуку і выявы. Затое фэст у чарговы раз засведчыў, што легкаважкае і паблажлівае стаўленне да тэхна патрабуе пэўнай карэкціроўкі: гэты стыль, які многія ўспрымаюць выключна як утылітарны дыскапрадукт, даўно ўжо прэтэндуе на статус паўнавартаснай культурнай з’явы.
Далей
Скульптура ў метро
Спуск у андэграўнд і мастацкая вертыкаль
На пачатку будаўніцтва трэцяй лініі метро ў Інтэрнэце выклалі зацверджаныя праекты станцый, якія дазваляюць уявіць далейшы кірунак афармлення мінскага метрапалітэна. Лаканічны функцыянальны дызайн, халодная ўрбаністыка, крыху разбаўленая дэкаратыўнымі элементамі і арыгінальным колеравым вырашэннем інтэр’ераў. Даволі кантрасна да гэтага падыходу глядзяцца станцыі метро, адкрытыя каля двух гадоў таму, — «Грушаўка», «Пятроўшчына» ды «Малінаўка». У афармленні «Грушаўкі» і «Малінаўкі» прымаў удзел скульптар Максім Пятруль. Пра супрацоўніцтва з «Метрабудам», як і пра саму гісторыю метро мы гутарым у яго ўтульнай майстэрні. Дарэчы, для станцый трэцяй лініі Максім таксама плануе прапанаваць свае працы...
Далей
Культурны пласт
«Агнявая магутнасць»
«Беларуская брыгада — ваш таварыш франтавы». Другая частка.
Рэпертуар брыгады ўвесь час абнаўляўся. Пасля таго, як 14 студзеня 1942 года ў газеце «Правда» быў надрукаваны верш Канстанціна Сіманава «Жди меня», яго тут жа падхапілі чытальнікі брыгады. У верасні 1942-га ў франтавой газеце «Красноармейская правда» з’явіліся першыя главы паэмы Твардоўскага «Василий Тёркин» — і адразу ж Пётр Чарноў прымерыў на сябе яго вобраз, распачаў чытаць урыўкі з паэмы непасрэдна сярод салдат. Выконваліся таксама вершы «Беларусам» Пімена Панчанкі і «Гармонь» Аляксандра Жарава.
Далей
Каментарыі (1)
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |