Свежы нумар
Агляды/рэцэнзіі
Час, бруд і іншыя перашкоды
«Мастацтва рэстаўрацыі. Магія майстэрства» ў Нацыянальным мастацкім музеі
Унашым рамястве даводзіцца працаваць так, як працавалі старыя майстры, — на стагоддзі. Відавочна, у гэтым ёсць магія.
Далей
Тэатр без чарнавікоў
«Матухна Кураж і яе дзеці» ў Тэатры Ч
Прыватны Тэатр Ч узяўся мяняць мясцовы тэатральны ландшафт на свой прагрэсіўны лад: мала таго, што пасля працяглага перапынку ён адважыўся вазіць у Мінск сур’ёзныя спектаклі вядучых маскоўскіх тэатраў, якія антрэпрызнымі ўжо аніяк не назавеш (ладзіліся гастролі Ленкома, Тэатра на Малой Броннай, Тэатра Сатыры), дык яшчэ і наважыўся ствараць уласны рэпертуар. Сучасны, незацяганы, арыентаваны на свайго беларускага гледача. Нязвыкла? Рызыкоўна?
Далей
«Шалом Алейхем! Мір вам, людзі!»
Два погляды на спектакль
Прэм’ера спектакля Беларускага акадэмічнага музычнага тэатра выклікала шмат эмоцый і
рознагалоссе меркаванняў. Таму рэдакцыя змяшчае дзве рэцэнзіі. Яны даюць магчымасць скласці больш поўнае ўяўленне пра новую працу калектыву.
Далей
Методыка вайны з аб’ектыўнасцю
Фестываль перформансу ў Цэнтры сучасных мастацтваў
Праграма беларускага перформанса «penAtra(C)tion», якую тры гады ўвасабляе група «Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk», трансфармавалася ў паўнавартасны двухдзённы фестываль. Адной з галоўных прычын такой эвалюцыі стала з’яўленне спрыяльнай для падобных некамерцыйных праектаў пляцоўкі — Цэнтра сучасных мастацтваў. Выразная пазіцыя яго цяперашніх супрацоўнікаў і кіраўніцтва можа канчаткова пазбавіць айчынны перформанс прысмаку забароненага плода. У нядаўнія часы рэдкая імпрэза такога кшталту абыходзілася без маляўнічых скандалаў з удзелам тэхнічак і вахцёрак.
Далей
Дадатковая опцыя?
«Georgian Video Art» у галерэі «Ў»
Стадыя публічных спрэчак пра тое, што ёсць сучасным мастацтвам і ці не лепш сучаснае зваць актуальным, мінула. А вось размовы пра відэа-арт усё яшчэ зводзяцца да вырашэння ўтылітарных задач: «Нам бы чаго-небудзь сучаснага ў экспазіцыю, можа, ёсць які відэа-арт?» Наш істэблішмент успрымае гэты медыум на правах «дадатковай опцыі», якая паляпшае экспазіцыю тэрмінамі «сучаснае» ды «актуальнае».
Далей
Пра малых і для малых
«Дзюймовачка» ў Балетнай школе Марыны Вежнавец
Попыт на новыя спектаклі для дзяцей не знікае. Аднак у такой справе не вельмі проста дасягнуць жаданага выніку. Па-першае — улічыць запатрабаваныя тэмы і сюжэты, псіхалагічныя параметры аўдыторыі, па-другое — спалучыць даступнасць з дастаткова высокім узроўнем пастаноўкі.
Далей
Парадкаванне хаосу
Выстава Івана Семілетава «Зменлівасць адлюстравання»
У жывапісе Івана Семілетава адчувальныя ўплыў сюррэалізму, дадаізму і выразная ўвага да эксперыментаў 1960-х гадоў, да мастацтва аўтсайдараў Ар брут. Кожная з персанальных выстаў Семілетава выклікае цікавасць публікі, неабыякавай да пульсацыі думкі ў мастацтве. Назіраючы за прыватным светам вобразаў творцы, глядач міжволі ўступае ў камунікацыю, дзе становіцца суаўтарам вабнай формы інтэлектуальнага працэсу пазнання.
Далей
Звычайны цуд паразумення
ХІІ Міжнародны фестываль тэатральнага мастацтва «Славянскія тэатральныя сустрэчы»
Фэст надаў святочнай размаітасці 75-годдзю Гомельскага абласнога драматычнага тэатра. Кожны спектакль суправаджалі віншаванні. Уласна, кожны спектакль, абраны для паказу ў Гомелі як найпапулярны ў Бранску, Брэсце альбо Калінінградзе, з’яўляўся віншаваннем калег-сяброў. Расстаўляць такія сцэнічныя творы па месцах сэнсу не было (журы і не збіралі). Затое з крытыкамі і тэатразнаўцамі пра іх спрачаліся адмыслоўцы, чые думкі цікавілі дырэктара Ірыну Пыркову і мастацкага кіраўніка Сяргея Лагуценку, — рэжысёры і драматургі, псіхолагі і рэкламісты, філолагі і менеджары. Ацэнкі гучалі як пытанні рубам: мы здавальняем грамадскую патрэбу камунікаваць праз тэатр альбо выжываем як галіна і від? Спраўджваем місію альбо цягнем валаводзіну? Падпускаем гледача да сцэнічных мітрэнгаў ці няхай любіць тэатр на адлегласці?
Далей
Удумлівы погляд
Новыя стужкі «Летапісу»
Узірацца ў гісторыю — не значыць жыць толькі мінулым. Гэтую простую ісціну яшчэ раз даказалі летась рэжысёры-дакументалісты студыі «Летапіс». Сем з дзевяці карцін, прадстаўленых студыяй на грамадскім праглядзе, так ці іначай звернутыя ў былое і распавядаюць пра гісторыю нашай краіны і яе чалавека.Ці азначае зварот у мінулае своеасаблівы эскапізм, боязь убачыць сябе сапраўднага? Або мінулае — тая рэальнасць, працаваць з якой значна больш проста і зручна, чым з яшчэ неакрэсленым і няўлоўным сённяшнім?..
Далей
Жанчына, вера, навука
Фестываль ізраільскага кіно ў Мінску Любоў Гаўрылюк
Пасля фэсту я хачу праверыць сябе пакуль як глядач — што запомнілася? І чаму? Глядацкае ўспрыманне стала ключавым для выбару фільмаў арганізатарамі: па словах спадара Іосіфа Шагала, Пасла Дзяржавы Ізраіль у Беларусі, праграма была складзена з максімальным набліжэннем да рэалій краіны.
Далей
«Smartfilm». Трамплін для пачаткоўцаў
Фестываль мабільнага кіно ў Мінску Кацярына Лявонава
Фэст праходзіць у сталіцы ўжо чатыры гады. Яго арганізатарамі выступаюць Міністэрства культуры і кампанія «Velcom». Любая новая з’ява павінна прайсці шлях сталення, каб зрабіцца набыткам прафесійнай творчасці. Пакуль жа айчынны «Smartfilm» можна разглядаць у якасці своеасаблівага трампліна кінематаграфістаў-пачаткоўцаў у свет сапраўднага мастацтва.
Далей
Гутаркі пра выставу
Сярод дрэў і птушак
«Збіраючы растачонае» Алены Сысун
Выстава Алены Сысун «Збіраючы растачонае» праходзіла ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. Доўгачаканая і адначасова неспадзяваная сустрэча з аўтарам пасля 25-гадовай адсутнасці — погляд з мінулага і погляд у мінулае...
Далей
У майстэрні
Берлінскі размах і мінскія мары
Алесь Родзін пра татальнасць арт-працэсу
Сцены і падлога майстэрні Алеся Родзіна — нібы працяг яго палотнаў: рэчы і ўражанні знітоўваюцца тут у абрывісты аповед. Літаральна бачыш: каб зразумець творцу, трэба наведаць яго працоўнае месца. Зрэшты, яно ў мастака не адно, дый горад у яго — не адзін: свет і вандроўкі ўтвараюць суцэльныя прасторы яго карцін, акцый і — як высветлілася — нават фатаграфій...
Далей
Грымёрка
Таццяна Гаўрылава.
Проста сапрана
Як найлепшым чынам прадставіць маю гераіню? Яна — прыгожая і рамантычная жанчына, чые партрэты можна разглядаць доўга і з асалодай. Далікатны і надзвычай выхаваны чалавек, стасункі з якім прыносяць радасць. Пэўна таму, што ўвасабляе рэдкі і амаль забыты грамадствам тып «тургенеўскай паненкі». Cалістка Нацыянальнага тэатра оперы і балета. Уладальніца надзіва прыгожага і палётнага сапрана. Выканаўца вядучых роляў у прэм’ерах апошніх сезонаў — сярод іх былі Снягурка, Мікаэла, Чыа-чыа-сан, Ліу, Віялета, Джыльда, Ліза. Яркасць і прывабнасць гэтых вобразаў паспрыялі таму, што грамадскасць успрымае Таццяну Гаўрылаву як адну з самых значных асоб
нашай музычнай сцэны.
Далей
M-праект
Часопіс і аўдыторыя
Практыкі і тэарэтыкі пра часопіс «Мастацтва»
«Мастацтва» змяняецца — паступова і мэтанакіравана. Каб надаць гэтаму руху больш імпэту і асэнсаванасці, мы вырашылі зрабіць апытанне сярод нашай аўдыторыі — практыкаў і тэарэтыкаў розных відаў мастацтва. Задавалі прыкладна такое пытанне: «Якія змены павінны адбыцца ў часопісе, каб выданне стала ўплывовым?»
Далей
Каментарыі (3)
Культурны пласт
Архітэктурны мадэрнізм савецкага часу
Да 80-годдзя Юрыя Градава
Выстава лаўрэата Ленінскай прэміі, заслужанага архітэктара Беларусі, прафесара кафедры мастацтваў Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ, што працавала ў выставачнай зале кафедры, была прымеркавана да юбілею мэтра. Яна сталася нагодай абмеркаваць гісторыю развіцця беларускай і сусветнай архітэктуры першай паловы ХХ стагоддзя. Праз дзесяцігоддзі пасля з’яўлення хрэстаматыйных твораў дойліда становіцца відавочным сусветны маштаб яго даробка савецкага перыяду. Паразважаем пра дзейнасць Градава ў перспектыве «вялікага часу» культуры.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |