Свежы нумар
Агляды/рэцэнзіі
Францыску Скарыне прывітанне...
Выстава Юрыя Якавенкі «Царства Саламона»
«Падмацуйце мяне віном, яблыкамі асвяжэце мяне, бо я знемагла ад кахання...»
Гэтыя знакамітыя радкі Францыск Скарына першым пераклаў з латыні на тую мову, якая паўтысячы гадоў таму была зразумелай большасці жыхароў Вялікага Княства Літоўскага і папярэднічала з’яўленню сучаснай літаратурнай беларускай мовы.
Далей
Музычны турнір для віртуозаў
V Міжнародны конкурс піяністаў «Мінск — 2014»
Апошні месяц мінулага года стаў сапраўдным святам для аматараў і фанатаў фартэпіяннай музыкі. Менавіта ў снежні ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі праходзіў конкурс піяністаў «Мінск — 2014». Традыцыйна часткай назвы спаборніцтва з’яўляецца год яго правядзення: першы адбыўся ў 1996-м, далей ён ладзіўся ў 2000-м, 2005-м, 2010-м.
Далей
Ад канцэптуалізму да папулізму
XXVII Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску
Сёлета віцебскі IFMC аказаўся нечакана зорным для беларускіх удзельнікаў: большасць з іх не толькі трапіла ў фінал міжнароднага конкурсу, але і атрымала ўзнагароды.
Далей
Каментарыі (1)
Як гэта — быць не ў кантэксце?
IV Біенале жывапісу, графікі і скульптуры
Саюз мастакоў правёў біенале «Формазмест-703». Экспазіцыя заняла ўсе залы мінскага Палаца мастацтва: дэманстравалася больш за 500 твораў, зробленых жывапісцамі, графікамі і скульптарамі за апошнія два гады.
Далей
Не хавацца ад рэальнасці
«Мабыць?» Дзмітрыя Багаслаўскага
Прэм’ера «Мабыць?» пацвердзіла адзін важны тэзіс: ідэальны тэатр — той, які прымушае чалавека змяняцца.
Далей
Гутаркі пра выставу
Цень, двайнік і ўспамін
«Гульні ў лялькі»
Першая рэалізацыя «Гульні ў лялькі» прайшла ў 2000-м у галерэі «NOVA». Праект быў створаны двума аўтарамі — Людмілай Русавай (1954 — 2010) і Сяргеем Ждановічам. Асэнсаваць падзею, што паўтарылася праз 14 год у галерэі «Універсітэт культуры» пад назвай «Гульня ў лялькі. Replay», сабраліся фатограф Сяргей Ждановіч, мастачка Вольга Сазыкіна і філосаф Дзмітрый Кароль.
Далей
У майстэрні
Фрагменты шляху
Уладзімір Кандрусевіч пра выбар і фарматы
Майстэрня жывапісца Уладзіміра Кандрусевіча месціцца ў прыватным доме, белыя сцены і драўляная падлога пакрыты дзіцячымі крамзолямі. Від з вакна — на нядаўна пасаджаныя сосны, бо мастак любіць назіраць захад сонца праз вершаліны дрэў. Ці шмат хто з нас здольны выбудаваць краявід за вакном?
Далей
M-праект
Двойчы ў адну раку
«Шостая лінія». Replay
Выстава-форум «Suma Sumarum» прэзентавалася як першы праект галерэі «Шостая лінія» пасля паўзы ў 16 гадоў. Экспазіцыі, лекцыі і сустрэчы былі арганізаваны на двух пляцоўках Мінска: у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва і ў Цэнтры сучасных мастацтваў.
Далей
Тэма
V Мінскі міжнародны Калядны оперны форум
Опера. Прывіды і рэальнасць
Форум, які ладзіцца Нацыянальным тэатрам оперы і балета ў снежні, — магутнае і эфектнае завяршэнне музычнага года. Юбілейны праект сведчыць: яго чакаюць, паказы горача абмяркоўваюць, рэха яшчэ доўга гучыць у Інтэрнэце і на старонках СМІ. У гэтым нумары рэдакцыя змяшчае агляд фэсту і меркаванні крытыкаў з іншых краін, якія былі запрошаны ў Мінск.
Далей
Каментарыі (1)
Калізіі драмы
ІІІ Нацыянальная тэатральная прэмія
Лепшыя пастаноўкі двух апошніх сезонаў склалі конкурс ІІІ Нацыянальнай тэатральнай прэміі — самай важкай і гучнай творчай падзеі 2014 года. Для васямнаццаці тэатраў урачыстыя паказы ператварыліся ў спаборніцтва паводле новых арганізацыйных правілаў. Каб вылучыць найлепшых у чатырнаццаці намінацыях, тры профільныя журы прагледзелі дваццаць адзін спектакль.
Далей
Лялькі ды не толькі
III Нацыянальная тэатральная прэмія
Праграма лялечнікаў была чакана моцнай і прадставіла шэсць спектакляў пяці тэатраў: Беларускі дзяржаўны тэатр лялек — «Малы і Карлсан» Астрыд Ліндгрэн ды «Ладдзя роспачы» Уладзіміра Караткевіча; Гродзенскі абласны тэатр лялек — «Фаўст.
Далей
З альтэрнатывай і без яе
ІІІ Нацыянальная тэатральная прэмія
Выдатна, што на апошняй прэміі сябрам журы не трэба было параўноўваць лялькі з операй, а балет з драмай. Бо меліся тры раздзелы: музычны, драматычны і лялечны; тры журы і па кожнай праграме асобных намінантаў. Музычная частка конкурсу аказалася нібыта не надта і вялікай — усяго чатыры спектаклі выйшлі на фінішны адрэзак.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |