Свежы нумар
Артэфакты
Шкляныя прыступкі ў неба
Інсталяцыя «Шлях паэта» Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы
Шчыра кажучы, працавалася цяжка. Напэўна, з-за сур’ёзнасці і балючасці тэмы, а яшчэ таму, што рэчы, якія павінны стаць галоўнымі, былі аўтэнтычныя: наш мастацкі аб’ект планаваўся для музейнай экспазіцыі.
Далей
Казкі для маленькіх (і) дарослых
Выстава Ганны Сілівончык «Шыварат-навыварат»
«Шыварат-навыварат» Ганны Сілівончык -- гэта была вандроўка па-за межамі рэальных месца і часу, фантастычнае падарожжа з аднаго ірэальнага свету ў іншы, быццам на борце міжзорнага карабля з адтулінамі ілюмінатараў там, дзе вісяць карціны.
Далей
Каментарыі (2)
Мінскія вечары англійскага кампазітара
Праекты да 100-годдзя Бенджаміна Брытэна
Бенджамін Брытэн -- адзін з самых значных творцаў ХХ стагоддзя. Ён — аўтар знакамітых опер «Пітэр Граймс», «Смерць у Венецыі», «Паварот вінта», «Білі Бад», «Сон у летнюю ноч», стваральнік камерна-вакальных, інструментальных і сімфанічных опусаў. Кампазітар, творчасць якога неверагодна актуальная і мае высокі міжнародны аўтарытэт.
Далей
Каментарыі (2)
Новы тэатр?
«Тэрыторыя мюзікла» Анастасіі Грыненка
Анастасія Грыненка, ці не самы адметны рэжысёр Беларускага музычнага тэатра, пастаноўшчык спектакляў «Вестсайдская гісторыя», «Звычайны цуд», «Дванаццаць крэслаў», а таксама шэрагу іншых, сышла з калектыву. Прычына? Наяўнасць уласнага праекта пад назвай «Тэрыторыя мюзікла».
Далей
Лірычны сезон
«Пасля лета» Васіля Матусевіча і Валерыя Песіна
Выстава ў мінскай галерэі выклікала інтарэс у прафесіяналаў і калекцыянераў. Экспазіцыя зацікавіла з розных прычын, у прыватнасці — супастаўленнем творчасці двух цалкам розных паводле мастацкіх памкненняў аўтараў, якія здаўна і плённа працуюць у беларускай арт-прасторы і па-за яе межамі.
Далей
Ад Свіслачы да Сены
«Падарожжа з Парыжа ў Нясвіж» Ірыны Котавай
Ірына Котава — мастак з багатымі парыжска-мінскімі творчымі повязямі. Сёлета ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж» быў паказаны яе праект «Падарожжа з Парыжа ў Нясвіж», які выклікаў шмат уражанняў. Ён мае сваю перадгісторыю.
Далей
Разарваць рамкі несвабоды
Старыя айчынныя драматычныя тэксты маюць сімпатычныя асаблівасці. У іх ёсць выразны сюжэт, матывацыя ўчынкаў, блізкія нам па даходах і ладзе жыцця людзі. Прыйдзе глядач на такі спектакль і адразу адчуе, што вакол усе свае. Цяпер у новых п’ес іншая эстэтыка. Яе добра засвойвае тэатральная моладзь. Сярэдняе і старэйшае пакаленні настальгічна ўздыхаюць і сумуюць. Па чым? Па яснасці.
Далей
Эвалюцыя зроку
Выстава жывапісу Рыгора Несцерава «Імкненне да абсалюту»
Замест уступу — прытча. На ўзгорку перад вялікім горадам сядзеў мастак і маляваў яго з вышыні. Падарожныя бачылі творцу штодзень і штогод на тым самым месцы з незавершанай карцінай, бо мастак пісаў яе зноў і зноў, пакуль праходзіла яго жыццё.
Далей
Дзейныя асобы
Таццяна Кубліцкая
Колер і паветра вобраза
Яна — у чымсьці знакавая фігура нашай анімацыі. Справа не толькі ў яе прыгожых і таленавітых фільмах, якія атрымалі шмат узнагарод на міжнародных фестывалях. Таццяна Кубліцкая прайшла вельмі доўгі шлях па мудрагелістых сцяжынках прафесіі — ад прарысоўшчыка, кантуроўшчыкаі іншых складаных спецыяльнасцей да мастака-пастаноўшчыка і рэжысёра мультфільмаў. Яе творчасць з’яўляецца прыкладам сапраўднай адданасці сваёй прафесіі.
Далей
Каментарыі (2)
Дыскурс
Што нам Гекуба?
Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «Тэарт»
«Тэарт» чацвёрты раз праходзіў у Мінску. Леташняя інтэрвенцыя ў тэатральную свядомасць была настолькі выніковай, што разважлівыя арганізатары форуму паспяшаліся «скінуць абароты».
Далей
Праўдзівыя сімвалы і папяровыя муляжы
Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «Тэарт»
Калі глядзіш спектакль па сучаснай новай п’есе або тэатральны перформанс і нават акцыю, гэта цікава, але ў такіх твораў яшчэ няма гісторыі. Іх няма з чым параўноўваць. Іншая справа класіка.
Далей
Belarus open: мы вас бачым!
Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «Тэарт»
Другі год запар Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «Тэарт» складае беларускую праграму і імкнецца пазбавіць маргінальнага статуса праекты, найбольш прыкметныя ў беларускай тэатральнай прасторы. Адных гледачоў пераконваюць у тым, што калі вас просяць сесці на падушкі ў невялікім пакоі ці выйсці на вуліцу, а не заняць утульнае крэсла ў глядзельнай зале, — гэта таксама тэатр. Другіх — у тым, што такія пастаноўкі ёсць не толькі ў Польшчы, Літве, Германіі, але і ў Беларусі, варта толькі пашукаць.
Далей
Каментарыі (3)
Башмет. Версія дзявятая
Міжнародны інструментальны фестываль
Філарманічная восень у сталіцы звыкла становіцца святам інструментальнай музыкі. Прычына простая: на пачатку кастрычніка ў Мінску прайшоў ІХ Міжнародны фестываль Юрыя Башмета. Канцэрты ладзіліся ў Белдзяржфілармоніі і зале «Верхні горад». Сем эфектных і гучных праектаў з удзелам аркестраў і салістаў, якія прадстаўлялі дзевяць краін.
Далей
Паралелі
Горад культурных палярнасцей
Англійскія сустрэчы
Гэтай восенню пятнаццаці прадстаўнікам розных арганізацый і структур Мінска надалася магчымасць стаць удзельнікамі пяцідзённага навучальнага візіту ў Лондан, што пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі зладзіла кіраўніца грамадскай арганізацыі «Азбука прадпрымальніцтва» Марына Гаеўская.
Далей
Эпатаж ці «вялікі стыль»?
Маскоўскі оперны год
Апошні год у расійскай сталіцы — калі разглядаць опернае ведамства — атрымаўся багатым і разнастайным. Ён яшчэ далёкі ад завяршэння, але некаторыя прамежкавыя вынікі падвесці ўсё-такі можна. Асноўныя прэм’ерныя і фестывальныя падзеі адбыліся, хоць некалькі новых спектакляў у Вялікім тэатры, «Новай оперы» і Музычным тэатры імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі чакаюцца ў лістападзе-снежні і казаць пра іх пакуль няма ніякай магчымасці. Але нават і без гэтых пастановак палітра музычнага жыцця атрымалася вельмі насычанай, і, аналізуючы такую разнастайнасць, можна прыйсці да высновы, што барацьба паміж рознымі тэндэнцыямі на опернай сцэне перайшла ў досыць вострую фазу.
Далей
Культурны пласт
Венскі след у мінскай калекцыі
Спробы атрыбуцыі
На партрэце прадстаўлены мужчына сярэдняга ўзросту, гладка паголены, у завітым парыку, апрануты паводле еўрапейскай моды ў шэры камзол з тонкімі сінімі рыскамі паверх чырвонай камізэлькі, зашпіленай на ўсе гузікі; з-пад рукавоў камзола бачны карункавыя манжэты кашулі, на шыі павязаны гальштук, плечы задрапіраваны сіняй накідкай.
Далей
У майстэрні
Сонца з патрэбнага боку...
Дзяніс Раманюк пра абавязкі і творчыя амбіцыі
На сайце Дзяніса Раманюка я знайшла наступную фразу: «Працуе як выдавец, фатограф, дызайнер, этнограф і мастак». Часта дастаткова мець у сваім CV толькі адно падобнае вызначэнне, каб адчуваць сябе запатрабаваным у нашай арт-прасторы. Тут жа іх пяць. Пяць прафесій, пяць прызванняў. Маецца шостае, з якога мы і пачалі нашу гутарку. Пра яго згадваеш, як толькі трапляеш у майстэрню Дзяніса: гэта фактычна некранутае месца працы Міхася Раманюка. Таксама этнографа, таксама мастака. «З 1997 года працягвае справу свайго бацькі, прафесара Міхася Раманюка, па вывучэнні народнай культуры і этнаграфіі беларусаў. Ладзіць дзясяткі экспедыцый па тэрыторыі ўсёй Беларусі» — гэта зноў з сайта Дзяніса Раманюка.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |