Свежы нумар
Артэфакты
За кратамі святла
Выстава Тамары Сакаловай
Выстава Тамары Сакаловай — не першая інтэрвенцыя сучаснага мастака ў былую майстэрню класіка сацрэалізму Заіра Азгура.
Далей
Горад з іншага ракурсу
ІІ Мінскі форум вулічных тэатраў
Калі глядзіш спектакль на вуліцы, адчуваеш натуральную свабоду. Ты вольны рухацца так, як пажадаеш, шукаць лепшую кропку, з якой захочаш глядзець выступленне. Вольны быць жывым, выяўляць свае эмоцыі, размаўляць не толькі з суседам, але і з акцёрам. Вольны сысці ў любы момант.
Далей
Імпэт і колер
Выстава Наталлі Чарнагаловай
Жывапіс разарваў прастору залы Палаца мастацтва вольнай экспрэсіяй колеру і формы. Працы самых розных фарматаў, зробленыя ў разнастайных каларыстычных варыяцыях, лучыць хуткі рух рукі. Асаблівасць творчай манеры мастачкі Наталлі Чарнагаловай у тым, што яна стварае свае карціны пальцамі.
Далей
Код гісторыі
Выстава да ўгодкаў паўстання 1863—1864 гадоў
Праект «Памяць іх ценям» стаў спробай мастакоўскай рэвізіі паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. У нашай гістарыяграфіі даследаванні гэтай падзеі вызначаюцца пэўнай палітызаванасцю, што, безумоўна, не спрыяе паслядоўнасці разгортвання навуковага падыходу.
Далей
Дзейныя асобы
Галіна Гарэлава
Мініяцюры на шоўку
Ёсць кампазітары модныя і традыцыйныя, эпатажныя і акадэмічныя, мінімалісты і манументалісты, трагікі і лірыкі. Ёсць аўтары, опусы якіх выключна разумовыя, вылічаныя і зашыфраваныя, нібыта крыжаванка ці рэбус. Ёсць аўтары, у сачыненнях якіх гарманічна яднаюцца эмацыйны і інтэлектуальны пачаткі.
Далей
Каментарыі (4)
Дыскурс
Ад мінскай школы да пакалення «BY NOW»
«Круглы стол»
Зразумець механізмы развіцця беларускай фатаграфіі і логіку перадачы прафесійнага досведу няпроста.Як адбываецца працэс станаўлення аўтара, як творца шукае сваё месца ў мясцовым культурным ландшафце, як ацэньвае яго? Каб знайсці адказы на гэтыя пытанні, быў зладжаны «круглы стол» з удзелам прадстаўнікоў розных пакаленняў
Далей
Тройка! Сямёрка... Туз?!
Новае ўвасабленне «Пікавай дамы»
Напрыканцы сезона Нацыянальны тэатр оперыі балета паказаў новую работу — оперу «Пікавая дама» Пятра Чайкоўскага. Прэм’ера выклікала шмат эмоцый і меркаванняў, дыяпазон якіх надзіва вялікі — ад захаплення да разгубленасці і азадачанасці. Дыялог музыказнаўцы Алены Лісавайі музычнага крытыка Таццяны Мушынскай —
пацвярджэнне гэтага.
Далей
Хто на кані?
Скульптура і скульптары пачатку ХХІ-га
Выстава, зладжаная секцыяй скульптуры Саюза мастакоў, прадэманстравала стан развіцця гэтага віду мастацтва. Імёны бадай што ўсіх удзельнікаў на слыху, калі ідзе гаворка пра свежаўсталяваныя помнікі альбо ўвасобленыя праекты.
Далей
Ніхто не хацеў паміраць
Кінафестываль «1914 Revisited/Вяртанне ў 1914»
У чэрвені ў мінскім кінатэатры «Перамога» прайшоў фестываль фільмаў «1914 Revisited/Вяртанне ў 1914», прымеркаваны да 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны. Імпрэзу арганізавалі Інстытут імя Гётэ і пасольствы Вялікабрытаніі, ЗША, Францыі і Чэхіі. Тэма парадаксальным чынам рассунула жанрава-стылявыя межы форуму. Дзякуючы гэтаму кінапраграма спалучыла гістарычны, этычны і мастацкі погляды на тую трагедыю.
Далей
Каментарыі (1)
У майстэрні
Сувой ідэй
Алена Обадава пра каштоўнасць творчага працэсу
Мастачку Алену Обадаву так проста тэкстыльшчыцай ужо не назавеш і суполкай ДПМ не абмяжуеш. Арт-аб’екты Алены лёгка ўпішуцца ў любую выставу сучаснага мастацтва, яны прывабліваюць не толькі сваімі манументальнымі памерамі, актыўным каларыстычным рашэннем, але і тонка ўвасобленым канцэптам, які прачытваеш то праз гульню з назвай, то праз гармонію і канфлікт розных фармальных элементаў...
Далей
Паралелі
Новыя міфалагемы, або Змена тэатральных эліт
Лепшыя расійскія спектаклі
Фестываль «Russian case», які традыцыйна праходзіць у Маскве напярэдадні падвядзення вынікаў «Залатой маскі», сёлета нечакана змяніў ракурс, хоць яго дыскурс застаўся ранейшым. Куратар Крысціна Мацвіенка, якая летась акцэнтавала спектаклі «новадрамных рэжысёраў», гэтым разам выбудавала праграму на памежжы розных сцэнічных накірункаў, на стыку рэжысёрскіх эпох, пры тым, што тэрыторыя дыялогу паміж сусветным і расійскім тэатрам толькі пашыраецца.
Далей
Культурны пласт
Князёўна з гітарай
Гісторыя партрэта Крысціны Магдалены Радзівіл
Падчас пошуку экспанатаў да выставы «Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі» ў пінскім Музеі беларускага Палесся мяне зацікавіў партрэт князёўны Крысціны Магдалены Радзівіл, дачкі апошняга Віленскага ваяводы Міхала Гераніма Радзівіла.
Далей
Пакаленне next
Алесь Кудрашоў
Алесь Кудрашоў
Мастацтва, якое ствараецца тут і цяпер, цікавае тым, што мы можам назіраць у ім уласнае развіццё і творчы прагрэс.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |