Свежы нумар
Мастацкі дзённік Наталлі ШАРАНГОВІЧ
Пад знакам Суціна
Сусветнай сенсацыяй сталі вынікі лютаўскіх таргоў аўкцыённага дома «Сотбіс». Самым дарагім аказаўся «Партрэт мужчыны ў чырвоным шарфе» Хаіма Суціна, напісаны мастаком у 1921 г. 17 мільёнаў долараў -- новы рэкорд кошту, асабліва калі супаставіць яго з коштам палатна Агюста Рэнуара «Дзве сястры» (1889), якое набылі за 13 мільёнаў долараў.
Далей
Мастацкі дзённік Таццяны МУШЫНСКАЙ
Юбілеі – творцаў і спектакляў
Творчай нястомнасці калектыву Нацыянальнага тэатра оперы не перастаеш дзівіцца! Тэатр уражвае ўсё новымі і новымі знаходкамі. Сярод іх не толькі прэм’еры, якія вартыя асобнай размовы, але і канцэртныя праграмы аркестра і салістаў, кожная з якіх мае скразную тэму і ўласную драматургію. Шчыра кажучы, будзе шкада, калі пасля заканчэння капітальнага рамонту тэатр вернецца да больш звыклых і традыцыйных форм свайго існавання.
Далей
Рарытэты
Паходня, якая ляціць у бездань
Не знаходжу слоў, каб перадаць на паперы, як уздрыгвалі павекі і ўзляталі кісці рук, увянчаныя бранзалетамі, як задыхалася ад прадчування асалоды царыца Клеапатра... Прэсныя словы толькі намякаюць на тое, што бачылі вочы і ўспрымала сэрца на спектаклі. Спрабаваць уявіць колішнюю сцэнічную яву -- усё роўна, што нюхаць папяровыя кветкі. Мадуляцыі голасу, пяшчотнае буркаванне, споведзі, напружанае маўчанне... Сам малюнак гаворкі і паўзы ў Аляксандры Клімавай і Расціслава Янкоўскага часам значылі не менш, чым сутнасць вымаўляемага тэксту. Шэкспіраўскага тэксту!
Далей
Post factum
Тры галасы, тры зачараванні
«Адкрыю душу вам сваю...». «Музыка -- наша жыццё!» «Магія опернага дуэта». Cольныя вечары ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Далей
У знакавым полі архаікі
Архаіка вабіць сучасных мастакоў. Што шукаюць яны ў вобразах, створаных за стагоддзі да іх нараджэння? Можа быць, ёсць надзея там, за даляглядам часу, адшукаць няпростыя адказы на вечныя пытанні? Можа быць, нашы продкі лепш за нас ведалі, што такое космас і што такое чалавек?
Далей
Для ўсіх закаханых
Праект «W-art», які быў прыдуманы грамадскім куратарам мастаком-графікам Уладзімірам Лукашыкам да Дня святога Валянціна, спалучыў вэб-частку на інтэрнет-партале «Open.by» і экспазіцыю ў Палацы мастацтва.
Далей
Смех і слёзы
Мікалай Пінігін застаецца адным з самых папулярных беларускіх рэжысёраў, чые спектаклі выклікаюць найбольшую цікавасць у мінскіх гледачоў. Таму і з’яўленне яго прозвішча на афішах -- заўсёды чаканае. Праўда, адбываецца гэта апошнім часам не надта часта. Тым не менш, вакол кожнага новага спектакля Пінігіна ўзнікаюць спрэчкі і жывы інтарэс, які нічым не трэба стымуляваць.
Далей
Прызнанне ў каханні
Пэўны час таму беларускі рэжысёр Аляксандр Дольнікаў, паспяхова папрацаваўшы ў Брэсце, Магілёве і Віцебску, з’ехаў у Расію і знік з поля зроку тэатральнай грамадскасці. У інстытуце вучыўся ў Барыса Луцэнкі, ставіў беларускіх аўтараў Аляксея Дударава, Алену Папову, Васіля Ткачова і іншых, але часцей цікавіўся зусім незацяганай сцэнічнай літаратурай, кшталту «Чатырнаццаці чырвоных хатак» паводле Андрэя Платонава, «Чалавека-невідзімкі» паводле Герберта Уэлса.
Далей
Каментарыі (1)
Страсці па Сальеры
Перш чым пачынаць гаворку пра новае ўвасабленне класічнага твора на беларускай сцэне (а прэм’ера прымеркавана да 110-годдзя з часу стварэння оперы), варта сказаць пра істотную дыстанцыю паміж рэальнымі асобамі -- славутымі кампазітарамі, пра якіх напісаны тамы даследаванняў, -- і героямі А.Пушкіна і М.Рымскага-Корсакава.
Далей
Скальпель графіка
У музеі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адкрылася выстава выдатнага нямецкага графіка Хорста Янсэна (1929 -- 1995). Мастак нарадзіўся ў паўночнай Германіі (г.Гамбург), у 1958 годзе ў Гановеры з вялікім поспехам прайшла яго першая персанальная выстава, праз 10 гадоў ён атрымлівае 1-ю прэмію Венецыянскай біенале. Сёння ў Кунстхале Гамбурга Янсэну прысвечана зала, а ў Олдэнбургу, дзе ён правёў дзіцячыя гады, працуе мемарыяльны музей. На выставе ў Мінску прадстаўлена 160 аркушаў майстра, выкананых у канцы 1950-х -- сярэдзіне 1970-х гадоў.
Далей
Інфляцыя камічнага
Мастацкі кіраўнік Маладзёжнага тэатра М.Абрамаў працягвае насычаць рэпертуар класічнымі, традыцыйнымі і ў нечым звыклымі для масавага гледача пастаноўкамі. Магчыма, менавіта таму сённяшні Маладзёжны зрабіўся прадказальным: нават не бачыўшы спектакль па класічнай п’есе, можна з пэўнай доляй верагоднасці сказаць, што ён вызначыцца нетаропкай дзеяй, што знаёмыя ўсім рэплікі з інтанацыйнай дакладнасцю раскладуцца паміж персанажамі, мізансцэны будуць сціплымі і шматзначнымі.
Далей
Зімовы Мінск з гарачым джазам
Штогод, апошнім часам у лютым, Мінгарвыканкам і Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі на чале з народным артыстам краіны, прафесарам Міхаілам Фінбергам ладзяць у сталіцы адметны джазавы праект. Таму каардынаты «Мінск. Люты. Джаз» даўно вядомыя аматарам музыкі.
Далей
У майстэрні
Вікторыя Ільіна: «Пішу бясконцую прастору...»
Майстэрня Вікторыі Ільіной месціцца ў адной са знакамітасцей Гродна: былой вадацяжнай вежы, архітэктурным помніку ХІХ стагоддзя. Шасцікутнік другога паверха разбіты на некалькі памяшканняў: пераходзіш з аднаго ў другое і ўрэшце апынаешся там, адкуль пайшоў. Пакойчык, дзе стаіць мальберт -- самае сэрца майстэрні, -- аскетычны, тут нішто не перашкаджае працаваць, тут мастачка сам-насам з сабой і... горадам, які разлёгся за вокнамі і натхняе яе ўласныя краявіды. Вёска Біскупцы, дзе Вікторыя праводзіла лета ў дзяцінстве, -- бясконцая крыніца вобразаў.
«Правінцыя» -- так называлася выстава Вікторыі Ільіной у мінскім Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. Выстава ўмоўна падзялялася на дзве часткі -- гарадскія пейзажы і краявіды Біскупцаў з роднымі для мастачкі і ўтульнымі для «абжыцця» гледачом куточкамі. Вёска Біскупцы -- правінцыя для Гродна, ну а Гродна, адпаведна, -- для Мінска. На жаль, само слова «правінцыя» ў нашым соцыякультурным кантэксце набыло негатыўнае значэнне. Але так хочацца рэабілітаваць «старое добрае» паняцце -- і тут дарэчы пачаць са старажытнага горада і моцнага культурнага асяродка...
Далей
Кропкі над «і»
Наш вожык яшчэ не ў тумане
Перад тым, як распавесці пра творчасць, -- некалькі заўваг... Кажуць, што разумныя людзі вучацца на чужых памылках. Напэўна. Праўда, мне часцей даводзіцца сутыкацца з тым, што кожны наступае на свае граблі. І тут галоўнае, па маім меркаванні, каб хвароба не стала хранічнай. Вось таму ўрокі гісторыі і досвед суседзяў -- скарб неацэнны. Важна не толькі ведаць і бачыць, але і ўсведамляць, што за гэтым крыецца. Як заклікаў неўміручы Пруткоў: глядзі ў корань!
Далей
Крэатыў маладзёжнага мастацтва
У вялікай зале Палаца мастацтва ўсяго на дзесяць дзён была выстаўлена добрая сотня жывапісных і графічных работ, што лучыліся яскравым пазітывам. Карціны з коткамі і сабакамі, сонечнымі нацюрмортамі, русалкамі, талеркамі, рыбамі, пантофлямі, абстрактнымі кругамі і квадратамі -- усё гэта было аб’яднана адной ідэяй: прадставіць сучаснае маладзёжнае мастацтва. Аўтары выстаўленых твораў -- студэнты і выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і іншых мастацкіх устаноў рэспублікі, сябры маладзёжнага аб’яднання Беларускага саюза мастакоў.
Далей
Каментарыі (1)
Новы твор
Культурны пласт
"Званковы туз" Віленскага універсітэта
У гісторыю еўрапейскай культуры Ян Рустэм увайшоў як адзін з трох прадстаўнікоў Віленскай мастацкай школы, якія заклалі падмурак прафесійнай мастацкай адукацыі ў беларуска-літоўскім краі. (Матэрыялы аб творчасці Ф.Смуглевіча і Ю.Саўндэрса глядзіце ў «Мастацтве» №№ 3 і 7 за 2007 год.) Рустэм меў лагодны характар, быў інтэлігентным, начытаным і бескарыслівым чалавекам, валодаў некалькімі мовамі, яго паважалі ў асяроддзі мясцовай шляхты і прафесараў, любілі студэнты. Маючы нетыповую знешнасць, ён не крыўдзіўся на шаржы, якія на яго не рабіў толькі гультай. Аднойчы ён і сам сябе з гумарам намаляваў (не без падстаў для такой алегорыі) у вобразе «Званковага туза».
Далей
Постаць
Вера Кавалерава: "Аптыміст з дзіцячага тэатра"
Не сакрэт: тэатр змяняецца разам з жыццём, і ўсё менш застаецца ў ім недатыкальнага -- абароненага прафесійнай тэрыторыяй, непадуладнага стыхійным гульням часу. Вось і пра класічнае разуменне акцёрскага амплуа даўно не прынята згадваць. Вызваліўшыся ад жорсткіх сцэнічных канонаў, тэатр значна павялічыў сваю эфектыўнасць і такім чынам імкліва наблізіўся да гледачоў. І ўсё ж існуюць каноны непахісныя, новым павевам непадуладныя. Актрыса Рэспубліканскага тэатра юнага гледача Вера Кавалерава сама па сабе ўвасабляе ўвесь дзіцячы тэатр. У гэтым сэнсе яе можна лічыць жывой легендай. Прынамсі, пакуль у ТЮГу працуюць такія артысткі, амплуа травесці скасаваць немагчыма. Зрэшты, увасобленыя ёю вобразы -- яшчэ і проста яркія ўзоры акцёрскай творчасці. Дастаткова згадаць Зайку-зазнайку з аднайменнага спектакля па п’есе Сяргея Міхалкова, Міколку з «Міколкі-паравоза» Міхася Лынькова, Кацярынку і Зоську ў «Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець...» паводле Янкі Купалы і Міхася Чарота, Чыпаліна з казкі «Чыпаліна і яго сябры» паводле Джані Радары, Надзьку з п’есы Міхаіла Рошчына «Уся надзея», Элен са «Стваральніцы цуду» Уільяма Гібсана, Асляня з «Дарогі на Віфлеем» Сяргея Кавалёва…
Далей
Тэма нумара
Антаганізм, суіснаванне, узаемапранікненне. Традыцыя і авангард у музыцы
Узаемаадносіны традыцыі і авангарда -- пытанне глабальнае, якое дазваляе разважаць і пра многія (калі не ўсе) іншыя праблемы нацыянальнай музыкі; гэта -- своеасаблівы водападзел. Ёсць кампазітары, якія па сваім мысленні, па мове і выбары выразных сродкаў бліжэй да традыцыі. Ёсць тыя, хто бліжэй да авангарда. Цягам многіх гадоў можна назіраць сапраўдны, непрымірымы антаганізм паміж імі. Цікава: ці могуць у прынцыпе памяркоўна ставіцца адзін да аднаго творцы, якія спавядаюць розныя мастацкія прынцыпы? Хто з іх бліжэй да ісціны? За кім будучыня, за кім перспектыва? Гэтыя пытанні зрабіліся асновай гутаркі за "круглым сталом", які правяла рэдактар аддзела часопіса Таццяна МУШЫНСКАЯ
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |