Свежы нумар
Артэфакты
Той, хто правакуе на творчасць
75-годдзе Міхася Раманюка
Старонні чалавек, прачытаўшы біяграфію Міхася Раманюка, адразу не зразумее: як можна паспець зрабіць усе гэтыя справы за адно жыццё. За 53 гады. У тых не самых спрыяльных для нацыянальнага развіцця ўмовах 1960—1980-х гадоў, у больш спрыяльных, але матэрыяльна складаных 1990-х. Аднак тыя, хто ведаў Міхася Фёдаравіча, нічому не здзіўляліся: чалавек ён быў няўрымслівы, апантаны і таленавіты
Далей
«Дзе ты, мая Айчына?..»
«Міхал Клеафас Агінскі. Невядомы партрэт»
Тое, што Рыгор Сарока — фанат Маладзечанскага музычнага каледжа, дырэктарам якога ён з’яўляецца, і дырыжор сімфанічнага аркестра, складзенага з педагогаў і студэнтаў, — ведаюць усе. Наяўнасць аркестра, а таксама хору, які існуе ў каледжы, зрабіліся ў свой час грунтам для нараджэння Маладзечанскага маладзёжнага музычнага тэатра. Спярша калектыў заявіў пра сябе пастаноўкай «Іаланты», потым увасобіў «Травіяту» і «Яўгенія Анегіна».
Далей
Каментарыі (1)
Zoom Сяргея Ждановіча
«Міміка лёгкіх: рэканструкцыя. Дзённік дыхання» Выстава Вольгі Сазыкінай
Мінскі варыянт «швейцарскага» праекта Вольгі Сазыкінай абыграў прастору малой залы Музея сучаснага выяўленчага мастацтва — ён выглядаў канцэптуальна пераканальна і візуальна цэласна…
У серыі матэрыялаў пад назвай «Zoom» слова будзе давацца героям абранага мастацкага праекта, у дадзеным выпадку — мастаку і куратару, таксама — экспертам у пэўнай галіне мастацтва.
Далей
Латэнтны танец
XXVI Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі
Апошні па часе форум у Віцебску засведчыў, што contemporary dance, які на пачатку 1990-х лічыўся з’явай маргінальнай і быў вядомы вузкаму колу апантаных, сёння стаў легітымным і нават модным. Пра сваю далучанасць да сучаснага танца цяпер заяўляе ледзь не кожны калектыў, чыя дзейнасць выходзіць за рамкі акадэмічнага і народна-сцэнічнага кірункаў. Своеасаблівым індыкатарам пошукаў айчынных харэографаў у гэтай галіне стаў нацыянальны конкурс у межах IFMC.
Далей
Каментарыі (1)
Вандроўка па часах і сусвеце
«Кастынг» Выстава Сяргея Грыневіча Музей сучаснага выяўленчага мастацтва
Сваю новую мінскую выстаўку Сяргей Грыневіч склаў з двух праектаў — інтэрактыўнай, як кажуць сёння, нізкі «Стань дзяўчынай Бонда» і «Кастынгу», які даў агульную назву падзеі.
Далей
Каментарыі (2)
Якімі будзем праз два стагоддзі?
«Пан Тадэвуш» паводле Адама Міцкевіча Рэжысёр Мікалай Пінігін
Прэм’еру «Пана Тадэвуша» ў Купалаўскім тэатры чакалі як важную падзею. Яшчэ на генеральную рэпетыцыю сабралася ўся тэатральная грамадскасць. Прыслалі сваіх ганцоў нават абласныя тэатры.
Далей
Генерал маленькай арміі
«Нацюрморт у раме» Жывапіс і графіка Мікалая Рыжага Галерэя «Беларт»
Персанальная выстава не заўсёды ў стане засведчыць рэальны маштаб і дыяпазон творцы. Прычын таму мноства, самая распаўсюджаная — недахоп прац, калі многія з іх захоўваюцца ў музейных і прыватных калекцыях, самая банальная — сціпласць экспазіцыйных плошчаў.
Далей
Хімія і жыццё
Праект «Н2О» Галерэя «Універсітэт культуры»
Выстава «Н2О» стала паспяховым працягам супрацоўніцтва галерэі і Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь. Раней былі ажыццёўлены такія праекты, як «Тэхна-арт. Альтэрнатыўная энергія», прысвечаны праблеме больш шырокага выкарыстання новых і ўзнаўляльных крыніц энергіі, «Біясфера 2010», звязаны з пытаннямі захавання біялагічнай разнастайнасці на Зямлі, і нават праект, засяроджаны на ролі папулярнага караняплода ў сусветнай культуры («Арт-бульба»).
Далей
Каментарыі (1)
Колькі п’ес і ўсё?
Другая драматургічная лабараторыя
У Цэнтры беларускай драматургіі працягваюцца чыткі п’ес, створаных у межах ІІ драматургічнай лабараторыі. Але ці здолее хто з рэжысёраў гэтым разам пераадолець шлях ад чыткі да паўнавартаснай пастаноўкі?
Далей
Каментарыі (1)
З’явілася альтэрнатыва
«Спячая красуня» Пятра Чайкоўскага Балетная школа Вежнавец
Той факт, што ў Мінску існуе цяпер прыватная балетная школа, не можа не радаваць. Час для з’яўлення падобных структур даўно наспеў! Харэаграфічная вучэльня ў нас адна і не можа змясціць усіх здольных.
Далей
Ягелоны заспявалі...
«Соф’я Гальшанская» Мюзікл Уладзіміра Кандрусевіча
Уладзімір Кандрусевіч — адзін з аўтараў, якія тонка адчуваюць асаблівасць жанру. Бо патрабуюцца дынамічная драматургія, актуальныя тэмы і сюжэты. Але мюзікл не можа існаваць і без музычных «хітоў», яркага меладызму. Наяўнасцю такіх рыс вылучаліся папярэднія спектаклі кампазітара ў Музычным тэатры («Джулія» і «Шклянка вады»).
Далей
Дзейныя асобы
Генадзь Мушперт
Наводдаль ад мэйнстрыму
Галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Генадзь Мушперт — асоба неардынарная і непрадказальная. Некалі, на пачатку творчай кар’еры, ён цвёрда засвоіў, што да мастацтва нельга ставіцца з пагардай, і ўзяў гэтую выснову як кіраўніцтва да дзеяння. Аказалася, абраў для сябе ў прафесіі, бадай што, самы складаны шлях. Але ў выніку з’явіліся спектаклі, здатныя не толькі ўзнаўляць пярэстую і драматычную карціну свету, а і асвятляць яе тонкай іроніяй і непазбежным гумарам.
Далей
Дыскурс
Terra opera
IV Мінскі міжнародны Калядны форум
Падобна, опера (з’ява па сваёй прыродзе элітарная) становіцца ў Беларусі адным з самых прэстыжных, папулярных і запатрабаваных жанраў. Вялікі тэатр прыкладае дзеля гэтага шмат намаганняў. Не толькі спектаклямі бягучага рэпертуару, пазначанымі на афішы, але і правядзеннем Опернага форуму. Ён становіцца традыцыяй, неад’емнай часткай мастацкага краявіду.
Далей
Каментарыі (1)
Фінансы, выставы, майстэрні ды іншае
Чым жыве Саюз мастакоў?
Напрыканцы 2013 года старшынёй Беларускага саюза мастакоў быў абраны Рыгор Сітніца, які дагэтуль займаў пасаду намесніка. З’езд творчай арганізацыі праходзіў у няпростых варунках: былі нараканні на форму яго правядзення, прэтэнзіі
да кіраўніцтва, таму раз ад разу падчас нашай размовы Рыгор Сітніца звяртаўся да гэтых унутраных спрэчак.
Далей
Паралелі
Тэкст і прастора: «Тэрыторыя» суіснавання
Міжнародны фестываль-школа
Калі ў драматургаў ёсць свае справы, яны спакойна могуць заняцца імі: гэты тэкст у большай меры датычыцца рэжысёраў, сцэнографаў і праблем тэкстацэнтрычнасці тэатра. З драматургіяй з нядаўняе пары ў нас праблем няма, а вось з яе ўвасабленнем — хапае. У такой сітуацыі карысна звярнуцца да іншага вопыту.
Далей
Прафесійнасць у падсвядомасці
Іншажыцці Уладаса Багдонаса
Яго называюць «улюбёным акцёрам выдатнага літоўскага рэжысёра Эймунтаса Някрошуса». Але гэтую фразу з поспехам можна перайначыць,атрымаецца: Эймунтас Някрошус — «улюбёнырэжысёр выдатнага літоўскага акцёра УладасаБагдонаса».
Далей
Каментарыі (1)
Культурны пласт
Кавалачак раю на шчасце
Маляваныя дываны Алены Кіш
Выстава маляваных дываноў Алены Кіш сталася нагодай згадаць творчасць унікальнага майстра. Цудоўна тое, што ў экспазіцыі можна было пабачыць два адрэстаўраваныя творы Алены: да гэтага спрычыніліся спецыялісты Нацыянальнага мастацкага музея, а сродкі выдзелены Беларускім народным банкам, пры ініцыятыве і фінансавай падтрымцы якога і ладзілася выстава «На шчасце»
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |