Свежы нумар
Артэфакты
Душа і памяць забытага часу
«Ладдзя Роспачы» паводле Уладзіміра Караткевіча
Беларускія тэатры лялек працягваюць сцвярджаць сваю мастацкую паўнацэннасць, смела ставяць класіку і прымушаюць акцёраў працаваць, як у драматычным тэатры.
Далей
Энергія колеру
Выстава латвійскай мастачкі Агніі Германэ
У назве выставы — гэтай загадкавай моўнай формуле — слова «пачуцці» ключавое. Для мастака пачуцці — не проста нейкая патаемная энергія цела, але і аснова яго творчага патэнцыялу. Для Агніі Германэ — яшчэ і мова душы.
Далей
Форма і дух
Выстава Сержука Цімохава
Пасмяротныя выставы маюць асаблівы фармат. Падсумаванне творчасці, справаздача, якую ладзяць родныя і калегі, часам — паводле апошняй волі мастака. Сыход Сержука Цімохава быў дачасным, таму росквіт яго таленту прыпаў на завяршальны этап творчасці. Замкнёнае кола прац у вялікай зале Палаца мастацтва ўключыла ў сябе і яго ранні перыяд — полацкі, і апошні — мінскі. Менавіта так — геаграфічна — размеркаваўся творчы шлях Сержука Цімохава.
Далей
Жыццё ёсць камедыя!
«Шэсць танцаў»
Тэрыторыя камічнага ў нашым акадэмічным музычным мастацтве ніколі не была вялікай.
Далей
Крытэрыі і прыярытэты
Фатаграфічны праект «By Now»
Праект завяршыўся прэзентацыяй альбома і выставай у новай мінскай галерэі. Апроч уласна выставы зацікаўленым гледачам прапаноўвалася абмеркаваць на «круглым стале» праблемы сучаснай беларускай фатаграфіі.
Далей
Зробім яшчэ лепшым?..
VІІІ Міжнародны фестываль Юрыя Башмета
Гэты музычны форум няхай недалёкая, але ўжо гісторыя. Самы час паразважаць не толькі ўласна пра канцэрты і творчыя сустрэчы, узровень якіх быў вельмі высокім, але і пра саму сутнаць фестывалю — пра тое, што ён дае нашай нацыянальнай культуры. Пэўна, ёсць сэнс і ў параўнаннях — не толькі з падобнымі музычнымі святамі, але і з форумамі, прысвечанымі іншым відам мастацтваў.
Далей
Марафон выстаў
«На шляху да сучаснага музея-2013»
Конкурс маладых куратараў праходзіць у Мінску не першы год і паспеў ужо стаць адметнай пляцоўкай для дэманстрацыі актуальнага беларускага мастацтва і выяўлення яго праблемных зон.
Далей
2013: падзеі і тэндэнцыі
Дайсці да гарызонту
Тэатр
Новыя работы айчынных творцаў не заўсёды адпавядаюць запатрабаванням самай зацікаўленай і адукаванай часткі публікі. У гэтым на працягу года пастаянным наведвальнікам тэатраў, музеяў, галерэй і нават філармоніі лёгка было пераканацца.
Далей
Рух па інерцыі
Тэатр
Спектаклі 2013 года, шчыра кажучы, у большасці сваёй прынеслі мала
радасці. Але тэатральны сезон у разгары, і ўсё яшчэ можа здарыцца.
Далей
Між супрацьлеглымі полюсамі
Выяўленчае мастацтва
Падсумаванне вынікаў года патрабуе вызначэння галоўнай падзеі і асноўных тэндэнцый. Парадаксальна, але якраз праз адсутнасць гэтай галоўнай падзеі — той, што з вялікай літары — і выявіліся вядучыя тэндэнцыі: мастацкае жыццё трымалася на прыватных ініцыятывах, а крытэрыі выставачнай палітыкі размыліся ўшчэнт.
Далей
Самы звычайны трынаццаты...
Выяўленчае мастацтва
Калі праз натуральную сціпласць адкінуць тыя важныя падзеі года, над якімі давялося працаваць самому, разам з сябрамі і паплечнікамі — а гэта першы беларускі ўдзел у кіеўскім «ГогальФэсце» з праграмай арт-перформансу «penAtra(C)tion-4», першы Міжнародны фестываль мастацкага шкла «GlassНавігацыя», арганізаваны ў Мінску разам з Аленай Атрашкевіч, — то не вельмі шмат пра што застаецца казаць.
Жартую.
Далей
Раз-пораз выйграем. А бывае — наадварот...
Музыка
Падводзіць вынікі музычнага года і прыемна, і карысна. Прыемна, бо, азіраючыся назад, з радасцю згадваеш імклівую і вірлівую чараду імпрэз. Калейдаскоп, у якім мільгаюць, змяняючы адно аднаго, фестывалі, прэм’еры, праекты, дэбюты, прэзентацыі, гастрольныя паказы.
Далей
Эстэтыка і этыка дырыжорскіх жэстаў
Музыка
Акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі, якім кіруе маэстра Аляксандр Анісімаў, адзначыў восенню ўласнае 85-годдзе.
Далей
Інвалюцыя замест эвалюцыі
Музыка, харэаграфія
Назваць мінулы харэаграфічны год шчодрым на падзеі, на жаль, не даводзіцца. Засмучае не столькі нешматлікасць прэм’ер, колькі іх шараговасць і выпадковасць з пункту гледжання рэпертуарнай палітыкі.
Далей
Пошукі «беларускага следу»
Кіно
Кінагод-2013 пачаўся з нечаканай навіны. У лютым у паўцёмнай зале студыі «Беларусьфільм» паказалі стужку «Роля», створаную піцерскім рэжысёрам Канстанцінам Лапушанскім. Карціна прадстаўлялася як беларуская. Год таму, на «Лістападзе», як беларускі прэзентаваўся фільм Сяргея Лазніцы «У тумане». Дый сам рэжысёр, які нарадзіўся ў Баранавічах, правёў дзіцячыя і юнацкія гады на Украіне, а цяпер жыве ў Германіі, называўся беларускім. Гэта сведчыць: у нас сапраўды ёсць сіндром тугі па «сваім» кінамастацтве.
Далей
Каментарыі (1)
«Роля», «Туфлікі», «Цяпло»…
Кіно
Гэта не падзея, а толькі факт часу: у 2013 годзе на «Беларусьфільме»
скончылася эра плёначнага кіно. Тэхнічны прагрэс патрабаваў, каб кінавытворчасць перайшла на лічбавыя тэхналогіі, да якіх мусяць прыстасоўвацца і кінапракатчыкі.
Далей
«Малы фармат» жыве!
Кіно
Анімацыя і дакументальныя фільмы застаюцца нашай надзеяй на лепшую кінабудучыню.
Далей
Каментарыі (1)
Або пан, або прапаў
Фота
Фатаграфічны год пачаўся Мінскім фэстам фатаграфіі, арганізатар — грамадскае аб’яднанне «Фотамастацтва».
Далей
Дзейныя асобы
Алена Турава
Ілюзіён быцця
Аўтар шасці анімацыйных і трох ігравых фільмаў, яна досыць часта трапляла ў становішча, калі магла разлічваць выключна на ўласную энергію, прафесійную вынаходлівасць ды трывалую любоў да кіно. Так было на пачатку 1990-х, калі амаль усе мастакі-пастаноўшчыкі сышлі з беларускай анімацыі, аднак Алена Турава ўпарта здымала мультыплікацыйныя карціны. На працягу дзесяці год.
Далей
Дыскурс
Культурны код
Міжнародны досвед
«Тэарт» расцягнуўся на месяц, захапіўшы канец верасня і амаль увесь кастрычнік. Гледачы не паспявалі асэнсоўваць новыя ўражанні. Яны струменіліся няспыннаю плынню. Здавалася, тэатральны досвед такі насычаны і каштоўны, а прагляды ніколі не скончацца.
Далей
Пры адсутнасці героя
Сямён Александроўскі ў пошуках сапраўднасці
Майстэрню Льва Додзіна ў Санкт-Пецярбургскай акадэміі мастацтваў ён пакінуў разам са сваім аднакурснікам Дзмітрыем Валкастрэлавым — пасля таго як майстра вырашыў, што навучыць рэжысуры немагчыма.
Далей
Хто ўвасобіць нас сённяшніх
Беларускі «кэйс»
Маштабны і яркі «Тэарт», які ўжо тры гады выконвае функцыю адзінай пляцоўкі сучаснага тэатральнага мастацтва ў Мінску, робіцца энтузіястамі з Цэнтра візуальных і выканальніцкіх мастацтваў — камандай прадзюсара Анжалікі Крашэўскай. Гэтая ж каманда, што месціцца ў некалькіх сціплых пакойчыках, арандаваных у Музея Вялікай Айчыннай вайны, праводзіць кінафестываль «Лістапад», з якога, уласна кажучы, пачалася гісторыя інтэграцыі Мінска ў вялікае культурнае поле 2000-х.
Далей
Празрыстыя камунікацыі
Міжнародны фестываль «GlassНавігацыя»
Восень 2013 была гарачай вандроўнай парой. Насычанасць інтэрнацыянальнай прасторы шклянымі форумамі была настолькі шчыльнай, што адмыслоўцам з цяжкасцю ўдавалася размяркоўваць маршруты і фінансавыя інвестыцыі. Найбліжэйшымі суседзямі першага мінскага Міжнароднага фестывалю мастацкага шкла «GlassНавігацыя» сталі фэсты ва Украіне і Польшчы: 9-ы Міжнародны шкловыдзімальны сімпозіум (Львоў) і Еўрапейскі фестываль шкла (Вроцлаў). Пасля наведвання іх асабліва прыемна адзначыць выключна высокі ўзровень удзельнікаў мінскага форуму.
Далей
Паралелі
Бясконцасць як аптычны эфект
V Маскоўскае біенале сучаснага мастацтва
Спецыяльны праект Рэспублікі Беларусь на Маскоўскім біенале атрымаўся акурат тым, чым і быў заяўлены, — спецыяльным праектам.З акцэнтам на кожнае слова. Назоўнік тут прадугледжвае канцэптуальную зладжанасць экспазіцыі. Прыметнік — асобны падыход да інтэрпрэтацыі біенальных тэм, які не ўступае ў канфрантацыю са «змесцівам» асноўнага праекта, аднак і не зліваецца з ім.
Далей
Культурны пласт
Сібірская адысея шляхціца з-пад Маладзечна
Гектар Більдзюкевіч і яго «Жывапісны альбом»
«Прарок на сваёй бацькаўшчыне пашаны не мае...» Гэтыя евангельскія словы добра дастасоўваюцца да лёсаў такіх волатаў, як першы прэзідэнт Гаваяў Мікалай Судзілоўскі, герой Чылі Ігнат Дамейка, «бацька» амерыканскай астранаўтыкі Барыс Кіт — асоб, што з розных прычын рэалізавалі свае таленты далёка ад зямлі, на якой нарадзіліся. Далёка ад Беларусі.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |