Свежы нумар
Артэфакты
Усё бліжэй да гледача...
Арт-праект «Zabor»
Запачаткаваны ў Мінску, арт-праект «Zabor» працягваецца ў іншых беларускіх гарадах, дзе працы мастакоў дэманструюцца на галоўных агароджах горада.
Далей
«Was born in Lubcza»
Фестываль музыкі Мікалая Набокава
Гадоў дзесяць таму, гартаючы ў адной замежнай бібліятэцы грунтоўную замежную музычную энцыклапедыю, са здзіўленнем убачыў на літару N прозвішча «Nabokov Nicolas». Яшчэ больш акругліліся мае вочы, калі за словамі «was born» убачыў «Lubcza».
Далей
Распавесці незвычайна
«Малыш і Карлсан, які жыве на даху» у Беларускім дзяржаўным тэатры лялек
Знакамітая кніжка Астрыд Ліндгрэн пачынаецца з расповеду пра звычайную шведскую сям’ю, дзе ўзнікла незвычайная (ці то праўда, ці то выдумка) сітуацыя. У адсутнасць бацькоў Малышу становіцца сумна без сяброў і суразмоўцаў. У доме з’яўляецца маленькі тоўсты чалавечак нявызначанага ўзросту, які ўмее лятаць дзякуючы маторчыку на спіне.
Далей
Дзейныя асобы
Алег Мельнікаў
Вasso ostinato
Гэтага артыста немагчыма не заўважыць у якім заўгодна спектаклі або канцэрце. Алега Мельнікава, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь, лаўрэата міжнародных конкурсаў, немагчыма не запомніць. І не толькі дзякуючы каларытнаму абліччу.
Далей
Каментарыі (1)
Дыскурс
Змена ракурсу?
Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа»
Не сакрэт, кожная інстытуцыя, што існуе працяглы перыяд дзякуючы надзвычайным намаганням яе стваральнікаў рана або позна губляе колішні імпэт. Пры гэтым усялякага роду абнаўленне часцей за ўсё становіцца немагчымым. Але ж сёлета на «Белай Вежы» ўсё атрымалася наадварот. Арганізатары нечакана ўсхамянуліся, быццам і не было папярэдніх сямнаццаці гадоў. Фестываль набыў новыя ўласцівасці, амаладзіўся, напоўніўся іншымі рэаліямі. Далей паглядзім, ці было гэта толькі разавай акцыяй.
Далей
Досвед адрозненняў
Летнія вандроўкі мастакоў
Час ад вясны да пачатку восені — у многіх частках свету перыяд цёплы і спрыяльны для працы на адкрытым паветры — плённы і для беларускіх мастакоў, якія звычайна папаўняюць свой творчы капітал на шматлікіх міжнародных мерапрыемствах. Куды і навошта ездзяць творцы, а галоўнае — які неацэнны творчы досвед яны набываюць, выбіраючыся з майстэрняў ды іншых месцаў працы ў стыхію прыроды, новых матэрыялаў і падыходаў? Бо творы ці фатаграфіі твораў, якія яны адтуль прывозяць, часам розняцца, месцамі — кардынальна, ад таго, што зроблена тут.
Далей
Балетны «Вітаўт»
За і супраць
Можна толькі ўзрадавацца той акалічнасці, што свой новы сезон наш Акадэмічны
тэатр оперы і балета ўжо другі раз распачынае прэм’ерай нацыянальнага спектакля.
Далей
Каментарыі (1)
У майстэрні
Паміж іконай і квадратам
Уладзімір Клімушка пра форму і сутнасць
Мастак, што заўсёды вылучаўся як выдатны каларыст і тонкі майстар пабудовы кампазіцыі, апошнімі творамі можа шакаваць сваіх прыхільнікаў — крывава-чырвоныя і атрутна-зялёныя тоны суправаджаюць яго цяперашні перыяд. У гэтых працах Уладзіміра Клімушкі колер страціў сваё сімвалічнае напаўненне, але ж нічога не змянілася ў яго шляху ад пошуку формулы краявіду да візантыйскіх нацюрмортаў, серыі вежаў і «Сінтагмы» — так ён называе свой новы цыкл і будучую выставу.
Далей
Паралелі
Культурны пласт
Работа з натуры
Лёс і творчасць Апалінарыя Гараўскага
Радзімай талентаў называюць Беларусь гісторыкі і краязнаўцы. Адметнае месца
сярод славутых землякоў займае пейзажыст і партрэтыст Апалінарый Гараўскі.
Яго «родны кут» — маёнтак Уборкі былога Ігуменскага павета Мінскай губерні
(цяпер Бярэзінскі раён Мінскай вобласці), тут будучы мастак з’явіўся на свет
30 студзеня 1833 года.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |