Свежы нумар
Тэма нумара. Тэатр без межаў
Уладзімір РЫЛАТКА: "Месца ў тэатральным сусвеце"
Кожны фестываль павінен быць з’явай -- як у мастацтве, так і ў грамадскім жыцці. Кожны мастацкі форум павінен быць даступным шырокім колам грамадства, шырока асвятляцца ў СМІ, найперш тэлебачаннем. Каштоўнасць фестывалю ўзрастае, калі на яго прыязджаюць творчыя сілы з розных краін. Гэта дае спажыву для роздуму і спрыяе развіццю культуры ўвогуле. І беларускай, у прыватнасці...
Далей
Валерый РАЕЎСКІ: "Шырока расчыняем дзверы"
Мы, дзеячы беларускага тэатра, часцей за ўсё чэзнем у адсутнасці зносін адно з адным. Таму і мэта Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Панарама» -- адзіная. Прынамсі, ягоныя арганізатары ўсё робяць для таго, каб у нас была магчымасць і сябе паказаць, і на ўсё лепшае ў тых, хто прыехаў да нас, паглядзець.
Далей
Віктар БАБАРЫКА: "Дэфіцыт суперажывання"
Наш банк -- генеральны партнёр «Панарамы». Што папярэднічала гэтаму рашэнню? Канкрэтызацыя банкаўскай місіі. Яшчэ колькі гадоў таму мы, нацэленыя на работу з недзяржаўным сектарам эканомікі, прыйшлі да высновы: Белгазпрамбанк павінен садзейнічаць фармаванню ў рэспубліцы сярэдняга класа. Таму турбуемся не толькі пра эканамічны складнік. Адчуваем да ўсяго і нашу невымерную сацыяльную адказнасць перад грамадствам. Маю на ўвазе і дабрачынныя праграмы, і дапамогу ў развіцці культуры і мастацтва.
Далей
Вадзім ДАПКЮНАС: " Фестываль -- не толькі свята"
Фестываль -- гэта заўжды адказны і нялёгкі клопат. Галоўная задача арганізатараў -- задаволіць шматлікія і разнастайныя густы прыхільнікаў тэатра.
За звыклымі словамі «ідзе напружаная праца» -- вялікі пласт планамернай творчай, арганізацыйнай, вытворча-пастановачнай, інфармацыйна-рэдактарскай і адміністрацыйнай работы.
Далей
Каментарыі (1)
Анжэла Крашэўская: "Лішніх квіткоў няма"
Летась, калі ішоў «Фестываль фестываляў» і тэлебачанне здымала спектаклі, якія прывёз Дзмітрый Уласаў, -- заканамерным прагучала пытанне ад тэлевізійшчыкаў: «А на “Панараму” вы забыліся?» Безумоўна, не! Менавіта яна засталася ў памяці аматараў і прафесіяналаў сцэны, здолела стаць у пэўнай ступені знакавай падзеяй. Натуральна і тое, што прага зрабіць Мінск фестывальным горадам не знікала ў нас ніколі. І шлях да ажыццяўлення мары бачыцца адзіны -- годна правесці трэцюю «Панараму», каб надаць наступным тэатральным фэстам статус перыядычнага міжнароднага мерапрыемства самага высокага ўзроўню і па форме, і па змесце…
Далей
Аляксей Дудараў: "Жывое мастацтва"
Тэатр пачаўся тады, калі ў людзей з’явіліся абрады, рытуалы, звычаі…
Элементы тэатра прысутнічаюць ва ўсіх сферах нашага існавання. Часам яны робяцца настолькі арганічнымі і неабходнымі, што прымаюцца намі як само жыццё, яго глыбінная сутнасць, без якой няма адчування гэтага жыцця альбо яно спрошчанае і няпоўнае. Менавіта таму тэатр вечны, тэатр неўміручы, тэатр, як і сам чалавек, бясконцы і да канца неспазнавальны.
Далей
Рычард Смольскі: "Рухавік творчага развіцця"
Даўно пераканаўся, што тэатральныя дзеячы -- людзі не толькі станоўчай духоўнай ментальнасці, але яшчэ і даволі вынаходлівыя, якія з любой складанай сітуацыі заўсёды знойдуць выйсце. Сведчаннем таму -- шматвяковая гісторыя айчыннага тэатра, у тым ліку і гісторыя сучасная.
Далей
Віктар КУРАШ: "Пад знакам духоўнай еднасці"
Тэатр, сапраўды, не мае межаў. І гэта хутчэй не прасторавая адметнасць, а пазнака духоўнай еднасці служыцеляў і прыхільнікаў сцэны ва ўсіх кутках свету. Тэатр, на маю думку, павінен апярэджваць час, творча пераасэнсоўваць яго, пераствараць і насычаць дабрынёй.
Далей
Дзейныя асобы
Генадзь ГАРБУК. Нельга эканоміць на творчых статунках
Як падаецца, у віхуры фестывальнага жыцця акцёры -- самыя «пакрыўджаныя»: яны прыязджаюць на фестываль, адыгрываюць спектакль і амаль адразу з’язджаюць дадому, часта так і не пабачыўшы на сцэне нікога са сваіх калег. А між тым, няма большых абаронцаў фестываляў, чым акцёры... Менавіта з гэтага мы і пачалі нашу размову з народным артыстам СССР Генадзем Гарбукам.
Далей
Каментарыі (11)
Оскарас Каршуновас: Цяжка быць богам...
Цягам многіх дзесяцігоддзяў тэатр у Літве ўпэўнена займае асаблівае месца ў нішы духоўнага жыцця. Тут здаўна працуюць творчыя асобы, дзякуючы якім Літву пазнаюць у свеце. Нягледзячы на ўсе гістарычныя буры і цяжкасці пераходных перыядаў, сапраўдных мастакоў у літоўскім тэатры не паменела. Беларускай публіцы гэтыя імёны вядомыя. Толькі за апошні час мінскім гледачам былі прадстаўлены інтэрпрэтацыі «Трох сясцёр» -- Э.Някрошусам, «Маскараду» -- Р.Тумінасам, «Дзядзькі Вані» і «Макбета» -- А.Латэнасам. На ІІ Міжнародным тэатральным фестывалі «Панарама» з вялікім поспехам прайшоў спектакль «Рамэо і Джульета» у пастаноўцы О.Каршуноваса.
Оскарас Каршуновас, сапраўдны маг тэатра (хоць яму толькі 38!), здаецца, больш папулярны сёння ў Літве, чым рок-зоркі. І цалкам адпавядае сентэнцыі свайго настаўніка Й.Вайткуса, які сказаў, што мастакамі становяцца тады, калі «капаюць ямы» сваім настаўнікам. А новае ў тэатры з’яўляецца, калі адмаўляецца тое, што было важным некалі.
Увосень 2004 года тэатр О.Каршуноваса -- на той час ОКТ -- ініцыяваў і правёў буйны міжнародны фестываль «Сірэны», так што пачалі мы з тэмы фестывальнай.
Далей
Каментарыі (1)
Сяргей Жэнавач: «Педагог і рэжысёр -- адна прафесія…»
Інтэрв’ю з мастацкім кіраўніком Студыі тэатральнага мастацтва адбылося ў невялічкім падвальчыку, які здымаюць студыйцы для сваіх заняткаў. Магчыма, і з гэтае прычыны размова адразу скіравалася ў бок праблем выхавання тэатральнай моладзі, студыйнасці, перадачы тэатральных традыцый. Гэтым, вядома, не вычэрпваецца творчы досвед Сяргея Жэнавача, сёлетняга лаўрэата «Залатой маскі», аднаго з найбольш аўтарытэтных рэжысёраў сучаснага расійскага тэатра. Ён неаднаразова меў магчымасць ставіць спектаклі на акадэмічнай сцэне, кіраваў Тэатрам на Малой Броннай. Тым не менш невыпадкова, што менавіта педагагічная дзейнасць рэжысёра аказалася такой запатрабаванай у сучасным тэатры. Нам гэты досвед мусіць быць вельмі і вельмі карысным.
Далей
Каментарыі (1)
Алег Півавараў. Ноеў каўчэг
Адзін з гасцей сёлетняй «Панарамы» -- заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі, галоўны рэдактар часопіса «Театральная жизнь» Алег ПІВАВАРАЎ. Наша гутарка з ім -- пра тое, што сёння ўяўляюць сабою тэатральныя фестывалі.
Далей
Багдан Ступка: творчыя іпастасі
Гэты акцёр мае шмат прэстыжных званняў і ўзнагарод. Згадаю самыя галоўныя -- народны артыст Украіны, лаўрэат Нацыянальнай прэміі імя Т.Шаўчэнкі, акадэмік Акадэміі мастацтваў Украіны. А яшчэ -- мастацкі кіраўнік Нацыянальнага тэатра імя І.Франко, папулярны артыст кіно. Ды толькі, калі адкінуць усе гэтыя гучныя тытулы і пасады, ягонае імя скажа само за сябе -- Багдан Ступка.
Багдан Сільвестравіч любіць паўтараць, што тэатр для яго -- родны дом, таму акурат з гэтай сентэнцыі і пачалася наша гутарка.
Далей
Рарытэты
Маляўнічы сімвал творчасці
Вяртанне да сваіх вытокаў -- важны духоўны складнік творчасці многіх беларускіх мастакоў. Так і Уладзімір Тоўсцік у карціне «Пецярбургская прэм`ера. 1913 год», якая захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі, беражліва аднаўляе знакамітую старонку з гісторыі нацыянальнага тэатра, калі час надзей і здзяйсненняў, пачатак новага беларускага сцэнічнага мастацтва быў увасоблены ў першым паказе ў Пецярбургу п`есы Янкі Купалы «Паўлінка».
Далей
Post factum
Табакоў і Зудзіна прынеслі апошнюю ахвяру
У МХТ імя А.П.Чэхава Юрый Яромін паставіў «Апошнюю ахвяру» па п’есе А.Астроўскага з Алегам Табаковым і Марынай Зудзінай у галоўных ролях. Гэты спектакль -- удача тэатра.
Далей
Яшчэ раз пра выратаванне свету
Уладзімір Караткевіч для беларускага тэатра апошнім часам пісьменнік вельмі пажаданы. Купалаўскі тэатр ажыццявіў пастаноўку «Калыскі чатырох чараўніц» (спектакль «Сны аб Беларусі»), на сцэне Тэатра Беларускай арміі ідзе «Вераб’іная ноч», у Коласаўскім тэатры -- «Ладдзя роспачы». Тэатр імя М.Горкага спыніўся на «Паданні аб бедным д’ябле» -- адным з самых ранніх твораў беларускага пісьменніка.
Далей
Сны наяве
Зварот тэатраў да знакавых постацей ужо сам па сабе выклікае глядацкую цікавасць. А той факт, што Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы прадстаўляе гледачам спектакль, у якім галоўным героем з’яўляецца не хто іншы, як менавіта Янка Купала, прыцягнуў пільную ўвагу і выклікаў шэраг дыскусій як вакол пастаноўкі рэжысёра У.Савіцкага, так і вакол тых фактаў біяграфіі паэта, якія былі агучаны ў «Снах аб Беларусі».
Далей
Каментарыі (1)
Вайны жаночае аблічча
Адкрываць у наш час новыя рэпертуарныя тэатры «нямодна» дый і непрактычна. Нашмат большы прыбытак прыносяць антрэпрызы ці якія-небудзь адмысловыя «праекты». А што свежага зможа прапанаваць у сталічнай мастацкай прасторы новы калектыў -- Драматычны тэатр Беларускай Арміі, які існуе з 2004 года?..
Далей
Каментарыі (1)
Усмешка для апошняга змагання
... Лепей бы нам не мець нагоды для гэтай казкі. «Пацалунак ночы» -- казка пра найноўшы час. Пра наш з вамі. Такому б часу зрабіцца ды заставацца казачным, бо, не сакрэт, сяды-тады яго пабойваюцца нават тыя, хто адасоблены ад сапраўдных падзей тэлевізарам...
Далей
Магія голасу мовай пластыкі
Калі вы задумалі паставіць спектакль пра знакамітую спявачку, зусім не абавязкова ствараць оперу або пісаць звычайную драматычную п’есу. Так разважаў аўтар ідэі і рэжысёр-пастаноўшчык А.Білазуб, выношваючы задуму харэаграфічнай драмы «Саламія».
Далей
Калі рукапісы не гараць
Сённяшні прыбалтыйскі тэатр прыцягвае расійскую публіку з той жа сілай, з якой і грамадзян Савецкага Саюза некалі цягнула ў паўночныя краіны. У «сярэднявечных» Таліне, Рызе і Вільнюсе савецкі чалавек адчуваў далёкае і недасягальнае як блізкае і роднае. Мы адгарадзіліся межамі, але, на шчасце, засталася цікавасць адно да аднаго.
Далей
Сага пра адзіноцтва
Інгмар Бергман вядомы свету як выдатны кінарэжысёр. Але сам ён прызнаваўся, што менавіта тэатр лічыць сваім жыццём.
Далей
Спыніць імгненне
Калі Эстонскі тэатр драмы прапанаваў мне паставіць спектакль, я выбраў з рускай драматургіі менавіта гэты матэрыял. Чаму? Цяжка сказаць, чаму ўлюбляюцца. Вось і мне цяжка сказаць, чаму я закахаўся менавіта ў гэтую п’есу. Раней Тургенева не ставіў. І выбраў менавіта «Месяц у вёсцы» не таму, што ў ім ёсць нейкая асаблівая сувязь з Эстоніяй, а таму, што, на мой погляд, у рускай літаратуры -- і ў рускай культуры! -- гэта геніяльная п’еса належыць да тых твораў, што найбольш дакладна адлюстроўваюць стан чалавека на мяжы розуму і пачуццяў.
Далей
Каталы праз дваццаць гадоў
Спектакль «Гульцы» С.Жэнавача ў Студыі тэатральнага мастацтва стаўся дзіўным адбіткам пастаноўкі дваццацігадовай даўніны.
Далей
Каментарыі (4)
Кропкі над «і»
Мадэляванне тэатральнага спектакля
Мая першая прафесія -- журналіст. Падчас вучобы не было больш сумнага занятку, чым рабіць макеты газетных палос. Доўгі час цяжка было зразумець, навошта маніпуляваць квадрацікамі, прамавугольнікамі, лінейкамі, шукаць шрыфты, прапаноўваць, напрыклад, вертыкальна-брусочна-асіметрычны тып вёрсткі, шукаць ілюстрацыйныя матэрыялы. Паважаны педагог з захапленнем тлумачыў, што гэта адзіны спосаб больш ярка і дакладна падаць змест газетнага нумара. Мы адчайна супраціўляліся патрабаванню дакопвацца да сутнасных характарыстык тых або іншых матэрыялаў, імкнуліся найхутчэй ствараць зручныя мадэлі, у якія можна ўціснуць што заўгодна.
Далей
Дарогу крэатыву!
У фестывальнай праграме «Панарамы» прадукт праекта On-line -- невялікія тэатральныя мініяцюры, створаныя цягам фестывалю, -- заўсёды стаяў асобна. На фоне пастановак «маларухомых» стацыянарных тэатраў, галоўны клопат якіх -- рэпертуарная стабільнасць дзеля аншлагаў і касавых збораў, нараджэнне за некалькі дзён міні-спектакляў успрымалася як маленькі, але рэальны тэатральны цуд!
Далей
Існаваць і ўплываць!
Сярод тэатральных падзей пачатку ХХІ стагоддзя праект «Тэатр On-line» -- прыкметная, уплывовая і цалкам самастойная з'ява. Падаецца дзіўным параўноўваць мініяцюры, паказаныя ў рамках гэтых праектаў у 2003 -- 2004 гадах, з паўнавартаснымі рэпертуарнымі спектаклямі. Але «анлайны» занялі сваё месца ў тэатральным працэсе, таму што месца гэтае было вольным.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |