Свежы нумар
Тэма нумара: Арт-хроніка вайны і Перамогі
Суровы стыль трагічнай эпохі
Доўгіх 65 гадоў прамінула з таго пераможнага мая, калі адгрымелі апошнія залпы Вялікай Айчыннай вайны. Мастакі, што прайшлі
яе дарогамі, паступова сыходзяць з жыцця, пакідаючы пасля сябе
творы, што ўслаўляюць і ўвекавечваюць не столькі героіку ваеннага часу, колькі саміх аўтараў. Яны выклікаюць пачуццё асаблівай павагі як дакументы, рэліквіі, помнікі эпохі, што захавалі часцінку перажытага, маючага дачыненне да кожнага чалавека, кожнай сям’і.
Далей
Дзейныя асобы
Тарас Паражняк. Пераплаўленае ў твор
Мастак Тарас Паражняк — сведка цэлай эпохі.
Для нашага мастацтва — асоба слынная, бо ён з таго «львоўскага дэсанту», які ў пачатку 60-х вызначыў новы віток развіцця беларускага прамысловага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Далей
Анастасія Масквіна. Пра Разалінду і іншых
З ёй, абаяльнай і ўсмешлівай салісткай нашага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета, можна гутарыць на розныя тэмы. Распытаць пра дзве яе вышэйшыя адукацыі або пра перамогі на міжнародных конкурсах, пра шматлікія замежныя гастролі або пра вядучыя партыі, якія яна выконвае на сцэне тэатра. Але гэтым разам тэма гутаркі была іншай. У апошняй прэм’еры Вялікага тэатра Расіі, аперэце «Лятучая мыш» Іагана Штрауса — яе ўвасобілі малады і модны рэжысёр Васіль Бархатаў, які ў 22 гады паставіў свой першы спектакль у Марыінскім тэатры, а таксама вядомы беларускі і расійскі сцэнограф Зіновій Марголін, уладальнік «Залатой маскі», «Залатога сафіта» і «Крышталёвай Турандот», — Масквіна выканала галоўную партыю — Разалінды.
Далей
Дыскурс
Nabucco, або Біблейскі міф і яго інтэрпрэтацыя
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета пасля шэрагу адносных мастацкіх удач, напаўудач або ўдач сумніўных нарэшце паказаў прэм’еру, якая годна адпавядае і ягонай гучнай назве, і шыкоўнаму выгляду будынка пасля рэстаўрацыі і рэканструкцыі. Тое, пра што так доўга марылі меламаны, здзейснілася!
Далей
Паралелі
Культурны пласт
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |