Свежы нумар
Тэма нумара
АЎТАРСТВА Ў МУЗЫЦЫ
За ўвесь час існавання часопіса «Мастацтва» (а гэта больш як чвэрць стагоддзя!), здаецца, ні разу не закраналася на яго старонках тэма аўтарства ў музыцы. А яна, між іншым, надзвычай цікавая!
Далей
Каментарыі (82)
Дзейныя асобы
Зоя Белахвосцік. Тэарэмы натхнення.
У размаітай, вялікай трупе Купалаўскага тэатра заслужаная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік існуе, здаецца, паасобна. У яе тут свой урадлівы культурны пласт, які актрыса ўпарта апрацоўвае. На ім вырастаюць дзівосныя выпеставаныя расліны -- яе сцэнічныя вобразы. Персанажы Зоі Белахвосцік -- як патомныя інтэлігенты: выштукавана-эмацыйныя, удала скроеныя. Іх напорыстай прыцягальнасці немагчыма не падпарадкавацца.
Далей
Працэс
Рух фарбы з хуткасцю вады
У Полацкай мастацкай галерэі адкрылася 2-я Міжнародная біенале акварэлі «Вада+фарба». У ёй прынялі ўдзел мастакі з Беларусі, Літвы, Латвіі, Расіі і Украіны. Мэта імпрэзы -- пазнаёміць гледача з сучаснымі тэндэнцыямі развіцця акварэлі, паказаць своеасаблівасць нацыянальных школ. Куратар праекта -- дырэктар галерэі Ларыса Лысенка.
Далей
«Рабіце дабро», -- сказалі Чэхаў і тэатр
Ці ведаеце, паважаныя, што такое «крагі»? Так і ёсць. Не носяць іх ні ў жыцці, ні на сцэне. Крагі, яны ж -- гамашы, гетры. Такія вось накладныя халявы з засцёжкамі. У старых кніжках сцвярджаюць, быццам шыкоўны мужчынскі абутак. Крыху парыпвае, нагу робіць стройнай. Але ж такія вышукі з мінулых эпох сёння наўрад ці ўбачыш на тэатральнай сцэне. Запатрабавана тое, што прасцей. А тут, бачыш, маскоўскі рэжысёр пажадаў немагчымага. І яму падалі чаканае.
Далей
Пранікнёная мелодыя жалейкі
Марыя Ісаёнак увайшла ў беларускае мастацтва ў 1970-х, у час панавання «суровага стылю», але ўразіла ўсіх інтанацыяй сваіх твораў -- ціхай, рамантычнай і пранікнёнай мелодыяй жалейкі. Добра памятаю маладзёжную выставу 1983 года, дзе Марыя прадставіла кампазіцыю «Жанчына з дзіцем». Кожны з маладых аўтараў імкнуўся звярнуць на сябе ўвагу калі не вялікімі памерамі жывапіснага палатна, дык эфектнасцю кампазіцыі, маштабнасцю тэмы, вынаходлівасцю ў трактоўцы сюжэта. А невялікая па памерах карціна Ісаёнак выклікала здзіўленне.
Далей
Родныя рэчы
Работы Уладзіміра Хадаровіча прасякнуты спакойнай унутранай гармоніяй. У лірычных па настроі нацюрмортах мастака заўжды прысутнічае асаблівая эмацыянальная нота, якая хвалюе і заварожвае гледача.
Далей
Маленькі тэатр у невялікім горадзе
Калі ў 1990 годзе ў Маладзечне ствараўся Мінскі абласны тэатр лялек, у Беларусі яшчэ не было колькі-небудзь значнага досведу функцыянавання тэатраў у раённых цэнтрах. Прафесійныя трупы доўгі час былі прыналежнасцю выключна сталічнага жыцця, і невялікія правінцыйныя гарады лічыліся небяспечнымі для акцёрскай кар’еры. Там няма ні тэлебачання, ні кінастудыі -- хто ж акцёра заўважыць, хто ацэніць, хто запросіць на здымкі?
Далей
Каментарыі (1)
IN MEMORIAM
Свой сярод сваіх
Мой бацька, удзельнік вайны, згадваў… Ваенныя карэспандэнты добра ведалі -- калі бярэш матэрыял у байца, які толькі-толькі вярнуўся з бою, ён расказвае адно, праз паўгадзіны -- ужо не зусім тое, а ўвечары або назаўтра карціна можа ўзнікнуць абсалютна іншая. Напэўна, часткова гэта тычыцца і ўспамінаў.
Далей
Каментарыі (5)
Культурны пласт
«Нацыянальнае, краёвае, мясцовае…»
Штогод у маі музычная грамадскасць адзначае ўгодкі аднаго з самых буйных кампазітараў ХІХ стагоддзя Станіслава Манюшкі. Нельга сказаць, што імя гэтае невядомае ў Беларусі. Тым не менш, усведамленне ролі Манюшкі ў станаўленні беларускага музычнага мастацтва да многіх суайчыннікаў прыходзіць з цяжкасцю.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |