Свежы нумар
Тэма нумара. Тэатральная школа: настаўнікі і вучні
«У будучыню -- з аптымізмам»
Гутарка з рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў, доктарам мастацтвазнаўства, прафесарам Рычардам Смольскім
Далей
Мастацтву тэатра адданыя
Тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў -- складаны тэатральна-педагагічны комплекс. Тут вучацца акцёры і рэжысёры драмы, акцёры і рэжысёры-лялечнікі, акцёры музычнага тэатра, тэатразнаўцы і тэатральныя менеджэры, сцэнографы. І гэта стварае асаблівую творчую і прафесіянальную атмасферу, блізкую да ўзаемадачыненняў у свеце тэатра з яго калектывізмам.
Далей
Працэс і вынік
У сучасным тэатры мы ўсё часцей сутыкаемся з незвычайнай з’явай, якую можна назваць проста -- адсутнасць жыцця. Спектакль зроблены, існуе, але цалкам пазбаўлены жывога працэсу, здатнага выклікаць у публікі суперажыванне. Штучны свет з бутафорскімі пачуццямі. Гэтая, набіраючая моц, тэндэнцыя як іржа раз’ядае сучасны тэатр.
Далей
Чалавек тэатра
У кожнай галіне навукі ёсць людзі, чые працы вызначаюць яе найвышэйшы ўзровень і найбольш буйныя дасягненні. У беларускім тэатразнаўстве такой асобай з’яўляецца доктар мастацтвазнаўства, прафесар Анатоль Вікенцьевіч Сабалеўскі. Яго даследчая, крытычная і педагагічная дзейнасць -- гэта важкі ўклад у нацыянальную гуманітарную навуку і культуру.
Далей
Ім узнімаць прэстыж кіно
У 2005 годзе адбыўся першы ў гісторыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў набор студэнтаў на тэатральны факультэт па спецыяльнасці «кінатэлезнаўства». Цяпер гэтыя дзевяць студэнтак на другім курсе. Я іхні куратар, таму цудоўна бачу, як дзяўчаты імкліва набываюць веды ў галіне экраннага мастацтва, як паступова фармуецца іхні мастацкі густ. Студэнткі вывучаюць гісторыю і тэорыю кіно, праходзяць практыку на Беларусьфільме, праглядаюць стужкі, абмяркоўваюць рэтраспектывы і прэм’еры ў Доме кіно, актыўна выступаюць на канферэнцыях БДАМ.
Далей
Арыентуемся на ментальнасць
Больш за паўвека існуе кафедра рэжысуры. Ля яе вытокаў стаялі знакамітыя майстры сцэны -- вучні і паслядоўнікі карыфеяў рускай акцёрскай і рэжысёрскай школ. Яны заклалі на Беларусі трывалы падмурак прафесійна-тэатральнай адукацыі. Рэжысёрская школа развівалася ў рэчышчы тэатра псіхалагічнага рэалізму. Але час мяняецца і зыходныя арыенціры страчваюць моц. Як і куды ісці далей? Чым кіравацца ў вірлівым жыцці сучаснасці?
Далей
Пра этыку і эстэтыку
Усё пачалося больш як 60 гадоў таму -- з дзвюх невялічкіх груп студэнтаў, адабраных для навучання акцёрскай прафесіі ў Беларускім тэатральным інстытуце. Адкрыццё ВНУ ў гэты год -- год Вялікай Перамогі -- сведчыла пра вялікае прызначэнне тэатра ў жыцці людзей, пра імкненне радаваць, суцяшаць, абуджаць у гледачах веру, надзею, любоў.
Далей
Post factum
Хто з іх свавольніца?..
Адна з самых ранніх п’ес У.Шэкспіра «Утаймаванне свавольніцы» ўбачыла святло рампы Нацыянальнага драматычнага тэатра імя М.Горкага, ператварыўшыся з камедыі ў штосьці падобнае да мюзікла -- дынамічнага, з закручаным сюжэтам і «хэпі эндам» напрыканцы
Далей
Простыя гісторыі пра дні птэрадактыля
Дзве прэм’еры Беларускага маладзёжнага тэатра, відавочна, аб’ядноўвае іх жанр -- камедыя. Толькі ў адным выпадку яна -- лірычная, а ў другім набывае форму «жывога анекдота». Сутнасць жа застаецца нязменнай -- смяшыць і павучаць. Аднак спектаклі падзялілі між сабой гэтыя абавязкі. Так, «Дзень птэрадактыля» ў пастаноўцы Яўгена Іўковіча смешыць, а «Меў бы я залатыя горы...» («Вельмі простая гісторыя»), увасоблены Мадэстам Абрамавым, нібыта павучае.
Далей
Дэфіцыт сюжэтаў ?
Спектакль пастаўлены па п’есе А.Дударава, які запазычыў сюжэт у У.Караткевіча і перапрацаваў твор амаль да непазнавальнасці. Ягоная назва, як, дарэчы, і змест, тлумачыцца з першых хвілін дзеі. Па словах аднаго з галоўных герояў, капітана Леановіча, навальнічныя ночы напрыканцы жніўня «веру забіваюць у тое, што лета будзе доўжыцца бясконца».
Далей
Каментарыі (1)
Мюзікл як сродак паразумення
Імклівы рытм жыцця, жорсткасць, што прапагандуецца ў заходняй кіна- і відэапрадукцыі, уплываюць на крохкую неабароненую псіхіку сённяшніх дзяцей. Былыя прыярытэты змяняюць новыя ідэалы, якія фарміруюць маленькага гледача. Зразумела, даволі складана здзівіць старадаўнімі казкамі і паданнямі трынаццаці-пятнаццацігадовага юнака з кліпавым успрыманнем рэчаіснасці, якога захапляюць ужо не Іван-дурань і Васіліса Прыгожая, а Супермэн і Чалавек-павук. Варта пагадзіцца: татальнае засілле коміксавых персанажаў не спрыяе развіццю лепшых якасцей і захаванню трапятлівай павагі да шматлікіх герояў айчыннага эпасу. Аднак Тэатр юнага гледача ўпарта сцвярджае: «Не ўсё яшчэ страчана» -- і прапаноўвае чарговы раз узгадаць вобразы сівой даўніны.
Далей
Загадка спадара Ау
Спрэчкі пра стан лялечнага тэатра не сціхаюць даўно. Сучасны лялечны тэатр знаходзіцца ў авангардзе тэатральнага мастацтва -- так лічаць многія ягоныя прыхільнікі. Праціўнікі ім пярэчаць: гэта прымітыўнае відовішча выключна для тых, хто ходзіць у дзіцячы садок. Аднак ёсць яшчэ і скептыкі, упэўненыя, што лялечнага тэатра ў чыстым выглядзе сёння не знайсці, бо часцей за ўсё на сцэне ўладарыць не лялька, а акцёр.
Далей
Шэкспір па-армейску
Адчуваць сябе патрэбным, ведаць, што цябе цэняць і любяць, жадае кожны чалавек на зямлі. А ў свеце, дзе часам пануюць раз’яднанасць, адзінота, неразуменне, гэтае жаданне становіцца асабліва абвостраным. Мы захлынаемся ў бурлівых патоках інфармацыі -- халоднай, прагматычнай, назойлівай. Яна нібыта прапануе нам віртуальна-безасабовае спачуванне, пасіўны спосаб успрымання рэчаіснасці, стварае кліпавую свядомасць чалавека.
Далей
Прастора next
Сёння беларускія мастакі, пераступіўшы мяжу побытавага рэалізму, маюць магчымасць вольна ажыццяўляць свае ідэі, эксперыментаваць з матэрыялам, фактурай, колерам, канструкцыяй. Найбольш яскрава гэта выяўляецца ў працах маладых сцэнографаў -- леташніх выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, якія навучаліся пад кіраўніцтвам народнага мастака Беларусі Барыса Герлавана. Іх дыпломныя работы былі выстаўлены ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.
Далей
Рарытэты
Сапраўдны Міровіч
Партрэт легендарнага беларускага рэжысёра, акцёра, драматурга, педагога, народнага артыста БССР Еўсцігнея Міровіча знакаміты беларускі мастак Іван Ахрэмчык напісаў у 1949 г. Твор гэты ў 1957 г. быў набыты ў аўтара і з таго часу захоўваецца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея.
Далей
Каментарыі (7)
Кропкі над «і»
Рака, у якую нельга ўвайсці двойчы
Сярод выпускнікоў знакамітай Беларускай драматычнай студыі ў Маскве ў 1926 годзе быў і мой настаўнік -- Канстанцін Саннікаў. Тое, што кіраўнік курса, выдатны рускі педагог і рэжысёр Валянцін Смышляеў перадаў сваім вучням, цяжка зразумець, не асэнсаваўшы ўсіх абставін і перыпетый гістарычнага часу, не раскрыўшы тонкасці ідэйна-эстэтычнай барацьбы прыхільнікаў двух накірункаў: «сінтэтычнага тэатра» У.Мейерхольда і тэатра «жывой акцёрскай творчасці» К.Станіслаўскага. Ды толькі, упэўнена, часцінка таленту В.Смышляева, якога часта згадваў Канстанцін Мікалаевіч, увасобілася ў маім настаўніку, робячы ягоную творчасць асабліва прыцягальнай, захапляючай і вельмі чалавечнай. Другім маім настаўнікам была народная артыстка Расіі, вучаніца К.Станіслаўскага, знакамітая Вера Паўлаўна Рэдліх. Не кожнаму выпадае шчасце быць побач з такімі людзьмі. Добрая, інтэлігентная, высокаадукаваная Вера Паўлаўна была для мяне прыкладам творчага арыстакратызму.
Далей
Жывы дух + мёртвая матэрыя
Сёння, ідучы ў лялечны тэатр, цяжка прадбачыць, хто гэтым разам будзе ўладаром сцэны -- акцёр ці лялька. Нават не так: складана прагназаваць, у якіх суадносінах будуць існаваць у спектаклі жывы і лялечны планы. Бо ўсё большае месца адводзіцца акцёру-чалавеку, а не ляльцы.
Далей
Экзамен на сталасць. На дыпломных спектаклях – 2007
Можна доўга разважаць аб метадалогіі акцёрскай школы, яе эстэтычных і маральных аспектах, смуткаваць аб былых ідэалах, наракаючы на зніжэнне прафесіяналізму сучаснага пакалення акцёраў. Аднак, жадаем мы таго ці не, новая хваля «служкаў Мельпамены» штогод павялічваецца, не зважаючы на скептыцызм і пэўны недаверлівы погляд у іх бок.
Далей
Феномен бясконцага шматкроп’я
Новая беларуская драма набірае моц. У яе, натуральна, ёсць прыхільнікі і праціўнікі, але факт існавання новай хвалі не адмаўляе ніхто. Значыць, мы хутка пабачым і выдадзеныя зборнікі п'ес, і шэраг паўнавартасных тэатральных прэм'ер.
Далей
Глядзіце, хто ідзе! Першыя крокі, першыя ўражанні
Як вядома, поспех спектакля залежыць не толькі ад уласцівасцей п’есы, яе тэмы, стылю, ідэі, але і ад творчай супольнасці, апантанасці людзей, што над ім працавалі. І менавіта рэжысёр каардынуе ўвесь працэс работы калектыву, ён аб’ядноўвае ў адзінай задуме творчыя намаганні акцёраў, сцэнографа, кампазітара, з’яўляецца арганізатарам усіх работ, звязаных са стварэннем спектакля. І, канешне, адказвае за яго якасць. Ды толькі маладыя рэжысёры, выпускнікі Акадэміі мастацтваў з майстэрні Барыса Іванавіча Луцэнкі, не баяцца цяжкасцей і смела далучаюцца да прафесіі. Многія з іх ужо пад час вучобы ў Акадэміі зацікавілі сваёй непаўторнасцю і арыгінальнасцю. Ягор Лёгкін ажыццявіў пастаноўкі п’ес «Бедны Марат» А.Арбузава і «Апошняя ноч апошняга цара» Э.Радзінскага. Запомніўся гледачам спектакль «П’яны анёл» паводле «Жывога трупа» Л.Талстога ў пастаноўцы Таццяны Навумавай. Кацярына Аверкава прадставіла «Кысь» Т.Талстой, а Вольга Сыратокіна -- «Аоі» японскага аўтара Ю.Місімы. Усе спектаклі непадобныя адзін на другі, як непадобныя і метады работы рэжысёраў з акцёрамі: адным бліжэй паступовасць, памяркоўнасць, разважлівасць падчас рэпетыцый, іншыя -- больш рашучыя і пераканаўчыя. Падаецца, менавіта разважлівасцю і ўдумлівым стаўленнем да творчасці вылучаецца дыпломны курс рэжысёраў, што выйшлі з майстэрні Барыса Луцэнкі.
Далей
Дынаміка і статыка сцэнічных выяў
Сцэнаграфію сёння недастаткова назваць толькі часткай візуальнага вобраза спектакля. Не страціўшы сваёй значнасці як жанр мастацтва выяўленчага, яна, з развіццём драматургіі і тэатра, стала нечым больш важкім. Мастак-сцэнограф сёння імкнецца да самавыяўлення, але ў той жа час павінен утаймоўваць свае амбіцыі на карысць тэатральнага вобраза -- надаваць яму цэласнасць і завершанасць, каб сцэна не пераўтваралася ў выставачную прастору.
Далей
Каментарыі (1)
Незабыўнае
Мы былі першымі...
Незабыўны 1945-ы. 9 мая. Шпіталь, у якім служаць мае маці і цётка, знаходзіцца ў дрымучым слонімскім лесе. Яркі сонечны дзень ззяе падснежнікамі і пралескамі. Параненыя, медперсанал, усе, хто лечыцца і працуе ў шпіталі, высыпаюць з баракаў. Смех, слёзы, абдымкі, песні, салют! Перамога! Надышоў доўгачаканы мір.
Далей
Постаць
Уладзімір Мішчанчук. Вучыць хадзіць і … лятаць
Сярод шматлікай акцёрскай браціі відавочна існуюць асобы, да якіх прафесія нібы прырастае. Быццам у прынцыпе яны неадлучныя ад тэатра. Гэта выразна выяўляецца ў ледзь перабольшаных рухах і жэстах, якія падкрэсліваюць кожнае слова; ва ўзбуйненай міміцы, што адмыслова афарбоўвае кожную фразу. Здаецца, такія акцёры няздатныя да інтымнай гаворкі твар у твар -- ім абавязкова патрэбны аўдыторыя і адлегласць ад суразмоўцы. Калі заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Мішчанчук ляціць па калідорах акадэміі, мімаходам вітаючы ўсіх усмешкамі і шырокімі жэстамі, робіцца зразумела, што ролі, якіх ён за сваё жыццё перайграў вялікую колькасць на розных сцэнічных пляцоўках, ягоную прыродную патрэбу ў відачынстве не задаволілі. Дый на сцэне ён неўтаймоўны ў выразных акцёрскіх праявах, усе прапанаваныя ім нюансы ніколі не паспяваеш адсочваць. Затое атрымліваеш асалоду. Заўсёды цікава, калі акцёрства б’е цераз край. Уладзімір Мішчанчук не проста выдатны акцёр, на працягу амаль двух дзесяцігоддзяў ён -- дэкан тэатральнага факультэта. Пасада адказная і паважная. Міжволі думаеш: што ў ім пераважае -- творца ці адміністратар? Як свабодная і палётная натура спалучаецца з ментарствам і адміністраваннем? Зрэшты, не толькі пра гэта была наша гаворка.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |