Свежы нумар
Тэма нумара
ВАЙНА Ў ЛЮСТРЫ ЧАСУ
Вялікая Айчынная вайна —
гэта трагедыя і подзвіг, гэта надзвычайнае напружанне фізічных, душэўных сіл кожнага яе ўдзельніка, гэта балючы досвед,
які шчыміць цягам усяго жыцця. Відавочна, што і ўвасабленне вайны на розных часавых адлегласцях будзе розным.
Далей
Каментарыі (7)
Дзейныя асобы
ВАЛЕРЫЙ АНІСЕНКА. НА ШЛЯХУ ВІРАВАННЯ
Дырэктар–мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Валерый Анісенка — асоба няўрымслівая і непрадказальная. Вядомы парушальнік творчага спакою, рухавік тэатральных ініцыятыў, імпульсіўны мадэратар сцэнічных праектаў. Увогуле чалавек, якому не ўсё надакучыла.
Далей
Працэс
Гульні з сярэднявечнай рэальнасцю
У Італіі ў горадзе Сан Бенедэта-дэль-Тронта выйшла надрукаваная ўручную славутая паэма Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра».
Наборам тэксту, вырабам паперы з няроўнымі рванымі краямі — на ўзор колішніх рамеснікаў, дызайнам вокладкі з неафарбаванага казінага пергаменту займаўся італьянскі майстар-друкар Джуліяна Якамучы. А гродзенскі графік Юрый Якавенка зрабіў для кнігі адзінаццаць мініяцюр. Наклад выдання — 150 асобнікаў, кожны з якіх алоўкам падпісаў аўтар ілюстрацый; на ажыццяўленне праекта выдаткавана
30 тысяч еўра. Гэтыя грошы ахвяравалі
сам мастак і яго сябры, усяго шэсць чалавек. Калекцыйная вартасць кнігі ацэнена ў 3500 еўра.
Далей
Трэцяе пакаленне
«Вайна не скончана, пакуль не пахаваны апошні загінуўшы салдат», — сказаў калісьці Аляксандр Сувораў. Словы рускага палкаводца можна разумець
і так: вайна — гэта, найперш, памяць пра яе.
У гэтым сэнсе Другая сусветная для Беларусі
не скончыцца ніколі. Але якой яна ўяўляецца сёння ўнукам і праўнукам пераможцаў? У айчынным кінамастацтве пра вайну выказваецца ўжо трэцяе пакаленне. Які ж яе вобраз яны прапаноўваюць сучаснаму гледачу і пакінуць нашчадкам?
Далей
Чырвоная лінія сіняга колеру
Сіні колер — рэч незвычайная. Толькі згадайце:
«Я паехаў у Францыю таму, што там нават звычайная кансьержка разумее хараство сіняга колеру». Так сказаў Марк Шагал, і гэтая думка мне падабаецца, бо мастацтва тут найлепшая прычына для прыняцця важных рашэнняў. Далей — болей...
Далей
Творца сцэнічных цудаў
ХХ стагоддзе ўвайшло ў гісторыю сусветнага,
у тым ліку і беларускага, тэатра як эпоха панавання рэжысуры ў якасці галоўнага «рухавіка» ўсяго сцэнічнага мастацтва.
А што засталося Акцёру? Менавіта так: Акцёру з вялікай літары. Якая роля належыць яму ў складаным працэсе калектыўнай тэатральнай творчасці, у якім сёння, безумоўна, дамінуе рэжысёрская воля, калі не сказаць больш выразна
і дакладна — «рэжысёрская дыктатура»?..
Далей
«Паўночныя Афіны» адраджаюцца?
Напачатку нагадаю факты, без якіх размова пра тэатр будзе няпоўнай. Больш як 40 гадоў таму на аснове аркестра навучэнцаў музычнай вучэльні імя Міхала Клеафаса Агінскага быў створаны Маладзечанскі сімфанічны аркестр.
Тры дзесяцігоддзі таму яго мастацкім кіраўніком і дырыжорам стаў Рыгор Сарока — энтузіяст, асоба сапраўды харызматычная і надзвычай абаяльная.
Далей
У майстэрні
ПАВЕЛ ТАТАРНІКАЎ: "СУБ'ЕКТЫЎНЫ МАСТАК ЦІ АБ'ЕКТЫЎНЫ НАЗІРАЛЬНІК"
Майстэрня мастака-ілюстратара не патрабуе вялікай прасторы. Мінская студыя Паўла Татарнікава з усіх яго рабочых памяшканняў — самая маленькая. Стол каля акна, на ім аркушы паперы, пэндзлі, алоўкі, фарбы, замалёўкі, творы... Кнігі на паліцах... Мастак часта прыпыняецца ў Брэсце — горадзе, дзе нарадзіўся, там у вялікай майстэрні, размешчанай у бацькоўскай хаце, працаваць асабліва камфортна. А для летняга часу будуецца майстэрня ў нядаўна набытай вясковай хаце на Валожыншчыне.
Далей
Каментарыі (1)
Культурны пласт
ДАЛІКАТНЫ РЭНЕСАНС І ЎРАЧЫСТАЕ БАРОКА
Выстава «Алтарны жывапіс Беларусі XVIII–XIX стагоддзяў» была прысвечана сямідзесяцігадоваму юбілею Нацыянальнага мастацкага музея.
У яго залах неаднаразова паказваліся шэдэўры праваслаўнай культуры, і гэта заўжды мела вялікі рэзананс.
Далей
Мастацкі дзённік
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |