Свежы нумар
Тэма нумара
ВЯЛІКІ ТЭАТР ПАСЛЯ ВЯЛІКАЙ РЭКАНСТРУКЦЫІ
Амаль дзесяць гадоў ішла праца над праектам рэканструкцыі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Яшчэ тры гады (рэкордна сціслы тэрмін!) доўжыліся сам капітальны рамонт і грунтоўная мадэрнізацыя будынка і сцэнічнай пляцоўкі.
У сакавіку 2009 года тэатр урачыста адсвяткаваў сваё другое нараджэнне — якраз праз 70 гадоў пасля адкрыцця гмаху, узведзенага па праекце Іосіфа Лангбарда.
Якім паўстала перад гледачом і грамадскасцю візуальнае аблічча буйнейшага музычнага акадэмічнага тэатра Беларусі? Якімі творчымі адкрыццямі, мастацкімі ўзрушэннямі, невядомымі назвамі на афішы, зорнымі імёнамі будзе пазначаны новы перыяд у развіцці тэатра? Шматлікія аспекты падзеі, унікальнай у культурным жыцці краіны, разглядаюцца на старонках часопіса.
Далей
Працэс
Вецер над Дняпром
Думаю, кожны, хто мае дачыненне да Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму М.art. кантакт, які напрыканцы сакавіка штогод праходзіць
у Магілёве, сёлета неаднойчы скрыжоўваў пальцы, трымаў кулачкі і рабіў яшчэ мноства «інфернальных» глупстваў з адною толькі мэтаю: дачакацца.
Далей
Не толькі пра кіно
Кожны раз напярэдадні 9 мая і 3 ліпеня, па даўняй традыцыі, беларускія тэлеканалы насычаюць эфір класічнымі мастацкімі стужкамі на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Святочныя дні мінаюць, і старое «ваеннае кіно», як правіла, саступае месца найноўшым забаўляльным праектам, гульням, ток-шоу і серыялам. Канал АНТ, аднак, вырашыў адвесці пад ваенныя стужкі сталае месца ў сваім раскладзе: амаль год, з чэрвеня 2008-га, доўжыцца ўнікальны праект «Кінаметры вайны», які зноўку адкрывае тэлегледачу знакамітыя старонкі айчыннага мастацтва.
Далей
Kali yuga Алеся Родзіна
Алесь Родзін — майстар эксперыментальнага жывапісу і перформансу — цягам апошніх гадоў часцей выстаўляецца не ў Мінску, а ў Берліне. Дый сам жыве і працуе, вандруючы паміж Беларуссю і Германіяй. Пачалося гэта цалкам выпадкова. У 2001 годзе ў цэнтры нямецкай сталіцы — у доме мастакоў Tacheles — адкрылася вялікая выстава сучаснага беларускага мастацтва Dасh. Выстаўляліся жывапісцы, графікі і фатографы, удзельнічаў і Алесь Родзін. Гэтая падзея змяніла лёс мастака.
Далей
Каментарыі (2)
Культурны пласт
НА ПАМЕЖЖЫ ЗАХАДУ І УСХОДУ
Беларускае мастацтва XVIII стагоддзя прадстаўлена ў нашых музеях толькі сакральным жывапісам і партрэтам.Аднак візуальнае асяроддзе ХVІІІ стагоддзя не зводзілася адно да іконных і партрэтных выяў.
Выклікае здзіўленне сітуацыя «не заяўленасці» ў музейных зборах Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны, сучасных спадкаемніц культуры Рэчы Паспалітай, рэгіянальных калекцый нацюрмортаў, пейзажаў, гістарычных палотнаў таго часу.
Сістэма гэтых жанраў была добра распрацавана ў еўрапейскім мастацтве, а Польшча і Вялікае княства Літоўскае з’яўляліся арганічнай часткай еўрапейскай культурнай прасторы.
Далей
У майстэрні
Дынастыя Семілетавых. Тры пакаленні ў адной прасторы.
Па гісторыі сямейнай дынастыі Семілетавых можна прасачыць шлях нашага мастацтва — ад паваеннага часу да сённяшніх дзён. Аляксандр Семілетаў (1926–1990) — з самага першага выпуску аддзялення жывапісу тэатральна-мастацкага інстытута. Ён ледзь не літаральна — за руку — прывёў у мастацтва сына Барыса, чые выразныя і па-майстэрску выбудаваныя кампазіцыі спыняюць сёння ўвагу на любой выставе. Жонка Барыса — Ларыса Мележ — таксама мастак, графік. Калі ж на групавой выставе я пабачыла творы Івана Семілетава — зразумела, што і тут гісторыя свая, уласная, дарога адметная і самастойная.
Далей
Паралелі
«Што нам Гратоўскі...»
Вымаўляеш слова «Вроцлаў»,
і ўяўленне малюе старажытныя вулачкі і плошчы, пах кавы
з незлічоных кавярняў, буркаванне галубоў на каменных плітах, а над усім гэтым — шэра-блікітнае неба Ніжняй Сілезіі.
Дзесьці там, у сэрцы старога горада, у вузенькім завулку, знаходзіцца тэатральная Мекка ўсіх прыязджаючых — Тэатр-лабараторыя Гратоўскага. Паломнікаў цяпер асабліва шмат: UNESCO назвала 2009-ы Годам Гратоўскага. Паўвека таму гэты польскі рэжысёр-рэфарматар, тэарэтык сучаснага мастацтва стварыў свой знакаміты Тэатр-лабараторыю. Ягонае імя ў гісторыі тэатральнага мастацтва — побач з імёнамі Станіслаўскага, Меерхольда, Арто. Але сам Гратоўскі сцвярджаў: «Я пачаў там, дзе Станіслаўскі скончыў».
Далей
Каментарыі (1)
Мастацкі дзённік
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |