Свежы нумар
Тэма нумара
ТВОРЧЫЯ САЮЗЫ: ДЭГРАДАЦЫЯ ЦІ ЭВАЛЮЦЫЯ
Шмат хто лічыць, што мастацтва, за пэўнымі выключэннямі, — справа індывідуальная, а мастакі існуюць паасобку. Аднак гісторыя ведае шмат прыкладаў згуртавання творчых людзей. Са школы мы памятаем пра перасоўнікаў, «магутную кучку», «мирискусников» і іншыя аб’яднанні па эстэтычных кірунках і інтарэсах, якія ўзніклі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. Савецкія часы прынеслі пэўныя змены. З ініцыятывы дзяржавы з 1930-х гадоў у СССР пачынаюць дзейнічаць так званыя «творчыя саюзы», прызначаныя выконваць аб’яднальную ролю для людзей мастацтва.
Далей
Каментарыі (2)
Дзейныя асобы
НАТАЛЛЯ ГАЙДА. ПРЫМА
Шматлікія вобразы, створаныя гэтай артысткай, увасабляюць мару і ідэал. Прывабны, зіхатлівы, недасяжны. Той, які, магчыма, так ніколі і не сустрэнуць
у рэальным жыцці прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва.
Далей
Працэс
Імправізацыя ў пошуках тэмы
У сярэдзіне лютага Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі на чале з народным артыстам краіны прафесарам Міхаілам Фінбергам зладзіў ХХ Міжнародны музычны праект "Мінскі джаз-2009". Сёлета гэтае свята было прысвечана 70-годдзю беларускага джаза. Падчас усіх трох канцэртаў нам усміхаўся са сцэны фотапартрэт славутага трубача Эдзі Рознера, чый лёс быў звязаны з Беларуссю. Здавалася, тая ўсмешка змянялася не толькі ад асвятлення, але і ад музыкі. і пад гукі выступленняў фінбергаўскага аркестра і гасцей фестывалю з Расіі, ЗША, Францыі 70-гадовая гісторыя беларускага джаза ўяўлялася яшчэ адной яго адмысловай кампазіцыяй.
Далей
Смешная трагедыя, або Ці можна выпіць мора
Пераможнае шэсце па сцэнах свету п’есы бразільскага драматурга Гільермі Фігейрэду «Ліса і вінаград» напрыканцы пяцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя многія тлумачылі майстэрствам аўтара, удалай трактоўкай антычных падзей, бенефіснымі ролямі для зорных акцёраў.
Далей
Арт-падрыхтоўка і арт-рынак
Што ўяўляе сабой сённяшні малады творца? Часта гэта славалюбівы правінцыял
з яшчэ не растрачанымі ў барацьбе за выжыванне сіламі. За плячыма ён мае мастацкі ліцэй
або вучэльню. Пасля Акадэміі мастацтваў, як правіла, уладкоўваецца ў Мінску.
Або неўзабаве з’язджае на заробкі ў Германію, Францыю, Канаду... Яму дваццаць з нечым гадоў. З чаго ён жыве? Са сваёй творчасці — надзвычай рэдка. Ён пачынае займацца дызайнам, працаваць на камп’ютэры, часам «сыходзіць» у інтэрнэт... і, бывае, не вяртаецца. Іншым разам выкладае тое, чаму яго вучылі ў Акадэміі. Спрабуе знайсці галерыста, які забяспечыць яму пражытковы мінімум. Шмат хто не вытрымлiвае. Мастацтва — жорсткая рэч...
Далей
Пласты і плоскасці
Віцебскія выставы Abstract і «Калаж. Асамбляж. Канструкцыя» сталіся заўважнымі падзеямі мастацкага жыцця сталіцы. Зразумела, што прадстаўлена «з віцебскага» было далёка не ўсё,
але экспазіцыі атрымаліся настолькі насычанымі, яркімі і выразнымі, што адчуванне свята з’яўлялася само сабой.
Далей
У майстэрні
Даніла Парнюк: "У выпадковасцях знаходжу сімвал"
Майстэрня фатографа — месца цалкам адметнае. Святло і асаблівая прастора — галоўныя яго складнікі. Студыя LUXA была створана ў мэтах рэалізацыі эксперыментальных праектаў, каб знайсці «кропкі перасячэння» розных творчых метадаў дзеля пошуку межаў сучаснай візуальнасці.
Далей
Каментарыі (1)
Гутаркі пра кіно
Экран застанецца, усё астатняе зменіцца
Колькасць наведвальнікаў кінатэатраў паўсюдна расце. Аднак усё часцей гучаць галасы тых, хто лічыць кіно адміраючым відам.
Як ні парадаксальна, яны маюць рацыю.
Бо цяжка назваць высокім мастацтвам большую частку сучаснага рэпертуару.
Думкамі пра цяперашні стан кінапрацэсу згадзіўся падзяліцца доктар мастацтвазнаўства Кірыл Разлогаў — адзін з вядучых сусветных тэарэтыкаў у галіне кіно.
Далей
Каментарыі (3336)
Культурны пласт
НА ШЛЯХУ З ВІЗАНТЫІ
Сітуацыя, што склалася ў нашым мастацтвазнаўстве, засведчыла крызіс «проста апісанняў» і канстатацый. Патрэбна тэорыя —
як спосаб разважання пра мастацтва, разумення мастацтва і суіснавання з ім. Інтэрпрэтацыя тут — адзін з важных чыннікаў, таму даследчыкі так блізка і пасунуліся да межаў філасофіі, семіётыкі, культуралогіі.
Для нас настае самы спрыяльны час.
Беларускае мастацтва можа лічыцца фактам цалкам асаблівага разглядвання — як рэгіянальна адметнае. Навукоўцы могуць гэта канстатаваць пры аналізе помнікаў, абапіраючыся на праявы гістарычнага, а не метафізічнага сэнсу, які мы стаміліся шукаць і не знаходзіць у рэгіянальным кантэксце.
Артыкул, які я прапаную чытачу, мяркую, зможа змяніць акцэнты ў інтэрпрэтацыі
адметнага перыяду нашай гісторыі мастацтваў.
Далей
Каментарыі (519)
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |