Свежы нумар
Тэма нумара
ДЗЕНЬ ТЭАТРА Ў ЭПОХУ ПОСТМАДЭРНІЗМУ
27 сакавіка традыцыйна адзначаецца Міжнародны дзень тэатра.
у розных кутках зямлі людзі Збіраюцца разам, каб вызначыць лепшае, згадаць мінулае, падумаць пра сённяшняе бытаванне сцэнічнага мастацтва. Знайсці «агульны выраз твару чалавецтва».
Далей
Каментарыі (43)
Post factum
NUNC STANS Ізраіля Басава
Творы, вынесеныя па-за сцены майстэрні, трапляюць у сітуацыю эксперымента. Карціны Ізраіля Басава надзіва дакладна ўвайшлі ў прастору атрыума Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Неакласічны стыль архітэктуры з вытанчанай каланадай карынфскага ордэра надаў жывапісу Басава новую структурнасць.
Далей
Вандроўка на захад
Выстава «На захад ад Мінска» дэманстравала плён экспедыцыі трох фатографаў — Уладзіміра Парфянка, Ігара Пешахонава, Ігара Саўчанкі і крытыка Дзмітрыя Караля. Маршрут быў турыстычны, паўз знакамітыя помнікі і замкі, а вынік атрымаўся нечаканым. Паразважаць пра выставу сабраліся ў галерэі NOVA крытыкі Дзмітрый Кароль і Любоў Гаўрылюк, калекцыянер сучаснай беларускай фатаграфіі Уладзімір Сварцэвіч.
Далей
Век Багдановіча
«Дзень Максіма Багдановіча».
Сучасная містэрыя ў адной дзеі.
Аўтар праекта Ларыса Сімаковіч.
Беларуская дзяржаўная філармонія.
Далей
Канстанты. Катэгорыі. Каштоўнасці
«Рух» і «Графічныя варыяцыі» — выставачныя праекты, якія прадстаўлялі фатаграфію і графіку айчынных творцаў у мінскай галерэі «Новы ракурс». Работы вядомых мастакоў Юрыя Якавенкі, Міхала Баразны, Мікалая Казлова, а таксама маладых аўтараў Рамана Сустава, Юрыя Алісевіча, Юрыя Пеўнева павінны былі сцвердзіць шматасацыятыўнасць сучаснага беларускага мастацтва, прыхільнасць яго да эксперыментаў.
Далей
Каментарыі (1)
Мірная мастацкая зброя
Студыя ваенных мастакоў Міністэрства Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь згуртавала восем вядомых творцаў старэйшага пакалення. За пяць гадоў існавання склад яе сяброў не змяніўся. Міхаіл Савіцкі, Леанід Дударэнка, Мікалай Апіёк, Уладзімір Гардзеенка, Уладзімір Уродніч, Іван Міско, Уладзімір Церабун, Георгій Лойка актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх экспазіцыях, якія штогод ладзіць гэтая суполка. Новыя работы былі прэзентаваны і на выставе «Айчыне служым», якая адбылася ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Экспазіцыя засведчыла, што ў сучасным беларускім мастацтве існуе безліч яшчэ мала распрацаваных жывапісных, графічных, скульптурных тэм і сюжэтаў, якія адлюстроўваюць гістарычныя падзеі і сённяшні стан армейскага жыцця, яго спецыфіку і асаблівасці.
Далей
Каментарыі (1)
Цярпеў і нам загадаў
«Вальс». Рэжысёр Віктар Аслюк.
Аператар Анатоль Казазаеў.
Аўтар сцэнарыя Вольга Дашук.
Музыка гурта «Ліцвіны».
Студыя «Летапіс», 2008 год.
Далей
Кубак, турка, ключ
«Tête-à-tête» — так называлася персанальная выстава маладой мастачкі Наталлі Жыгамонт, якая адбылася ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры».
Далей
Ірэальны дыялог
Мастак «унутры» праекта.
Што ён хацеў у ім увасобіць, а што атрымалася рэалізаваць? Фатограф Сяргей Ждановіч разважае пра свой удзел у выставе «Irrealis / страчаная прастора», якая праходзіла ў галерэі «Падземка». Разам з ім у экспазіцыі былі прадстаўлены графічныя работы Мандзі Кноспэ (Германія).
Далей
Каментарыі (1)
Сімвал адраджэння кнігі
У зборы Нацыянальнага мастацкага музея захоўваецца каля дзвюх тысяч экслібрысаў беларускіх мастакоў розных гадоў стварэння. Ёсць тыя, што зроблены ў 1920-х. Ёсць і работы сучасных творцаў. Надзвычай цікавыя экспанаты прадстаўлены ў музеі на ўнікальнай выставе экслібрысаў Анатоля Тычыны.
Далей
Дарогу «Байкеру», дарогу!..
Мюзікл «Байкер».
Музыка Уладзіміра Кандрусевіча.
Лібрэта і пастаноўка Генадзя Давыдзькі.
Сцэнаграфія Веніяміна Маршака.
Харэаграфія Надзеі Тарашкевіч.Прадзюсерскі цэнтр «Спамаш».
Далей
Каментарыі (1)
«Гук ёсць колер»
Фестываль сучаснай музыкі
«Музычныя далягляды: да 100-годдзя
з дня нараджэння Аліўе Месіяна».
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі.
Далей
Цыганскае шчасце
«Алека». Опера ў адной дзеі
паводле паэмы Аляксандра Пушкіна «Цыганы».
Музыка Сяргея Рахманінава.
Рэжысёр-пастаноўшчык
Валерый Анісенка.
Музычны кіраўнік і дырыжор
Валерый Пласкіна.
Мастак-пастаноўшчык
Вольга Грыцаева.
Харэограф
Алена Дзімітрава-Лаўрыновіч.
Нацыянальны акадэмічны тэатр
оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
Далей
Каментарыі (1)
Дзейныя асобы
АЛЕНА ПАПОВА — АЛА ПАЛУХІНА.У БАБРУЙСКУ ЁСЦЬ НЕ ЎСЁ, АБО ШЛЯХ У НЕВЯДОМАЕ
Акцёрскі курс, на аснове якога напачатку 1970-х было вырашана стварыць у Бабруйску новы тэатр, у пэўным сэнсе зрабіўся легендарным. Нават сёння гэтае смелае памкненне прыводзіцца як хрэстаматыйны прыклад узорных творчых намераў. Якія, на жаль, намерамі так і засталіся. Між тым, працаваць у Бабруйск прыехалі яркія нешараговыя асобы.
Далей
Гутаркі пра кіно
УЛАДАР ЧАСУ
Далёка не пра кожнага рэжысёра пішуць: «Ён стварыў сваю асабістую кінамову». Пра Сяргея Лазніцу — пішуць. Сяргей Лазніца — адзін з самых вядомых у свеце дакументалістаў.
Далей
Каментарыі (1)
Кропкі над «і»
АRT NOUVEAU РЭГІЁНАЎ
Выстава «Сябрына» сабрала ў залах Палаца мастацтва прадстаўнікоў абласных суполак Беларускага саюза мастакоў.
Далей
КАНЦЭПТЫ, ШРАМЫ І АДБІТКІ
Выстава фатаграфій Алена Флешэра «Рамка і адлюстраванне» была паказана ў Віцебску і Мінску (галерэя «ЛаСандр-арт») пры падтрымцы пасольства Францыі.
Далей
АНІМАЦЫЙНАЕ КАПРЫЧЫО
На «Беларусьфільме» існуе свая перафразіроўка вядомага крылатага выразу. Гучыць яна так: «Мы кажам — беларуская анімацыя, маем на ўвазе — Волчак».
Далей
У майстэрні
АРЦЁМ РЫБЧЫНСКІ: ТВОР -- ЧАСТКА ШЛЯХУ
Арцём Рыбчынскі дзеліць сваю майстэрню з бацькам. У цесным халодным памяшканні, якое больш нагадвае лабірынт, чым прастору, утульную для творчасці, па перыметры размясціліся вялізныя энергетычна насычаныя жывапісныя палотны. З апошнімі інсталяцыямі аўтара даводзіцца знаёміцца па фатаграфіях, бо ў Мінску Арцём паказвае іх нячаста.
Далей
IN MEMORIAM
ГАННАЧКА-ДЫПКУР'ЕР
У юнацтве яе называлі «дыпкур’ерам», у сталыя гады — «жалезным Феліксам», пазней — «рудым правадыром». Людзі нездарма прыдумляюць для сваіх блізкіх мянушкі. За валявы непахісны характар... За пафарбаваныя хной валасы... Але чаму «дыпкур’ер»? Аднойчы я пацікавілася гэтым у самой Ганны Браніславаўны і атрымала адказ: «Ні да якой дыпламатыі я не здольная. Кур’ер — таму што ў юнацтве заданні перадавала, пошту разносіла».
Далей
Каментарыі (2)
З АРХІВА ПАМЯЦІ
СУАДНОСІНЫ СЛОВА І РУХУ
Праца балетмайстра на драматычнай сцэне апошнім часам запатрабаваная, як ніколі. Ад пластычнага вырашэння спектакля ўсё часцей залежаць ягоны пракат і поспех. Сярод харэографаў, якія дасягнулі ў драматычным тэатры найбольшага поспеху, — Галіна Шылянкова-Воранава, якая шмат і плённа працавала з купалаўскімі акцёрамі. Успаміны пра выдатнага беларускага балетмайстра прапануем увазе чытачоў.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |