Свежы нумар
Візуальныя мастацтвы
Міндаўгас Габрэнас
SlowFlow дыпламата і фатографа
Кожны, хто хоць трохі цікавіцца сучасным мастацтвам, ведае імя нашага суразмоўцы. Міндаўгас Габрэнас, аташэ па культуры амбасады Літвы ў Беларусі, за тры гады паказаў столькі праектаў, прычым памятных, падзейных, што яго можна назваць знакавай фігурай у дыялогу беларускай і літоўскай культур.
Далей
Музыка
Чым здзівіць гледача?
VI МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ «УЛАДЗІМІР СПІВАКОЎ ЗАПРАШАЕ...»
ФЭСТ ПРАЙШОЎ У САКАВІКУ Ў МІНСКУ. НАГАДАЮ: ПАДОБНЫЯ ФОРУМЫ ЛАДЗЯЦЦА Ў БЕЛАРУСКАЙ СТАЛІЦЫ РАЗ НА ДВА ГАДЫ, ПАЧЫНАЮЧЫ З 2010-ГА.
Далей
ZERO HOUR
ОПЕРА ВІКТАРА КАПЫЦЬКО «УРОЧНЫ ЧАС»
На сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі адбылася прэм’ера оперы Віктара Капыцько па матывах апавядання Рэя Брэдберы. Мастацкія вынікі праекта абмяркоўваюць вядомыя беларускія музыказнаўцы Радаслава Аладава і Наталля Ганул.
Далей
Тэатр
Аркестр маленькіх людзей
«ФАНАТКІ» РАДЗІВОНА БЯЛЕЦКАГА Ў ГОМЕЛЬСКІМ ГАРАДСКІМ МАЛАДЗЁЖНЫМ ТЭАТРЫ
Расійская драматургія 1990-х (Мікалай Каляда, Аляксей Слапоўскі, Ксенія Драгунская, Радзівон Бялецкі ды іншыя) рупліва працягвае даследаванне свету «маленькага чалавека», якое распачалі класікі рускай літаратуры.
Далей
Тэатр для сталення
У Адэсе гавораць: «Ён — капітан; не так плавае, як выглядае». Дырэктар-рэжысёр Савіцкі, калі меркаваць па нашыўках ды лампасах, выглядае сціпла. Ягоны ўражлівы бок — хадзіць па моры. Нездарма тэатр здаўна чымсьці прыпадобнены да карабля: сцэнічным трумам, асвятляльнымі мосцікамі, лябёдкамі. Накідваюцца хвалі, змываюць за борт няўмелых матросаў (альбо самыя спрытныя ціхамірна наймаюцца на іншае судна), а карабель — плыве. Бо капітан на месцы.
Далей
Ніхто нават не памёр
«ДАЧНІКІ» МАКСІМА ГОРКАГА Ў НАЦЫЯНАЛЬНЫМ ТЭАТРЫ ІМЯ М. ГОРКАГА
«Дачнікі» відавочна зазналі іронію лёсу — рэжысёрка Валянціна Еранькова і мастачка Ала Сарокіна задумвалі-вырашалі спектакль метафарычна, як бы паміж сцэнай тэатра і сцэнай жыцця, а ён выйшаў да публікі па-за ўласнай стацыянарнай пляцоўкай і адразу з тэатральнага буфета (там ладзілі рэпетыцыі) выправіўся на арандаваныя падмосткі Палаца прафсаюзаў, бо будынак Рускага тэатра зачынілі на рамонт.
Далей
Кіно
Мы з мінулага
БЕЛАРУСКАЕ ГІСТАРЫЧНАЕ КІНО ЯК БЕЗДАНЬ НЯВЫКАРЫСТАНЫХ МАГЧЫМАСЦЕЙ І НЕВЕРАГОДНЫХ ПЕРСПЕКТЫЎ
Шырока анансаваныя прэм’еры Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» «Купала» і «Прыгоды Пранціша Вырвіча» аднавілі дыскусію пра магістральны кірунак айчыннага кіно. Здавалася, за амаль трыццаць гадоў незалежнасці беларускае мастацтва павінна было наталіць прагу нашага грамадства да сваіх каранёў, гісторыі, вытокаў культуры. У літаратуры, жывапісе, тэатры так, бадай што, і адбылося. У кіно, дзе дасюль назіраецца манапалізм адзінага вялікага кінавытворцы, гістарычная тэма яшчэ нават, можна лічыць, не пачалася. Глядацкая аўдыторыя, тым не менш, прагне бачыць сваю мінуўшчыну на экране, прычым вачыма сваіх, а не чужых аўтараў. Але ў якой форме гістарычнае мінулае цэлай нацыі або краіны павінна ўвасабляцца на экране напрыканцы першай чвэрці ХХІ стагоддзя?
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |