Свежы нумар
Візуальныя мастацтвы
Супрэматыя новага
Маладыя і чыстыя
УНОВІС не проста група мастакоў і паплечнікаў. Вучні Казіміра Малевіча ўпісаліся ў ягоную матрыцу, у яго праграму змянення свету і, зусім юныя, у яго інтэлектуальную недасягальнасць. Сама супрэматычная мастацкая мова Малевіча прадстаўлялася як мадэль свету, але і структура аб'яднання УНОВІС з'яўляецца ўвасобленай структурай свету, правобразам, клеткай, прынцыпам той аб'ёмнай вялікай мадэлі грамадства, што мроілася ў будучыні.
Далей
Касмічны ген супрэматызму
Лазар Хідэкель
Выстава «Нас зразумеюць праз 100 гадоў. Лазар Хідэкель», што працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, стала галоўнай падзеяй маштабнага праекта #UNOVIS100, які рэалізуецца Цэнтрам беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны сумесна з Музеем гісторыі Віцебскай народнай мастацкай вучэльні і кампаніяй А1. Дзякуючы падтрымцы А1 для выставы з Нью-Ёрка дастаўлены каля ста арыгінальных работ і дакументы УНОВІСа з архіва сям’і Хідэкелей.
Далей
Апосталы Малевіча.
Мікалай Суэцін і Ілля Чашнік
Ядром УНОВІСа сталі некалькі вучняў Малевіча, якія ў сваім мысленні найбольш блізка прымыкалі да мастацкай прапановы майстра. І ў гэтым шчыльным ядры было яшчэ адно ядро — супрэматычна-філасофскае: у ім дэталёва распрацоўвалася агульнае вучэнне. Гэта Мікалай Суэцін і Ілля Чашнік.
Далей
Робаты і кубістычныя правадыры Давіда Якерсона
На жаль, творчую спадчыну зорак, якія пакінулі след на віцебскім небасхіле пачатку ХХ стагоддзя, можна ўбачыць у многіх музеях свету, але не ў самім горадзе. У гэтым пераліку Давід Якерсон — рэдкае выключэнне.
Далей
Чаму няма вядомых мастачак УНОВІСа?
Хая Каган і Яўгенія Магарыл
У назву вынесена перафразаванае пытанне Лінды Нохлін «Чаму не было вялікіх мастачак?», што дакорлівым рэфрэнам гучыць у большасці дыскусій па так званым жаночым пытанні.
Далей
Час Квадрата
Эсэ мастака і тэарэтыка сучаснага мастацтва, арганізатара творчага аб’яднання «Квадрат»
...Феномен культуры палягае не ў разрозненых акцыях і выставах, хай сабе і добрых. Культура, не аб’яднаная працэсам, — гэта культура ў крызісе. Альбо толькі эмбрыён культуры будучай. Культура — заўсёды сукупнасць мастацкіх і эстэтычных падзей, якія адбіраюць і выяўляюць самыя значныя і ўласцівыя часу мастацкія каштоўнасці. Такім чынам узнікае эстэтычны і этычны малюнак эпохі. «Квадрат» — годны духоўны спадкаемца УНОВІСа. Розніца толькі ў часе, расстаноўцы акцэнтаў і ўнёску ў мастацтва. Калектыўная творчасць «Квадрата» і ўновісаўцаў — адна сацыяльна-гістарычная лінія, адзін горад і адна краіна, адна агульная культура, што супрацьстаялі разбуральнай моцы таталітарнай ідэалогіі.
Далей
Цытадэль МадэрнізмУ
УНОВІС, Баўхаўз і спадчыннікі Малевіча
«УНОВІС — адна з цытадэлей фармавання мадэрнізму ХХ стагоддзя», — лічыць даследчык Ігар Духан. Гэтая гутарка планавалася да юбілею УНОВІСа, але закранула таксама больш шырокія тэмы — пра розныя шляхі і мадэлі развіцця супрэматызму, пра сінтэтычны праект новай фазы ХХ стагоддзя, што прывёў да змены парадыгмы ў мастацтве, а таксама пра сацыяльныя калізіі 1930-х і наступнікаў-сучаснікаў.
Далей
Мастацкі дзённік
Леў Юдзін. Паэтыка матэрыяльнасці
У 1921 годзе Казімір Малевіч сфармуляваў сваё разуменне матэрыяльнасці сучаснага мастацтва: «Новая вайна матэрыялам абвешчана. Яны будуць пераможаны сістэмай вытворчасці, і іх чакае ў ёй пераўтварэнне». Лідуючую ролю ў гэтым працэсе Малевіч надаваў «стваральнаму і сцвярджальнаму УНОВІСу, які паставіў сабе мэты змагацца за вобраз утылітарнай новай светабудовы».
Далей
Харэаграфія
Танцавальная геаметрыя
«Супрэматычны балет»
Віцебску належыць выключная роля ў апрабацыі і распаўсюджванні авангардных практык. Як адзначае тэатразнаўца Таццяна Катовіч, Віцебск — адзіны з гарадоў Беларусі, дзе яшчэ ў першай чвэрці XX стагоддзя атрымала ўвасабленне канцэпцыя мадэрнісцкага сцэнічнага мыслення. Невыпадкова менавіта тут 6 лютага 1920 года была ажыццёўлена наватарская і «першая ў свеце», як абвяшчала афіша, пастаноўка «Супрэматычнага балета».
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |