Свежы нумар
Мастацкі дзённік Антона СІДАРЭНКІ
У кожнага свой фестываль
У лістападзе сусветны фестывальны рух бярэ невялікую паўзу. Асноўныя прызы раздадзены, кінафорумы класа «А» пачалі адбор удзельнікаў наступных праграм. Прыйшоў час тых, чый лёс -- паказваць фільмы-пераможцы з іншых фестываляў. Мінскі «Лістапад» менавіта такі. Яго адзіны прынцып -- усё самае лепшае з усяго свету.
Далей
Мастацкі дзённік
Жывапіс, што пахне бэзам
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў адзначае юбілей народнага мастака Беларусі Мая Данцыга, які вось ужо пяцьдзесят гадоў працуе ў гэтай навучальнай установе, з іх каля дзесяці ў якасці загадчыка кафедры жывапісу.
Далей
Тэма нумара
Пакуль мы жывыя
Гэтая гутарка адбылася ў дзень прэм’еры стужкі Сяргея Сычова «Пакуль мы жывыя...». Назва новай беларускай карціны цалкам адпавядала настрою ўдзельнікаў размовы. Кіно па-ранейшаму застаецца «найважнейшым з мастацтваў», але беларусы стабільна аддаюць перавагу замежнай кінапрадукцыі. Што замінае айчынным вытворцам завалодаць увагай роднай аўдыторыі? Якія праблемы стаяць перад беларускім кіно? На гэтыя пытанні спрабавалі адказаць эксперты «Мастацтва» падчас размовы, якую вёў кінакрытык Антон Сідарэнка.
Далей
Кропкі над «і»
Вялікае свята ў маленькім доме
Усялякі фестываль -- гэта не толькі свята новых чалавечых і творчых сустрэч, новых мастацкіх і духоўных уражанняў, але і своеасаблівы зрэз або люстра таго, што адбываецца ў мастацтве. Арганізатары V Беларускага міжнароднага фестывалю тэатраў лялек абяцалі прывезці ў Мінск самае лепшае ў лялечнай справе і ў пэўнай меры гэта здзейснілі. Дагадзіць усім немагчыма, таму спрэчак пра шляхі развіцця ўзнікала шмат. Аднак галоўнае адбылося: жанрава-стылістычная шматстайнасць спектакляў уражвала.
Далей
Відэа -- арт і медыя ...
Час ад часу з выставачнымі памяшканнямі Мінска адбываюцца прасторавыя метамарфозы: ці моцным акцэнтам «прагучыць» аб’ект або інсталяцыя, ці з’явіцца «рухомая карціна» -- відэа… Цягам гэтага года мастакі не раз звярталіся да дэманстрацыі рухомых вобразаў у мінскіх галерэях. Такая выставачная стратэгія аказалася даволі ўдалай. Што ж прыўносяць новыя медыя ў мастацтва і наколькі гэта актуальна для нас?
Далей
Intra et extra
Усемагутны медыум -- акцёр
Вы не задумваліся, чаму энергетыка мастацкіх шэдэўраў захоўваецца праз гады і стагоддзі? У чым цуд невычэрпнай экспрэсіі карцін Рафаэля, п’ес Чэхава, опер Вердзі? Напэўна, адказ (калі ён наогул існуе) знаходзіцца па-за плоскасцю рацыяналізму, дзесьці ў «чацвёртым вымярэнні». Аднак ёсць людзі, якім пашчасціла стаць медыумамі паміж мінулым і будучыняй.
Далей
Культурны пласт
Пачатак
У 1910 годзе чалавецтва зрабіла чарговы крок да універсальнай духоўнасці -- творы Васіля Кандзінскага падзялілі мастацкую прастору на дзве супрацьлегласці: абстрактнае і фігуратыўнае. Лічыцца, што ад гэтага моманту перадавыя пазіцыі захапіла геаметрычная абстракцыя. У любым выпадку, фігуратыўнае мастацтва рэдка разглядаюць як асобную наватарскую плынь. Гэтых дзіўных абставін не змянілі нават выкшталцоныя пошукі Мэрэт Апенхайм, а да культавых постацей еўрапейскай культуры П’ера Класоўскі і Ханса Белмера шырокая вядомасць прыйшла даволі позна.
Далей
Рарытэты
Мінулых дзён зачараванне...
З часу прэм’еры оперы Маснэ «Манон», што адбылася ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета, мінула паўстагоддзя. Спектакль даўно зняты з пракату, не існуе яго дэкарацый, перашыты касцюмы, але фатаграфіі незабыўнай пары выканаўцаў партый галоўных герояў, Тамары Шымко і Валерыя Глушакова, працягваюць хваляваць і зачароўваць. Глядзіш на іх -- і чуеш, як ажывае кранальная італа-французская спеўная інтанацыя, як глыбока ў сэрца пранікае рамантыка першага і апошняга кахання.
Далей
Post factum
Свет праваслаўнай іконы
На выставе «Праваслаўная ікона Расіі, Украіны, Беларусі», прысвечанай 1020-годдзю хрышчэння Русі, якая адбылася ў Нацыянальным мастацкім музеі, было прадстаўлена 88 твораў XIV -- XIX стагоддзяў са збораў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, Нацыянальнага Кіева-Пячорскага гісторыка-культурнага заказніка, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Ініцыятарамі гэтай маштабнай сумеснай акцыі сталі дырэктары названых устаноў. Быў выдадзены каталог. Праект падтрымалі як дзяржаўныя структуры, так і прыватныя спонсары.
Далей
Фармат: менавіта Губараў
Выставу, якая адбылася ў галерэі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва, мастак Валянцін Губараў назваў «Істотна ўсё», тым самым акрэсліўшы адну з асаблівасцей сваёй творчасці -- няма нізкіх тэм і дробных сюжэтаў. У жыцці iстотна ўсё, паколькі яно складаецца з «часцінак быцця», у большасцi сваёй не надта ўзнёслых і разумных. Брэнд Губарава -- яго ўласны фармат па-за фарматам любой калектыўнай выставы.
Далей
Захаваць душу і памяць
Пры канцы чэрвеня на Навагрудчыне прайшоў міжнародны фотапленэр «Сцежкамі Адама Міцкевіча». Яго арганізатарамі сталі творчае аб’яднанне «Фотамастацтва», Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Польскі інстытут у Мінску. У акцыі прымалі ўдзел фатографы з Беларусі, Літвы і Польшчы.
Далей
Гульні жыцця
У часе і прасторы, ад нараджэння і да смерці, мы падарожнічаем разам з месяцам. Доўжым свой шлях, вядома, і з сонцам, але яно занадта спякотнае, яркае, асляпляльнае. Месяц, падаецца, больш адпавядае менталітэту беларуса: ён мяккі, лагодны і чысты. Усім багаццем пачуццёвых нюансаў, што выклікае рух гэтага свяціла па небасхіле, прасякнута серыя работ Валянціны Шобы пад назвай «Гульні з месяцам».
Далей
Бедны-бедны Журдэн
«Здурнелы Журдэн» Міхаіла Булгакава.
Рэжысёр Мадэст Абрамаў.
Мастак Аляксандр Касцючэнка.
Беларускі маладзёжны тэатр.
Далей
Стойкія салдацікі ў музыцы і ў рэальнасці
«Стойкі алавяны салдацік».
Музычны спектакль для дзяцей
паводле Ханса Крысціяна Андэрсена.
Кампазітар Марына Марозава.
Дырыжор Марына Траццякова.
Музычны кіраўнік пастаноўкі Аляксей Шут.
Музычная капэла «Санорус».
Далей
Каментарыі (1)
Ігар Лучанок. Выбранае
«Жытнёвы звон».
Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Рэспублікі Беларусь імя Іосіфа Жыновіча.
Дырыжор Аляксандр Крамко.
Аўтар праекта і вядучая Вольга Брылон.
Беларуская дзяржаўная філармонія.
Далей
Фантом мюзікла
«Рускі фантом».
Мюзікл у дзвюх дзеях
па матывах рамана Аляксея Талстога «Гіпербалоід інжынера Гарына».
Музыка Ігара Левіна (Расія).
Лібрэта Васіля Пучаглазава (Расія).
Музычная і літаратурна-сцэнічная рэдакцыя Аляксея Ісаева.
Рэжысёр-пастаноўшчык, музычны кіраўнік пастаноўкі, аўтар сцэнаграфіі Аляксей Ісаеў.
Балетмайстар-пастаноўшчык Галі Абайдулаў (Расія).
Мастак па касцюмах Таццяна Каралёва (Расія).
Хормайстар-пастаноўшчык Святлана Пятрова.
Беларускі дзяржаўны музычны тэатр.
Далей
Зона даверу
«Фокусная адлегласць».
Рэжысёры Андрэй Куціла, Раман Рамашка.
Аператар Андрэй Куціла.
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, відэастудыя «SVS» Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
2008 год.
Далей
Мастацкі дзённік Таццяны МУШЫНСКАЙ
«Макбет» у Віцебску, «Алека» ў Мінску, «Рамэо...» у Вільнюсе
Нацыянальныя опера і балет не стамляюцца здзіўляюць сваіх слухачоў і гледачоў. Калектывы пашыраюць сферу ўплыву, знаходзяць новыя пляцоўкі для выступленняў, выпраўляюцца ў гастрольныя вандроўкі.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |