Свежы нумар
Харэаграфія
Паміж мэйнстрымам і аўтарскім пошукам
ХХІХ Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі ў Віцебску
Перад’юбілейная акалічнасць — сур’ёзная падстава для асэнсавання далейшых шляхоў развіцця як самога форуму, так і айчыннага contemporary dance. Старэйшы фэст сучаснага танца, IFMC з года ў год з’яўляецца не толькі стартавай пляцоўкай для маладых творцаў, але і задае арыенціры пошукаў у галіне сучаснай харэаграфіі.
Далей
Каментарыі (1)
Музыка
Класік са Смаргоншчыны
Да 140-годдзя кампазітара Мечыслава Карловіча
У Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбыўся канцэрт вакальнай і фартэпіяннай музыкі пад назвай «Святла пагаслай зоркі вечны шлях» быў прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Мечыслава Карловіча (1876—1909), выбітнага дзеяча польскай і беларускай культуры і мастацтва на мяжы XIX-XX стагоддзяў. На жаль, ён мала вядомы на сваёй радзіме, у Беларусі, але атрымаў шырокае прызнанне за мяжой.
Далей
Каментарыі (4)
Ад рамансаў да джаза
Юбілейны праект «Серэнады»
За творчасцю Таццяны Траццяк, вядомай беларускай опернай спявачкі, сачу на працягу апошніх 15 гадоў. Сачу з вялікім інтарэсам, а часцей захапленнем.
Далей
Па законе сінэргіі
«Хэштэг Ансамбль» у Беларускай філармоніі
#ПольскіяМузыканты #МузычнаяІмправізацыя #Таленавіта_і_віртуозна — здаецца, так можна было б пазначыць у віртуальнай прасторы ідэнтыфікацыю творчага працэсу пад назвай «Вышаградскія песні», што адбываўся на філарманічнай сцэне разам з «Hashtag Ensemble» («Хэштэг Ансамбль»). Некалькі слоў пра незвычайнае аб’яднанне маладых музыкантаў з Польшчы, заснаванае флейтысткай Аннай Карповіч у 2013 годзе.
Далей
Каментарыі (1)
Беларуская музыка ў Каракасе
«Палеская сюіта» па той бок Атлантыкі
У «Фэйсбуку» трапіліся цікавыя фота — наш малады, але вядомы кампазітар Канстанцін Яськоў дырыжыруе ў далёкай Венесуэле Нацыянальным сімфанічным аркестрам Каракаса. Прычым у праграме творы выключна беларускіх аўтараў. Пра незвычайную музычную акцыю захацелася даведацца больш падрабязна.
Далей
Каментарыі (1)
Тэатр
IV Нацыянальная прэмія
Без скандалаў і сенсацый
Здаецца, толькі ўчора — у 2010 годзе — наша тэатральная супольнасць радавалася ўтварэнню рэспубліканскага конкурсу з сур'ёзнай і красамоўнай назвай «Нацыянальная тэатральная прэмія» (далей НТП), а ў сёлетнім лістападзе ён ладзіўся ўжо чацвёрты раз. Натуральна, ад усіх этапаў гэтага своеасаблівага «Тур дэ тэатральная Беларусь» назапасілася шмат уражанняў самага рознага кшталту і складаных пачуццяў.
Далей
Каментарыі (1)
IV Нацыянальная тэатральная прэмія
2 + 3 = 2
Хай чытачоў не бянтэжыць назва артыкула. Дастаткова таго, што гэтая арыфметыка цягам усяго конкурснага тыдня бянтэжыла чальцоў журы. Бо здарылася так, што на сёлетнюю Нацыянальную прэмію ад тэатраў лялек было намінавана шэсць пастановак.
Далей
Каментарыі (1)
IV Нацыянальная тэатральная прэмія
Што той пераможца, што гэты?..
Праграма музычнага тэатра ўключала сёлета сем пастановак усяго двух акадэмічных калектываў — Нацыянальнага тэатра оперы і балета і Дзяржаўнага музычнага тэатра. Паміж сабой змагаліся тры оперы, два балеты, адзін мюзікл і адна савецкая музычная камедыя.
Далей
Кіно
«Лістападзік»: што і як глядзелі дзеці
Конкурс стужак для дзяцей і юнацтва
Безумоўна, гэта інвестыцыя ў развіццё, у нашу агульную будучыню. гучыць залішне пафасна, але патлумачу: у свеце практычна не засталося фармату дзіцячага кіно, да якога прызвычаілася беларуская і постсавецкая публіка, таму знайсці якаснае мастацтва, якое б навучала і выхоўвала юнага гледача, вельмі складана. Дырэкцыя «Лістапада» робіць гэта, збіраючы невялічкую, але эксклюхіўную — на фоне коміксаў і серыялаў — праграму. На каго ж разлічана сучаснае дзіцячае кіно? Як яго трэба глядзець?
Далей
Каментарыі (1)
Рэабілітацыя жанру
Фестываль аўстрыйскага кіно ў Мінску
Міхаэль Ханеке і Ульрых Зайдль — імёны рэжысёраў, якія ўзнікаюць, калі заходзіць гаворка пра аўстрыйскі кінематограф. Між тым сучаснае кіно Аўстрыі можа пахваліцца не толькі творамі гэтых тытулаваных майстроў і моцнай школай кінаэксперыментаў, але і жанравымі фільмамі, здольнымі ў самай нечаканай манеры распавесці пра краіну з багатым мінулым.
Далей
Візуальныя мастацтвы
Паўтор пройдзенага
Трыенале ДПМ у Палацы мастацтва
Крыху прэтэнцыёзная назва трэцяга трыенале «FACTUM EST FACTUM» («Што зроблена, то зроблена») досыць выразна адлюстроўвае стан, у якім знаходзіцца сёння беларускае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Так што ж змянілася ў ім за мінулыя тры гады?
Далей
З Ватыкана — у Мінск
«Свет нябесны на зямлі» ў Нацыянальным мастацкім музеі
Выстава беларускіх абразоў і ўжытковага царкоўнага мастацтва — пашыраны варыянт экспазіцыі, што з 18 мая па 25 ліпеня дэманстравалася ў залах музеяў Ватыкана. Паэтычную назву прыдумаў супрацоўнік аддзела Аляксандр Ярашэвіч, для якога, на жаль, гэты праект стаўся апошнім.
Далей
Каментарыі (3)
Вёска ў горадзе
Выстава «Польшча — краіна фальклору?» у Нацыянальнай галерэі мастацтваў «Захэнта», Варшава
Часам пашчасціць пабачыць чыйсьці добры досвед — нібыта пераскочыць праз некалькі прыступак нетаропкіх разваг без уласных высілкаў і страт. Так, лістападаўскі візіт у варшаўскую «Захэнту» парадаваў выставай «Польшча — краіна фальклору?» — крытычным даследаваннем паваеннага польскага народнага мастацтва як ідэалагічнай і эстэтычнай прылады савецкай прапаганды, у тым ліку — сродку ўніфікацыі культуры наогул і руралізацыі гарадской культуры ў прыватнасці.
Далей
Каментарыі (1)
Містычныя акцэнты гісторыі
«Млыны Часу» Віктара Нямцова ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага
Выстава не толькі засведчыла сталасць жывапісца, але і падсумавала складаныя, размаітыя і арыгінальныя вобразна-пластычныя пошукі майстра.
Далей
Каментарыі (1)
У прасторы адвечнага
Творчасць Дар’і Сумаравай-Копач
«...Пішу як пішацца, і тое, што хочацца пісаць. Не пішу тое, што мне не прыемна, так рэлаксую сама і дапамагаю рэлаксавацць іншым», — кажа Дар’я Сумарава-Копач пра ўласны жывапіс. Яе карціны прачытваюцца як творы-балады.
Далей
Атлантыда Віктара Шматава
(1936—2006)
Як ад даты нараджэння, так і ад дня смерці 2016-ы для Віктара Шматава юбілейны. Мастак мог пражыць і да 80-годдзя, якое справіў бы цяпер, каб не страціў здароўе ў Чарнобыльскай зоне і заўчасна не загінуў.
Далей
Каментарыі (1)
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |