Свежы нумар
Музыка
Усталяваць абнаўленне?..
«Вяселле Фігара» ў Вялікім тэатры
Новы, 84-ы сезон у Нацыянальнай оперы пачаўся з «Вяселля». Цалкам заканамерна! Мноства сэнсаў можна адшукаць у сцэнічным увасабленні «Вяселля Фігара», мегапапулярнага сачынення спадара Вольфганга. У адным вянку ўдала спляліся юбілейны год кампазітара, неўвядальная прыцягальнасць гэтай оперы-буфа і неабходнасць абнаўлення спектакля на беларускай сцэне.
Далей
Дзмітрый Капілаў.
Разняволены і непрадказальны
Як найлепшым чынам прадставіць гэтага саліста Нацыянальнага тэатра оперы і балета? Цудоўны бас. Выканаўца, які мае шырокі дыяпазон артыстычных магчымасцей. І трагічных, пра што сведчаць партыі Найміта, караля Рэнэ, Мантэроне. І камічных, адлюстраваных у ролях Базіліа, Бартала, Фігара (апошні з «Севільскага цырульніка» і «Вяселля Фігара»). Высакародна-ўзвышаных, як Грэмін і Захарыя. Нарэшце вострахарактарных, як Уберта з оперы «Служанка-паненка».
Далей
«Уcе дарогі вялі туды...»
З гісторыі лепшай музычнай школы краіны
Апошнім часам плошча Свабоды зрабілася вельмі прывабным культурным цэнтрам Мінска, тут на радасць гараджанам і шматлікім турыстам у летні сезон літаральна віруе канцэртна-тэатральнае жыццё. Асноўная частка імпрэз ладзіцца каля ўзноўленага гістарычнага будынка Мінскай ратушы, аднак, напэўна, мала хто звяртае ўвагу на гмах, што знаходзіцца амаль насупраць, злева ад касцёла.
Далей
Харэаграфія
Фестывалі сучаснага танца ў Чэхіі
Contemporary dance. Паміж тэорыяй і практыкай
Сёлета мне пашанцавала трапіць на два буйныя харэаграфічныя форумы -- XXII Чэшскую платформу танца (Прага) і VI Міжнародны фестываль AEROWAVES SPRING FORWARD (Пльзень). Кожны х фэстаў вызначаўся адметнай праграмай і стаў зрэзам найноўшых трэндаў у развіцці сontemporary dance
Далей
Тэатр
Мона тэатральнай надзеі
«Таямнiчае начное забойства сабакi» Марка Хэдана і «Сад» паводле Антона Чэхава ў тэатральным праекце Андрэя Саўчанкі
Творчае жыццё рэжысёра Андрэя Саўчанкі за межамі дзяржаўнага рэпертуарнага тэатра доўжыцца больш за дзесяць гадоў. Антрэпрызе «TEATRKOMPANIA» папярэднічала пастаноўка «Эмігрантаў» Славаміра Мрожака ў 2005-м.
Далей
Адчуванне надзвычайнай важнасці
Спецпраект «Тэатр у турме»
Чорна-белую хату, сям’ю з дзецьмі, катом ды сабакам, кветачку на дарожцы і сонейка расфарбоўвалі жанчыны — персанажы спектакля «Сонца свеціць усім». Адна з іх сказала, што наша жыццё падобнае да дзіцячай кніжкі-размалёўкі. Якую фарбу возьмеш — такім яго і ўбачыш...
Далей
Куфар без дна
«Беларускія вадэвілі» братоў Далецкіх і Міхася Чарота ў Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача
...Хлопец мусіць жаніцца, бо ўгневае бацьку. Дзеўцы-перастарку рупіць усцешыць бацьку замужжам. Закаханыя не могуць пабрацца праз варажнечу мацярок, пакуль бацька дзяўчыны не схопіцца за пугаўё... Умоўны патрыярхат пачатку мінулага стагоддзя.
Далей
Гастролі Чарнігаўскага абласнога акадэмічнага музычна-драматычнага тэатра імя Тараса Шаўчэнкі ў Гомелі
Беспамылковая камедыя
Дасведчанага тэатральнага гледача наймацней уражвае хіба... самаадданая праца на сцэне. Перад гомельскай публікай паўстала трупа, чыю прафесійнасць і ахвярнасць мог бы ўпадабаць сам Вялікі Бард — не выпадкова «Камедыя памылак» пачынаецца наставаю Уільяма Шэкспіра: драматург звяртаецца да артыстаў з экрана і прамаўляе павучанні, якія не страцілі актуальнасці. Прыём гэткага «ажыўлення» пры канцы спектакля бліскуча і нечакана закальцуе дзеянне.
Далей
Гастролі Чарнігаўскага абласнога акадэмічнага музычна-драматычнага тэатра імя Тараса Шаўчэнкі ў Гомелі
Мроіва святога вечара
Гогалева «Ноч на Каляды» ў пастаноўцы Андрэя Бакірава займела аншлаг у Гомелі і здабыла перамогу на XXI Міжнародным тэатральным фестывалі «Белая вежа» (Брэст) у намінацыі «Лепшы акцёрскі ансамбль». Рэжысёру таксама належыць інсцэніроўка (з выкарыстаннем вядомых дыялогаў Міхайлы Старыцкага і Васіля Васількі) разам з мастацкім і музычным вырашэннем.
Далей
З Джымавым шчасцем
Васіль Качалаў і Джым
28 снежня 1925 года сышоў у вечнасць Сяргей Ясенін, пакінуўшы паэтычны ўспамін пра сустрэчу з нашым знакамітым суайчыннікам і ягоным улюбёнцам.
Далей
Візуальныя мастацтвы
Выстава Барыса Аракчэева ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага
Светла падарожжа па Мінску
Хто з аматараў мастацтва не ведае вобразаў Руанскага сабора, увасобленага Клодам Манэ ў розныя паравіны года і пры розным асвятленні? Ці, калі ўзяць сучасны ўзор, — краявідаў з цэркаўкамі, дамамі, цяністымі прысадамі з альтанкамі пэндзля «мастака светлапісу» амерыканца Томаса Кінкэйда? Аўтара, чые работы, як сцвярджаюць даведнікі, у рэпрадукцыях вісяць у кожным дваццатым амерыканскім доме? Свой мастак святла, колеру, пясняр мінскай архітэктурнай гісторыі і краявідаў — за апошнія 60 гадоў — ёсць і ў беларускай сталіцы.
Далей
Трэнды і зайцы расійскага жывапісу
«NEW PAINT.RU» ў «Доме карцін»
Сталічная галерэя «Дом карцін» адкрыла другі выставачны сезон маштабным прывазным праектам і персанальнай выставай беларускай аўтаркі. Атрымалася цікавае суседства: светлавыя інсталяцыі з аўтамабільнага шкла Зоі Луцэвіч і пяць залаў жывапісу са збору піцерскага прыватнага музея сучаснага мастацтва Эрарта.
Далей
Гісторыя па-за выявай
Выстава Марыны Бацюковай у музеі Янкі Купалы
Узорны праект, кантэкстуальна звязаны з фатаграфічнай тэмай, на ёй, уласна, і будуецца экспазіцыя купалаўскага музея. Прэзентацыя не толькі ўдалай серыі, якую мастачка працягвае больш за дзесяць гадоў, але таксама і аднайменнага фотаальбома рэдкай для Беларусі якасці, дызайнерам якога выступіў вядомы літоўскі мастак Гіціс Скудзінскас.
Далей
Досведы візуалізацыі рэальнасцей
Выстава-інтэрвенцыя Канстанціна Селіханава ў Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура.
Сучасныя музеі з’яўляюцца структурамі, якія не толькі інстытуцыялізавалі мастацтва, вызначылі схемы яго вытворчасці і спажывання, але таксама сталі прасторай магчымае размовы гледача, мастака, куратара і крытыка. Апошнія некалькі гадоў адзначаны выставамі-інтэрвенцыямі ў гэты сакралізаваны «храм калектыўнай памяці».
Далей
Зайсці з другога боку
«Нiчога такога, гэта проста мастацтва» ў галерэі «Ў»
Для мінскай выставы куратарка Моніка Шэўчык — дырэктарка галерэі «Арсенал» у Беластоку — адабрала з калекцыі шчырыя і шматзначныя работы польскіх мастакоў пачатку 2000-х.
Далей
Вязьба бронзавай ніткі
Ірына Хаўска (Швецыя)
Ірына Хаўска, выпускніца знакамітага мастацка-графічнага факультэта Віцебскага педагагічнага інстытута імя машэрава, распачала творчую кар'еру працамі ў тэхніцы габелену. калі ў 2009-м пераехала ў Швецыю, пытанне не стаяла, ці працягваць працаваць у мастацтве. Новае асяроддзе паспрыяла новым фарматам і тэхнікам. Сёння Ірына працуе ў скульптуры, дзе таксама пляценнем, але ніці яе яе звычайна з бронзы.
Далей
Збіральніца
Да 90-годдзя Вольгі Церашчатавай, заснавальніцы Музея старажытнабеларускай культуры
Як сцвярджаюць гісторыкі, вехі культуры — гэта падзеі, і ў іх аснове — людзі, якія зрабілі першы, цяжкі крок у невядомае і адкрылі значнае з такой сілай і пераканальнасцю, што разварот у мінулае стаў немагчымым. Такой першаадкрывальніцай старога беларускага мастацтва і стваральніцай музея іканапісу, скульптуры і этнаграфіі Беларусі была Вольга Васільеўна Церашчатава (1926—1992).
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |