Свежы нумар
Харэаграфія
І «Пачатак», і працяг
Праекты Беларускай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
Два досыць яркія праекты паказала нядаўна гімназія-каледж. Першы быў прэзентаваны на вучэбнай сцэне ўстановы і меў назву «Пачатак» (гэта фінал 4-га Агляду сучаснай харэагафіі). Другі — справаздачна-выпускны канцэрт — адбыўся на пляцоўцы Нацыянальнага тэатра оперы і балета.
Далей
Даследаванне руху
Аўтарскі вечар Сяргея Мікеля «Анатомія танца»
У Беларускай акадэміі музыкі прайшоў вечар сучаснай харэаграфіі, прымеркаваны да Міжнароднага дня танца. Яго героем стаў Сяргей Мікель, студэнт «Майстэрні» прафесара Валянціна Елізар’ева, які шмат гадоў надае пільную ўвагу выхаванню маладых балетмайстраў.
Далей
Музыка
Віртуальны фільм пра аперэту
«Баль у “Савоі”» ў Музычным тэатры
Ганна Маторная ажыццявіла ў Музычным рэвалюцыю. Натуральна, асобныя рэжысёры ўжо стваралі для сваіх пастановак у гэтым тэатры ўласныя рэдакцыі лібрэта. Але галоўны прынцып заставаўся нязменным: павага і нават піетэт да асноўных сюжэтных ліній.
Далей
Каментарыі (1)
Кампазітары Аркадзь (Аарон) Гураў і Віктар Капыцько
Двайны партрэт у рэтраспекцыі
У Малой зале імя Рыгора Шырмы Белдзяржфілармоніі адбыўся незвычайны аўтарскі вечар «З музыкі Мінска 1975—1977: кампазітары Аркадзь (ААРОН) Гураў і Віктар Капыцько».
Далей
Аркестру «Лілея» — 50 гадоў
Місіянер цымбальнай культуры
На чале выключнай культурнай з’явы заўсёды стаіць асоба. Гэтым разам гаворка пра цымбальны аркестр «Лілея» Беларускай акадэміі музыкі і пра Яўгена Гладкова, які стварыў ансамбль і кіруе ім з часу заснавання ў 1966 годзе. Калектыў сёлета святкуе паўвекавы юбілей, і менавіта ўрачысты канцэрт у Вялікай зале Белдзяржфілармоніі пакінуў незабыўныя ўражанні.
Далей
Тэатр
ІХ Міжнародны фестываль тэатраў лялек
Шчодрае дрэва тэатра
Тэатрам варта займацца толькі таму, што ён заўжы скачок
у дзяцінства, а гэта — шчасце.
Далей
Падняцца да праўды святой
«На дне» Магілёўскага абласнога тэатра лялек
Падобна, што лялечныя вобразы мастачкі Таццяны Нерсісян да магілёўскага спектакля «На дне» Максіма Горкага ўтварыліся праз дакор дзявулі Насты (Наста Лапцінская) «сапсаванаму» Барону (Сяргей Сяргеенка): «Ты мной жывеш, як чарвяк яблыкам» (для параўнання — «Легенда пра Марка»: «А вы на земле проживёте / Как черви слепые живут»...).
Далей
Як вавёркі ў коле
«Fable (Байка)» Гомельскага абласнога тэатра лялек
Адным з самых адметных і, падаецца, недаацэненых спектакляў фестывалю зрабілася «Fable (Байка)» паводле Жана дэ Лафантэна ў пастаноўцы рэжысёра Юрыя Дзівакова.
Далей
Шчасце Чырвонай Евы
«Фро» Брэсцкага тэатра лялек
Платонаўскае апавяданне зрабілася падставаю для пяшчотнай, кранальнай і не пазбаўленай іроніі пастаноўкі, але нават іронія не замінае назваць яе адной з самых светлых у вечаровай фестывальнай праграме. Між тым прастата і займальнасць твору рэжысёра Руслана Кудашова ўяўная, бо за ёй паўстае лабірынт з метафар, алюзій і загадак.
Далей
Між аўтарам і матэрыялам
«Інтэрв’ю з ведзьмамі» Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек
Яўген Карняг, ад пачатку спектакля захапіўшы глядацкую ўвагу, не паслабіць захоп да самага фіналу — з тым, каб чалавек сышоў дадому з відавочным адбіткам перажытага. Але пасля накаўту на драпіны не зважаеш.
Далей
Праектны тэатр
Тэрыторыя мастацкай свабоды
Пры канцы XX — пачатку XXI стагоддзяў айчынны тэатр імпэтна і хутка засвоіў сучасную харэаграфію, тэатр тэксту, аб’ектны, дакументальны, сацыяльны і постдраматычны, культуру драматычных чытанняў і арт-тэрапію — усё, што знаходзіцца за межамі псіхалагічнага тэатра. Праз гэта абнавіўся і тэатральны менеджмент. Бум праектнага тэатра на айчыннай прасторы прадыктаваны часам і запатрабаваны грамадствам.
Далей
Візуальныя мастацтвы
Таму што... аб’ект
Усебеларускі арт-фэст у Палацы мастацтва
Заўважыўшы гэтую экспазіцыю ў плане выстаў Саюза мастакоў, чакала яе з нецярплівасцю. Бо Уладзімір Савіч — як мастак і як куратар — фальшывых нот у творчасці не бярэ. Аднак мы так прывыклі да таго, што майстры Саюза звычайна выстаўляюцца паводле секцый і рэдка перакрочваюць межы... А галоўнае: чаму аб’ект? «Таму што...» — прэвентыўна адказалі арганізатары назвай праекта. Даводзіцца разбірацца.
Далей
Скульптура пасля традыцыі
«Плюха»: куратарскі стэйтмент
Ужо вельмі даўно, напэўна, з канца мінулага стагоддзя, планаваў персанальную выставу ў самым выдатным скульптурным мінскім музеі.
Далей
Праект «Фінская фатаграфія»
Выстава Юсі Аалта ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў
Мастацтва Фінляндыі валодае тым адмысловым поглядам на жыццё, які прыцягвае і дзівіць гледача. Паўночнаеўрапейская асаблівасць — выцягнуць увесь патэнцыял з невялікага арсенала сюжэтаў і прыёмаў — вызначае стратэгію фінскай фатаграфіі ўжо не першае дзесяцігоддзе.
Далей
Сямейны альбом з дома пад знос
«Жыццё цудоўнае» Валянціна Губарава ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў
Валянцін Губараў пайшоў шляхам Барыса Заборава: так жа, як і ён, увасобіў вялікую савецкую/постсавецкую мару пра матэрыяльны поспех у сусветным цэнтры мастацтва, якім традыцыйна лічыцца дый з’яўляецца Францыя.
Далей
Ад невядомага да небывалага
«Смага колеру» Вячаслава Кліменкі ў галерэі «TUT.BY»
«Вандраванне ад невядомага да небывалага» — назва адной з жывапісных прац дэбютанта выставачнай самапрэзентацыі Вячаслава Кліменкі.
Далей
Стан Сiлас.
Права смяяцца
Французскія коміксы сёння на піку цікавасці, і я, пазнаёміўшыся з адметным аўтарам Станам Сiласам, не магла адмовіць сабе ў задавальненні даведацца пра ўсё «з першых рук». Стан Сілас захапляўся маляваннем у дзяцінстве, у сталым узросце вярнуўся да любімага занятку: пачаў з вядзення блога коміксаў; натхніўшыся поспехам, выдаў «Жыццё Нормана» ў жанры страшылак і «Бігудзен» — бліжэй да камедыі.
Далей
Фотапластыка
Валерый Вядрэнка. Фотапластыка — для тых, каму важныя сэнсы
Вобраз можа даваць не копію рэчаіснасці, а ўражанне, псіхічнае перажыванне, увасобленае ў мастацкай форме.
І таму фотаграфіка мае права прэтэндаваць на званне мастацтва, а яе адэпты на роўных з графікамі могуць быць прызнаны мастакамі.
Ян Булгак, «Эстэтыка святла», Вільня, 1936
(пер. Валерыя Вядрэнкі)
Далей
Паганскі абрад. Рэінтэрпрэтацыя
Этнакультурны досвед Марыны Бацюковай
Сінтэз або дысананс?
Не перастаю задаваць сабе гэтае пытанне пасля трох «сельскіх» выстаў: Наталлі Дораш з прыватнымі «Палешукамi», Марыны Бацюковай «Сула. Непарыўнае» і Рамуальдаса Вайцікуса «Візуальныя лісты вёскі Плашкяй».
Далей
Паганскі абрад. Рэінтэрпрэтацыя
Загадка магічнай «Стралы»
«Пахаванне стралы» — адзін са старажытных паганскіх абрадаў. Калі большасць навукоўцаў сыходзіцца ў меркаванні адносна скіраванасці рытуалу (абярэг сяла ад маланкі), дык пасыл тэксту асноўнай песні («Як пушчу стралу») застаецца загадкай.
Далей
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова |